Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат С.П.Пацяруха.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
150.02 Кб
Скачать

II. Асноўная частка “Час барацьбы і выпрабаванняў”

  1. Дзіцячыя і юнацкія гады

Мяне вельмі зацікавіў лёс нашага земляка – С.П. Пацярухі. Ён нарадзіўся 27 жніўня 1904 года ў в. Калядзічы Пружанскага раёна. Яго дзяцінства і юнацтва былі цяжкімі і складанымі. Яны нічым не адрозніваліся ад лёсу іншых юнакоў. Жыццё было цяжкім: хапіла гора і ў Рассіі, і ў Ташкенце, і ў Самары, а таксама ў сябе на Радзіме. Вось так ён сам пісаў пра іх у сваёй аўтабіяграфіі: “ Я, Потеруха Степан Филиппович, с 1904г. рождения, член партии с 1924 года. Родился в деревне Колядичи Пружанского района Брестской области в семье крестьянина-бедняка.

В 1914 году во время империалистической войны был эвакуирован вместе с родителями в глубь России, проживали в городе Ташкенте до 1916г., а потом нас перевезли в Самарскую губернию ныне Куйбышевская область в село Георгеевку, где и проживали до 1921 года. Начиная с 1916 года до 1921 года батрачил и четыре года пас крестьянский скот. В 1921 году приехал вместе с матерью на «родину» в деревню Колядичи к белополякам. Прибывши в свою деревню жить было негде, там наш дом был сожжён во время войны. Пришлось жить у одной крестьянки на квартире, жить было трудно. Я начал работать в Беловежской пуще лесорубом, чтобы заработать на кусок хлеба, работал у кулака Бутина в своей деревне. Видя такую несправедливость и тяжёлую жизнь крестьян и свою личную, я решил бороться против такой несправедливости”.

2.Барацьба за вызваленне бсср

У 1920 годзе 16-гадовым юнаком Сцяпан Піліпавіч стварыў арганізацыю КПЗБ у Пружанскім павеце Палескага ваяводства. Калі яму было 20 гадоў, ён стаў членам КПЗБ. А з 1928 года ён стаў сакратаром Пружанскага падпольнага райкома КПЗБ. Ён з’яўляўся адным з кіраўнікоў забастоўкі лесарубаў Белавежскай пушчы ў 1932 годзе. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1925-1927г.г. і 1932-1939г.г. Сцяпан Піліпавіч пазбаўлены волі польскімі акупацыйнымі ўладамі і быў пасаджаны ў турму. С.П.Пацяруха пасля злучэння Заходняй Беларусі з БССР стаў намеснікам старшыні Пружанскага, старшыні Поразоўскага райвыканкамаў. Сцяпан Піліпавіч пісаў пра гэты перыяд свайго жыцця так: “В 1924 году я вступаю в подпольную организацию КПЗБ которая уже действовала на территории нашего района. Но долго работать не пришлось, в 1925 году меня и других товарищей арестовали, над нами издевались в польской державе чтобы мы признались о своей работе и выдали своих товарищей меня мучили двое суток, но я выдержал тяжёлые издевательства, не признался о своей работе и не выдал своих товарищей. Я был однако осуждён на два года тюремного заключения как секретарь ячейки в деревне Колядичи. После отбытия двухлетнего тюремного заключения я был освобождён и вернулся в свою деревню Колядичи и обратно приступил к подпольной революционной работе”.

Напярэдадні 1 Мая 1922 года ў вёсках Харава, Калядзічы, Піняны, Вашчынічы, Ратковічы на дамах і на вуліцах з’явіліся камуністычныя

лістоўкі. Яны заклікалі сялян на барацьбу супраць капіталістычнай эксплуатацыі, супраць галечы і голаду. Гэтая падзея ўскалыхнула бедныя сялянскія масы, выклікала страх у памешчыкаў, узбударажыла польскія ўлады. У гэты ж дзень у вёскі прыехалі паліцэйскія. Яны шукалі па дварах і дамах лістоўкі, дапытвалі сялян. Але іх пошукі не мелі поспеху. Наадварот, раніцай 1 Мая на месцы сарваных лістовак былі вывешаны новыя, а на высокіх дрэвах развяваліся чырвоныя сцягі.

