Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
12.07.2019
Размер:
109.06 Кб
Скачать

3. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая лічылася супольнай дзяржавай абодвух народаў, г. зн. польскай і літвінскай шляхты. Абедзве дзяржавы захоўвалі асобную дзяржаўную адміністрацыю (з адпаведнымі кіруючымі пасадамі), асобныя войскі са сваім камандаваннем, свае фінансавыя сістэмы, скарб і манету, самастойныя судовыя і мытныя (да 1766 г.) сістэмы, асобнае заканадаўства. Асобнымі для ВКЛ былі канцылярыя і пячатка. Кожная з дзяржаў мела сваю дзяржаўную мову: Польшча - лацінскую (з канца XVI ст. фактычна польскую), ВКЛ - беларускую (з 1696 г. польскую, але ранейшыя афіцыйныя акты на беларускай мове захоўвалі сваю моц).

Кіраўнік дзяржавы - кароль польскі (ён жа вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі) - меў абмежаваныя паўнамоцтвы. У той час, калі ў краінах Заходняй Еўропы, найперш у Францыі, Іспаніі і Англіі, з XVI ст. саслоўна-прадстаўнічыя манархіі пераўтвараліся ў абсалютысцкія дзяржавы з адной дынастыяй на чале, у Рэчы Паспалітай зацвердзілася саслоўна-прадстаўнічая сістэма ўлады з інстытутам слабога манарха, які з 1573 г. свабодна выбіраўся. Паміж шляхтай і кожным новым каралём перад яго абраннем заключалася спецыяльная дамова ("пакта канвента"). Гэта быў своеасаблівы індывідуальны кантракт, які вызначаў абавязкі новаабранага манарха. Заканадаўчую і часткова судовую ўладу меў агульны для ўсёй дзяржавы сойм, які складаўся з дзвюх палат: сената і пасольскай ізбы (палаты дэпутатаў). Сенат складаўся з магнатаў, прадстаўнікоў цэнтральнай і правінцыйнай адмі-ністрацыі (ваяводы, каштэляны і інш.) і вярхоў каталіцкай царквы (біскупы). У яго складзе было 140-150 сенатараў. У пасольскую ізбу выбіраліся шляхцічы-дэпутаты (паслы) па два чалавекі ад кожнага павета. У сярэдзіне XVIII ст. у яе складзе было 236 дэпутатаў. Лічылася, што яна з'яўляецца рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. На тэрыторыі Кароны паветаў было амаль удвая болыш, чым у ВКЛ; таму прадстаўнікі Кароны складалі каля 2/3 сойма. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве. 3 1673 г. кожны трэці звычайны сойм (акрамя канвакцыйнага, элекцыйнага і каранацыйнага) праходзіў на тэрыторыі ВКЛ у Гродне.

Адсутнасць прамых нашчадкаў у Жыгімонта II Аўгуста прывялі дзяржаву ў 1572 г. да глыбокага палітычнага крызісу– дынастычнага, які стаў мяжой дзвюх эпох у гісторыі дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай – спадчыннай каралеўскай улады, якая завяршылася са згасаннем дынастыі Ягелонаў (са смерцю Жыгімонта II) і эпохі выбарных каралёў. Абранне ў 1573 г. новага манарха - прадстаўніка французскага каралеўскага дома Генрыха Валуа - суправаджалася выпрацоўкай і прыняццем знакамітых Генрыхавых артыкулаў, якія сталі сінонімам "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Непарушным абвяшчаўся прынцып свабодных выбараў караля; кароль не меў права

  • самастойна ўводзіць новыя падаткі і склікаць паспалітае рушанне;

  • знешняя палітыка манархіі ставілася пад кантроль сената;

  • шляхце гарантавалася права адмовіцца ад паслушэнства каралю ў выпадку невыканання ім законаў Рэчы Паспалітай;.

  • уводзіўся інстытут сенатараў-рэзідэнтаў, якія паміж соймамі павінны былі кантраляваць дзейнасць манархаў.

Так былі ўведзены канстытуцыйныя абмежаванні каралеўскай улады. У караля заставалася фактычна толькі адно істотнае права - прызначаць на дзяржаўныя пасады. 3 сярэдзіны XVII ст. "шляхецкая дэмакратыя" з непазбежнасцю перараджалася ў рэжым магнацкай алігархіі. Умоўнай датай усталявання гэтага рэжыму можна лічыць пачатак праўлення караля Яна Казіміра ў 1648 г. 3 60-х гг. раўнавага паміж шляхецкім саслоўем і каралеўскай уладай парушаецца, ад чаго ў палітычным выйгрышы аказаліся магнацкія групоўкі. Па меры абмежаванняў каралеўскіх паўнамоцтваў пашыраліся функцыі соймаў. Соймавая трыбуна станавілася часцей за ўсё арэнай сутыкнення інтарэсаў магнацкіх кланаў. Паступова мацнела перакананне, што задача сойма заключаецца не ў прыняцці новых законаў і змене існуючага права, але толькі ў тым, каб забяспечыць захаванне непарушнасці і выкананне раней прынятых прававых норм. Складзеныя традыцыі былі замацаваны ў выкарыстанні знакамітага прынцыпу ліберум вета. Блакіраванне новых соймавых пастаноў і законаў праз ліберум вета пачалося з 1652 г., калі пасол ад ВКЛ Сіцынскі, які выконваў волю Радзівілаў, упершыню адкрыта яго прымяніў. Прынцып "непарушнасці" палітычнага ладу знайшоў адлюстраванне ў Канстытуцыі 1669 г.: "... ніякая навіна ў Рэчы Паспалітай не можа быць дапушчаная як пагроза разлажэння і вялікіх рэвалюцый". Палітычная праграма літвінскай шляхты зводзілася да адзінага найгалоўнейшага патрабавання - "піЬіі поуі" - нічога новага.

