Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

12. Аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічаў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцкаў.

Дрыгавічы жылі ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” адзначаецца, што яны знаходзіліся паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Назву “дрыгавічы” старажытны летапісец выводзіў ад “дрыгвы”, забалочанай мясцовасці, дзе яны аселі. Але ёсць і іншыя тлумачэнні. Так, некаторыя гісторыкі звязваюць гэту назву са славянскім іменем Дрыгавіт і лічаць яе патранамічнай па характару Радзімічы на тэрыторыю Беларусі прыйшлі крыху пазней і, відаць, з захаду, “ад ляхаў”, як адзначае летапісец. У гістарычнай літаратуры былі выказаны меркаванні аб тым, што раней радзімічы знаходзіліся ці ў Верхнім Паднястроўі, ці ў Павіслінні, адкуль прасунуліся на ўсход і аселі на землях паміж Дняпром і Дзясной. Пры гэтым асноўным арэалам іх рассялення стаў басейн рэк Сож і Іпуць. Можна лічыць; што назва радзімічаў паходзшь ад імя іх прадвадзіцеля Радзіма. Крывічы яны займалі ў асноўным раён Падзвіння, верхняга Дняпра і Волгі, а таксама басейн ракі Вялікай. Многія даследчыкі лічаць, што крывічы, як і іх суседзі славені, прыйшлі з паўночнага захаду, а раёнам іх найбольш ранняй лакалізацыі была Пскоўска-Ільменская тэрыторыя, дзе сляды знаходжання крывічоў датуюцца канцом ІV – V стст. Розныя думкі выказваюцца ў літаратуры таксама аб паходжанні назвы крывічоў. Адны даследчыкі яе звязваюць з словам “крэўныя” (блізкія па крыві), другія лічаць, што яна паходзіць ад імя легендарнага родапачынальніка Крыва ці ад язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва – Крывейта. Асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў, вялікарусаў і ўкраінцаў?

13. Сельская гаспадарка ў раннім сярэдневякоўі.

Галоўнай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства. Яно знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў і традыцый, якія складваліся стагоддзямі. Археалагічныя матэрыялы сведчаць таксама аб высокім развіцці жывёлагадоўлі. Яны даюць магчымасць не толькі меркаваць аб складзе статку таго ці іншага населенага пункта ў часы сярэднявечча, але і вызначыць, якой жывёле насельніцтва аддавала перавагу, устанавіць суадносіны паміж відамі розных жывёл. Алрача сельскай гаспадаркі як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася промысламі, самым распаўсюджаным відам з якіх з'яўлялася рыбалоўства.

14. Узнікненне гарадоў. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль у іх-хііі стст.

Гаспадарчае жыццё ў X—XIII стст. характарызавалася ўзнікненнем гарадоў Папярэднікамі гарадоў былі ўмацаваныя паселішчы. Адсюль паходзіць сама назва горад. Прычынамі ўзнікнення гарадоў сталі аддзяленне рамяства, якое патрабавала адпаведных навыкаў, ад земляробства; канцэнтрацыя (засяроджанне) рамеснікаў у месцах, што былі на- бліжаны да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену прадуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі, а затым і гандлю паміж рознымі раёнамі, якія спецыялізаваліся на сельскагаспадарчай і рамеснай вытворчасці. Гарады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца, перш за ўсё па берагах рэк, якія з'яўляліся ў той час асноўнымі шляхамі зносін і абмену, а таксама на скрыжаваннях рэк і дарог. Нездарма некаторыя гарады атрымалі назву ад рэк, на якіх былі заснаваны, напрыклад Полацк ад ракі Палаты, Віцебск ад ракі Віцьба, Пінск ад ракі Піна іг. д. Немалаважную ролю ва ўзнікненні гарадоў адыгрывала неабходнасць абароны ад ворагу. Таму гарады будаваліся на на­туральных прыродных ўмацаваннях - ўзвышшах і пагорках.Самым старажытным беларускім горадам з'яўляецца засна­ваны крывічамі Полацк. Ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 862 г. Гісторыкі часам нараджэння горада лічаць менавіта пёршае згадванне яго назвы ў пісьмовых крыніцах. У летапісах пад X ст. згад- ваюцца галоўны горад дрыгавічоў - Тураў, а таксама Ізяслаўль, Віцебск. Усяго ў сярэднявечных пісьмовых крыніцах называецца больш за 30 гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Горад складаўся з некалькіх частак. Умацаваны валамі, рвамі, сценамі цэнтр горада называўся «дзядзінец». Паселішчы рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікалі каля ўмацаванага цэнт- ра, зваліся пасадамі. Звычайна каля дзядзінца на беразе ракі размяшчаўся рынак або торг. Жытло простых гараджан прадстаўляла сабой драўляныя зрубы.Цэрквы звычайна будаваліся з дрэва, каменю і цэглы. Княжацкія церамы (дварцы) будаваліся ў некалькі паверхаў. Вуліцы ў гарадах (яны зваліся канцы) былі вузкімі, каля 3 метраў у шырыню, і адыходзілі ў розныя бакі ад цэнтра горада. У XII—XIII стст. гарады паступова ператвараюцца ў цэн- тры рамеснай вытворчасці. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі былі кавальства, ганчарства, гарбарства, бондарства, прадзіва і ткацтва і іншыя. Гарады з'яўляліся таксама цэнтрамі гандлю. У X—XI стст. ён насіў характар абмену. Важную ролю адыгрываў замежны гандаль. Праз нашу тэрыторыю праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) мора праз рэкі Заходняя Дзвіна і Днепр. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны сухапутныя шляхі зносін -волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенні.