Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага...doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.03 Кб
Скачать

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа

Нацыянальная мова – гэта адметная рыса любой нацыі. Без нацыянальнай мовы нацыя існаваць не можа. Родная мова даецца кожнаму з нас не толькі для таго, каб карыстацца ёю як сродкам зносін, але і для ўсведамлення свайго этнічнагя “я” ў сусветнай супольнасці людзей.

Беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях развіцця. Яна зведала часы росквіту, калі раней, чым мовы суседніх народаў, мела статус дзяржаўнай мовы (у ВКЛ), калі на ёй ужо ў сярэднія вякі складаліся юрыдычныя і палітычныя дакументы, ствараліся навуковыя і мастацкія творы, і часы заняпаду, калі пад пагрозай было само існаванне яе. Беларуская мова забаранялася Сеймам РП у 17ст.(1696г.), царскім урадам – у 19 ст. Штучна звужаліся яе грамадскія функцыі і ў савецкі час, калі пад уплывам ідэалагічнай устаноўкі на зліццё моў і нацый беларуская мова выцяснялася з дзяржаўных устаноў, са школ і ВНУ.

І. Паходжанне беларускай мовы

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс ўсе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў вылучаюцца моўныя сем’і, групы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і: практычна ўсе еўрап. і многія азіяцкія мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць індаеўрапейскай прамовай.

Праіснаваўшы некалькі стагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, на аснове яе дыялектаў пачалі складвацца мовы (германскія, раманскія, славянскія і інш.).

Славяне выдзеліліся з індаеўрапейскага адзінства недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысяч. да н.э. Затым пэўны час яны жылі сумесна. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян – агульнаславянскі. Мову славян гэтага перыяду называюць агульнаславянскай.

Гэтая мова не была аднолькавай на ўсёй тэрыторыі. Яна члянілася на тры дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўднёвым. Прыкладна ў сяр. І тыс. н.э. распалася агульнаславянскае моўнае адзінства. Паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы:

1. Усходнеславянскія мовы: беларуская, руская, украінская;

2. Заходнеславянскія мовы: чэшская, славацкая, польская, сербалужыцкая, палабская (мёртвая);

3. Паўднёваславянскія мовы: славенская, харвацкая, сербская, балгарская, македонская, стараславянская (мёртвая).

На аснове усходнеславянскіх дыялектаў узнікла агульнаўсходнеславянская мова. Яна праіснавала да к.ХІІІ ст., а затым распалася на 3 мовы: беларускую, рускую, украінскую.

На тэрыторыі Беларусі вакол адпаведных феадальных цэнтраў узніклі буйныя мясцовыя дыялекты. Магчыма, нейкі з іх стаў вядучым у працэсе фарміравання мовы беларускага народа.

Паходжанне беларускай мовы схематычна можна прадставіць наступным чынам:

Індаеўрапейская мова (сям’я)

германская група раманская група славянская група і іншыя (усяго 16)

усходнеславянскія мовы заходнеславянскія мовы паўднёваславянскія мовы

беларуская руская украінская чэшская польская і інш. балгарская сербская і інш.

ІІ. Этапы развіцця беларускай мовы

Старабеларуская мова з’яўлялась асноўнай літаратурна-пісьмовай мовай у ВКЛ. У той час яе называлі “проста мовай” (тэрмін беларуская мова ўзнік пазней), а таксама “рускій язык”. Па-за межамі ВКЛ гэтую мову называлі літоўскай. На старабеларускай мове былі створаны Статуты ВКЛ (тры рэд-цыі 1529, 1566, 1588), упершыню ў гісторыі усходніх славян (у 16 ст.) з’явіліся друкаваныя кнігі. У гэты час жылі і працавалі Францыск Скарына, Сымон Будны, Сімяон Полацкі, Мялецій Сматрыцкі і інш. 15-16стст. называюць “залатым векам” у гісторыі беларускай культуры, літаратуры, мовы.

