Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат С.П.Пацяруха.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
150.02 Кб
Скачать

Змест

    1. Уводіны “Урокі мужнасці”

    2. Асноўная частка “Час барацьбы і выпрабаванняў”

  1. Дзіцячыя і юнацкія гады

  2. Барацьба за вызваленне БССР

  3. У гады ваеннага ліхалецця

  4. Пасляваеннае жыццё

III. Заключэнне “Памяць”

IV. Літаратура

V. Дадаткі

I. Уводзіны “Урокі мужнасці”

9 мая 2010 года наша краіна святкавала 65-годдзе Вялікай Перамогі. Колькі прайшло ўжо часу?! Але нягледзячы на гэта, мы ўсё роўна не забываем пра тыя цяжкія гады вайны.

Вайна… Усяго адно слова, але колькі болю, горычы, мужнасці, гераізму гучыць у ім! Як многа гэтае слова значыць для нашай краіны, для лёсу кожнага з нас. Гэта сапраўды вялікая падзея пакінула глыбокі трагічны адбітак у гісторыі Беларусі.

Вайна… Яна разбівала надзеі, пазбаўляла хат, родных і сяброў. Людзі марылі любіць, будаваць будучае, з радасцю глядзець за гарызонт новага дня, пакінуць на Зямлі свой светлы след. А тут патрэбна было зруйноўваць, губіць, пакідаючы за сабою толькі попел і руіны. Замест таго, каб засеяць урадлівую глебу зернем, яе засявалі кулямі.

Гэтыя страшныя чатыры гады cкалечылі шмат лёсаў. Ці лёгка было людзям прывыкаць да цішыні па начах, узяць у рукі мірную зброю працы пасля кулямёта? Ці лёгка пасля перажытага набыць радасць жыцця? Мы павінны зразумець, што вайна застаецца ў душы чалавека назаўсёды, і яе нельга выняць, як асколак снарада. Яе нельга забыць, выкрэсліць. Нават самыя страшныя сны забываюцца, але вайна – гэта не сон. Гэта наша гісторыя. На жаль, гэтую гісторыю многія цяпер пытаюцца перарваць, абясцэніць.

Я аддаю даніну павагі чалавеку, які не шкадаваў жыцця, чалавеку-змагару, чалавеку незвычайнага лёсу, нашаму земляку Сцяпану Піліпавічу Пацярусе.

Праца прысвечана яго баявому і працоўнаму жыццёваму шляху. Сцяпан Піліпавіч - дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці у Вялікую Айчынную вайну. І я хачу як мага больш даведацца пра вядомага чалавека Пружаншчыны С. П. Пацяруху.

Я лічу, што тэма майго рэферата з’яўляецца актуальнай, так як любое паглыбленне ў гісторыю народа вядзе да фарміравання новай нацыянальнай свядомасці. Практычнае вывучэнне дадзенага пытання неабходна таксама і ў сувязі з тым, што свет не стаў бяспечней. Вывучаючы мінулае, неабходна ўлічыць яго горкія ўрокі і пайсці ў мірнае будучае.

Мэта маёй працы наступная: захаванне ў памяці цяперашняга і будучых пакаленняў гераічныя старонкі пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто сваёй мужнасцю і адвагай, ахвяраваннем і жыццём адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Пры напісанні працы мною былі пастаўлены задачы:

  1. Пошук матэрыялаў пра жыццёвы шлях С. П. Пацярухі:

  • вывучэнне сямейнага архіва Пацярухі;

  • асабістыя гутаркі з Т.Е. Пацярухай;

  • праца з літаратурай, апавядаючай пра С.П. Пацяруху;

  • збор фотаматэрыялаў.

  1. Аналіз і сістэматызацыя сабранага матэрыяла.

  2. Фарміраванне ўяўленняў аб чалавеку-патрыёце, чалавеку-грамадзяніне сваёй Радзімы (на прыкладзе асобы Пацярухі С.П.)

Гэта праца прызначана да 65-годдзя Вялікай Перамогі і прысвечана захаванню памяці пра беззапаветнае служэнне Радзіме і самаахвярнай працы франтавікоў.