Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Баркулаб БМ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.07.2019
Размер:
92.16 Кб
Скачать

Баркулабаўская хроніка

Пер. І. Саверчанкі

Берасцейскі сойм 1545 года

У 1545 год ад Божага нараджэння ў Берасці быў вялікі сойм, на якім прысутнічалі яго міласць кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Казіміравіч з каралевай Бонай і з каралеў-намі. Пры яго міласці быў сын, гаспадар наш, друп кароль — Жыгімонт Аўгуст з сваёй каралевай Альжбетай, дачкой Фер-дынанда, караля чэшскага і рымскага.

На сойме было шмат біскупаў і паноў-рад. Паны-рада Вялі-кага Княства, паны і ўся шляхта харугоўная, і ўсё рыцарства ўсіх земляў і Вялікага Княства. Так шмат з'ехалася людзей, што з двух бакоў і наўкол Берасця на некалькі міль стаялі.

Пры іх міласцях абодвух каралях на тым Берасцейскім сой-ме знаходзілася шмат паслоў, як ад хрысціянскіх гаспадароў, гэтак і ад басурманскіх.

Доўжыўся той сойм у Берасці ад святога Пятра і Паўла ажно да святога арханёла Міхаіла.

3 таго сойму яго міласць гаспадар наш Жыгімонт Аўгуст з каралевай Альжбетай паехаў да Вільні. Яго міласць узяў у свае рукі ўсе справы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамой-цкага, якія належалі яго міласці каралю Жыгімонту Старому.

На тым сойме ў Берасці князь Сямён Глебавіч Пронскі пры-няў рымскую веру, узяў імя Фердынанда. На той час ён атры-маў Кіеўскае ваяводства.

Магілёў

За часамі гаспадара яго міласці караля Жыгімонта, мітрапа-літа Іоны — уладыкі полацкага, пана Храптовіча, калі горад належаў Астафею Валовічу, а кіраваў стараста яго — пан Бар-кулаб Корсак, а пан Іван Чорны быў гараднічым, у месцы Мап-лёве засяліліся шмат прыезджых людзей.

На Леткаве, у напрамку Пячэрска, пасяліліся вотчычы — Сухач, Бутак, Андросавіч. Каля места — прышлыя людзі — сяляне з Княжыч, з Галоўчына і з іншых шматлікіх вёсак. За Дубровенкай — буйнічане і галынчане, а таксама сяляне з Ра-дзівонкавіч. Радзівонкавічы ўзніклі раней за Буйнічы, але гэта старыя, даўнія паселішчы. А каторыя селі на слабадзе, на Грыў-цы, на беразе Кашчовага, каля Дзесяціннай —- паходзяць з Сма-ленска. Прышлыя смаляне — Гаўрыла Дрыстун, Іван Бяляй, Максім, Аўтушка Багаты ды іншыя — усе з Смаленска прыйшлі. У 1526 годзе вялізны замак быў узведзены. Гара Магіла, на якой цяпер замак Магілёў узвышаецца, была істотна зменшана.

Буйнічам належалі землі ад Дняпра, уздоўж Дуброўны, ажно да Пячэрска. Княскае паселішча Ьуйшчы шмат хто трымаў: князь Крашынскі, князь Масальскі, пан Баркулаб, пан Солтан, пан Філон і шмат іншых паноў.

Масква спаліла Магілёў

У 1580 годзе кароль Стафан быў пад Псковам і ўзяў горад Пскоў. А масква, князь Сярэбраны з немалым войскам, места слаўнае Магілёў спаліла. У тым жа краі гарады Шклоў, Копысь і шматлікія вёскі вакол іх вельмі спустошылі. Таксама і ў нава-коллі Магілёва. Што да Оршы, Радомля і Мсціслаўля — тых замкаў не пабурылі і нават да іх не набліжаліся.

Князь Іван Чартарыйскі з войскам на той час знаходзіўся ў Баркулабаве. Пры ім быў Цемрук з татарскім войскам, якое налічвала трыста коннікаў. Тады ж у Навасёлках маскоўскую старожу перанялі. Пасля гэтага Іван Чартарыйскі пайшоў на Шупень, каб адтуль накіравацца да Магілёва. Масква ўжо па-ліла паселішчы пад Магілёвам. Цемрук з Баркулабава магі-лёўскім трактам накіраваўся да Задубровення. А войска літоў-скае ў Шклове стаяла. Цяпер жа на Магілёў рушылі з трох ба-коу: Чартарыйскі — ад Шупень, Цемрук — з Баркулабава, вой-ска літоўскае — з боку Копысі і Шклова. Маскву адкінулі ад Магілёва, разбілі і адагналі.

