Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат Word.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.07.2019
Размер:
289.44 Кб
Скачать

Уводзіны

1. Аднаўленне і развіцце Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны.

2. Адраджэнне адукацыі і навукі ў пасляваенны перыяд.

3. Апошнія восем год са Сталіным (1945-1953)

4. Беларусская навука пасляваеннага перыяду ў асобах.

Заключэнне

Список выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Вайна стала адным з найбольш цяжкіх выпрабаванняў для беларускага народа. У выніку вайны і акупацыі Беларусь панесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты. Была знішчана каля 3 мільёнаў чалавек або амаль 1/3 насельніцтва. Акрамя таго каля 380 чалавек захопнікі вывезлі на катаржныя работы ў Германію, многія з якіх загінулі ад нечалавечых умоў , невыноснай працы і здзекаў.

Нямецка-фашысцкія акупанты нанеслі рэспубліцы велізарны матэр’яльны ўрон. Было спалена і разбурана 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак, у тым ліку 628 – разам зжыхарамі. Рэспубліка страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця – 75 мільярдаў рублёў 9 у цэнах 1941 года). Было разбурана больш 10 тысяч прадпрыемстваў (85% ад даваеннай колькасці). Па агульнаму ўзноню эканамічнага развіцця Беларусь была адкінута да ўзроўню 1928 года, а па такім важнейшым галінам, як прамысловасць і энергетыка – да 1913.

Поўнасцю былло разбурана 80% гандлёвых прадпрыемсіваў, таварных баз, складоў, знішчаны многія установы культуры, аховы здароўя, навукі, у тым ліку АН БССР. Перасталі працваць 219 бібліятэк, 5,4 тыс музеяў, тэатраў і клубаў, 2,2 тыс бальніц 2,5 тыс. дзіцячых устаноў.

З пачаткам ВАВ акадэмікі АН БССР і іншыя высокакваліфікаваныя вучоныя былі эвакуіраваны ў Ташкент на работу ў навукова-даследчыя і вышэйшыя навучальныя установы.

Пасля вызвалення дзейнічала толькі 2% даваенных энергетычных магутнасяцяў, ўзначны страты панеслі транспарт, сельская гаспадарка. Для хутчэйшага аднаўлення Беларусі неабходна было ў кароткі тэрмін ліквідаваць наступствы вайны, аднавіць і забяспечыць развіццё народнай гаспадаркі, набыць значныя рэсурсы для нармальнага жыцця насельніцтва.

1. Аднаўленне і развіцце Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны

Пасляваеннае аднаўленне нашай краіныў ключала ў сябе пераадоленне наступстваў вайны і вяртанне да мадэлі развіцця грамадства, якая вызначылася ў даваенны перыяд. Гэтая мадэль развіцця была звязана з паступовым фарміраваннем індустрыяльнага грамадства. Рысы, характэрныя для станаўлення такога тыпу грамадства, выявіліся ў гады першай

пасляваеннай пяцігодкі ў апераджальных тэмпах аднаўлення і развіцця цяжкай прамысловасці ў параўнанні з лёгкай.

У БССР асаблівавысокімі тэмпамі развіваліся машынабудаванне.

За 5 пасляваенных гадоў у рэспубліцы было пабудавана звыш 4,2 м2 жылой плошчы ( без уліку калгасаў. У 1949 завершылася перасяленне сельскіх жыхароў з зямлянак у асабістыя дамы. У выніку выканання першай пяцігодкі сярэднямесячная заработная плата дасягнула 180 % да ўзроўня 1940 .

