Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел. контрольная.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
31.07.2019
Размер:
43.37 Кб
Скачать

1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Настенные часы, примерное поведение, неразборчивая подпись, спортивный зал, старый комод, левая туфля, сесть в калошу, твёрдая поступь, неправильная дробь, стенная живопись.

2. Раскрыць дужкi, паставiўшы назоўнікі ў патрэбнай склонавай форме.

Яшчэ нейкі час магазіны будуць гандляваць таварам, які быў закуплены па (старыя цэны).

Многія выбіраюць такую форму (бізнес), якая дапускае поўную маёмасную адказнасць па (абавязкі).

У (эканоміка) краін перыферыі назіраецца сацыяльна-эканамічная залежнасць ад развітай (частка) сусветнай (гаспадарка).

Вось пры самым (акенца) стаіць высокі, ў саламяным (капялюш), у новым (касцюм) малады чалавек.

На (двор) вые завіруха. а ў (пакой) цёпла.

Пачаў праціраць вока і яшчэ горш размазаў гразь па (твар).

Яшчэ палыхалі белай (квецень) сады, апраналіся (гай) і (лес).

3. Адзначце нумары сказаў з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў. Запішыце гэтыя сказы, выправіўшы памылкі.

1.П’ючы чай, іх гутарка часта пераходзіць з тэмы на тэму. 2. Нізенькі чалавек, наставіўшы каўнер паліто, пабег па вуліцы. 3. Выходзячы з пакоя, у вочы ёй кінулася аб’ява. 4. Жадаючы шчаслівай дарогі, ён шчыра развітаўся з гасцямі. 5. Убачыўшы Віктара, Соню быццам хто падмяніў. 6. Папыхваючы дымком, да прыстані набліжаўся параход. 7. Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны. 8. Жаўшы жыта, яна стамлялася з кожным днём усё больш.

4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Обратиться к работодателю, в двух километрах от завода, здание в шесть этажей, посылать по адресу, начало работы в девять часов утра, договориться о встрече, в заключение речи, по приезде из командировки, ходить по объектам, послать за администратором.

5. Растлумачыць значэнне паронімаў, скласці з імі словазлучэнні ці сказы.

Абагуліць – абагульніць, абмежавальны – абмежаваны, аб’ёмісты – аб’ёмны, асобны – асобы, вынаходлівасць – вынаходніцтва – вынаходства, галінасты – галіновы.

6. Раскрыйце значэнне міжмоўных амонімаў у беларускай і рускай мовах, складзіце з імі словазлучэнні ці сказы.

Узор: бел.карысны - рус. корыстный

Бел. карысны – які прыносіць карысць (карысная ежа).

Рус. корыстный – заснаваны на імкненні да выгады, матэрыяльнай карысці, сквапны, карыслівы (корыстные намерения).

бел. прозвішча - рус. прозвище

бел. дараваць - рус. даровать

бел. столь - рус. столь

бел. чуць - рус. чуть

бел .дыван - рус. диван

7. Прачытайце наступнае выказванне-цытату. Запішыце яе ў выглядзе канструкцый а) з простай мовай, б) з ускоснай мовай.

Выжыванне чалавецтва не ўяўляецца магчымым без пастаяннага эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і культурнага развіцця, якое ў сваю чаргу патрабуе росту затрат працы і прыродных рэсурсаў (М.С.Вайтовіч).

  1. Вызначце межы сказаў, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку ў тэксце.

Аблігацыі звычайна выпускаюцца для часовага фінансавання да мяжы акрэсленай у статуце кампаніі аблігацыі могуць быць як пагашальныя так і непагашальныя пагашальныя аблігацыі аплочваюцца пасля ўстаноўленага тэрміну і выпускаюцца калі ўзнікае неабходнасць часовага фінансавання ці калі працэнтная стаўка высокая і напэўна знізіцца і наадварот непагашальныя аблігацыі не аплочваюцца пакуль кампанія не спыняе дзейнасці або калі яна няздольная аплаціць неабходныя працэнты яны выпускаюцца калі ўзнікае неабходнасць доўгачасовага фінансавання або калі працэнтная стаўка нізкая і напэўна вырасце

Многія фірмы могуць атрымліваць ільготныя крэдыты (овэрдрафты) ад сваіх банкаў, якія зладжваюць ваганні іх “грашовай плыні” аб’ём і тэрмін ільготнага крэдыту залежыць пераважна ад рэпутацыі кампаніі дырэктары малых кампаній часта даюць персанальную гарантыю пад доўг банка (Бэрджоў Дж.).

9. Вызначце стыль тэксту і спосаб выкладу інфармацыі ў ім (апавяданне, апісанне, разважанне).

Рахункі бухгалтарскага ўліку прызначаны для групавання і бягучага ўліку аднародных гаспадарчых аперацый. На кожны від гаспадарчых сродкаў і іх крыніц адкрываецца асобны рахунак. Адрозніваюць два віды рахункаў: актыўныя і пасіўныя. Актыўныя рахункі прызначаны для ўліку гаспадарчых сродкаў паводле іх складу і размяшчэння, пасіўныя – для ўліку крыніц гаспадарчых сродкаў паводле іх мэтавага прызначэння. Будова рахункаў незалежна ад іх віду аднолькавая – гэта табліца двухбаковай формы.

Для кожнага рахунку характэрна наяўнасць астачы (сальда) на пачатак і канец месяца і абаротаў за месяц па дэбеце і крэдыце. Пры аднолькавай будове рахункаў прызначэнне дэбету і крэдыту ў актыўных і пасіўных рахункаў рознае (Каўрус А.А.).

10. Напішыце распіску на атрыманне грошай ад прыватнай асобы.

11. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Лицензирование товаров – одно из средств государственного регулирования внешнеэкономической деятельности. При этом под лицензией понимается разрешение, выдаваемое государственными органами на осуществление экспортно-импортной деятельности. Специализированным внешнеэкономическим организациям выдаются генеральные лицензии, которые позволяют проводить экспортно-импортные операции по группе товаров в течение определённого срока.

Лицензирование является формой контроля государства за внешнеторговой деятельностью организаций, рациональным использованием экспортных ресурсов и сбалансированностью импорта. Лицензирование экспорта и импорта как мера оперативного регулирования государством экономических связей вводится на определённые периоды времени по отдельным товарам, работам, услугам, включённым в перечень продукции общегосударственного назначения, а также по отдельным странам и группам стран в тех случаях, когда этого требует состояние платёжных отношений или иные экономические или политические условия.

ВАРЫЯНТ 5