Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_blok_shpor_na_bel_movu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
96.36 Кб
Скачать

38. Семантычныя і граматычныя адзнакі злучнікаў. Класіфікацыя злучнікаў. Злучнікі і злучальныя словы.

Злучнік – службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў і паказвае на адносіны паміж імі. Паводле паходжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Паводле саставу на простыя (з аднаго слова: і,а,ды, але) і састаўныя (з некалькіх слоў: у той час як, так як, так што). Паводле ўжывання – адзіночныя (а, ды, але) і паўторныя (ні-ні, або-або), парныя (кожная частка такога злучніка адносіцца да розных аднародных членаў сказа або частак складанага сказа)(не толькі – але і; хоць – але, а раз –то)). Бываюць злучальныя – звязваюць аднародныя члены сказа або раўнапраўныя па сэнсе часткі складанага сказа. (спалучальныя (і, ды,), супастаўляльныя (але, хоць) і размеркавальныя (або - або, ці – ці, не то – не то) і падпарадкавальныя – звязваюць часткі ў складаным сказе. (тлумачальныя (што, як, каб), прычынныя (бо, таму што), часавыя (калі, як, ледзь), умоўныя (каб, калі б), мэтавыя (каб, для таго каб), уступальныя (хоць, хай), параўнальныя (як, нібы), вініковыя).

39. Семантычныя і граматычныя адзнакі часціц. Разрады часціц паводле іх функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы слоў з іншых часцін мовы.

Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.

Часціцы не могуць ужывацца асобна ад самастойных часцін мовы, яны не з'яўляюцца членамі сказа. Толькі некаторыя з іх (ага, але, не, няўжо, так) у дыялогу ці пры разважанні могуць выступаць у ролі слоў-сказаў: «Што ж, можа людзі горш пачалі пісаць?» — «Не,— упершыню сур 'ёзна сказаў я.— Лепш».

Пры дапамозе часціц выдзяляецца, узмацняецца сэнс некаторых слоў у сказе: Зараснікі поўніліся птушынымі галасамі, ажпо гулі ад іх. выражаецца пабуджэнне да дзеяння, пажаданне: Хай паверкай перад новым днём будзе гэты час мой вечаровы. надаецца выказванню эмацыянальная афарбоўка: А што за ягады лясныя ў нас адразу зацвілі, як толькі промні веснавыя цяпло разнеслі па зямлі! выражаецца пытанне: Ці бачылі вы, як хаваецца сонца ў агністыя падушкі? сцвярджаюцца ці адмаўляюцца факты і з'явы рэчаіснасці: «Ты гэта добра ведаеш?» — «Так».

Часціцы падзяляюцца на чатыры разрады:

Сэнсавыя часціцы- адносяцца ўказальныя: вось (от, ео), вунь, гэта; удакладняльныя: амаль, іменна, проста, менавіта, якраз; выдзяляльна-абмежаваныя: толькі, абы толькі, хіба толькі, хоць, хоць бы, ледзь.

Мадальныя часціцы, якія надаюць выказванню розныя мадальныя значэнні, уключаюць сцвярджальныя часціцы: так, але, ага; адмоўныя: не, ні; пытальныя: ці, хіба, няўжо, а, так; параўнальныя: бо, нібы, як бы, быццам; пабуджальныя: бы (б), няхай (хай), дай (дайце), давай (давайце), ну, бадай.

Эмацыянальныя часціцы выражаюць розныя эмацыянальныя значэнні (радасць, захапленне, іронію, здзіўленне) або ўзмацняюць, лагічна выдзяляюць, падкрэсліваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння ці сказа. Да эмацыянальных часціц адносяцца клічныя: што за, як, ну і, вось дык і ўзмацняльныя: нават, бы, дык, жа, аж, ажно, такі.

Формаўтваральныя часціцы служаць для ўтварэння форм дзеяслова: бы (б) — умоўнага ладу; няхай (хай), давай (давайце) — загаднага: зрабіў бы, н'яхай прынясе, давайце раскажам.

Значэнне і ўжыванне часціц не (ня), ні Часціца не выражае адмоўнае значэнне, калі ўжываецца: 1) у адмоўных сказах: Не маўчыць, не сціхае, суігакою не мае, ходзіць рэха, блукае, выйсця з лесу шукае.

  1. пры супрацьпастаўленнях: Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень, і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені.

  2. пры адмоўным параўнанні: Не сакоча за хвойнікам ластаўка, не пяе салавейка над возерам,— так смяецца Алёнка, гаворачы, на траве з князем седзячы побач.

Часціца не можа мець сцвярджальнае значэнне:

  1. калі ўжываецца з пытальнымі займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі: Як я мог не чуць? Ці не вецер над грэбляю еые, ці мо плачуць вярбіны старыя?

  2. калі паўтараецца два разы ў састаўным дзеяслоўным выказніку: Не згадаць не магу рэчкі люстраной між лозаў і вязаў што на лугах быстра воды нясе.

  3. калі спалучаецца з часціцамі ледзь, амаль, чуць і падпарадкавальнымі злучнікамі каб, пакуль: Ледзь не на кожнай палескай хаце ляскае дзюбай жывы, вольны бусел, абліты барвай захаду.

  4. калі спалучаецца са словамі нельга, немагчыма: Нельга не напісаць аб людзях, справы і лёс якіх хвалююць.

Часціца ні мае ўзмацняльнае значэнне. Для ўзмацнення адмаўлення яна ўжываецца:

  1. у адмоўных сказах з часціцай не ці са словамі няма, нельга, немагчыма: Птушкі недзе пахаваліся. Няма над возерам ні ластавак, ні чаек.

  2. у якасці злучніка пры пералічэнні аднародных членаў сказа: У начной цішыні не чуваць было ні смеху, ні песняў, ні гаворкі. (Каратк.);

  3. у пабуджальных сказах з загаднай інтанацыяй: Ні кроку назад!

Для ўзмацнення сцвярджэння часціца ні ўжываецца ў спалучэнні з займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі: хто ні, што ні, дзе ні, дзе б ні, куды ні, куды б ні, як ні: Людзі варты шчасця, дзе б яны ні жылі: на Ацэ, у Прыдняпроўі, ці на берагах сініх латышскіх азёраў або ў наваколлі Відраджы.

Са значэннем няпэўнасці, узмацнення часціца ні ўжываецца ваўстойлівых зваротах: нірыбанімяса, ніжывы німёртвы, ні свет ні зара.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]