Пяты пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР на 1951-1955 прадуглежваў павышэнне матэрыяльнага і культурнага жыцця насельніцтва, актыўнае ўключэнне рэспублікі ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю. Выкананню гэтых задач садзейнічаў перагляд эканамічнай палітыкі, які выразіўся ў кардынальным павароце разхвіцця народагаспадарчага комлексу ў бок вытворчасці тавараў народнага попыту, павелічэнне капіталаўкладванняў ў у лёгкую і харчовую прамысловасць, аграрны сектар. За пяцігодку пабудавана і уведзена ў дзеянне 1010 новых прадпрыемстваў., у тым ліку 147 буйных, сярод іх радыёзавод, шарыкападшыпнікавы і часавы заводы, камвольны камбінат, завод будаўнічых матэрыялаў(г.Мінск), цукровы завод (Скідзель), завод швейных машын (Ворша), шоўкаткацкая фабрыка (Віцебск), торфаздабываючыя прадпрыемствы і інш. У гэты перыяд пры павелічэнні колькасці прадпрыемстваў на 9% аб’ём прамыслвасці рэспублікі вырас больш чым у 2 разы. Стаў багацейшым асартымент прамысловых вырабаў, пачаўся серыйны выпуск грузавых аўтамабіляў, трактароў, матацыклаў, электрарухавікоў, металарэжучых станкоў, эфектыўных матэрыял: жалезабетонных канструкцый і дэталяў, керамічных і гіпсавых блокаў і інш.

Ліквідацыя адставання лёгкай і харчовай прамысловасці дазволіла амаль у 2 разы павялічыць выпуск тавараў народнага попыту. Вырас аб’ём перавозак чыгуначным, аўтамабільным, рачным і паветраным транспартам. Шэрагмерапрыемстваў у гэтыя гады быў накіраваны на аднаўленне матэрыяльнага стымулявання, удсканельвання сельскагаспадарчай прамысловасці, павышэнне яе самастойнасці.

Аднак па ўсім паказчыкам пяцігодка не была выканана, да таго ж не быў дасягнуты даваенны ўзровень па вытворчасці зерна, бульбы, пагалоўю кароў, кабаноў, авечак.

2. Адраджэнне адукацыі і навукі ў пасляваенны перыяд.

Працэс аднаўлення сістэмы адукацыі ў Беларусі ў пасляваенны перыяд быў учкладнены тым, што за гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі і разрабавалі 8825 школ, усе дзіцячыя дамы і сыды. Негледзячы на гэта, ужо ў 1945/1946 навучальным годзе працавала11354 школы ( навучалася 1358 тыс. навучэнцаў). Шматлікія навучальныя ўстановы (больш40%) размяшчаліся ў памяшканнях, часова прыстасаваных для заняткаў. У 96,5% усіх школ краіны заняткі вяліся на беларускай мове. У сістэме вячэрняй адукацыі ў 1951 дзейнічаал 230 школ рабочай моладзі і 714 вясковай моладзі. У 1950/1951 навучальным годзе ў БССР налічвалася 12 715 школ, у якіх навучалася 1555 тыс. навучэнцаў. На працягу 1949-1952 было ўведзена 7-гадовае навучанне, здзейснены перавод выкладання на двуязычную (бел. і рус. мовы) аснову. Тым не менш, у школьным будаўніцтве было шмат недахопаў. У 1955-1956 навучальным годзе 7260 школ яшчэ размяшчаліся ў прыстасаваных і 2088 - у наёмных будынках. Амаль палова школ працавала ў дзве змены. На нізкім узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў.

Шмат сродкаў накіроўвалася на развіццё сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У сярэдзіне 1950-х гадоў працавалі 123 тэхнікумы і вучылішчы.

З 25 вузаў рэспублікі, існаваўшых у даваенны час, да канчатку вайны узнавілі навучальны працэс 12; у іх працавала 600 выкладчыкаў, навучалася 5 тыс.студэнтаў. У 1945/1946 навучальеным годзе ў 24 вузах навучалася 12.8 тыс.студэнтаў. у Мінску, які лічыўся цэнтрам вышэйшай адукацыі беларусі, да вайны было 8 вузаў: БДУ, інстытуты педагагічны, народнай гаспадаркі, палітэхнічны, медыцынскі, юрыдычны, фізічнай культуры і кансерваторыя. У 1945 ў сталіцы адчынены тэатральны і лесатэхнічны інстытуты.

