Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

3. Дапамога ссср па ленд-лізу.

Для Савецкага Саюза досыць вялікае значэнне мела дапамога, якую аказалі саюзнікі па лініі ленд-ліза. Пры гэтым саюзнікі мелі вельмі прагматычныя і карыслівыя мэты — недапусціць выхаду СССР з вайны з Германіяй, але і не дапусціць вялікага перавесу Чырвонай Арміі над вермахтам.

Агульны аб’ём паставак ацэньваецца ў суму 11,3 млрд. даляраў, з іх 10 — з ЗША, астатняе — з Англіі. Пры гэтым трэба адзначыць, што прыкладна 12% грузаў так і не дайшло да савецкіх партоў. Усе грузы склалі каля 4% валавой вытворчасці СССР і гэта вельмі нязначная лічба, але па некаторых паказчыках дапамога была значная.

Так, прыкладна 25% грузаў – гэта прадукты харчавання, што вельмі важна было ва ўмовах вострага харчовага крызісу ў СССР. Саюзнікі паставілі каля 70% усіх аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся ў СССР, 12% танкаў, каля 20% франтавых знішчальнікаў. А дэсантныя судны, некаторыя віды радыёлакацыйнай і гідраакустычнай тэхнікі ў СССР нават не выпускаліся. Пастаўляліся так сама тэхналагічныя лініі, дакладныя станкі, стратэгічная сыравіна, якой не меў Савецкі Саюз. Каля паловы грузаў — 47% паступала праз Ціхі акіян і яшчэ па чвэрці ішло паўночным марскім шляхам і паўднёвым – праз Мурманск і Персідскі заліў. 11 мая 1945 г. прэзідэнт Г. Трумэн перапыніў пастаўкі СССР у сувязі з заканчэннем вайны ў Еўропе.

Значэнне паставак па ленд-лізу для Савецкага Саюза было вялікім, асабліва ў галіне паставак прамысловага абсталявання і аўтамабіляў. Але перабольшваць яго значэнне, як гэта робіцца на Захадзе, не трэба. Адсутнасць дапамогі ад саюзнікаў пагоршыла б становішча насельніцтва СССР, і паўплывала б на працягласць вайны ў бок павелічэння яе працягласці, але перамога ўсё роўна прыйшла б на нашу зямлю.

4. Палітычная агітацыя і прапаганда.

Вялікая Айчынная вайна была таксама і ідэалагічнай вайной, вайной супраць нацысцкай ідэалогіі. Менавіта ў ваенныя гады камуністычная ідэалогія змагла паказаць сваю жыццяздольнасць і пашырыць уплыў сярод савецкага народа.

Важную ролю ў ідэалагічнай працы выконвае сістэма інфармавання аб падзеях у грамадстве, дзяржаве, на франтах. 24 чэрвеня 1941 г. было ўтворана Савецкае Інфармацыйнае Бюро, якое за гады вайны выдала звыш 2,5 тыс. зводак. Трэба адзначыць, што ў першыя месяцы праца Саўінфармбюро не карысталася даверам сярод насельніцтва, бо пад час адступленняў яно выдавала звычайную фразу — «...на франтах без перамен...» — што не адпавядала рэчаіснасці і так нараджала вялікую колькасць слухаў. Але з пачаткам этапу перамог Чырвонай Арміі давер да зводак значна падымаецца, і дзейнасць гэтага органа становіцца важным фактарам унутранай палітыкі.

Моцнымі ідэалагічнымі рычагамі былі кіно, друк, радыё, наглядная агітацыя. Нездарма ў самыя цяжкія дні для СССР, у лістападзе 1941 г., быў пра­ведзены ваенны парад на Краснай плошчы. Галоўная яго мэта — разысціся ў выглядзе шматтысячных копій дакументальных стужак па Савецкім Саюзе і падняць баявы дух у арміі і тыле. Кінапракат выканаў сваю задачу на выдатна.

Вялікая ўвага надавалася масава-палітычнай і ідэалагічнай рабоце сярод насельніцтва раёнаў, вызваленых ад германскіх захопнікаў. Своечасовае інфармаванне насельніцтва вызваленых раёнаў з’яўлялася важнейшай умовай паспяховай мабілізацыі працоўных на аднаўленне гаспадаркі, разбуранай у гады акупацыі, і хутчэйшую ліквідацыю наступстваў акупацыі. У жніўні 1944 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову «Аб бліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП (б) Беларусі ў вобласці масава-палітычнай і культурна-прасветнай работы сярод насельніцтва».

Але партыя выкарыстала не толькі рэзервы камуністычнай ідэалогіі. Значна паслаблены быў ўціск на веруючую частку насельніцтва і на царкоўную структуру Рускай Праваслаўнай Царквы (РПЦ). Гэта стала вынікам таго, што кіраўніцтва царквы заняла патрыятычную пазіцыю і цалкам выказалася ў падтрымку савецкага ўраду. Царква распачала збор сродкаў для арміі.

У лютым 1943 г. І. Сталін і кіраўнік царкоўнай адміністрацыі мітрапаліт Сергій абмяняліся пасланнямі, а 4 верасня адбылося неверагоднае — Сталін прыняў дэлегацыю РПЦ. У выніку сустрэчы іерархі дабіліся галоўнага — дазволу на скліканне сабора і выбары патрыярха і аднаўленне дзейнасці Свяшчэннага Сіноду. Дазвол царква атрымала на адкрыццё навучальных устаноў — акадэміі і семінарый, а таксама на друкаванне літаратуры.

8 верасня 1943 г. адбыўся сабор, на якім быў абраны патрыярх, а таксама рэзка асуджана палітыка супрацоўніцтва святароў з акупантамі. 8 кастрычніка быў створаны Савет па справах Рускай Праваслаўнай Царквы пры Саўнаркоме СССР. Пачалі адчыняцца для службы храмы, вызваляліся з лагероў выжыўшыя святары. Царкоўныя ўстановы і манастыры атрымліваюць правы юрыдычных асобаў.

У адказ царква распачынае збор сродкаў на фарміраванне танкавай калоны імя Дзімітрыя Данскога і авіяэскадрыллі імя Аляксандра Неўскага. Гістарычныя вобразы князёў-абаронцаў зямлі Рускай і генералаў Новага часу таксама актыўна выкарыстоўваюцца дзеля падняцця патрыятычнага духа. Невыпадкова, што ў гады вайны быў зняты сімвалічны фільм «Аляксандр Неўскі», які распавядае пра разгром немцаў на Чудскім возеры.