4. Казацка-сялянская вайна 1648-1654гг. (антыфеадальная)

Прычыны:

  1. Знешнепалітычныя супярэчнасці паміж РП і

Асманскай імперыяй (Турцыяй) – напады крымскіх татараў на паўдневыя землі РП; Маскоўскай дзяржавай – барацьба за ўсходнеславянскую спадчыну– украінскія і беларускія землі; Швецыяй.

  1. Унутрыпалітычныя супярэчнасці:

Сацыяльна-эканамічныя – усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы і ўзмацненне прыгону сялян, рост розных формаў пратэсту сялян, у тым ліку уцекі у Запарожскую Сеч – “паказачванне”. Рэлігійныя (пракаталіцкая дзяржаўная палітыка, палітычная і эканамічная дыскрымінацыя праваслаўных і ўніятаў). Этнакультурныя (паланізацыя).

  1. Выступленне гетмана Запарожскага войска б. Хмяльніцкага супраць улады РП з мэтай стварэння самастойнай казацкай дзяржавы, у якую павінна ўвайсці паўднева-усходняя Беларусь.

На беларускія землі ў маі 1648 г. дасылаюцца універсалы –заклікі насельніцтву аб далучэнні да казакоў і выступленні супраць шляхты. Першымі казацкімі загонамі, якія з’явіліся на тэр. Беларусі былі загоны пад кіраўніцтвам Максіма Гладкага і Іллі Галоты. У чэрвені 1648 г. на Беларусь прыбылі арады Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Галавацкага. Заняты гарады Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Пінск (Антонам Нябабай), Гомель (4 ліпеня). Да восені 1648 г. да казакоў далучыліся гарады Мазыр, Лоеў, Рэчыца, авалодалі Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавым, Кобрынам. У сяр. снежня пачалася аблога Старога Быхава атрадамі Гаркушы і Падабайлы, і штурм Слуцка.Шляхецкае апалчэнне было сабрана толькі восенню 1648г. Войскі Януша Радзівіла ў кастрычніку 1648г. штурмам авалодалі Пінскам і вынішчылі каля 3 тыс жыхароў. У студзені 1649г. пачалося наступленне войск ВКЛ на Палессе, вызвалены г. Тураў (5 лютага), Мазыр, які абараняў палкоўнік Міхненка (7 лютага), Чачэрск, Давыд-Гарадок, Бабруйск (абараняў атаман Паддубскі) аблога пачалася ў канцы лютага і працягвалася некалькі тыдняў, жыхары, якія падтрымлівалі казакоў вынішчаны. У чэрвені 1649г. на Беларусь накіраваны новыя казацкія загоны Іллі Галоты (3тыс) і Галавацкага былі разбіты, а ў ліпені 12тыс атрад Падабайлы і 15тыс.загон Крычэўскага, што рушылі насустрач Радзівілу да Лоева. 31 ліпеня 1649г. адбылася самая буйная бітва – пад Лоевам – перамога войск ВКЛ. Радзівіл з 5тыс. воінаўм разбіў у 3 р. большае войска, загінуў атаман Крычэўскі.–Вялікія страты казакоў 8 тыс. забітымі, 3 тыс. патанула ў Дняпры. Гэта спыніла наступленне казакоў. 1649 г. – Збораўскае перамір’е, спыненне ваенных дзеяннаў на тэр. Беларусі. Ваенныя дзеянні аднавіліся ў маі 1651г. Казацкае войска пацярпела крупнае паражэнне пад Берасцечкам у ліпені 1651г. Белацаркоўскі мір падпісаны 18 верасня 1651г.,па ўмовах якога ўсе казацкія фарміраванні выводзіліся з Беларусі.

Вынікі: разбурэнне гаспадаркі і знішчэнне значнай колькасці насельніцтва

невырашанае пытанне сацыяльна-эканамічнага і рэлігійнага прыгнету

самы масавы прыклад антыфеадальнага руху на Беларусі

казацка-сялянская вайна на Беларусі была часткай вызваленчай вайны на Украіне, таму не была самастойнай з’явай беларускай гісторыі.