Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_9.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
134.14 Кб
Скачать

3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю

1). Адсутнасць дзеясловаў у форме 1-й и 2-й асобы, большасць дзеясловаў ужыта ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: увага сканцэнтравана на змесце, а не на суб’екце дзеяння, дзеясловы абазначаюць пастаянныя ўласцівасці, прыметы, якія з’яўляюцца пазачасавымі. Пры гэтым асабовыя займеннікі ён, яна, яно, яны паказваюць на паняцці, а не на асоб.

Бялкі з’яўляюцца абавязковым і незаменным кампанентам харчавання, таму што яны забяспечваюць рост і развіццё арганізма.

2). Адсутнасць асабовых займеннікаў я, ты, вы. Займеннік мы мае дадатковыя сэнсавыя адценні мы = мы сумеснасці, мы з вамі.

Мы можам прасачыць, што ... . Нашы назіранні паказалі, што ... .

3). Катэгорыя ліку назоўнікаў мае свае асаблівасці, звязаныя з неабходнасцю абазначаць множнасць праз адзін прадмет, г.зн. ужыванне абстрактных і рэчыўных назоўнікаў у множным ліку (звычайна толькі ў адзіночным): кіслоты, частоты, тэмпературы, смолы, гліны, солі, маслы).

4). Пераважаюць формы роднага склону назоўнікаў, за ім па распаўсюджанасці ідуць назоўны і вінавальны. (Перавага роднаму склону – асаблівасць, якая вынікае з шырокай ужывальнасці ў навуковых тэкстах субстантантыўных спалучэнняў тыпу вынікі эксперыментаў, хвароба сэрца, дасягненні навукі)

Р.скл.

Недахоп бялкоў у харчаванні абумоўлівае перш за ўсё парушэнне

Р.скл.

ферментатыўных сістэм.

5). Пераважаюць складаныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання. Найвышэйшая ступень утвараецца пры дапамозе слоў: найбольш, найменш, зрэдку – вельмі, амаль не выкарыстоўваецца – самы (найбольш распаўсюджаны, больш эфектыўныя, менш прадуктыўныя).

Простыя формы не ужываюцца, бо яны эмацыяналь экспрэсіўныя.

6). Высокая частотнасць састаўных адыменных злучнікаў і прыназоўнікаў (пры дапамозе, у адпаведнасці, на аснове, у залежнасці ад, у якасці і інш.)

7). Шырока выкарыстоўваецца абрэвіяцыя: ЦНС (цэнтральная нервовая сістэма), ВНД (вышэйшая нервовая дзейнасць), МІ (мазгавы інсульт), МТ (медыцынскія тэхналогіі), ККД (каафіцыент карыснага дзеяння).

4. Сінтаксічныя асаблівасці

1). Шырокае выкарыстанне пасіўных канструкцый, у якіх канкрэтная асоба гаворачага не абазначаецца дзейнікам, а называецца даданым членам сказа ў форме творнага склону або наогул апускаецца.

Аўтарам упершыню выяўлены недастатковы ўзровень дасведчанасці урачэй-стаматолагаў Беларусі ў галіне ўласнай анатоміі зубоў і выяўлены памылкі, якія найбольш распаўсюджаны ў стаматалагічнай практыцы.

2). Выкарыстанне простых сказаў, ўскладненых аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.

Па значэнні для жыццяздольнасці організма мікраэлементы раздзяляюць на абсалютна неабходныя (кобальт, жалеза, медзь, цынк, марганец, ёд, фтор,бром) і відавочна неабходныя (селен, нікель, крэмній, ванадзій, хром, малібдэн і інш.)

3). Выкарыстанне складаназалежных сказаў, даданая частка якіх заключае асноўную інфармацыю, а галоўная частка зусім або амаль зусім пазбаўлена зместу. Гэта канструкцыі, дзе ў ролі галоўнай часткі выступаюць фармуліроўкі тыпу: Трэба сказаць, што ... Варта падкрэсліць, што ... Неабходна адзначыць, што ... і г.д.

Трэба адзначыць, што ўсе вышэйпералічаныя вывады і абагульненні дазваляюць лічыць дысертацыйную работу завершанай.

Кожны ўрач павінен памятаць, што бязбольнасць усіх дыягнастычных і лячэбных маніпуляцый з’яўляецца важнай умовай эфектыўнага лячэння стаматалагічных захворванняў.

Нярэдка выкарыстоўваюцца і складаныя бяззлучнікавыя сказы.

Матэрыял даследавання паказаў наступнае: ... .

Варта адзначыць наступнае: ... .

4). Расшчапленне выказніка (дзеяслоў з канкрэтным лексічным значэннем замяняецца назоўнікам таго ж кораня і дзеясловам з аслабленай семантыкай): знаходзіць прымяненне - прымяняць, рабіць назіранні - назіраць, рабіць вымярэнні - вымяраць, аказваць уплыў - уплываць, рабіць разлікі - разлічваць і інш.)

5). Прамы парадак слоў.

Усе вітаміны падзяляюцца на тлушчарастваральныя і водарастваральныя.

Фізіялагічная патрэба ў вітамінах індывідуальная для кожнага арганізма і залежыць ад полу, узросту, стану здароўя, характару працоўнай дзейнасці.

6). Адсутнасць пытальных, клічных, пабуджальных сказаў.

7). Сучасны навуковы стыль вызначаецца ўжываннем формул, умоўных абазначэнняў, графікаў, схем, табліц прычым не толькі ў дакладных навуках (матэматыцы, фізіцы, хіміі), але і ў гуманітарных – псіхалогіі, мовазнаўстве і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]