Дарэчы, неаднойчы Сцяпан Піліпавіч сустракаўся з Верай Харужай, якая наведвала Пружаны і заклікала сялян Заходняў Беларусі да барацьбы за аб’яднанне з БССР. Вось ён гэта ўспамінае так: “У вёсцы Чахец партыйная ячэйка, якой кіравалі Іван Кот і тав. Каўпак, арганізавала мітынг сялян. На мітынг сабралася некалькі сот чалавек не толькі з Чахца , але таксама і з Шаней, Казіброда, Лінова, Ляхоў і іншых вёсак. На гэтым мітынгу выступіла прадстаўнік ЦК КПЗБ Вера Харужая, якая заклікала сялян да барацьбы супраць эксплуататараў. Палымяныя, простыя словы Веры, як яе тады называлі, з вялікай увагай слухалі ўдзельнікі мітынгу. Такі ж мітынг быў праведзен і ў вёсцы Смаляніца. Пасля гэтых мітынгаў сяляне сталі яшчэ больш актыўна выступаць супраць акупацыйнага рэжыму, цясней згуртоўвацца вакол палітычных ячэек, нягледзячы на праследаванні і рэпрэсіі польскай паліцыі. Аб гэтым ярка можа сведчыць барацьба сялян за беларускую школу, што разгарнулася восенню 1924 года. Вядома, што беларускія школы, створаныя Савецкай уладай у 1918-1919 гадах, белапольскія акупанты пачалі пераўтвараць у польскія. Аднак з узмацненнем барацьбы беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне польскі ўрад у 1924 годзе вымушан быў выдаць закон аб адкрыцці дзяржаўных беларускіх школ. Згодна з гэтым законам беларускія школы дазвалялася адкрываць у мясцовасцях пры наяўнасці 25 працэнтаў беларускага насельніцтва, прычым не менш 40 бацькоў павінны былі падаць адпаведную заяву ў мясцовыя органы польскай ўлады”.

Сцяпан Піліпавіч рабіў шмат карыснай і вельмі небяспечнай працы. Ён быў смелым камуністам, які карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод моладзі. С.П.Пацяруха вёў растлумачальную работу сярод аднавяскоўцаў, заклікаў іх на барацьбу супраць цяжкіх падаткаў, што спаганялі з працоўных белапольскія ўлады. І палітычная работа партыйных ячэек давала свае вынікі, а бедныя сяляне праяўлялі ўсё большую актыўнасць, з кожным днём усё смялей выступалі супраць бясчынстваў польскіх акупантаў. С.П. Пацяруха піша:

” Аднойчы ў нядзелю адбыўся такі паход. Каля чатырохсот сялян з розных вёсак прыбылі ў Носкі і акружылі дом, дзе размяшчалася кіраўніцтва гміны. Дэлегацыя зноў пайшла да войта і ад імя прыбыўшых патрабавала засведчыць заявы бацькоў, якія жадалі навучаць сваіх дзяцей у беларускіх школах. Хацяноўскаму (кіраўніку гміны) на гэты раз нічога не заставалася як выканаць патрабаванне сялян. Да самага вечара ён са сваім пісарам ставілі подпісы на заявах і замацоўвалі іх пячаткай. Было засведчана каля 300 заяў сялян з розных вёсак гміны. Такія паводзіны ўлад выклікалі справядлівае абурэнне сялян, якія яшчэ цясней згуртаваліся для барацьбы з акупантамі вакол партыйных ячэек, што дзейнічалі ў той час амаль ва ўсіх вёсках Пружанскага павета. Многія з гэтых ячэек, як, напрыклад, у вёсках Хорава, Калядзічы, Ражковічы, Смаляны, Шані, Піняны, Залессе, налічвалі ў сваім складзе па 5-7 камуністаў. Ячэйкі былі цесна звязаны з Хораўскім, Шарашоўскім і Шэнеўскім падрайкомамі і Пружанскім райкомам КПЗБ, якія штодзённа кіравалі ўсёй дзейнасцю камуністаў, давалі ім канкрэтныя ўказанні. Кіруючы склад райкома быў строга заканспіраваны”.

