Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Службовыя часціны мовы.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
79.36 Кб
Скачать
  1. Эмацыянальна-экспрэсіўныя:

  1. Клічныя (ну і, што за, ай ды, куды, вось табе і на, вось дык так, то-та ж): Ты паслухай, Апанас, што за голас, што за бас!

  2. Узмацняльныя (нават, і, так, дык, ды, ужо, жа (ж), ні, аж, усё, сабе): Слаў жа, ты песня, дзень радасны свята! А ён сядзіць сабе і нічога не робіць.

  1. Формаўтвапральныя. Для утварэння форм умоўнага ладу – бы (б): Пайшоў бы дождж, вось добра было б. Для ўтварэння форм загаднага ладу – хай, няхай, дай, давай, давайце: Давайце разважаць сур’ёзна. Хай спяваюць прасторы роднае зямлі.

Па паходжанні часціцы падзяляюцца на невытворныя (параўн.: і, а, але, вунь, жа, не і інш.) і вытворныя, якія суадносяцца з адпаведнымі паўназначнымі словамі, а таксама з выклічнікамі (параўн.: выключна, гэта, давай, ах, ну, так і інш.). Праз спалучэнні дзвюх і болей аднаслоўных часціц утвараюцца састаўныя часціцы, што надаюць, як правіла, выказванню павышаную экспрэсію (параўн.: дык вось, абы толькі, куды там і інш.).

Правапіс часціц

1. Часціцы бы (б), жа (ж) пішуцца асобна. Пасля слова, якое заканчваецца на зычны, ужываюцца часціцы бы, жа, а пасля слоў, якія канчаюцца на галосны, - б, ж: будаваў бы, будавала б, працавалі ж, працаваў жа.

2. Часціца –такі пішацца праз злучок, калі стаіць пасля дзеясловаў: збегаў-такі, пайду-такі, а таксама ў словах усё-такі, так-такі, зноў-такі, даволі-такі. У астатніх выпадках часціца такі пішацца асобна: Яна такі прыйшла.

3. Часціца –абы пішацца праз злучок з займеннікаі і прыслоўямі (тут яна выконвае ролю прыстаўкі): абы-хто, абы-як, абы-дзе. З іншымі словамі часціца абы пішацца асобна: абы гуляць, абы жыць.

4. Часціца што пішацца асобна ў спалучэннях пакуль што, амаль што, толькі што, сама што, хіба што.

Правапіс часціц не, ні з рознымі часцінамі мовы

Не (ні) пішуцца разам:

1) са словамі, якія без не не ўжываюцца: недахоп, нянавісць, неабсяжны

2) з назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі іх можна замяніць сінонімам без не: непрыяцель – вораг, невясёлы – сумны, недалёка – блізка.

3) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма паясняльных слоў: незакончаная праца, непрачытаная кніга.

4) з няпэўнымі займеннікамі і прыслоўямі: нехта, нейкі, некуды, недзе

5) у дзеясловах і назоўніках з прыстаўкай неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недаацэньваць, недавыканаць, недабор. Ад дзеясловаў з прыстаўкай неда трэба адрозніваць дзеясловы з прыстаўкай да, якія маюць адмоўе не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не дапісаць сачынення, не дачытаць твора.

Не пішацца асобна, калі ўжываецца:

1) з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі і кароткімі дзеепрыметнікамі: не прачыталі кнігу, не прачытаўшы кнігу, кніга не прачытана.

2) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць паясняльныя словы або ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне: не закончаная вучнем праца, не прачытаная, а толькі прагледжаная кніга.

3) з назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне: не прыяцель, а вораг; не далёкі, а блізкі; не цёпла, а холадна.

4) у складзе ўзмацняльных адмоўяў – далёка не, зусім не, ніколі не, ніколькі не і інш.: далёка не поўны, зусім не блізкі

5) са словамі не трэба, не варта, не супраць, не шкада.

Ні- пішацца разам:

1) з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, ніяк, нідзе. Але пры ўжыванні прыназоўніка ні пішацца асобна: ні за што, ні з кім.

2) са словамі, якія без ні не ўжываюцца: ніводны, нікчэмны. нікудышны.

У астатніх выпадках ні пішацца асобна.