Пасля вызвалення Мінска аднавілася праца Акадэміі навук БССР. Ужо ў 1945 г. дзейнічала 8 акадэмічных інстытутаў, да пачатку 50-х гг. - 20 НДІ. У іх працавала 500 супрацоўнікаў, у тым ліку 51 доктар і 139 кандыдатаў навук; аднавілі дзейнасць інстытуты: гісторыі, мовы, літаратуры і мастацтва; эканомікі; сацыялістычнвй сельскай гаспадаркі; геалогіі, тэарэтычнай і клінічнай медыцыны; торфа; хіміі; фізіка-тэхнічная лабараторыя; водна-гаспадарчы сектар; батанічны сад і інш.

Пашыраліся напрамкі навуковых даследаванняў. Далёка за межамі Беларусі былі вядомыя імёны вучоных А.Р. Жэбрака (генетык), Н.І. Гращенкова (фізіёлаг), С.І. Губкіна (фізік), Г.Ф. Аляксандрава (філосаф), У. М. Перцева (гісторык) і інш.

Пасля вайны ў Беларусі хуткімі тэмпамі аднаўлялася матэрыяльна-тэхнічная база навукі. У 1944 г. пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. У яе складзе ствараліся новыя навукова-даследчыя інстытуты: механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, філасофіі і права, фізіка-тэхнічны, энергетыкі, фізікі і матэматыкі і інш. Колькасны склад Акадэміі навук папаўняўся за кошт як маладых, так і пераехалі ў Беларусь навукоўцаў з вядучых навуковых цэнтраў СССР. У 1951 г. навуковых супрацоўнікаў АН БССР было нават больш, чым да вайны. У развіццё Акадэміі навук у пасляваенныя гады значны ўклад унёс яе прэзідэнт В. Ф. Купрэвіч. В. Ф. Купрэвіч (1897-1969). Васіль Феафілавіч Купрэвіч - беларускі навуковы дзеяч. Акадэмік АН БССР. Член-карэспандэнт АН СССР. Доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР. Герой Сацыялістычнай Працы. Асноўнымі напрамкамі яго навуковай дзейнасці былі батаніка і фізіялогія. У час яго кіраўніцтва Акадэміяй навук з 1952 па 1969 г. пачаліся даследаванні па новых для Беларусі навуковых напрамках. В. Ф. Купрэвіч прыклаў шмат намаганняў для аднаўлення даследаванняў у галіне генетыкі.

У пачатку 1950-х гадоў навуковы патанцыял Баларусі быў амаль поўнасцю адноўлены, больш чым у тры разы павялічылася колькасць навукова-даследчых устаноў Акадэміі у параўнанні з 1945 годам. Працавалі ўсе інстытуты, якія існавалі да вайны, узніклі і новыя ( механізацыі і электрафікацыіі сельскай гаспадаркі, меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, леса, жывёлагадоўлі). Асобая ўвага надавалася развіццю новых навуковых накірункаў, актуальных для Беларускай ССР. Палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база Акадэміі навук, павялічылася колькасць акадэмікаў, дактароў навук . Узнікненне новых галін народнай гаспадаркі выклікала хуткае развіццё фізіка-матэматычных і фізіка-тэхнічных навук, гэтаму садзейнічаў пераезд у БССР шэрагу відных вучоных з РСФСР. У АН быў сазданы інстытут энергетыкі (1952), фізікі і матэматыкі (1955).