Многае зрабілі па ўцягненню моладзі ў рэвалюцыйную барацьбу Пацяруха і Крыштафовіч. З прычыны таго, што з кожным днём узмацняўся ўплыў КПЗБ на працоўныя масы сялян, польская дэфензіва арганізавала масавыя арышты западозраных у рэвалюцыйнай дзейнасці людзей, імкнучыся ліквідаваць партыйныя і камсамольскія ячэйкі. У ліпені 1925 года ў Пружанскім павеце было арыштавана больш 250 чалавек. Сярод іх аказаліся члены падпольнага Хораўскага падрайкома партыі Ілья Уроніч, Сцяпан Пацяруха і Крыштафовіч.

30-ыя гады былі няпростымі ў палітычным жыцці Пружан, таму што тут гаспадарылі кіраўнікі Польскай буржуазнай дзяржавы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921г. да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель. У складзе Польшчы яны атрымалі назву “крэсы ўсходнія”. С.П.Пацяруха быў актыўным барацьбітам за аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. З яго ўспамінаў: „Начиная с 1928 года и по 1932 год я был более двадцати раз арестован польской державой, как бы они надо мной не издевались, но ничего им от меня не удалось добиться. С 1928 года по 1932 год до ареста я работал секретарём подпольного Пружанского райкома партии. В 1932 году был предан провакатором, который также был в тройке райкома, а потом подписал декларацию, т. е. дал согласие работать с дефинзивой (тайной полицией). Меня тогда судили на шесть лет тюремного заключения, как секретаря подпольного Пружанского райкома. Пришлось сидеть за эти шесть лет во всех тюрьмах польских. Пришлось перенести много горя и страдания. Сидя в тюрьме, избирался в руководящие органы тюремного комитета”.

Пасля двухгадовага турэмнага зняволення ў ліпені 1927 года С.П. Пацяруха быў выпушчан на волю і зноў уключыўся ў партыйную работу. Яму ўдалося ўстанавіць сувязь з Пружанскім падпольным райкомам КПЗБ, які размяшчаўся тады ў вёсцы Варотнае, у прыватнасці з членам райкома Андрэем Чатырбокам. Райком КПЗБ даручыў яму распаўсюджваць нелегальную літаратуру, лістоўкі, якія атрымлівалі з Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. Пружанскі райком КПЗБ друкаваў таксама свае лістоўкі на шапірографах. У іх расказвалася працоўным масам аб жыцці ў Савецкай краіне і змяшчаліся заклікі да рэвалюцыйнай барацьбы. Сцяпан Піліпавіч ўспамінае: ” З 1928 года пад уплывам камуністычнай агітацыі ўзмацняецца эканамічная барацьба рабочых Пружан. У другой палавіне 1928 года тут быў створан агульнагарадскі прафсаюз”.

Восенню 1932 года забаставалі рабочыя лясных промыслаў Беластоцкага ваяводства. Пружанскі падпольны райком КПЗБ праз свае ячэйкі, у тым ліку С.П. Пацяруха, разгарнуў шырокую палітычную работу сярод рабочых лясных промыслаў Белавежскай і Ружанскай пушчаў, заклікаючы іх падтрымаць бастуючых лесарубаў і возчыкаў Беластоцкага ваяводства. На месца лесараспрацовак райком КПЗБ накіраваў камуністаў, камсамольцаў, выпусціў спецыяльныя лістоўкі, заклікаючы рабочых да барацьбы за павышэнне заработнай платы.

