Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

53. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы XIV- першай палове xvіі ст. Промыслы і дадатковыя заняткі.

У XIII — першай палове XVI стст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці — зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі — борніцтва, паляванне, рыбалоўства.Прылады земляробчай працы — драўляная двурогая саха, плуг, барана — па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі – нарогі – ў сахі).Агратэхніка – двухполле і архаічнае трохполле змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўднёвых і лясістых раенах працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробства ў выглядзе падсекі. Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках – сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры – лён, каноплі. Прысядзібныя агароды – неад’емная частка сялянскай, а так сама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніку.

 Жывелагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства ўзрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе – коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробства з жывелагадоўляй – гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.д.. Жывёлагадоўля давала так сама мяса і малочныя прадукты. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.

Не гледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарке краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Амаль усё неабходнае для жыцця – прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак – выраблялася ў сям’і.

54. Землеўладанне і прывілеі феадалаў у XIV- першай палове xvіі ст.

Шляхта. Тэрмін «стан» у Вялікім княстве Літоўскім ужываўся для вызначэння саслоўяў. Пад станамі-саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча. У сярэдневяковым грамадстве ВКЛ у XVI—XVIII стст. вызначаліся такія станы, як шляхта, духавенства, мяшчанства, сялянства. Класічная феадальна-саслоўная структура грамадства ў беларускіх землях склалася ў XVI ст. Да гэтага часу ішоў працэс яе станаўлення. Пануючым, прывілеяваным станам у ВКЛ з'яўлялася шляхта, статус якой быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй. У XIV—XV стст. велікакняжацкімі прывілеямі 1387, 1432, 1434 гг. прадстаўнікам шляхты было гарантавана права ўласнасці на свае маёнткі. Акрамя таго, шляхта была вызвалена ад большасці грашовых і натуральных павіннасцей на карысць дзяржавы. Прывілей вялікага князя Казіміра 1447 г. дадаў шляхце таксама і судовы імунітэт — гэта значыць права вяршыць суд над падданымі ў сваіх маёнтках. У XVI ст. Статуты Вялікага княства Літоўскага заканадаўча замацавалі гэтыя палажэнні і аформілі шляхецтва ў замкнёнае (карпаратыўнае) саслоўе. Характэрнай прыкметай прыналежнасці да яго, акрамя вышэй адзначаных, з'яўлялася абавязковае выкананне ваеннай службы. Занятак рамяством ці гандлем лічыўся для шляхціца ганьбай і меў для яго вынікам згубу шляхецтва. Людзі “простага стану” – сяляне і гараджане, -- якія не валодалі зямлёй і займаліся рамесніцка- гандлёвай дзейнасцю, маглі трапіць у шляхецкае саслоўе толькі за звышвыключныя ваенныя ці іншыя заслугі перад дзяржавай. Юрыдычна ўсе прадстаўнікі шляхецкага стану лічыліся роўнымі паміж сабой, але ў маёмасных адносінах значна розніліся і падзяляліся на некалькі катэгорый. Прадстаўнікі самай ніжэйшай не мелі ні зямлі, ні падданых, лічыліся “галотай” і выпраўляліся на вайну пешшу. Да феадалаў адносіць іх можна толькі ўмоўна. Наступную катэгорыю складала шляхта дробная, якая валодала некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Пракарміцца з іх яна часцяком не магла, і таму, як правіла, сама працавала з дапамогай падданых на сваіх палетках. За дробнай шляхтай ішла шляхта сярэдняя. Ёй належала па некалькі дзесяткаў сялянскіх гаспадарак, прыбыткам ад якіх яна магла ўжо цалкам сябе забяспечыць. Тыя шляхціцы, што мелі больш за сотню сялянскіх гаспадарак, прылічваліся да шляхты буйной. Сярод яе вылучаліся магнаты, якім належалі велізарныя ўладанні з тысячамі прыгонных гаспадарак, і нават уласныя гарады і мястэчкі. Колькасна магнатаў было няшмат—каля трох-чатырох дзесяткаў прозвішчаў,— але за імі была замацавана большасць шляхецкага землеўладання. У XVI—XVIII стст. шляхецкае саслоўе налічвала 8—10 % насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.