У пасляваенны час пачаўся інтэнсіўны пошук у вобласці энергетыкі. У створаным у 1950 годзе Энергетычным сектары ( з1952 года Інстытут энергетыкі) і Інсцітуце торфа праводзіліся работы па тэхналогіях вынаходніцтва і спалення фрэзернага торфа. Пачатак даследванням у вобласці пластычнасці матэрыялаў і апрацоўка іх ціскам пакладзена

С.І. Губкіным. Які ў 1948-1955 быў ва главе Фізіка-тэхнічнага інстытута АН Беларусі. У гэты перыяд развівалася фізіка-хімічнае накіраванне пластычнасці металаў пры пракаце, коўцы, штампоўцы.

Развіццё тэорыі і тэхналогіі ліцейнай вытворчасці ў Беларусі абумоўлена прыярытэтнасцю ў народный гаспадарцы машынабудаўнічай галіны. Даследванні ў гэтай вобласці пачаліся у сярэдзіне 1950-х гг. Са стварэння ў БПУ кафедры машын і тэхналогіі металаў ліцейнай прамысловасці.

Працягвалі развівацца геалагічныя навукі: мінералагічныя даследванні былі прцягнуты, актыўна выкарэстоўваліся лабараторныя метады вывучэння фізічных і хімічных уласцівасцяў парод і мінералаў ( А.С.Махнач).

З 1947 года праводзяцца сістэматычныя геафізічныя даследванні, калі ў Інстытуце геалагічных навук па ініцыятыве дырэктара А.М. Аўксенцьева была створана навуковая геафізічная група . У 1951 годе састаўлена карта магнітных анамалій тэрыторыі Беларусі.

Як самастойнае навуковае накіраванне у гэты перыяд атрымала развіццё геахімія. Пасля стварэння ў БДУ у 1953 кафедры геахіміі і каштоўных выкапняў пад кіраўніцтвам К.І. Лукашова( стваральнік белрускай геахімічнай школы) пачаліся сістэмныя даследванні, звязаныя з пошукамі нафты, і газу інш. каштоўных выкапняў на тэрыторыі Беларусіі.

З новай сілай пачала ў пасляваенны перыяд развіццё заалогія. У гады ВАВ большая частка накопленых матэыялаў бала знішчана.Праца па інвентарызацыі фауны, вывучэнню жывёл розных сістэматычных і экалагічных груп узноўлены ў пасляваенныя гады. Аднаўляліся і папаўняліся заалагічныя калекцыі і фондавыя матэрыялы.

З 1950-х гг. у БДУ,Інстытуце заалогіі. Навуковым інстытуце рыбный гаспадаркі даследуецца відавы састаў прамысловай іхтыёфауны рэк, азёр, водасховішчаў, біялогія і экалогія рыб і водных безпазваночных жывёл. Прадуктыўнасць водных экасістэм. Найбольшая ўвага надавалася распрацоўцы высновы акліматызацыіі і інтрадукцыі каштоўных відаў рыб.

У пасляваенны час сабрана падрабязная інформацыя об распаўсюджанні паляўніча-прамысловых жывёл, экалогіі асобных відаў млекаспажыўных. Па ініцыятыве І.Н.Сержаніна распрацавана 1-я схема зааграфічнага райяніравання тэррыторыі Беларусі і размеркавання фауністычных комлексаў млекаспажыўных, якая стала высновай для уключэння ў сферу зааргафічнага аналіза жывёл. У дальнейшых даследванняхпа тэрыяфауне значная ўвага надаецца рэсурсным відам жывёт, а таксама зубру.

Пасля ВАВ пачаўся новы віток у развіцці генетыкі. А.Р. Жабрак даказаў магчымасць саздання новых відавых фрм, адкрыў перспектывы новых падыходаў для селекцыі пшаніцы. Дасягненні навукі ў пасляваенны перыяд пачалі паступова ўкараняцца ў вытворчасць. Шмат для гэтага зрабілі нашы навукоўцы. У 1951 г. Дзяржаўную прэмію атрымаў П. І. Альсмик за вывядзенне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў бульбы, у 1952 г. - Г. В. Багамолаў за разведку і адкрыццё Старобінскага радовішча калійных соляў.

