Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага...doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.03 Кб
Скачать

1. Дыялектная мова – сукупнасць гаворак, што бытуюць (у вуснай форме) на Беларусі.

На аснове свайго падабенства гаворкі аб’ядноўваюцца у тэрытарыяльныя дыялекты. У беларускай мове існуюць 2 дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Гэтыя дыялекты раздзяляюцца паласой пераходных, або сярэднебеларускіх, гаворак, што знаходзяцца абапал лініі Ашмяны – Мінск – Бабруйск – Гомель. Даволі спецыфічнымі рысамі характаразуюцца брэсцка-пінскія (ці заходнепалескія) гаворкі. Яны істотна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага масіву беларускіх дыялектаў.

Нягледзячы на адрозненні ўнутры дыялектаў і асобных гаворак, у іх шмат і агульных элементаў. Таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.

2. Літаратурная мова – унармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства. Існуе ў вуснай і пісьмовай формах, мае разгалінаваную сістэму стыляў.

Асноўныя адрозненні паміж літаратурнай і дыялектнай мовамі можна прадставіць у выглядзе наступнай табліцы:

Крытэрыі параўнання

Літаратурная мова

Дыялектная мова

Форма існавання

пісьмовая і вусная

вусная

Унармаванасць

унармаваная

неўнармаваная

Агульнапрынятасць

агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх носьбітаў мовы

тэрытарыяльна абмежаваная, выкарыстоўваецца толькі ў пэўнай мясцовасці

У параўнанні з іншымі славянскімі мовамі беларуская літаратурная мова мае адметнасці ў сваім развіцці. Па-першае, нацыянальны ўціск (больш, чым двухсотгадовы) замарудзіў фарміраванне нацыянальнай мовы беларусаў, у тым ліку і яе вышэйшай формы – літаратурнай мовы. Таму беларуская літаратурная мова – адна з самых маладых сярод славянскіх моў. Яе фарміраванне прыходзіцца на ХІХ – пач. ХХ. Па-другое, у адрозненні адбольшасці ранніх літаратурных моў, што складваліся на аснове папярэдніх кніжных традыцый і паступова збліжаліся з народнымі гаворкамі, новая беларуская літаратурная мова цалкам вырастала з народных гаворак. Яна не магла абаперціся на традыцыі старабеларускай пісменнасці, бо яны на працягу двухвекавой забароны да гэтага часу былі ўжо забытыя.

Генетычна сучасная беларуская мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, але ў працэсе развіцця сінтэзавала найбольш характэрныяныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г.зн. мае наддыялектны характар.

Наяўнасць нормы – істотная асаблівасцьць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай. Норма – выпрацаваныя грамадствам і пісьмова замацаваныя (кадыфікаваныя) правілы, якім падпарадкоўваецца напісанне і вымаўленне слоў, пабудова словазлучэнняў і сказаў.

Сісітэму нормаў ЛМ складаюць:

1. Арфаэпічныя – правільнае вымаўленне гукаў і правілы пастаноўка націску.

2. Арфагрыфічныя – правільная перадача вуснай мовы на пісьме.

3. Лексічныя – ужыванне слоў ва ўласцівых ім значэннях і правільнае спалучэнне слоў па сэнсу.

4. Граматычныя. Яе складаюць марфалагічныя – правільнае ўжыванне формаў слоў і сінтаксічныя – правільная пабудова словазлучэнняў і сказаў.

5. Стылістычныя – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з выбраным стылем.

6. Пунктуацыйныя – правільная пастаноўка знакаў прыпынку.

ІV. Сістэма стыляў беларускай мовы.

Значная адметнасць ЛМ – здольнасць выконваць у сферы зносін самыя розныя функцыі: у сферы навукі, у СМІ, абслугоўваць неафіцыйныя зносіны. Здольнасць літаратурнай мовы выконваць розныя фунуцыі – гэта вынік развіцця стыляў. Беларуская літаратурная мова мае наступныя стылі: навуковы, мастацкі, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы.

Функцыянальныя стылі ЛМ

Стылі

Сфера ўжывання

Мэты зносін

Асноўныя віды тэкстаў

Асноўныя рысы стыля

Гутарковы

Быт,

неафіцыйныя зносіны

Камунікацыя

Гутаркі, запіскі, прыватныя лісты

Натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар моўных сродкаў

Навуковы

Навука і тэхніка, вучэбны працэс

Інфармацыйная

Выступленні, даклады, лекцыі, дыспуты, артыкулы, падручнікі

Дакладнасць, лагічнасць, доказнасць, абстрактнасць, сухасць маўленя

Афіцыйна-справавы

Афіцыйныя зносіны, справаводства

Рэгуляцыя афіцыйных зносін

Службовыя паперы (даведка, справаздача, загад, заява, пратакол і інш.), закон

Афіцыйнасць, строгая дакладнасць, сухасць маўлення, стандартная пабудова тэкстаў

Публіцыстычны

Грамадскае жыццё, палітыка

Агітацыя, прпаганда, уздзеянне

Газетныя і часопісныя артыкулы, даклады, лекцыі на грамадска-палітычныя тэмы

Даходлівасць, эмацыянальнасць маўлення

Мастацкі

Мастацкая літаратура

Эмацыянальна-эстэтычнае уздзеянне

Апавяданне, аповесць, раманы, драмы, вершы, паэмы, песні, казкі і г.д.

Вобразнасць, эмацыянальнасць, наяўнасць тропаў

6