Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Складаны сказ.doc
Скачиваний:
151
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
139.78 Кб
Скачать

Бяззлучнікавыя складаныя сказы, знакі прыпынку ў іх

Бяззлучнікавымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх прэдыкатыўныя часткі звязаны па сэнсе і інтанацыйна без злучнікаў і злучальных слоў.

Знак прыпынку

Умовы пастаноўкі

Прыклады

коска

калі паміж часткамі адносіны адначасовасці ці паслядоўнасці

Замірае лета, заціхаюць далі, сірацее рэчка, халадзеюць хвалі.

кропка з коскай

калі часткі развітыя, маюць менш цесную сэнсавую сувязь, свае знакі прыпынку

Рэчкі бурлівыя, учора санлівыя, сёння ўсталі, плывуць і бурляць; рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца, у неба прыветна з вадзіцы глядзяць.

працяжнік

калі адбываецца хуткая змена падзей, нечаканы вынік (можна ўставіць злучнік і)

Ударыў дзед абухам – елка загула.

калі змест частак супрацьпастаўляецца (можна ўставіць а, але)

Каса не косіць – каса брые.

калі друга частка паказвае на вынік таго, пра што гаворыцца ў першай (можна ўставіць тады)

Павее ветрык – шурхнуць травы.

калі паміж часткамі адносіны часу ці ўмовы (перад першай часткай можна ўставіць злучнік калі)

Снег на куццю – грыбы на лета. А сцежкі чорны – ягад многа.

калі паміж часткамі адносіны параўнання (можна ўставіць быццам)

У воду войдзеш – шчасце рая.

калі апошняя частка падагульняе змест папярэдніх

Вось у гушчары захрумсцеў сушняк, на лёд і леташняе лісце сыпанула шыгалле – на прагулку з’явіўся алень

двукроп’е

калі другая частка выражае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай

Добра ў полі: волі многа і прастору-шырыні, вабяць далі там малога, як прынадныя агні.

калі другая частка паясняе, раскрывае змест першай

Я так бы раіў: выбраць час і аглядзець усё зараз.

калі другая частка дапаўняе, удакладняе змест першай (можна ўставіць што, як)

Надвор’е было жудасным: вецер выў, мокры снег валіў камякамі.

калі другая частка – прамое пытанне

Не раз прыходзіла думка: чаму гэта ў яе сябровак надоі вышэйшыя?

першая частка абагульняе змест наступных

Так і ў жыцці: бягуць часіны, ліхія, добрыя хвіліны, адна змяняецца другою.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Гэта такія сказы, прэдыкатыўныя часткі якіх звязаны паміж сабой злучнікавай (злучальнай, падпарадкавальнай) і бяззлучнікавай сувяззю.

Віды сувязі і прыклады

Схема

1. Злучальная і падпарадкавальная:

1Заміраў тады хлапчына, 2 і здавалася яму, 3што ён знае, 4 як травінка сваю думае думу.

што? што?

[1] і [2 ], (3 што … ), (4 як … ).

2. Бяззлучнікавая і злучальная:

1 Я сядзеў ля акна і пазіраў на вуліцу: 2свяціла сонца, 3 і на дрэвах, парканах, дахах пераліваўся залатымі іскрамі снег.

І [1]: II [2], [3]

3. Бяззлучнікавая і падпарадкавальная:

1 І ў непагадзь і ў ясную пагоду да болю адчуваў кожны раз: 2 мы ўсе з таго няскоранага роду, 3 што чыстым хлебам шчодра корміць нас.

якога?

І [1]: II [2 x], (3 што … ) .

4. Бяззлучнікавая, злучальная і падпарадкавальная:

1 Шуміць авёс, 2 звініць ячмень, 3 і верыш ты ахвотна, 4 што каласы цалюткі дзень красуюць бесклапотна.

ІІ у што?

І [1], [2] i [3 x], (4 што …) .

6