Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Spory_po_istorii_belorusskoj_wurnalistiki.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
437.76 Кб
Скачать

1. Выданні дробнабуржуазных рэвалюцыйных партый у гады грамадзянскай вайны (“Мінская газета”, “Вітебскій лісток”, “Вольная Беларусь” і інш.).

У той жа час ленінскi дэкрэт меў дэмакр х-р. Разам з пашырэннем дзейнасцi партыйна-савецкага друку, яго падтрымкай не уводзілася абмежаванняў для газет i часопicaў іншых палiтычных партый, якiя былi апанентамi бальшавiкоў. I толькi буржуазныя i контррэвалюцыйныя органы друку былi закрыты. Спынiлi выхад афіцыйныя газеты i часопісы, губернскія ведамасці, царкоўныя выданнi, манархiчныя i інш. У Мiнску як буржуазныя былi закрыты «Мінская газета», «Вечерніе ізвестія», «Мінскій голос», «Мінская іскра», «Утренніе ведомості». Буржуазныя, контррэвалюцыйныя выданнi спынілi дзейнасць таксама па усей Беларусi. Дэкрэт аб друку i закрыццё савецкімi органамi контррэвалюцыйных газет моцна абвастрылi палiтычную барацьбу. Многiя партыi - кадэты, эсэры, Беларуская сацыялiстычная грамада (БСГ) - выступiлi супраць гэтых мер, расцэньваючы iх як забарону свабоды слова. Аднак, зыходзячы з прынцыпаў

свабоды партыйнага друку, бальшавікi прапанавалi свае умовы яго функцыянавання. Стварэнне партыйна-савецкага друку стрымлiвалi тыя абставiны, што вельмi марудна iшло фармiраванне мясцовых органаў улады.

У шэрагу гэтых выданняу асобна стаіць грамадска-палiтыч-ная, эканамiчная i літаратурная газета «Вольная Беларусь», якая выходзiла з мая 1917 г. Да лiстапада 1918 г. у Пінску. Гэта нацыянальна-дэмакратычнае выданне. Рэдкалегія выступала за дзяржауную аутаномію у складзе Расii, а пасля

абвяшчэння ВНР падтрымала iдэю незалежнай дэмакратычнай Беларусi. Газета раскрывала змест гэтага паняцця i выступала супраць iмпер-й палiтыкi Германii i Польшчы, крытыкавала балыпавікоу за класавы падыход у рэвалюцыйных пераутварэннях i савецкi урад за разбуральную эканамiчную палiтыку i кабальныя для Беларусi умовы савецка-германсшх мiрных перагаворау у Брэсце, куды самастойная беларуская дэлегацыя была не дапушчана.

Газета давала магчымасць выказвання рознабаковых думак аб лесе беларускага народа i уладкаваннi нацыянальнай дзяр-жаунасцi. Рэдкалегiя шукала шляхi для рэалiзацыi гэтых iдэй i iмкнулася друкаваць артыкулы па беларускай гiсторыi, адсто-вала аб'ектыуную неабходнасць развіця беларускай мовы, лiтаратуры i на гэтай падставе вылучала магчымасць аб'яднання патрыятычных сiл. «Вольная Беларусь» на сваiх старонках часта узнімала i сцвярджала заклік: «Жыве Беларусь!». Газета выходзіла адзін раз на тыдзень. Пэуны час рэдагавау яе Я. Лёсiк. У газеце быу вельмi прадстаунiчы лiтаратурна-мастацкi аддзел. Найбольш вядомыя беларускамоуныя празаiкi i паэты змяшчалi свае творы у «Вольнай Беларусi». Упершыню там былi надрукаваны камедыя В. Дунiна-Марцiнкевiча «Пінская шляхта», першая рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка» Я. Коласа i іншыя вядомыя беларускiя творы.

Несумненна, што «Вольная Беларусь» у першы паслярэвалюцыйны час была адным з адметных выданняу у працэсе фармiравання нацыянальнай свядомасцi i, нягледзячы на супярэчлiвасць поглядау членау рэдкалегіі, унесла значны уклад у распрацоуку iдэалогі беларускай дзяржаунасці.

Канфлікт буржуазных i нацыянальна-дэмакратычных партый, з аднаго боку, i балыпавшоу, з другога, усе больш павялiчiвауся. У сваім друку бальшавікі Беларусi адзначалi, што адкрытая буржуазная прапаганда, тэматыка бундаускіх i эсэраускiх газет - гэта звеннi рэакцыйнага наступленія на пазіцыі дыктатуры пралетарыяту. Іх агульная мэта - аслабіць сiлы рабочых i сялян падарваць уплыу бальшавіцкай партыi на насельніцтва. Палемiзуючы з буржуазнымi прапагандыстамi, бальшавiцкая прэса падвяргала крытыцы iдэi апанентау, паказвала перспектыву развiцця iдэйнай барацьбы, да чаго прывядзе той цi iншы антырэвалюцыйны лозунг або антысавецкая прапаганда у цэлым.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]