Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_8.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
125.95 Кб
Скачать

2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.

п/п

Стыль

Падстылі /жанры

Сфера прымянення

Мэты зносін

Асноўныя віды тэкстаў

Асноўныя характарыстыкі

1

Гутарковы

Мае дзве разнавіднасці:

1. Вусная.

2. Пісьмовая.

Быт, сямейныя, сяброўскія адносіны.

Абмен думкамі, інфарма-цыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі.

Гутаркі (дыялогі), запіскі, лісты блізкім людзям.

Непадрыхтаванасць, аўтаматызм, натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначны характар моўных сродкаў. У выснай разнавіднасці вялікую ролю адыгрываюць жэсты, міміка, поза, інтанацыя.

2

Навуковы

Падстылі:

1. Уласна навуковы (манаргафія, дысертацыя, аўтарэферат).

2. Навукова-вучэбны (падручнік, вучэбны дапаможнік, семінарскі даклад, лекцыя).

3. Навукова-папулярны (брашура, выступлене, артыкул).

Навука і тэхніка, вучэбны працэс.

Тлумачэн-не дасяг-ненняў навукі і тэхнікі, паведамленні пра іх.

Выступ-ленні, даклады, лекцыі, дыспуты, артыкулы, кнігі на навуковыя тэмы, падручнікі

Дакладнасць, лагічнасць, доказ-насць, абстрактнасць, пэўная сухасць маўлення.

3

Афіцыйна-дзелавы

Падстылі:

1. Заканадаўчы (закон, канстытуцыя, указ, статут, грамадзянскія і крымінальныя акты і г.д.)

2. Дыплама-тычны (камю-ніке, мема-рандум, міжнародныя дагаворы і г.д)

3. Канцылярскі (заява, аб’ява, даверанасць, распіска, спра-ваздача і г.д.)

Афіцый-ныя зносіны.

Рэгуляцыя афіцыйных адносін.

Службо-выя па-перы (да-ведка, справа-здача, за-гад, заява, пратакол, дагавор і інш.)

Сцісласць, афіцыйнасць, строгая дакладнасць, сухасць маўлення, бясстрастнасць, устойлівая форма падачы фактаў.

4

Публіцыстычны

Падстылі:

1. Газетна-публіцыстыч-ны .

2. Радыё- і тэлежурналісцкі.

3. Аратарскі.

Жанры:

1. Інфар-мацыйны (рэпартаж, інтэрв’ю).

2. Аналітычны (карэспандэнцыя, артыкул, рэцэнзія, агляд).

3. Мастацка-публіцыстыч-ны (нарыс, замалёўка, фельетон).

Грамадс-ка-палі-тычнае, грамадска-культур-нае, спар-тыўнае і г.д. жыццё.

Інфарма-цыя пра грамадска важныя справы; інфарма-цыйнае ўздзеянне на свя-домасць і пачуцці людзей.

Газетныя і часопіс-ныя арты-кулы, выс-тупленні, даклады, лекцыі на грамадска-палітыч-ныя, гра-мадска-культур-ныя тэмы

Лагічнасць, дакладнасць у падачы фактаў, натуральнасць, даходлівасць, эмацыянальнасць, часам афіцыйнасць выкладу, адкрытая аўтарская пазіцыя.

5

Мастацкі

Дзеліцца на падстылі ў адпаведнасці з трыма родамі літаратуры – лірыкай, эпасам, драмай:

1. Вершаваная мова (верш, паэма і г.д.)

2. Мастацка-празаічны (аповесць, апавяданне, раман і г.д.)

3. Драматур-гічны (каме-дыя, драма і г.д.)

Мастацкая літаратура.

Інфарма-цыя аб духоўным вопыце людзей, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека.

Апавядан-не, апо-весць, раман, п’еса, верш, казка, быліна і інш.

Мастацкая вобразнасць, канкрэтнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]