Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
attachment.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
740.35 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

КАФЕДРА КРЫНІЦАЗНАЎСТВА

ГІСТАРЫЧНАЯ БІБЛІЯГРАФІЯ

Вучэбна-метадычныя матэрыялы для студэнтаў 1-2 курсаў

Т.В.Кузьмініч,

канд. пед. навук, дацэнт

Мінск, 2011

ЗМЕСТ

Уводзіны

3

Раздзел І.

ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ГСТАРЫЧНАЙ БІБЛІЯГРАФІІ

5

1.1

Бібліяграфія як грамадская з’ява і гістарычная бібліяграфія як яе галіновы кірунак

5

1.2

Бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфічныя веды) як асноўныя паняцці бібліяграфіі

19

1.3

Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі

22

1.4

Віды бібліяграфічных дапаможнікаў

41

Раздзел І.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ РЭСУРСЫ ПА ГІСТОРЫІ І ГІСТАРЫЧНЫХ НАВУКАХ

2.1.

Асаблівасці фарміравання сучаснай структуры айчынных бібліяграфічных рэсурсаў па гісторыі

41

2.2.

Асноўныя структурныя часткі бібліяграфічных рэсурсаў па гісторыі і іх змястоўнае напаўненне

67

ЛІТАРАТУРА

СЛОЎНІК АСНОЎНЫХ ТЭРМІНАЎ

ДАДАТКІ

УВОДЗІНЫ

Бібліяграфія – старажытная грамадская з’ява. Яе элементы ўзніклі разам са з’яўленнем дакумента, як сродак яго наймення, распазнавання ў сукупнасці іншых. Яна разам з навукай, культурай і тэхнікай прайшла вялікі шлях у сваім развіцці. З цягам часу ўдасканальваліся яе формы, тыпы, віды, афармлялася жанравая разнастайнасць, змяняліся матэрыяльныя носьбіты яе фіксавання.

Вучэбная дысцыпліна “Гістарычная бібліяграфія” з’яўляецца важнай для падрыхтоўкі гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі. Актуальнасць вывучэння гэтай дысцыпліны абумоўлена роляй тэарэтыка-бібліяграфічных ведаў у фарміраванні прафесіянальнага светапогляду студэнтаў, здольнасцей шукаць, аналізаваць розныя крыніцы гістарычнай інфармацыі, уменняў рабіць спасылкі на крыніцы інфармацыі, дапаможныя паказалнікі да навуковых прац, выпрацоўваць аптымальныя алгарытмы пошуку інфармацыі.

Мэтай дысцыпліны “Гістарычная бібліяграфія” з’яўляецца вывучэнне студэнтамі тэарэтычных асноў бібліяграфіі як сістэмы відаў дзейнасці, якія забяспечваюць функцыянаванне бібліяграфічнай інфармацыі ў грамадстве.

Мэтавая накіраванасць дысцыпліны абумоўлівае кола задач, рэалізацыя якіх забяспечыць фарміраванне неабходных для спецыялістаў ведаў, уменняў і навыкаў.

У выніку вывучэння курса “Гістарычная бібліяграфія” студэнты павінны мець уяўленне аб:

  • бібліяграфіі як грамадскай з’яве, гістарычнай бібліяграфіі як яе галіновым комплексе і спецыяльнай гістарычнай дысцыпліне;

– унутраных і знешніх фактарах, якія ўздзейнічаюць на развіццё бібліяграфічнай інфармацыі і бібліяграфічнай дзейнасці;

  • стандартах і фарматах бібліяграфічнага запісу;

– асноўных групах крыніц бібліяграфічнай інфармацыі.

У выніку засваення курса студэнты павінны ведаць і умець карыстацца:

– асноўнымі паняццямі бібліяграфазнаўства;

– відавой структурай бібліяграфічнай прадукцыі;

– асноўнымі крыніцамі бібліяграфічнай інфармацыі;

  • асноўнымі правіламі складання бібліяграфічных апісанняў.

Вывучэнне курса “Гістарычная бібліяграфія” будзе спрыяць фарміраванню ў студэнтаў навыкаў:

– вядзення дзелавых, асабовых і міжасабовых зносін на прафесійнай мове;

– стварэння і ўспрымання разнастайных бібліяграфічных паведамленняў.

Паспяховае засваенне студэнтамі курса “Гістарычная бібліяграфія” магчыма на аснове трывалых ведаў, атрыманых пры вывучэнні цыкла агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплін.

Раздзел І. АСНОВЫ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ

1.1. БІБЛІЯГРАФІЯ ЯК ГРАМАДСКАЯ З’ЯВА І ГІСТАРЫЧНАЯ БІБЛІЯГРАФІЯ ЯК ЯЕ ГАЛІНОВЫ КІРУНАК

  1. Паняцце “бібліяграфія”, яго ўзнікненне і развіццё.

