Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноуныя этапы развіцця вёскі Крывошын.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
685.58 Кб
Скачать

3.Крывошын у першыя дзесяцігоддзі 20 стагоддзя.

У пачатку 20 стагоддзя вёска атрымала статус мястэчка. Тут сталі размяшчацца царскія ўстановы. У 1902 годзе ў мястэчку пражывала 401 чалавек і было 50 двароў.

У руска-японскай вайне і рэвалюцыйных падзеях пачатку 20 стагоддзя, якія ускалыхнулі Расійскую імперыю, прымалі ўдзелі нашы землякі: Гатоўчыц Канстанцін Іосіфавіч – матрос Балтыйскага флота, які змагаўся з японцамі пад Цусіммай; Фармага Канстанцін Антонавіч – салдат, які быў у дзеючай царскай арміі. Ён прымаў удзел у ваенных аперацыях на сопках Маньчжурыі.

Першая сусветная вайна (1914-1918 гг.)таксама не абмінула нашу вёску. Фронт 1915 года на доўгі час мтабілізаваўся па лініі гарадоў Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. У нашай мясцовасці лінія фронта праходзіла па правым беразе ракі Шчара. З прыфрантавой паласы былі эвакуіраваны ўрадавыя ўстановы. Валасное праўленне Крывошынскай воласці было эвакуіравана ў Рэчыцу. Вёска Крывошын аказалася ў прыфрантавой паласе захопленая немцамі. Цяжка прышлося крывошынцам, многія вымушаны былі пакінуць свае хаты і стаць бежанцамі, тых, хто застаўся, немцы прымушалі выконваць абарончыя збудаванні ў раёне Берасневіч і вакол Крывошына. У паласе фронту нашай вёскі стаяла 9-я нямецкая армія. Немцы паспешна будавалі доўгатэрміновыя збудаванні на беразе ракі Шчара і ў глыбіні абароны /бліндажы/, якія засталіся і па сёняшні дзень. І напамінаюць пра мінулую вайну.

У вайне прымалі ўдзел нашы землякі, сталі георгіеўскімі кавалерамі: Чаранкевіч Канстанцін Іванавіч, Фармага Варфаламей Іосіфавіч. У Брусілаўскім прарыве ўдзельнічаў Чаранкевіч Вікенцій Карлавіч. Радавымі служылі Чаранкевіч Пётр Канстанцінавіч, Русакевіч Фама, Русакевіч Мікалай і іншыя.

У лютым 1917 года ў Расіі адбылася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Самадзяржаўе было скінута, аднак Часовы ўрад працягваў вайну, мабілізоўваў на фронт новае папаўненне. У кастрычніку 1917 года адбылося ўзброенае паўстанне ў Петраградзе, улада перайшла да бальшавікоў. На неакупіраванай тэрыторыі Ляхавіцкага раёна таксама пачала ўсталёўвацца савецкая улада. У Крывошыне органы савецкай улады пачалі стварацца толькі пасля вызвалення вёскі Чырвонай Арміяй ад кайзераўскіх войскаў у лістападзе 1918г.

2 снежня 1918 года ў Крывошыне адбыўся сход жыхароў нашай вёскі і суседніх вёсак, на якім было вырашана паслаць сваіх прадстаўнікоў у Баранавіцкі ўездна рэўком. Упаўнаважанымі былі Дыдышка Канстанцін з вёскі Ліпск, Мішкевіч Дзмітрый з вёскі Шчэрбава. Вярнуўшыся з Баранавічаў, яны паведамілі, што ім даручылі арганізаваць у Крывошыне валасны рэвалюцыйны камітэт (волрэўком). Старшынёй Крывошынскага волрэўкома быў абраны жыхар вёскі Заліпенне Врвашэвіч Васіль Канстанцінавіч. У склад Крывошынскага волрэўкома ўвайшлі: Дыдышка Канстанцін, жыхар вёскі Ліпск; Мішкевіч Іван, жыхар вёскі Шчэрбава; Герасімовіч Канстанцін, жыхар вёскі Крывошын.

Крывошынскі волрэўком атрымліваў розныя інструкцыі з Баранавіч. Згодна з імі ажыццяўлялася ўся ўлада ў Крывошынскай воласці. Землі графа Патоцкага і памешчыка Навіцкага раздаваліся сялянам. Пад кіраўніцтвам Мажэйка Канстанціна Іосіфавіча на быўшых гравскіх землях сталі наладжваць дзяржаўныя сельскагаспадарчыя маёнткі. Вялікая работа была праведзена па забяспячэнню медыцынскага абслугоўвання воласці. На фельўарскі пункт у вёскі Крывошын быў назначаны Чаранкевіч Адам Іванавіч. Крывошанскі валасны рэўком працаваў да верасня 1920 года. У канцы верасня войскі Польшчы акупіравалі тэрыторыю Ляхавіцкага раёна.

Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года тэрыторыя нашага раёна апынулася пад уладай Польшчы. Крывошын з’яўляўся цэнтрам Крывошынскай гміны Навагрудскага ваяводства Баранавіцкага павета.