Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Bel_shpory4.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
129.83 Кб
Скачать

27 Размоўны стыль.

Размоўны стыль супрацьпастаўляецца кніжным, ён адзін

выконвае функцыю бытавых зносін і выкарыстоўваецца ў форме

вуснага маўлення (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю,

асобных жанрах публіцыстычнага).

Асноўныя стылёвыя рысы: экспрэсіўнасць, адсутнасць па-

пярэднягя абдумвання выказванняў; суб’ектыўнасць; эмацыяналь-

насць, прастата, абагульненасць.

Характэрныя асаблівасці размоўнага стылю: шырокае вы-

карыстанне размоўна-бытавой лексікі і фразеалогіі; выкарыстанне

пазалексічных сродкаў (інтанацыі, націску, паўзы, тэмпу маўлен-

ня); дыялогавая форма выказвання, радзей маналог; уключэнне ў

маўленне часціц, выклічнікаў, пабочных слоў і канструкцый, зва-

ротаў; перавага простых сказаў над складанымі; выкарыстанне

ўстаўных і далучальных канструкцый; лексічныя паўторы, інверсіі

(адваротны парадак слоў)

28 Паняцця дакумента класіфікація і рэквізіты дакументаў.

У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя,

службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, устано-

вамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацава-

нымі ў законах, указах, пастановах, дагаворах і іншых дакументах.

Дакументамі называюцца адпаведным чынам складзеныя, пад-

пісаныя і засведчаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца роз-

ныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдыч-

ных асоб і грамадзян26.

Усе дакументы можна падзяліць на чатыры групы:

1. Распарадчыя дакументы, якія змяшчаюць распараджэн-

не, заданне кіраўніка прадпрыемства, установы, арганізацыі ці

іншых асоб на ажыццяўленне пэўных гаспадарчых аперацый. Да

ліку распарадчых дакументаў адносяцца: пастановы, распараджэнні,

рашэнні, загады.

2. Арганізацыйныя дакументы, якія змяшчаюць у сабе інфар-

мацыю пра арганізацыю працы на прадпрыемстве ці ва ўстанове.

Да арганізацыйных дакументаў адносяцца: статуты, палажэнні,

інструкцыі і г.д.

3. Арганізацыйна-распарадчыя дакументы – прымяняюц-

ца пры афармленні распарадчай і выканаўчай дзейнасці органаў

кіравання. Да ліку такіх дакументаў адносяцца пратаколы.

4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы, у якіх знаходзіц-

ца інфармацыя або даведка аб тым, як вырашалася тое ці іншае пы-

танне, дзе знаходзіцца тая ці іншая асоба, якая працуе на данным

прадпрыемстве ці ва ўстанове (арганізацыі). Да інфармацыйна-даве-

дачных дакументаў адносяцца: даведкі, дакладныя і тлумачальныя

запіскі, зводы, агляды, акты, лісты, тэлеграмы, тэлефонаграмы.

Па форме дакументы можна падзяліць на агульныя, стандарт-

ныя і тыпавыя.

Агульнымі з’яўляюцца дакументы, якімі афармляюцца роз-

ныя дзеянні і адносіны, напрыклад, загады, службовыя лісты, зая-

вы і пад. На кожны раз тут складаецца новы дакумент.

Стандартныя запаўняюцца ў пэўнай паслядоўнасці і па стро-

га абавязковых правілах. Гэта – даручэнні, камандзіровачныя пас-

ведчанні, даведкі пра заработную плату, з месца жыхарства і пад.

Для тыпавых дакументаў, апрача формы, органы кіравання

вызначаюць прыкладны змест.

Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў – р–квізі-

таў (аўтар, адрас, адрасат, дата, подпіс і г.д.). Спынімся на асноў-

ных рэквізітах.

Аўтар дакумента. Аўтарам службовага дакумента могуць

выступаць установа, арганізацыя, прадпрыемства. Іх назвы даюц-

ца ў назоўным склоне ў строгай адпаведнасці з устаноўленымі ад-

паведнымі прававымі актамі найменнямі. Напрыклад:

Дата дакумента ставіцца пры завяршэнні афармлення да-

кумента, яна павінна з’яўляцца адначасова датай яго падпісання

і адпраўкі. Дата афармляецца арабскімі лічбамі. На яе адводзіц-

ца восем знакаў, напрыклад: 10.02.02. Калі лічба адна, то перад

ёю абавязкова ставіцца «0» (08.03.02.). Апрача даты, што ставіц-

155

ца на дакуменце тым, хто яго склаў, датуюцца таксама ўсе ста-

дыі афармлення і апрацоўкі дакумента: узгадненне, візаванне,

зацверджанне, накладанне рэзалюцый, атрыманне дакумента,

выкананне.

Адрасаванне дакументаў – указваецца атрымальнік, каму

прызначаецца дакументаваная інфармацыя, робіцца на дакумен-

тах, якія адпраўляюцца ў іншыя арганізацыі або прыватным асо-

бам, падаюцца кіраўніцтву (заявы, дакладныя і тлумачальныя

запіскі) і перадаюцца ў структурныя падраздзяленні (распараджэнні,

указы).

Адрасат – складаны рэквізіт, у яго могуць уваходзіць наступ-

ныя часткі: назва ўстановы, арганізацыі, прадпрыемства (у назоў-

ным склоне); назва структурнага падраздзялення (у назоўным скло-

не); назва пасады атрымальніка (у давальным склоне); прозвішча і

ініцыялы (у давальным склоне); паштовы адрас.

Наяўнасць ці адметнасць некаторых з пералічаных частак выз-

начаецца відам дакумента.

Мае свае асаблівасці парадак адрасавання дакументаў за-

межным карэспандэнтам. Яны адрасуюцца ў арганізацыі або кан-

крэтнай асобе, звычайна без паказу пасады. Пры гэтым спачатку

пішуцца прозвішча і ініцыялы, потым назва арганізацыі, далей

яе адрас.__

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]