Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

Беларуская мова

1 Клас (вусны курс)

Раздзел І. Вучымся слухаць і вымаўляць (10 г.)

Задачы раздзела:

арганізаваць актыўнае назіранне над арфаэпічнымі з’явамі беларускай мовы;

выпрацоўваць артыкуляцыйныя навыкі пры вымаўленні гукаў г, ў, дз', дж, р, ч;

фарміраваць уменні аўдзіравання;

працаваць над назапашваннем лексікі тэматычных груп, уключаць яе ў актыўнае суразмоўніцтва па зместу праслуханых тэкстаў;

стымуляваць маўленчую актыўнасць вучняў на ўроку;

развіваць фанематычны слых, слыхавую памяць, уяўленне вучняў праз разнастайныя мастацкія сродкі (вершы, песні, малюнкі)

УРОК 1 Наша мова

Мэта: вучыць адрозніваць на слых рускую і беларускую мовы, арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове, вучыць расказваць па малюнку.

Абсталяванне: падручнік, сшытак1, каляровыя алоўкі, фламастары

Ход урока:

І. УСТУПНАЯ ГУТАРКА

1) – Скажите, на каком языке я сейчас с вами говорю?

- А теперь послушайте и скажите, на каком языке прозвучит следующий текст:

На зямлі жыве шмат народаў. Кожны гаворыць на сваёй роднай мове. Беларусы, украінцы і рускія добра разумеюць адзін аднаго.

  • Кто знает, на каком языке прозвучал текст? Всё ли вы поняли, о чём я говорила?

  • Сегодня у нас необычный урок. Мы начинаем изучать белорусский язык. – Сёння мы пачынаем вывучаць беларускую мову (язык). Гэта родная мова беларусаў. Яна вельмі падобная (похожа) да рускай.

2) Паслухайце верш (стихотворение) на беларускай мове. Калі нешта будзе незразумела (непонятно), запытвайцеся (спрашивайце) у мяне:

Замежную мову

я з сада вучу,

а на беларускай –

не ўмею, маўчу.

Замежную мову

люблю і вучу.

А нашу таксама

я ведаць хачу.

М. Пазнякоў

Што вам было незразумела (непонятно)? Якую мову хоча ведаць (знать) герой верша?

ІІ. ЛЕКСІЧНАЯ ПРАЦА

Дамінуючы лексічны матэрыял: ведаць, беларуская мова, руская мова, словы, гутарыць, размаўляюць, перакладаюць, разумеюць.

1) Праца па малюнку ў сшытку:

- Разгарніце (откройте) сшытак (тетрадь). Разгледзьце малюнак (рисунок). Дзе адпачываюць (отдыхают) дзеці? Хто з вас быў у лагеры адпачынку? Дзе сабраліся дзеці? Пакажыце на малюнку ў сшытку вогнішча, размалюйце яго. Вымавіце слова “вогнішча” ўголас.

- А цяпер паслухайце мой расказ па малюнку:

Каля вогнішча (костра) сабраліся дзеці з розных краін. Кожны з іх размаўляе на сваёй мове.

- На якой мове гавораць рускія?

- На якой мове гавораць украінцы?

- На якой мове гавораць літоўцы?

- На якой мове гавораць палякі?

- Пра што гутараць (разговаривают) дзеці?

- Каб добра разумець адзін аднаго, неабходны чалавек, які ведае (знает) адразу некалькі моў. Хто знае, як называюць такога чалавека? Так, гэта перакладчык (переводчик).

2) Гульня “Перакладчык”

- Давайце ўсе разам пагуляем у перакладчыкаў (переводчиков).

- Я буду называць вам словы па-руску, а вы - перакладаць па-беларуску (настаўнік дапамагае перакладаць вучням):

Белорусский язык -

Русский язык -

Слова –

- А цяпер я буду называць словы па-беларуску, а вы перакладайце на русскую мову:

Гутарыць –

Размаўляюць –

Перакладаюць –

Разумеюць -

3) Адказы на пытанні.

- Паслухайце і адкажыце на пытанні (вопросы):

- Якую мову мы пачалі сёння вывучаць? ……. (беларускую мову).

- Мы хочам навучыцца на ёй што рабіць?.... (размаўляць).

- Што трэба ведаць, каб размаўляць па-беларуску? ….(слоў)

ІІІ. Аўдзіраванне

1) Сягодня нас чакае яшчэ адно знаёмства. На ўрок беларускай мовы да нас будзе прыходзіць незвычайны госць.

- Паслухайце загадку і паспрабуйце адгадаць, хто гэта такі:

Недарэмна я хадзіў

Па вясёлым свеце,

Наглядзеўся розных дзіў,

Так патрэбных дзецям.

У мяшку вялізны звязак

Новых, незвычайных казак.

В.Вітка.

- Я вам дапамагу. Гэта казачнік Бай. Адкрыйце падручнік і пазнаёмцеся з ім. (дзеці разглядаюць малюнак на стар. 3). Казачнік Бай будзе прыносіць нам казкі. Казкі можна чытаць, можна расказваць і можна слухаць. Вы любіце слухаць казкі? Усе? Давайце скажам хорам: “Мы любім слухаць казкі”. І зараз казачнік Бай падорыць нам казку. Але яе назву казачнік Бай схаваў ў загадку.

2) Паслухайце загадку, адгадку знайдзіце сярод прадметаў на настаўніцкім стале.

Стаіць бочачка, ні дна, ні вочачка (Яйка)

- Па-беларуску “яйцо” – “яйка”.

Хто ведае, што робяць з яйка? (яечню)

3) Разгледзьце малюнкі ў падручніку. Пра якое здарэнне пойдзе размова? Якую казку нагадвае? Паслухайце і адкажыце, чым яны адрозніваюцца?

4) Чытанне казкі настаўнікам