Трупаў маскоўцаў было столькі, аж страшна глядзець. Раку Днепр мерцвякі перагарадзілі. Некалькі тыдняў не шлі вады з Дняпра і рыбы дняпроўскай не елі дзеля гнюсу трупаў мас-коўскіх.

Стыхія 11 чэрвеня 1592 года

Бура была вялікая і вельмі страшная. Пачалася яна з заходніх краёў, ад украінскіх замкаў, і захапіла Чарнігаў, Гомель, Любеч, Белую Царкву, Перэяслаўль, Стрэшын, Рэчыцу, Рагачоў, Кры-чаў і іншыя шматлікія месты і замкі. У вёсках і мястэчках град і бура папсавалі нямала збожжа. У барах, лясах і палях па-шкодзіла бортныя дрэвы з пчоламі. Рыбалоўныя прылады, якія заставаліся на вадзе, стыхія патрушчыла. Як паведамлялі ў спра-ваздачах, у северскіх гаспадароў бура зламала ў каго сто борт-ных дрэваў, у каго — дзвесце, у каго — трыста, аж страшна было чуць такое. А дарогі ад паселішча да паселішча расчыш-чала кожная воласць. Нават цяпер у лясах, барах і на балотах шмат відаць зламаных дрэваў.

Але той 1592 год быў велімі ўрадлівы. Збожжа, авёс, грачы-ха, хаця і не надта рослыя ўзышлі, але былі добрыя на ўра-джай. Кошт збожжа знізіўся: пяць грошаў — за чвэрць, двац-цаць грошаў — за меру.

Рэйд Севярына Налівайкі

У 1595 годзе ад Божага нараджэння, 30 лістапада, у паня-дзелак, за тыдзень перад святым Міколам, з'явіўся Севярын На-лівайка. Пры ім было 2000 казакаў і 14 гакоўніц.

Магілёў — места слаўнае і побажнае, а таксама дамы, кра-мы і астрог — казакі спалілі. Усіх дамоў спалілі 500; а крамаў, з вялікімі скарбамі — 400. Месцічаў, баяраў, пачцівых людзей, мужчын, жанчын і малых дзетак — пабілі, пасеклі, згвалцілі. Скарбы незлічоныя пазабіралі з дамоў і з крамаў.

У пагоню за казакамі напрамку Магілёва выступіла літоў-скае войска пана Радзівіла троцкага, гетмана літоўскага. Кон-ныя ўзброеныя рыцары налічвалі: 14 000 літвы і 4000 гатар. Польным гетманам над тымі рыцарамі быў Мікалай Буйвід.

Налівайка ляжаў пад Маіілёвам два тыдні. Пачуўшы, што гетман з вялікім войскам і гарматамі выступіў да Магілёва, Налі-вайка ад Магілёўскага замка перамясціўся на гару Ільінскую, дзе цяпер царква святога Георгія стаіць, а раней яе там не было.

Урэшце на Буйніцкім полі, што належала яго міласці вяль-можнаму князю Багдану Саламярэцкаму, старасту крычаўска-му і олыцкаму, літоўскае войска атакавала войскі Налівайкі і акружыла іх. Бітва працягвалася зранку да вечара, да часу вя-чэрняга звону. Літва з вялікім войскам націскала на войска На-лівайкі. Страты з абодвух бакоў былі вельмі значнымі. Налівайка меў адну вялізную гармату, шмат невялікіх гармат (дзел) і га-коўніц, а таксама мноства пулгакоў. Яго палкі з добрымі ко-нямі, трывалымі вазамі, падрыхтаванымі людзьмі — ішлі вельмі напорыста.

Зацны пан Грыгорый Аніхоўскі быў забіты казакамі На-лівайкі выстралам з гарматы.

Нарэшце літва, адступіўшы ад казакаў, накіравалася за пры-пасамі ў Магілёў. Казакі ўсю ноч ехалі да Быхава, аж да Нізу. Частка літоўскага войска гнала казакаў да Рагачова, але асаблі-вай шкоды ўжо не прычынілі ім.

Затым літва і татары рушылі ў накірунку Мінска, Наваград-ка і Вільні, назапашваючы прыпасы па ўсім краі.

Як казакі і літва ад'ехалі — стаяў зімовы час, але снег зусім не выпаў. Было не зразумела: ці зіма, ці лета, ці восень, ці вяс-на. Снегу не было аж да мая месяца, да святога Афанасія.

Казакі з Налівайкавага войска пачалі чыніць вялікую шкоду ўкраінскім замкам і панам.

У тым жа 1595 годзе літоўскае войска перахапіла казакаў у вёсцы Лубні, на рэчцы Суле, і пабіла іх. Панчоху чвартавалі. А Севярына Налівайку, паймаўшы па сёмай субоце, накіравалі на суд караля. Там яго, замураваўшы, трымалі аж да восені, да Святога Пакрова. Урэшце Севярына Налівайку — чвартавалі.