Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Службовыя часціны мовы.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
79.36 Кб
Скачать

Службовыя часціны мовы

Службовыя словы не маюць намінатыўнага значэння, выкарыстоўваюцца ў мове для сувязі знамянальных слоў, з’яўляюцца граматычна нязменнымі. Да службовых часцін мовы адносяцца прыназоўнікі, злучнікі і часціцы.

І. Прыназоўнікі выкарыстоўваюцца для падпарадкавальнай сувязі галоўнага і залежнага слова ў словазлучэннях, выражаюць разнастайныя сінтаксічныя адносіны, у якіх адлюстроўваюцца пэўныя знешнія сувязі паміж адпаведнымі рэаліямі: прасторавыя (выехаць з горада, пайсці ў лес), часовыя (з дня ў дзень, перад навальніцай) , аб’ектныя (стукаць у дзверы, марыць пра волю), меры і ступені (турбот па горла, шчасце без меры), прыналежнасці (гузік ад кашулі, кніга з бібліятэкі), мэты (хадзіць па грыбы, падрыхтаваць да экзаменаў), прычыны ( зачырванець ад хвалявання, скакаць ад радасці), атрыбутыўнасці (торт з крэмам, галава без розуму), спосабу дзеяння (адказваць без падрыхтоўкі, працаваць з натхненнем), кампаратыўныя (мацнейшы за мяне, вышэйшы супраць бацькі).

Адцягненае значэнне прыназоўнікаў служыць асновай полісеміі (мнагазначнасці) многіх з іх (параўн.: выйсці на работу, спадзявацца на поспех, ехаць на аўтобусе, быць на месцы, дзе прыназоўнік на выражае розныя семантыка-граматычныя адносіны паміж паўназначнымі словамі).

Па свайму паходжанні прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя (за, без, на, пры, для) і вытворныя, да якіх адносяцца прыназоўнікі, што генетычны звязаны з іншымі часцінамі мовы, у прыватнасці, з прыслоўямі (абапал дарогі, вакол дрэва і інш.), назоўнікамі (у час адпачынку, па прычыне гэтага і інш.), дзеясловамі (нягледзячы на цяжкасці, дзякуючы табе і інш.). Па вонкавай структуры прыназоўнікі падзяляюцца на простыя (для, пры, над), складаныя (па-над, з-за), састаўныя (на чале з, у залежнасці ад і інш.).

Прыназоўнікі могуць ужывацца з адным склонам, кіраваць ім : родны склон – ад, без, да, дзеля, для, ля, каля, з-за, з-пад, з-над, заміж, паміма, акрамя, апрача, без, замест, звыш, наконт, накшталт, паводле, падчас, сярод, на працягу, за кошт, на аснове, за выключэннем і інш.; давальны склон – адпаведна, дзякуючы, згодна, к, насустрач, насуперак, паралельна , услед і інш.; вінавальны склон – нягледзячы на, пра, праз, цераз, у адказ на ; творны склон – згодна з , на чале з, па-за, поруч з, разам з, следам за, у сувязі з і інш.

З двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі над, пад, перад (вінавальны і творны), аб, на, пры (вінавальны і месны), паміж (родны і творны), паўз, скрозь (родны і вінавальны), упоперак (родны і давальны). З формамі трох склонаў выкарыстоўваюцца прыназоўнікі з, за, між (родны, вінавальны, творны), па (давальны, вінавальны, месны), у (родны, вінавальны, месны). Многія прыназоўнікі ўступаюць у сінанімічныя адносіны паміж сабой (параўн.: на полі – у полі, пасля вайны – па вайне, пра яе – аб ёй і інш.), могуць ужывацца ў розных варыянтах (параўн.: к – ка, над – нада, з – са, у – ва і інш.).

Правапіс прыназаўнікаў

1. Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пішуцца праз злучок: з-за ракі, з-пад куста, па-за ўвагай, па-над лесам.

2. Перад словамі, што пачынаюцца са спалучэння зычных, у якіх першы з, с, ж, ш, замест прыназоўніка з ужываецца яго варыянт са: са змроку, са склепа, са жменю, са штаба.

3. Некаторыя прыназоўнікі, якія канчаюцца на зычны, перад займеннікам мне – мною пішуцца з дадатковым а: са мною, ка мне, нада мною, пада мною, перада мною.

4. Замест прыназоўніка у ўжываецца яго варыянт ва перад словамі, якія пачынаюцца з у: ва ўсіх, ва ўніверсітэце, ва ўмовах.

5. Прыназоўнікі, утвораныя ад назоўнікаў з прыназоўнікам, дзеепрыслоўя з прыназоўнікам, пішуцца як два словы: на працягу года, у галіне прамысловасці, нягледзячы на перашкоды.

ІІ. Злучнік – непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю.

З улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнікі падзяляюцца на:

  1. злучальныя, што служаць для аб’яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, сказаў). Сярод злучальных выдзяляюцца:

  • спалучальныя: і, ды ( у значэнні і ), як …так, ні …ні;

  • супастаўляльныя: а, аднак, але, ды ( у значэнні але), затое, не толькі … але;

  • размеркавальныя: або, ці, або … або, ці … ці і інш.

