Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекцыя 10.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
13.07.2019
Размер:
23.39 Кб
Скачать

Беларусь у складзе Расійскай імперыі.

Лекцыя 10.

Грамадска-палітычнае жыццё і палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы 18 - першай палове 19 стст.

Змест:

1. Наступствы далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

2. Вайна 1812 г. на Беларусі.

3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у п.п. 19ст. Паустанне 1830-1831гг. Палітыка царызму і грамадска-палітычны рух на землях Беларусі пасля паустання 1830-1831гг.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19ст.

1. Наступствы далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

1. Уведзена расійскае адмістрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне – губурні, паветы, воласці.

генерал-губернатарствы

Выканаўчая ўлада ў губернях належала генерал-губернатарам і губернатарам, якія прызначаліся непасрэдна імператарам. На чале павятовай адміністрацыі знаходзіўся павятовы начальнік, якога прызначаў міністр унутраных спраў. Кіруючыя пасады займалі чыноўнікі, прысланыя з расійскіх губерняў, а другарадныя пасады ў губернскай і павятовай адміністрацыі займалі прадстаўнікі мясцовай шляхты.

У прававой сістэме захоувауся Статут ВКЛ 1588 г. У сістэме судовых органаў улады былі створаны ў губернях палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, верхнія земскія суды; у паветах – павятовыя і ніжнія земскія суды. Сярод чыноўнікаў судовага апарату ў канцы 18 – першай палове 19 стст. Былі прадстаўнікі мясцовай шляхты. У справаводзстве часткова выкарыстоўвалася польская мова.

1. У гарадах скасоувалася Магдэбурскае права.

Прыватныя гарады і мястэчкі, якія сталі адміністрацыйнымі цэнтрамі, былі выкуплены дзяржавай. Для кіравання гарадскім жыццём ствараўся выбарны прадстаўнічы орган улады – гарадская дума на чале з гарадскім галавой. Дума ў сваёй дзейнасці была цалкам падпарадкавана царскай адміністрацыі.

Галоўнай павіннасцю купцоў былі падаткі з капіталу. Мяшчане плацілі падушны падатак (падаткаабкладанне ажыццяўлялася з кожнай асобы мужчынскага полу). Акрамя таго на мяшчан была ўскладзена рэкруцкая павіннасць (абавязак пастаўляць пэўную колькасць асоб для вайсковай службы, якая ў той час працягвалася 25 год).

2. У павятовай адміністрацыі беларусы маглі займаць толькі другарадныя пасады.

3. Шляхта захоувала маенткі, прысягнуушы на слушнасць Расіі.

Ствараліся органы дваранскага самакіравання – губернскія і павятовыя дваранскія сходы на чале з выбарнымі губернскімі і павятовымі прадвадзіцелямі дваранства. Шляхта беларускіх губерняў атрымлівала права выбіраць членаў губернскіх і павятовых земскіх судоў, вызвалялася ад падаткаў.Шляхта страціла ўплыў на працэсы дзяржаўна-палітычнага кіравання: адменена дзейнасць сойму і соймікаў, забаронены правы на стварэнне канфедэрацыі і прыватных войскаў і ўмацаванняў.

У дачыненні да дробнай беззямельнай і малазямельнай шляхты царызм праводзіў палітыку “разбору шляхты”. Сутнасць яе палягала ў захаванні правоў шляхецтва толькі за тымі асобамі, якія здолелі дакументальна засведчыць сваё шляхецкае паходжанне. Адсутнасць падобных сведчанняў прыводзіла да пераводу іх ў стан дзяржаўных сялян ці мяшчан, што садзейнічала развіццю апазіцыйных настрояў сярод дробнай шляхты.

4. Пачалася палітыка насаджэння рускага землеуладання.

У канцы 18 – пачатку 19 стст. царызм актыўна насаджаў буйное расійскае землеўладанне на тэрыторыі Беларусі шляхам падараванняў дзяржаўных зямель і зямель, канфіскаваных у шляхты, расійскім арыстакратам (Г. Пацёмкін, А. Сувораў і інш. Большасць расійскіх землеўладальнікаў (таксама як і мясцовыя магнаты) аддавалі сваю зямельную ўласнасць у арэнду.

6.Узмацніуся прыгон.

Становішча сялянства засталося без змен. Захавалася і узмацнілася феадальная эксплуатацыя сялян(павелічэнні павіннасцяў, асабліва паншчыны, здачы прыгонных сялян у наём падрадчыкам на будаўнічыя, пераважна дарожныя работы, практыцы продажу сялян без зямлі). У выніку падараванняў расійскім арыстакратам дзяржаўных і канфіскаваных зямель павялічылася колькасць прыватнаўласніцкіх сялян. На сялян Беларусі была распаўсюджана расійская сістэма дзяржаўных павіннасцяў, сярод якіх галоўнае месца займалі падушны падатак, земскі збор і рэкруцкая павіннасць.

7. Адносіны да яурэяу.

Расійская імперыя праводзіла асаблівую палітыку ў адносінах да яўрэяў. Устанаўлівалася асобная мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх, латышскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах і мястэчках толькі гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай выплаты дзяржаўных падаткаў у падвойным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. У канцы 18 – пачатку 19 стст. адбываўся працэс прымусовага перасялення яўрэяў, якія жылі ў вёсках, у гарады і мястэчкі.

Да 1844 г. яўрэйскае насельніцтва падпарадкоўвалася паводле эканамічных, грамадзянскіх і адміністрацыйных пытанняў непасрэдна кіраўніцтву сваёй абшчыны – кагала. Кагал выступаў як прадстаўнічая арганізацыя яўрэяў перад дзяржаўнымі органамі ўлады, адказвала за выкананне павіннасцяў і выплату падаткаў.