Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
+ Методыка беларускай мовы.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
200.19 Кб
Скачать

Прынцыпы арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў

Апрача агульнадыдактычных, пазакласная праца мае спецыфічныя прынцыпы арганізацыі. Яны наступныя:

1. У адрозненне ад класных заняткаў, якія маюць абавязковы характар, у пазакласных мерапрыемствах дзеці ўдзельнічаюць не дзеля адзнакі, а з-за жадання пазнаць цікавае, невядомае. Таму адзін з асноўных прынцыпаў пазакласнай працы – яе добраахвотнасць. Вучні могуць прыйсці, напрыклад, на першае пасяджэнне гуртка па мове, кіруючыся рознымі матывамі: адны цікавяцца моўнымі праблемамі, другія запішуцца ў гурток, аддаючы пашану любімаму настаўніку, трэці прыйдзе з-за цікаўнасці, “за кампанію”. Задача ж настаўніка заключаецца ў тым, каб, захоўваючы прынцып добраахвотнасці, з’яднаць гурткоўцаў, аб’яднаць іх жаданнем зведаць нязведанае, пастаянна падтрымліваючы цікавасць да заняткаў.

    1. Прынцып узаемасувязі класных і пазакласных заняткаў. Пазакласныя заняткі могуць быць разнастайныя па форме і змесце, аднак у любым выпадку іх нельга разглядаць як дадатковыя для працы са слаба падрыхтаванымі вучнямі. Метады і прыёмы гэтых заняткаў не павінны капіраваць працу настаўніка з вучнямі на звычайным, традыцыйным уроку. Непажадана, каб пазакласныя заняткі мелі толькі характар гульні, беспрадметнага захаплення. У аснове пазакласнай дзейнасці павінен ляжаць прадуманы, багаты змест, захавана паслядоўнасць правядзення, пэўная сістэма ведаў па мове ў тым альбо іншым аспекце.

    2. У арганізацыі пазакласнай працы па мове належнае месца павінна быць адведзена прынцыпу займальнасці.

Разам з тым прынцып займальнасці не павінен быць дамінуючым. Звесці пазакласную працу да гульні, да выключна займальных мерапрыемстваў азначае звузіць задачы і мэты пазакласнай працы. Нестандартнасць заданняў, яркі, запамінальны характар мерапрыемстваў павінны працаваць на асноўную мэту: развіваць моўную культуру, выхоўваць пашану да мовы як візітнай карткі народа, яго духоўнага скарбу.

  1. Пазакласная праца па мове павінна насіць адметны, нацыянальны характар. Беларуская мова, маючы агульныя карані з іншымі славянскімі мовамі, - самабытная, самастойная. Пазакласная праца – нацыянальная па форме і змесце – здольная дапамагчы спасцігнуць душу беларускага народа праз яго мову, культуру, выхаваць беларуса як носьбіта нацыянальнай ідэі, з пачуццём уласнай і нацыянальнай годнасці, з паважлівым стаўленнем да свайго і іншых народаў.

Формы і віды пазакласнай дзейнасці вучняў разнастайныя: лінгвістычныя гурткі, моўныя святы, канферэнцыі, вечары, конкурсы, віктарыны, алімпіяды, лінгвістычныя газеты, часопісы, сябрыны, дні і тыдні беларускай мовы і г.д.

Варта зазначыць: эфектыўнасць пазакласнай працы ў многім вызначаецца асобай настаўніка, яго ўзроўнем, кругаглядам, здольнасцю да творчага, нестандартнага падыходу.