Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

19 Лексіка семантычны спосаб.

Пры гэ-

тым вельмі важнае значэнне набывае лексіка-семантычная дэрыва-

цыя, сутнасць якой заключаецца ў пераасэнсаванні ўжо існуючых

лексічных адзінак для абазначэння навуковых паняццяў шляхам

надання гэтым адзінкам у новай функцыянальнай сферы асабліва-

га тэрміналагічнага значэння. «Паміж слоўнікам навукі і слоўнікам

быту цесная сувязь. Усякая навука пачынае з вынікаў, здабытых

мысленнем і мовай народа, і ў далейшым сваім развіцці не адрыва-

ецца ад народнай мовы. Нават так званыя дакладныя навукі да гэ-

тай пары ўтрымліваюць у сваіх слоўніках тэрміны, узятыя з агуль-

наўжывальнай мовы» Пры дапамозе лексіка-семантычнага спосабу ўтвараюцца тэр-

міны пастаянна, хоць і менш інтэнсіўна з прычыны меншай здоль-

насці адпавядаць патрабаванням словаўтваральнай сістэмнасці тэр-

міналогіі. Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульна-

вядомага прадмета, з’явы, прыметы вылучаюць наступныя віды

лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў.

Спецыялізацыя значэння – гэта адзін з відаў лексіка-семан-

тычнай дэрывацыі, дзякуючы якому многія агульнаўжывальныя

словы сталі тэрмінамі. Спецыялізацыя значэння адбываецца ў тых

выпадках, калі ўжо гатовая намінацыйная адзінка тыпу каханне,

пачуцці, упартасць і іншыя, будучы выкарыстанай у сферы спе-

цыяльнай камунікацыі, набывае спецыяльнае тэрміналагічнае зна-

чэнне, хоць і суадносіцца з тым самым азначаемым, з якім яна су-

адносіцца і ў шырокай агульналітаратурнай сферы. Відавочна, што

ў падобных словах азначальнае і азначаемае ў агульналітаратурнай

і навуковай сферы супадаюць. Значыць, «яны называюць такія па-

няцці, што адначасова (пры розным падыходзе да іх) могуць быць і

бытавымі, і навуковымі, г.зн. выступаць носьбітамі двух тыпаў

інфармацыі – агульнаўжывальнага і тэрміналагічнага значэнняў»14.

Тэрмінаў, што ўзніклі ў выніку метафарызацыі агульнаўжывальных слоў,

у межах тэрмінасістэм педагогікі, дэфекталогіі і псіхалогіі намі не было выяўлена,

таму прыклады прыводзяцца з батанічнай тэрміналогіі, дзе дадзены від лексіка-

семантычнага спосабу ўтварэння найбольш яскрава прадстаўлены.

87

на аснове падабенства формы (перанос адбываецца на асно-

ве падабенства знешняга выгляду спецыяльнага і агульнага паняц-

цяў): мяцёлка, падушачка, парасонік, парус, шапачка;

на аснове падабенства выконваемай функцыі (значэнні слоў

ва ўсіх выпадках іх ужывання адлюстроўваюць функцыянальную

ролю адпаведных прадметаў ці паняццяў): аснова, абгортка, шво;

на аснове асацыятыўнага падабенства прадметаў ці з’яў (ме-

тафарызаваныя словы цесна звязаны асацыятыўнымі сувязямі са

словамі-дамінантамі, пры метафарычным пераносе па асацыяцыі

асноўную ролю адыгрываюць эмоцыі чалавека, таму што прыме-

ты, якія б рэальна існавалі, аб’ектыўна ўспрымаліся, могуць адсут-

нічаць): бар’ер, пласцінка, тканка;

на аснове некалькіх прымет (група тэрмінаў, у якіх цяжка

вызначыць адну прымету, на аснове якой адбыўся метафарычны

перанос): панцыр, створка.

Метанімічны перанос заснаваны на пераносе назвы аднаго

прадмета ці з’явы на іншы прадмет ці з’яву на аснове пэўнай знеш-

няй ці ўнутранай сувязі паміж імі. У выніку метанімізацыі адбы-

ваецца ўзбагачэнне семантычнай структуры слова новым значэн-

нем. Метанімізацыя спрыяе развіццю мнагазначнасці, ці полісеміі.

Гэты шлях тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў быў

прадуктыўным у 20–30-х гадах. Не ўсе семантычныя калькі аказалі-

ся ўдалымі і замацаваліся ў складзе адпаведных тэрмінасістэм.__

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]