Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
40
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
23.98 Кб
Скачать

Беларуская мова, як нацыянальная мова беларусаў

Сучасная беларуская мова – з сярэдзіны ХІХ ст.(Дунін-Марцінкевіч). Існуе сучансная беларуская мова у дзвюх формах: вуснай і пісьмовай. Вусная – гукавая форма мовы, якой людзі карыстаюцца пры непасрэдных зносінах паміж сабой. Пісьмовая – графічная форма мовы, якая дазваляе людзям кантактаваць з дапамогай тэкстау, сукупнасць якіх сскладае пісьменства. Успрымаецца зрокава.

Асаблівасць вуснай формы мовы:

  1. Непасрэднасць зносін

  2. Сітуацыйнасць

  3. Вялікую роль адыгрываюць: інтанацыя, пауза, лагічны націск, зніжаецца роль слова, як носьбіта значэння, робіцца непатрэбным ужыванне усіх слоу у сказах.

  4. Пераважаюць простыя няпоуныя сказы.

Асаблівасці пісьмовай мовы: Яна прадуманая, спрацаваня, з’яуляецца фіксацыяй вуснага маулення. З дапамогай графічных знакау мова фіксуецца на пэуным матэрыяле. Гэта дазваляе перадаваць інфармацыю на розныя адлегласці і захоуваць яе у часы.

  1. Адсутнасць адзінай моунай сітуацыі.

  2. Адсутнасць дапамогі з боку жэстау, мімікі.

  3. Больш строгі адбор лексікі

  4. Больш складаны сінтаксіс

Мова, якая з’яуляецца сродкам называецца нацыянальнай. Нацыянальная мова падзяляецца на дыялект, літаратурную мову, жаргон. Літаратурная – упарадкаваная, апрацаваная форма агульнай народнай мовы, прызначэнне якой – абслуоуваць разнастайныя патрэбы чалавечай дзейнасці. Мова навукі, адукацыі, справаводства, мастацкая літаратуры.Дыядект – вусная тэрытарыяльная разнавіднасць нацыянальнай мовы.

Адрозненне літаратурнай ад дыялекту:

  1. Літаратурная ужываецца на усёй тэрыторыі краіны.

  2. Літаратурная мова адна, дыялектау бывае шмат.

  3. Літаратурная мова выкарыстоуваецца у самых розных сферах грамадскага і культурнага жыцця, і дыялектам карыстаюцца толькі у бытавом жыцці.

  4. Літаратурная мова апрацаваная і унармаваная, мае дзве формы – вусная і пісьмовая, дыялект не апрацаваны, не мае строгіх правіл, не мае пісьмовай формы.

Сістэма нормаў беларускай літаратурнай мовы.

Каб мова забяспечвала функцыю зносін, яна павінна захоуваць унутрунае адзінства, быць пуным чынам стандартавана. Гэта забяспечваецца сістэмай строга вызначаных і абавязковых да усіх носьбітаў мовы, правіл. Такіе правілы у лінгвістыцы называюць моунымі нормамі. Моуныя нормы – замацаваныя у мауленчай практыцы правілы вымаулення, напісання, пабудовы сказау і тэкстау. Сістэму норм беларускай літаратурная мовы складаюць арфаэпічная, арфаграфічная, акцнталагічная, пунктуацыйная, граматычная, словаутваральная, лексічная, фразеалагічная і сталістычная нормы.

Арфаэпічныя нормы рэгулююць вымауленне гукаў. Прычыны парушэння арфаэпічных норм могуць быть звязаны з : уплыў дыялектная мовы, уплыў арфаграфіі, уплыў іншых моу.

Арфаграфічныя нормы рэгулююць напісанне літар.

Акцэнталагічныя нормы рэгулююць размяўчэнне націску у мове.

Пунктуацыйныя нормы рэгулююць размяшчэнне знакаў прыпынку у пісьмовым тэксце.

Граматычныя нормы рэгулююць ужыванне форм слова і спосабау іх спалучэнняу. Форма слова – змяняецца з канчаткам. Дзверы, грудзі – не маюць адзіночнага ліку, роду.

Словаўтваральныя нормы рэгулююць выбар марфемы.

Лексічныя нормы рэгулююць ужыванне слоу у адпеваденым значэнні і у агульна прынятых спалучэннях.

Фразеалагічныя нормы рэгулююць ужыванне фразеалагічных адзінак

Стылістычныя нормы рэгулююць ужыванне моуных сродкау у залежнасці ад стыля мовы.

Моуныя нормы усведамляюцца не толькі як абавязковыя, але і як узорныя, эталонныя. Зафіксаваныя у граматыках, салоуніках і розных даведніках, яны і ствараюць неабходную для літаратурнай мовы унармаванасць, упарадкаванасць.