Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

8. Эканамічнае развіццё развіццё и сацыяльныя адносіны ў вкл у XIV-XVIII стст.

Аснову экан. жыцця бел. зямель у XIV-XVIII ст. складала сел. гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Гал. галінамі сел. гасп. з'яўляліся земляроб. і жывёлаг. Права ўласнасці на зямлю ў феад. эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю гаспадарскіх зямель валодаў вял. князь. Усё больш зям. угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. У XIV-пер.пал. XV ст. панская гаспадарка насіла натур. хар-р, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з др.пал. XV ст. усё больш хар-ным станов. паглыбленне грамадскага падзелу працы. Самае яскравае сведчанне таго – хуткі рост колькасці гарадоў і мястэчак – цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся прад. сел. гасп. і купляліся неабходныя рамесныя вырабы. Павеліч. попыту на сельскагасп. прадукцыю ў краінах Зах. Еўропы садзейнічала і пашырэнню знешнягя гандлю. Усё большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль збожжам. Каб павял. колькасць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ёй. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудаваць панскую гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гасп. якога забяспечвала толькі ўнутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, які арыентаваўся гал. чынам на рынак. Рэарганізацыя панскай гасп. паступова набірала тэмпы. У XVI ст. фальварак стаў асн. формай арганіз. гаспадаркі феадалаў. У 1557 г. быў прыняты дакумент пад назвай “Устава на валокі”. Згодна з ім, зямля наразалася на валокі (21,36 га). Часцей за ўсё сялянская сям'я не магла ўзяць сабе цэлую валоку, каб выконваць вызначаныя павіннасці. Тады дазвалялася дзвюм-тром сем'ям браць валоку і несці за яе павіннасці. Фальварак жа ствараўся на лепшых землях, якія адразаліся ад сял. надзелаў. Экан. эвалюцыя панскай гасп. выклікала істотныя змены ў становішчы сял. мас. Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы паскарала прымацаванне сялян да зямлі. Пачатак юрыд. запрыгоньвання сялян паклаў яшчэ прывілей 1447 г., потым Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг., апошні з якіх завяршаў гэты працэс. Раней існаваўшыя катэгорыі сялян (“чэлядзь нявольная”, “людзі пахожыя”, “непахожыя”) паступова ператварыліся ў адзіны клас-саслоўе – прыгоннае сялянства. Да кан. XV ст. асн. павіннасцю сялян была даніна. Але па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на першае месца выходзіць паншчына – праца ў панскай гаспадарцы. Т.ч. у др.пал. XVI-пер.пал. XVII ст. паншчына стала адной з гал. павіннасцяў сялян на бел. землях. Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. Феадалы жорстка каралі сялян, калі тыя спазняліся ці не выходзілі на працу ў вызначаныя дні. Гэтыя працэсы некалькі менш датычыліся Ўсхода Бел., бо тут гаспадарка мела пераважна прамысловы хар-р (вытворчасць лесаматэр., попелу, дзёгцю, смалы і інш.). Акрамя паншчыны сяляне давалі дзякло, якое складалася са збожжа, прадуктаў жывёлагад., промыслаў і інш., грашовы чынш. Ва ўсх. Бел. гал. пав. заставалася даніна, прычым большай часткай футрам, мёдам. Паступова назіралася тэндэнцыя да змены натур. дані грашовым эквівалентам. Узмацненне прыгнёту выклікала супрацьдзеянне з боку сялянства, сац. канфлікты ў бел. вёсцы. Адной з найбольш распаўсюдж. праяў пратэсту на Бел. былі скаргі, акрамя таго – адмовы ад выканання павіннасцяў, нападзенні на маёнткі, парубкі лесу, патравы пасеваў і сенажацяў, у некат. выпадках забойствы панскіх слуг, а то і саміх землеўласнікаў. У XIV-XVI стст. на Бел. назіраўся інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Некат. бел. гарады сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гэта былі Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў і інш. Выдзяленне мяшчанства ў асобнае саслоўе спарадзіла імкненне з іх боку ператварыць горад у непадлеглую для ўмяшальніцтва землеўладальнікаў тэр-рыю. Так вярх. улада паступова пачала дараваць гарадам права на самакіраванне – магдэб. права. Аднымі з першых яго атрымалі Вільня (1387), Бярэсце (1390), Гародня (1396), Полацк (1398), Менск (1399). Адной з гал. гарадскіх функцый была гандлёвая.