Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноуныя этапы развіцця вёскі Крывошын.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
685.58 Кб
Скачать

Змест:

  1. Асноўныя этапы развіцця вёскі Крывошын.

  2. Вёска ў 17-19 стагоддзях.

  3. Крывошын у першыя дзесяцігоддзі 20 стагоддзя.

  4. Наша вёска ў гады Вялікай айчыннай вайны.

  5. Рэпіхава - сучасны парк вёскі Крывошын.

  6. "Милые дорожки".

  7. Сучаснае жыццё вёскі.

Гісторыя развіцця вёскі Крывошын

1.Асноўныя этапы развіцця вёскі Крывошын.

Легенды пра заснаванне вёскі Крывошын:

Легенды, заснаваныя па прозвішчу лесніка:

  • Некалі даўно на месцы цяперашняй вёскі Крывошын быў густы лес. Прыехаў аднекуль ляснік Крывашэўскі. Пасяліўся на ўскрайку гэтага леса. Адсюль і пайшла назва вёскі - Крывошын.

  • Калісьці на месцы вёскі, дзе мы жывём, стаяў лес. На месцы плошчы быў дом лесніка. Прозвішча яго было альбо Крывашый, альбо Крывашын. Пазней ля хутара, дзе жыў ляснік, пачалі сяліцца сяляне з суседніх вёсак. Хутар гэты па прозвішчу лесніка назвалі Крывашынам. Хутар вырас у вёску і назва змянілася. Вёску пачалі называць Крывошынам.

Легенды, заснаваныя па прозвішчу пана:

  • Калісьці вельмі даўно нашай вёскі не было. Прыехаў сюды пан. Яму гэтыя мясціны вельмі спадабаліся. І ён загадаў пабудаваць невялікія хаткі для сялян, а для сябе – палац. Пан пажыў і памёр. Прозвішча пана было Крывашэй. Вёску назвалі Крывошынам.

  • На месцы цяперашняй вёскі Крывошын, жыў пан. Адзін раз пан са сваімі слугамі пайшоў збіраць падаткі з сялян. У аднога селяніна не хапіла грошай заплаціць пану. Тады пан загадаў яму аддаць сваю карову. Селянін, разлаваўшыся, стукнуў пана па шыі касой, якая была ў яго у руках. Пан выжыў, але шыя у яго засталася крывая. Селяніна таго павесілі. Пасля гэтага пана пачалі называць Крывашэем, а вёску, у якой жыў пан – Крывошынам.

  • Існуе і такая легенда. На месцы, дзе цяпер стаіць вёска Крывошын, жыў некалі бедны пан з крывою шыяю. Паблізу жыў пан багаты. Ён сілаю адабраў памесце беднага. Бедны пан уцёк у Польшчу. Праз некалькі гадоў ён разбагацеў і вярнуўся на сваю радзіму, у Беларусь. Сяляне пазналі свайго першага гаспадара. Ён вырашыў выкупіць свае землі за вялікія грошы.. Пан сабраў сялян ля свайго памесця. Ён сказаў ім: “Я хачу пабудаваць вялікую вёску, як яе назваць?” Сяляне адказалі: “ Вёску назавём тваёю мянушкаю.” Пан згадзіўся і пачаў будаваць вёску, якую назвалі Крывошынам.

Легенды, заснаваныя па прозвішчу архітэктара:

Першай з усіх пабудоў ў вёсцы быў касцёл (цяперашняя царква).

  • Адны старыя людзі расказваюць, што шмат гадоў таму назад пасяліўся тут багаты чалавек па прозвішчу Крывашэеў. Ён быў католік. Дзякуючы яго намаганням пачалося будаўніцтва касцёла. А стаў будавацца касцёл, сталі сяліцца людзі. Мясцовасць назвалі Крывошынам.

  • Ходзіць і такая легенда аб вёсцы Крывошын. Жыў у гэтай мясцовасці пан. Запрасіў ён да сябе архітэктара для таго, каб той пабудаваў яму маёнтак. Прозвішча архітэктара – Крывашэін. Адсюль і пайшла назва вёскі.

Легенды, заснаваныя па назве першых пасяленцаў:

Гавораць, што першым пасяленцам гэтай мясцовасці быў чалавек з крывой шыяй. Ён заснаваў вёску, якую назвалі Крывошынам.

  • Ёсць і такая легенда. Замест вёскі былі балоты. Сюды першай прыехала сям’я Крывашэевых. Ім не было дзе жыць, і яны пабудавалі хату. Вакол іх пачалі сяліцца людзі. Калі Крывашэеў памёр, вёску назвалі ў яго гонар – Крывошын.

  • Недалёка ад вёскі Крывошын ёсць урочышча, якое і сёння носіць назву “Крывашынок”. Пэўна, там у далёкім мінулым было паселішча плямёнаў “крывашынкаў”. Пры даследаванні мясцовасці краязнаўцы выявілі стаянку памерам 50х70м. Недалёка ад гэтай стаянкі знаходзіцца два курганы. Яны былі святымі месцамі для гэтага племені. Палянкі, пацяробкі, якія засталіся з даўніх часоў, сведчыць аб тым, што яны займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Асабліва трэба падкрэсліць адну акалічнасць: калі езуіты пачалі будаваць касцёл, то плямёны “крывашынкі” удзельнічалі ў яго будаўніцтве. З закладкай касцёла, а яго езуіты залажылі у 1670 годзе, стала развівацца вёска Крывошын. Сталі будавацца хаты крывашынцаў, людзі сталі пакідаць сваё лясное паселішча. Цяпе толькі засталася назва урочышча “крывашынок”. Першыя забудовы таго часу яшчэ засталічя да нашага часу: 2 курныя хаты.

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што наша вёска атрымала такую назву па прозвішчу кіраўніка племені “крывашынкоў” Крывошын.