Аднак далейшы ход развіцця бел народнасці быў надзвычай непрыяемны. Пасля аб’яднання ВКЛ з Польшчай (у выніку Люблінскай уніі 1569г.) беларускія землі ўвайшлі ў феадальную федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую (РП). Паступова пачало праводзіцца апалячванне і акаталічванне беларускага насельніцтва. Паступа ВКЛ з раўнапраўнага суб’екта шматэтнічнай дзяржавы (РП) ператварылася ў нацыянальна залежны край польскай каралеўскай улады. Да таго ж Беларусь стала арэнай безупынных ваенных сутычак паміж Польшчай і Расіяй. Усё гэта моцна тармазіла сацыяльнае, культурнае, духоўнае развіццё беларускага народа, развіццё яго мовы. І калі спачатку у РП у афіцыйным ужытку выкарыстоўвалася і польская і беларуская мовы, то з цягам часу беларуская мова пачала выцясняцца з розных формаў пісьменнасці польскай мовы. У 1696г. Варшаўскі сейм прыняў патанову, паводле якой пісаць справавыя дакументы трэба было толькі па-польску. З гэтага часу справаводства вядзецца амаль цэлае стагоддзе на польскай мове. Паступова беларуская мова выцясняецца і з іншых жанраў тагачаснай літаратуры.

У выніку падзелаў РП (1772, 1793, 1795 гг.) паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй беларускія землі адышлі да Расійскай імперыі. З гэтага часу на Беларусі пачалася палітыка русіфікацыі. Заканадаўства, справаводства пераводзілася на рускую мову, руская мова ўводзілася ва ўсіх дзяржаўных установах. Была забаронена сама назва Беларусь. Тагачасныя польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую мову самастойнай, вялі спрэчкі аб тым, хто такія беларусы – палякі ці рускія.

У гэты час пачынаецца беларускае нацыянальнае Адраджэнне. У асяроддзі беларускай інтэлігенцыі ўмацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. Сярод прадстаўнікоў беларуска-польскага асветніцтва 1 пал. ХІХ ст. былі Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і інш. У ІІ пал. ХІХ ст. – Ф. Багушэвіч, пазней – Купала, Колас, Багдановіч, Цётка, Гарун, Палуян і інш. пісьменнікі і публіцысты “нашаніўскага” кірунку (друкаваліся ў газеце “Наша ніва”). Іх творчасць стала пачаткам новай беларускай нацыянальнай літаратурна- пісьмовай мовы.

У 20-я гг. ХХ ст. пачылася палітыка беларусізацыі. У выніку яе ажыццяўлення беларуская мова набыла статус дзяржаўнай, г.зн. на ёй працавалі ўрад і інш. дзяржаўныя і грамадскія ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Вайсковая справа пераводзілася на беларускую мову. Упершыню ў гісторыі былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. У канцы 20-х гг. каля 90% літаратуры, якая выпускалася, была беларускай. Звыш 80% школ мелі беларускую мову навучання. У гэты час Браніслаў Тарашкевіч выдае “Беларускую граматыку для школ” – першы падручнік, у якім даваліся правілы па беларускай фанетыцы і граматыцы. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

Аднак усталяванне стлінск.татал. рэжыму ў 30-я гг. гвалтоўна спыніла працэсс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па выкрыцці так званых “нацыянал-дэмакратаў” (нац.-дэмаў), да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тысячы грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы, што мела вынікам спыненне развіцця беларускай мовы і культуры. Беларусізацыя пачала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай у дзяржаўных установах, інстытутах. У 1938г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “Аб пабавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

Асаблівасці развіцця беларускай мовы у 2-й ХХ у значн. ступені абум. яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рус. Нацыянальна-моўная палітыка дзяржавы мела русіфікатарскі характар. На працягу 50-80-х гг. сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання, асноўнымі сферамі прымянення беларускай мовы заставаліся мастацкая літаратура, публіцыстыка. У 1958 г. выходзіць тэзіс, паводле якога бацькі мелі права выбіраць, ці будзе іх дзяця вывучаць беларускую мову. Не абароненая дзяржавай, бел. мова выцяснялася рускай. Русіфікатарская палітыка органаў улады мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці.

Сітуацыя змянілася ў к.80-х – пач.90-х. У 1990г. беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Роля беларускай мовы у жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі.

Аднак замацаванне майскім рэферэндумам 1995г. дзяржаўнага беларуска-рускага двухмоўя мела вынікам звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы. Яна пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у жыцці рэспублікі, не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

ІІІ. Формы беларускай нацыянальнай мовы

Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.