Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Trebovania_na_4-5.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
150.02 Кб
Скачать

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

(веды на 4-5 балаў)

1. Храналагічна-тэрытарыяльная перыядызацыя (с. 9-10)

Храналагічна-тэрытарыяльная перыя­дызацыя па стагоддзях. Падзеі выкладаюцца паслядоўна ў храналагічным парадку з улікам таго, дзе яны адбываліся – на тэрыторыі Беларусі ці на ўсім абшары дзяржаў, у складзе якіх беларускія землі тады знаходзіліся. Такі падыход першым прапанаваў у 20-я гады ХХ ст. Усевалад Ігнатоўскі (1881–1931).

Асноўныя падзеі і праблемы айчыннай гісторыі мы будзем разглядаць у рэчышчы наступнай храналагічна-тэрытарыяльнай перыядызацыі:

І перыяд (першыя стагоддзі І тыс. г. – першая палова ІХ ст. н. э.). Славянская каланізацыя Усходне-Еўрапейскай раў­ніны – узнікненне племянных саюзаў і першых дзяржаўных утварэнняў;

ІІ перыяд (другая палова ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст.). Полацкі перыяд развіцця гісторыі Беларусі, падчас якога адбываецца фарміраванне старажытнарускай дзяржаўнасці:

а) узнікненне і развіццё Наўгародскай, Полацкай і Кіеўскай Русі (другая палова ІХ – пачатак ХІІ ст.);

б) феадальная раздробленасць Кіеўскай Русі і Полацкай зям­лі, узнікненне на беларускіх землях мноства дробных княстваў (30-я гг. ХІІ – сярэдзіна ХІІІ ст.);

IІІ перыяд (1253–1569 гг.). Беларускія землі знаходзяцца ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Фарміраванне беларускай народнасці;

ІV перыяд (1569–1795 гг.). Беларускія землі знаходзяцца ў складзе Рэчы Паспалітай;

V перыяд (1795–1917 гг.). Беларускія землі знаходзяцца ў складзе Расійскай імперыі. Станаўленне беларускай нацыі;

VI перыяд (кастрычнік 1917–1991 гг.). Савецкі перыяд гісторыі Беларусі;

VII перыяд (з 1991 г.). Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь.

2. Ведаць па дзве гістарычныя асобы з кожнага перыяду беларускай гісторыі і даваць характарыстыку іх дзейнасці .

3. Даваць азначэнне паняццям

“Рэфармацыя” - Рэфармацыя ў Еўропе – шырокі грамадска-палі­тычны рух, накіраваны супраць усеўладдзя каталіцкай царквы, які распачаўся ў Германіі пасля выступлення ў 1517 г. вучонага манаха і прафесара тэалогіі Віттэнбергскага універсітэта Марціна Лютэра (1483–1546). с. 33-34

“Адраджэнне” Адраджэнне, або Рэнесанс – гістарычная эпоха ідэйнага і культурнага развіцця, якая ў XIV–XVI стст. ахапіла большасць краін Еўропы і характа­рызавалася аднаўленнем гуманістычнага светапогляду і антычнай культуры, уздымам свецкай навукі, літаратуры, мастацтва. 36-40

“Асветніцтва” (44-47), Эпоха Асветніцтва – гэта магутны грамадска-палітычны і культурны рух, які ў канцы XVII – XVIII ст. ахапіў усю Еўропу (на Беларусі: другая палова XVIII – пачатак XIX ст.), звязаны з прыярытэтам асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы. Ідэйнай асновай Асветніцтва стаў рацыяналізм – філа­софскі напрамак, які прызнае розум асновай пазнання і паводзін людзей.

“беларусізацыя” - шэраг мерапрыемстваў, які праводзіўся ў перыяд НЭПа і садзейнічаў нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі. (1924-1925)

 Яна, сумесна з акруговымі камісіямі, абавязана была правесці шырокі комплекс мерапрыемстваў:

  • перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову;[1]

  • вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную работу;

  • арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры і гэтак далей. Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову планавалася ажыццявіць на працягу 1-3 гадоў.

http://be.wikipedia.org/wiki/Беларусізацыя

і характарызаваць азначаныя перыяды і эпохі, падзеі, рухі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]