Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат С.П.Пацяруха.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
150.02 Кб
Скачать
  1. Пасляваеннае жыццё

Жыццё Сцяпана Піліпавіча Пацярухі пасля вайны было вельмі насычаным. Ён шмат рабіў для свайго роднага краю.

У 1953г. Сцяпан Піліпавіч скончыў Рэспубліканскую Партыйную школу пры ЦК КПБ . Пацяруха С.П. пісаў: “После освобождения я работал вторым секретарём Пружанского райкома, а после партийной школы в 1953 году в Шерешевском районе, а при объединении районов обратно вторым секретарём Пружанского района до 1958 года. С 1958 года и по настоящее время работаю заместителем директора Пружанского райисполкома.”

Сцяпан Піліпачіч Пацяруха - ганаровы грамадзянін г. Пружаны. Ён

узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны, Чырвонага Сцяга, Знакам Павагі, 15-ю медалямі.

Многія школьнікі выраслі на сустрэчах са С.П. Пацярухай. Сцяпан Піліпавіч быў вельмі таварыскім чалавекам. Наведваючы школы, ён расказваў пра сябе і сваіх баявых таварышаў. Таму на школьных фотаздымках сярод вучняў часта можна сустрэць С.П. Пацяруху.

У 1960 годзе 10 лютага ён напісаў сваю аўтабіяграфію.

Сцяпан Піліпавіч з’яўляўся актывістам Брэсцкага абласнога грамадства аховы помнікаў Заходняй Беларусі. Ён паставіў помнікі у Ружанах, Пружанах, у Белавежскай пушчы, у в. Роўбіцк.

С.П. Пацяруха з’яўляецца аўтарам кнігі “У суровыя гады падполля”. У якой расказвае пра подзвігі сваіх баявых сяброў.

Памёр С.П.Пацяруха 7 сакавіка 1982 года.

Нязменнай спадарожніцай баявых дзён Сцяпана Піліпавіча была яго жонка,Таццяна Еўдакімаўна. Яны сустрэліся ў лесе і засталіся разам на ўсё жыццё.

Пацяруха Таццяна Еўдакімаўна нарадзілася ў 1922 годзе ў в. Пятрыцкае Елагінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1940 годзе яна скончыла Мозырскую двухгадовую школу медыцынскіх сясцёр і ў гэтым жа годзе Т.Е Пацяруха стала медыцынскай сястрой Пружанскай раённай бальніцы . У 1941- 1944гг. яна была сувязной брыгады імя Панамарэнка Брэсцкага злучэння, а таксама кіраўніком падпольнай антыфашысцкай арганізацыі горада Пружаны, Таццяна Еўдакімаўна была медсястрой Кіраўскага атрада брыгады імя Панамарэнка Брэсцкага злучэння ў 1941- 1944 гады. З 1944 па 1990 яна з’яўлялася старшай медсястрой Пружанскай раённай бальніцы. Таццяна Еўдакімаўна ўзнагароджана ордэнам Айчынная Вайны II ступені, медалямі “За баявыя заслугі, “Партызану ВАв” I ступені, “За перамогу над Германіяй у ВАв”, “За доблесную працу ў ВАв”, “За доблесную працу”, юбілейнымі медалямі. А таксама яна была старшынёй арганізацыі ветэранаў вайны і працы Пружанскай раённай бальніцы.

III. Заключэнне “Памяць”

Даўно ўжо няма Сцяпана Піліпавіча Пацярухі ў жывых, але засталіся яго родныя і блізкія, жывыя сведкі падзей ваеннага часу. Мне было вельмі цікава пабачыцца з яго жонкай і дачкой. Гэта была, з аднаго боку, хвалюючая сустрэча, а з другога – цікавая і пазнавальная. І я даведалася шмат новага з жыцця Сцяпана Піліпавіча. Т.Е Пацяруха гаварыла, што Сцяпан Піліпавіч быў не толькі добрым мужам , але і добрым чалавекам ў адносінах да ўсіх.

Яго жонка расказала, як было складана і небяспечна ў тыя ваенныя часы. Т.Е. Пацяруха кажа: “Калі я шла ў партызаны, мне здавалася, што ўсе ведаюць, куды я іду”. Таццяна Еўдакімаўна працавала ў лесе медсястрой. І вось яна ўспамінае: “Я прыглядвалася да кожнай траўкі, якая магла дапамагчы хворым салдатам. Я рабіла ўколы, а ў шпрыцы ў мяне было малако і гэта прыносіла маральнае заспакаенне салдатам.” Яна баялася таго, што нічога не зробіць, каб выратаваць сваю Радзіму.

Мне здаецца, што такія людзі, як Сцяпан Піліпавіч, рухаюць жыццём уперад. Аптыміст, чалавек арганізатарскіх здольнасцей, ён вёў за сабою людзей і ў баі, і ў працы.

Чым глыбей я вывучала матэрыялы сямейнага архіва Пацярухі, чытала пра яго артыкулы ў кнігах, газетах, часопісах, тым ярчэй я ўяўляла сабе чалавека-патрыёта, чалавека-грамадзяніна сваёй Радзімы.

Мне здаецца, што памяць пра такога чалавека будзе жыць заўсёды. І мы павінны захаваць яе, бо гэта гісторыя Пружаншчыны.

Дзейнасць Пацярухі і цяпер не забыта: друкуюць кнігі аб яго жыцці і дзейнасці. Гэтым самым падкрэсліваецца памяць пра яе мужа як вялікага дзеяча Пружаншчыны. Яго жонка таксама ўнесла вялікі ўклад у вызваленчы рух. Пра яе жыццёвую дарогу і дзейнасць таксама пішуць кнігі ў наш час. Яны перадаюцца Таццяне Еўдакімаўне як ўдзячнасць за гераізм і стойкасць у цяжкія ваенныя гады. Напрыклад, такія кнігі “Кто есть кто в Республике Беларусь”, “І паўстаў народ…”, “Вспомним их поимённо”.

У аграрным каледжы г. Пружан ёсць куточак, прысвечаны баявому шляху Сцяпана Піліпавіча. Таксама ёсці такі куток і ў Брэсцкім краязнаўчым музеі.

На доме, дзе жыў С.П. Пацяруха, устаноўлена мемарыяльная дошка.

На алеі “ Их именами названы улицы горада” ў Пружанах яму ўстаноўлена мемарыяльная дошка.