Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
САМУСЕВІЯ В, М,_Sint_UMK.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
19.08.2019
Размер:
371.2 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

В.М. Самусевіч

Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс

Вучэбна-метадычны комплекс

Для студэнтаў факультэта журналістыкі

Мінск

2007

Аўтар Самусевіч Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Рэцэнзенты: Іўчанкаў Віктар Іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання;

Басова Ганна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання.

Вучэбна-метадычны комплекс зацверджаны на пасяджэнні кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта 10 мая 2007 г. пратакол № 3.

Рэкамендаваны Вучоным саветам факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта 15 мая 2007 г. пратакол № 6.

І. Прадмова

Вучэбна-метадычны комплекс арыентаваны на фарміраванне прафесійных навыкаў, уменняў лінгвістычнай арганізацыі тэкстаў СМІ і прызначаны забяспечыць самастойную работу студэнтаў факультэта журналістыкі па засваенні раздзела “Сінтаксіс” курса “Сучасная беларуская мова”.

Згодна з праграмай дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” (Іўчанкаў В.І., Мн., 2005 г.) падрыхтоўка спецыялістаў журналісцкага профілю прадугледжвае развіццё маўленчай кампетэнтнасці, неабходнай для прадуктыўнай вытворчасці разнажанравых тэкстаў адпаведнай камунікатыўнай зададзенасці.

У выніку вывучэння раздзела “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы” студэнты павінны:

ведаць:

- асаблівасці сінтаксічнага ладу беларускай мовы і інтэрпрэтацыю іх паводле сучасных сінтаксічных тэорый;

‑ заканамернасці і тэндэнцыі сінтаксічнай арганізацыі журналісцкага тэксту;

‑ метады і прыёмы сінтаксічнага аналізу;

‑ адметнасці лінгвістычнай арганізацыі разнажанравых тэкстаў;

умець:

‑ дыферэнцыраваць структуру тэкстаў СМІ на падставе патрабаванняў тэорыі сінтаксісу;

‑  кваліфікаваць інтэрферэнтныя праявы сінтаксісу ў публіцыстычным маўленні;

‑ ствараць разнажанравыя тэксты і аналізаваць іх з пункту гледжання сінтаксічнай арганізацыі;

‑ выяўляць сінтаксічныя факты асістэмнага паходжання і даваць ім арталагічную характарыстыку.

Функцыянальны сінтаксіс падаецца праз прызму сучасных тэндэнцый і заканамернасцей развіцця маўлення, у прыватнасці публіцыстычнага, фарміравання новай (постмадэрнісцкай) манеры пісьма журналіста, дынамікі пабудовы загаловачных комплексаў у СМІ і практыкі сінтаксічнай арганізацыі журналісцкіх матэрыялаў. Асаблівая ўвага надаецца такім катэгорыям, як суб’ектыўная і аб’ектыўная мадальнасць, прэдыкатыўнасць, што спадарожнічаюць персаніфікацыі сучаснага журналіста, дыялагічнасці і спрошчанасці сінтаксісу пераважна ў Інтэрнет-выданнях.

У вучэбна-метадычным комплексе змешчаны матэрыялы абагульняльнага і праблемнага характару, што дазволіць студэнтам-журналістам эфектыўна замацаваць веды па іншых раздзелах сучаснай беларускай мовы, паслужыць навукова-практычнай базай для засваення такіх курсаў, як стылістыка, тэорыя і практыка рэдагавання, рытарычныя асновы журналістыкі.

Іі.РАзмеркаванне гадзін па раздзелах і відах работы

тэмы

Найменне раздзелаў дысцыплины

Усяго гадзін

Аўдыторныя заняткі (гадзін.)

КСР

Лекцыі

Практычныя

1.

2.

3.

4.

5

6.

7.

Сінтаксіс як вучэнне пра спалучальнасць слоў

і пабудову тэкстаў

Сказ. Галоўныя члены сказа

Даданыя члены сказа

Аднасастаўныя сказы. Сказы нерасчлянёнага тыпу.

Няпоўныя і эліптычныя сказы

Семантычная і камунікатыўная арганізацыя простага сказа

Складаны сказ

Складанае сінтаксічнае цэлае. Дыялагічнае адзінства

Выніковы тэст

3

3

3

4

3

4

4

2

1

1

1

2

1

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

Разам

26

10

10

6