  1. падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа). Сярод падпарадкавальных адрозніваюць:

  • тлумачальныя (што, як, чым);

  • прычынныя (бо, таму што і інш.);

  • часавыя ( калі, як, пакуль і інш.);

  • умоўныя (каб, калі б, раз і інш,);

  • мэтавыя (для, каб, абы і інш.);

  • выніковыя (дык, то і інш.);

  • уступальныя (хоць, няхай і інш.);

  • параўнальныя (як, чым, нібы і інш.).

Злучнікі могуць быць полісемантычнымі, выражаць, напрыклад, часовыя і ўмоўныя (параўн.: наведаю, калі буду мець час; калі не дамовімся, будзе кепска і інш.).

Па паходжанніі злучнікі падзяляюцца на невытворныя (а, і, але, ды і інш.) і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы : займеннікаў (што, таму што і інш.), прыслоўяў (калі, пакуль, як і інш.), дзеясловаў (няхай, хаця і інш.), часціц (ці, быццам і інш.).

Па сваёй знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя (і, што, каб і інш.) і састаўныя, якія складаюцца з некалькіх слоў (таму што, для таго каб і інш.).

Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя (а, бо, чым і інш.), парныя (не толькі … але і, калі … то і інш.), паўторныя (то … то, ці … ці і інш.).

Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць ролю членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення (але, і , калі), размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні (дык, дарма што), кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тэксце (у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што).

ІІІ. Часціцы – службовыя словы, якія надаюць дадатковыя сэнсавыя адценні словам, словазлучэнням, сказам або служаць для ўтварэння форм слоў.

Часціцы падзяляюцца на чатыры асноўныя групы:

  1. Сэнсавыя часціцы. Яны падзяляюцца на:

  1. Указальныя (вось, вунь, гэта). Служаць для ўказання на наяўнасць прадметаў, з’яў. Адносяцца як да асобных слоў, так і да ўсяго сказа (Што ж, дык давай вось утрох сасну павалім. І вось, як чысты ліст паперы ляжыць перад вачамі новы год.)

  2. Азначальна-ўдакладняльныя (якраз, іменна, акурат, проста, чыста, амаль, прыблізна, сапраўды). Гэтыя часціцы пераважна адносяцца да слоў і размяшчаюцца ў прэпазіцыі. Агульнае значэнне азначальнасці ўскладняецца ўказаннем на ўдакладненне ці абмежаванне: З тае пары другога хамута не патрабуе Конь ніколі болей: свайго яму якраз даволі, хамут стаў – проста любата!

  3. Вылучальна-абмежавальныя (толькі, хоць, хаця, выключна, усяго, хіба і інш.) Агульнае іх значэнне – вылучэнне асобных паняццяў у саставе выказніка (Ні славы, ні скарбаў я не хачу, мне б толькі прайсці непрыкметна, зямлю сваю пад нагамі адчуць).

  1. Мадальныя. Яны падзяляюцца на:

  1. Сцвярджальныя (так, але , размоўныя і дыялектныя ага, угу, эге, ну). Яны перадаюць пацвярджэнне пры адказе на пытанне, абазначаюць згоду з чым-небудзь: Так, з гасцінца ў Вуглы паварочвае машына.

  2. Адмоўныя (не, ні, ані). Часціца не мае два значэнні: адмаўленне выказвання – пры адмоўным адказе на станоўчае пытанне (Не, браток, мы яшчэ папрацуем) і адмаўлення любога члена сказа (Не прынялі нас, не далі нам зброі). Паўтарэнне адмоўя ў сказе надае выказванню сцвярджальны сэнс (Не магу не ведаць).

Часціца ні мае адмоўнае значэнне ў пабуджальны сказах: Нікому ні слова! Ні кроку назад! Значэнне поўнага адмаўлення мае ў безасабовых сказах пры дапаўненні ў форме Р.скл.: На небе ні хмурынкі. У сказах з адмоўем не часціца ні ўзмацняе адмоўе: Ні песень нашае радзімы, ні казак не пачуеш ты.

Часціца ані паўтарае значэнні часціцы ні, толькі з больш узмоцненай экспрэсіяй: Пра знойдзеныя грошы ён не сказаў нікому ані слова.

  1. Пытальныя (ці, хіба, няўжо, а, ну, што за і інш.) Служаць для надання адцення пытанню: Хіба гэта не цікава табе?

  2. Пабуджальныя (ну, ану)

  3. Часціцы, якія выражаюць адносіны да верагоднасці выказвання (наўрад, наўрад ці, ану ж, бадай, бадай што): Дзядзька бадай што сышоў з дарогі.

  4. Параўнальныя (быццам, нібы, як быццам). Ужываюцца пры супастаўленні і параўнанні блізкіх, падобных з’яў, прадметаў: Сэрца Міхала Тварыцкага быццам упала кудысьці ўніз. Душа яго на гэты кароткі момант як бы зусім спустошылася.

  5. Часціцы, што ўжываюцца пры перадачы чужой мовы або думкі (маўляў, кажа, нібы): Дзед ганарыўся галубамі: маўляў, ні ў каго няма такіх разумных птахаў, як у яго…