Вялікую агітацыйную работу ў дні забастоўкі рабочых лясных промыслаў праводзіў С.П.Пацяруха сярод сельскага насельніцтва. Ён заклікаў да забастоўкі сялян-земляробаў, сялян, якія працавалі на лясных промыслах, батракоў памешчыцкіх маёнткаў. З ўспамінаў С.П. Пацярухі:

” Забастоўка ў Белавежскай і Ружанскай пушчах, якая пачалася як эканамічная, прыняла ў далейшым палітычны характар. Разам з эканамічнымі патрабаваннямі забастоўшчыкі абвяшчалі лозунгі аб звяржэнні буржуазна-памешчыцкага ўрада, адмове ад уплаты падаткаў, праводзіўся збор сродкаў у карысць МОПРа і да т.п. сходы бастуючых суправаджаліся спяваннем рэвалюцыйных песень, такіх як “Смело, товарищи, в ногу”,”Інтэрнацыянал”, “Варшавянка”. Польскія ўлады прымалі ўсякія меры, каб спыніць забастоўкі. Для аховы штрэйбрэхераў у лес накіроўваліся патрулі. Баючыся далейшага пашырэння забастоўкі, павятовыя старасты Пружанскага і Бельска-Падляскага паветаў распусцілі прафсаюзы малазямельных, а кіраўнікоў забастоўкі пасадзілі ў турму. Але, нягледзячы на рэпрэсіі, забастоўка працягвалася”.

Пад кіраўніцтвам С.П. Пацярухі ў вёсках ствараліся забастовачныя камітэты, якія патрабавалі павышэння дзяржаўных цэн на сельскагаспадарчыя прадукты. Вось так ўспамінае гэта Сцяпан Піліпавіч:

” Высокую ацэнку забастоўцы возчыкам лесу Пружанскага павета даў ЦК КПЗБ. У сваім бюлетні ён пісаў: “Баявая масавая забастоўка возчыкаў лесу на Пружаншчыне, што працягвалася звыш 3,5 месяца, закончылася перамогай бастуючых… Масы змагаліся за павышэнне заработнай платы. У працэсе барацьбы, па меры таго, як бастуючыя ўсведамлялі свае сілы, былі выстаўлены дадатковыя патрабаванні, як, напрыклад, патрабаванне не плаціць за праезд праз мост і т.д. Вялікую актыўнасць праявілі жонкі і дзеці бастуючых, шмат якія з іх былі чырвонымі сувязістамі. У сувязі з забастоўкай узмацнілася таксама барацьба сялянскіх мас супраць падаткаў. Прадпрыемцам і фашысцкім уладам нават сумеснымі намаганнямі не ўдалося зламаць справядлівую барацьбу… Аб высокай палітычнай актыўнасці бастуючых сведчыць тыднёвая палітычная забастоўка за вызваленне арыштаваных сялян і рашэнне аб ахвяраванні для арыштаваных таварышаў па палавіне злотага з кубаметра, барацьба са штрэйкбрэхерамі на вачах у паліцыі ”.

З прычыны таго, што рос уплыў КПЗБ на шырокія масы працоўных, польскія ўлады разгарнулі жорсткія рэпрэсіі не толькі супраць камуністаў, але і ўсіх прагрэсіўна настроеных людзей. У 1932-1933 гадах дэфензіва правяла масавыя арышты западозраных у рэвалюцыйнай дзейнасці людзей. Трапілі ў засценкі і многія члены Пружанскага райкома КПЗБ, у тым ліку і С.П.Пацяруха. Ён быў арыштаваныя і асуджаны на працяглае турэмнае зняволенне. Сцяпан Піліпавіч успамінае: “По отбыванию тюремного заключения вернулся в деревню Колядичи в 1938 году и обратно стал продолжать подпольную работу. Но работать долго не пришлось, через пару месяцев арестовали и посадили концлагерь Берёза- Картузкая, где и пришлось сидеть до 1939 года, т.е. до освобождения Западной Беларуси. Трудно описать те издевательства, которые пришлось мне и другим товарищам там перенести, однако выдержал все издевательства . После освобождения из концлагеря Берёза-Картузкая я прибыл в деревню Колядичи и сразу приступил восстанавливать Советскую власть на территории Пружанского района”.

Але спыніць рэвалюцыйны рух працоўных мас супраць эксплуататараў пілсудчыкі не змаглі. Натхняючыя словы камуністаў даходзілі да сялян. Пад кіраўніцтвам КПЗБ, у тым ліку і С.П. Пацяруха, працоўныя сяляне працягвалі рэвалюцыйную барацьбу за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.