У пасляваенны час вялікая ўвага надавалася развіццю медыцыны: раціянальнм метадам санітарна-гігіянічнага абслугоўвання насельніцтва, гігіене працы, праблемам аховы акаляючага асяродзя, вяліся доследы па камунальнай гігіене, гігіене харчавання,, гігіене ддзяцей і падлеткаў. Вялікі ўклад унеслі беларускіе вучоныя –эпідэміёлагі у вывучэнне малярыі, у распарцоўку агульнасаюзнай праграмы навукова абаснаваных супрацьмалярыйных мерапрыемстваў (Д.П. Беляцкі, У.І. Дурыхін і інш.), што дазволіла к канцу 1950-х гадоў канчаткова ліквідаваць малярыю як масавае захворванне.

У гэты перыяд даследваліся кляшчавы інцефаліт, вірусный гепатыт, дізентэрыя. Удасканальваюцца сродкі дыягностыкі эпідэмічных захворванняў. Вывучаны заканамернасці цыркуляцыі тулярэміі ў прыродзе, прапанавана тактыка супрацьтулярэмійнай вакцынацыі (Б.Я. Эльберт, Дзяржаўная прэмія СССР). 1945-1955 гг. У пасляваенныя гады 2-я лякарня заставалася клінічнай базай Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута і Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Тут займаўся навуковай, практычнай і педагагічнай дзейнасцю акадэмік А. Я. Пракапчук, працавалі дацэнты І.А. Инсаров, Н.Т. Ефстафьев, С.А. Аграновіч і іншыя спецыялісты.

Хірургія. У часы ВАВ даследвалі вынікі раненняў, выкарыстоўвалі сальфанілавідныя сродкі і антыбіотыкі, І.А.Берыла шырока выкарыстоўваў метад унутраартэрыяльнаагш пералівання крыві. З 1950-хгг. Унедраліся рерадавыя метады лячэння уролагічных і вонкавых захворванняў, ворганаў грудной поласці, страўнікава-кішачны тракт, хірургічнай дапамогі пры вострай згубе крыві.

Са стварэннем у 1944 годзе ў Мінску Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі вялікая ўвага надавалася лячэнню дэфектаў касцей, траўматычных асцеоміялітаў, трафічных язв.

Пасля ВАв працягваюцца планамерныя археалагічныя даследванні. У 1944 годзе у Інстытуце гісторыі створаны сектар археалогіі. Беларускія вучоныя вызначылі пачатак засялення Беларусі (сярэдні палеаліт,100-40 тыс. гадоў назад).

У гады фашысцкай акупацыі быў поўнасцю знішчаны фальклёрны архіў АН Беларусі.

Пасля вайны збіранне, публікацыя і даследванне беларускага вусна-паэтычнай творчасці набыла сістэмны характар. Асаблівая увага надавалася франтавому і пртызанскаму фальклёру перыяду ВАВ. Узнавіў работу сектар этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі.

Беларуская навука развівалася як састаўная частка агульнасаюзнай. Вядучая роля ў яе развіцці належала Акадэміі навук БССР. Па пэўных навуковых напрамках рэспубліка дасягнула значных поспехаў. За распрацоўкі ў галіне матэматыкі, фізікі, электронна-вылічальнай тэхнікі, біялогіі, медыцыны многія беларускія вучоныя сталі лаўрэатамі Ленінскай і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, 12 з іх былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

На пути развития науки в эти годы было немало и препятствий. Материально-техническая база оставалась слабой. Научных приборов и оборудования не хватало, многое устарело. Продолжали использоваться административные методы руководства, результатом чего явилось признание неперспективными таких научных направлений, как генетика и кибернетика. Ученые, занимавшиеся разработкой этих отраслей науки, лишались возможности вести исследования. Такая участь постигла, в частности, известного ученого, президента Академии наук БССР А. Р. Жебрака.

4. Беларуская навука пасляваеннага перыяду ў асобах.

Адной з яркіх асоб беларускай селекцыі з’яуляецца асаоба прафесара Антона Жэбрака.

5-ы прэзідэнт НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Навуковыя працы прысвечаны гібрыдызацыі, полиплоидии і селекцыі, галоўным чынам пшаніцы і грэчкі. Упершыню ў свеце атрымаў гібрыдныя пладавітыя формы ад скрыжавання многіх відаў пшаніц. Прааналізаваў филогению пшаніц і вёў перспектыўную селекцыю пшаніц на павышэнне імунітэту да хвароб і шкоднікаў, на павелічэнне ўтрымання бялку, памераў зерноўкі коласа.

… Ён жыу паўнакроўным, сумлкенным жыццём жыццём. Нястомна працаваў на карысць народа.

У 30 гадоў наш зямляк стаў прафесарам Маскоўскай акадэміі сацыялістычнага земляробства і загадчыкам кафедры сельгасакадэміі імя Ціміразева.

У няпоўныя 35 гадоў ён – доктар навук. І з таго часу (1936 год) на працягу 13 гадоў Антон Раманавіч праводзіў вялікую і так патрэбную сельскай гампадарцы Савецкага Саюза работу па атрыманні новых відаў культур. І перш за ўсё – пшаніцы. Яго імя напоўніцу не тллькі па ўсяму савеукаму саюзу, але і ва ўсім селскагаспадарчым свеце.

Першым яго ацанілі земялкі –беларусы. У 1940 годе Антон Жэбрак быў абраны акадэмікам АНБ., а пасля заканчэння вайны – прэзтдэнтам.Ёсць і такі гістарычны факт:у 1945 годе ў саставе дэлегацыіі Беларусі ў Сан-францыска ён падпісаў Статут Арганізацыіі Аб’яднаных нацый.

Лёс акадэміка А.Р. Жэбрака быў у большай ступені трагичным, чым счастлівым. Шмат сіл аддаў гэты глубока прынцыповы, мужны чаловек разам з іншымі генетыкамі борацьбе з дагматыкамі, абараняючы прынцыпы матэрыялістычнай біялогіі.

У пасляваенныя гады менавіта А.Р. Жэбрак стаў арганізаторам і лідэрам выступленнняў супраць манапалізма трафіма Лысенкі ў біяологіі. Ён неаднаразова пісаў акалічнасныя запіскі ў партыйныя органы, інформіруючы іх аб становішчы ў айчыннай генетыцы, згубныз наступстваў дытатуЛысенкі. Нажаль, гэта не мала ніякага дзеяння. Выступаючы на трагічна знакамітай сесіі ВАСГНІЛ ў жніўні 1948 г., академік А. Р. Жэбрак, ужо пазбаўлены паста презідента АН БССР і фактычна не маючы магчымасці працягваць даследчую работу, пад градам здзеклівых рэплік і з’едлівых пытанняў працягваў смела адстойваць свае погляды .

Па заказу лысенкоўцаў шматкрат “біла” Антона Раманавіча бальшавіцкая газета “Праўда”, якая прымусіла вучонага напісаць пісьмо- “адрачэнне”. Між іншым цяжка пакуль што устанавіць. Хто пісаў тое пісьмо: сам ці “хтосьці” іншы.

Антон Раманович Жэбрак унес вялікі ўклад у развіццё біялагічнай навукі, а яго навуковыя подыходы к даследванням были правобразом сучасных генна-інжэнерных метадаў мэтанакіраванага конструіравання новых форм і сартоў раслін.

Апублікаваў больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), Чырвонай Зоркі (1945), Знак Пашаны (1940), медалямі.

Асноўныя працы:

1. Сінтэз новых відаў пшаніц. М.: Сельгасвыд, 1944.

2. Паліплоідныя віды пшаніц. М.: выд-ць АН СССР, 1957.

3. Курс батанікі. М.: Меддвыд, 1959.