“Бібліяграфія” - тэрмін, які з’явіўся ў V стагоддзі да н. э. у Старажытнай Грэцыі і азначаў кнігапісанне “biblio” – кніга, “grafo” – пішу. З цягам часу змяніліся падыходы да азначэння тэрміна, з’яў, якія ён апісвае. Можна выдзеліць 4 асноўныя перыяды ў станаўленні паняцця “бібліяграфія” і бібліяграфічных з’яў.

1. Узнікненне бібліяграфіі як кнігапісання і працы бібліёграфа як кнігапісца (Старажытная Грэцыя, У ст. да н.э.). Асноўным значэннем гэтага слова было кнігапісанне – напісанне ці перапісванне ўжо створаных кніг.

2. Узнікненне бібліяграфіі як абагульняючай навукі аб кнізе і асобага літаратурнага жанра (Францыя, ХУІІ–ХУІІІ ст.). Гэты перыяд быў звязаны з фарміраваннем у Еўропе сістэмы навуковых ведаў. Тэрмін «бібліяграфія» побач з тэрмінамі «бібліялогія», «бібліясофія», «бібліяномія», «бібліягнозія» стаў азначаць навуку аб кнізе. К.Р.Сімон лічыць, што слова «бібліяграфія» магло быць прыдумана занава па ўзоры аналагічных назваў навук (геаграфія) ці запазычана са старажытнасці.

3. Асэнсаванне спецыфічнай ролі бібліяграфіі як дзейнасці ў больш шырокай сістэме «кніжная справа», а бібліяграфіі як навукі ў сістэме кнігазнаўства (Расія, Заходнееўрапейскія краіны, ЗША, канец ХІХ – пачатак ХХ стст.).

4. Асэнсаванне бібліяграфіі як асобай галіны інфармацыйнай дзейнасці са сваёй навуковай дысцыплінай бібліяграфазнаўствам, якая звязана са стварэннем і давядзеннем да карыстальніка (спажыўца, чытача) інфармацыі аб дакументах (творах друку, кнігах, публікацыях і да т.п.) і іх фрагментах1.

На сённяшні дзень існуе 5 найбольш устойлівых значэнняў тэрміна «бібліяграфія»:

– бібліяграфія як асобная бібліяграфія праца (бібліяграфічны дапаможнік) – «Бібліяграфія прац … », «Бібліяграфія Японіі», спіс літаратуры да тэкста;

– бібліяграфія як сукупнасць бібліяграфічных прац, вызначаных па пэўнай прымеце (бібліяграфія перыядычнага друку, бібліяграфія Беларусі, бібліяграфія Азіі і да т.п.);

– бібліяграфія як навука або дапаможная навуковая дысцыпліна;

– бібліяграфія як галіна навукова-практычнай дзейнасці па стварэнні і давядзенні да карыстальніка бібліяграфічнай інфармацыі (БІ);

– бібліяграфія як найбольш шырокае паняцце, у аб'ём якога ўваходзяць вышэй пералічаныя і любыя іншыя бібліяграфічныя з'явы.

Ужыванне слова «бібліяграфія» у двух першых значэннях на сённяшні дзень можна лічыць састарэлым, але ў межах непрафесійных зносін яно даволі распаўсюджана. Напрыклад, А.Мень у прадмове да сваёй кнігі «Сын чалавечы» піша: «Спасылкі на літаратуру прыведзены толькі ў самых неабходных выпадках. Жадаючыя паглыбіць свае веды ў гэтай галіне могуць звярнуцца да прац, указанных у бібліяграфіі»2. У такім жа аб’ёме тэрмін “бібліяграфія” выкарыстоўваецца ў бібліяграфічных апісаннях для ўказання на наяўнасць бібліяграфічных спісаў, падрадковых і паслятэкставых спасылак, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай дакумента.

Такія ж вузкія падыходы да аб’ёму паняцця ці нават недакладныя можна знайсці ў энцыклапедыях і даведніках універсальнага характару. Напрыклад, у “Беларускай энцыклапедыі” (Т. 2. Мн., 1996): “бібліяграфія – галіна навукова-практычнай дзейнасці па падрыхтоўцы і апісанні інфармацыі пра творы друку і пісьменства, а таксама па распрацоўцы прынцыпаў і метадаў выкарыстання гэтай інфармацыі. 2. Апрацаваны збор бібліяграфічных апісанняў дакументаў, падабраных па пэўных пытаннях”3; у “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” (Мн., 2002): “навуковае, сістэматызавапнае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-небудзь прымеце”, а таксама “спіс кніг і артыкулаў па якім-небудзь пытанні”4.

Менавіта шматзначнасць ужывання на практыцы тэрміна “бібліяграфія” паўплавала на тое, што ў дзяржаўным стандарце 7.0.84 «Библиографическая деятельность. Термины и определения» яго азначэнне наогул не давалася. Пазней, у стандарты 7.0.99 «Информационно-библиотечная деятельность. Библиография» і 7.0.2003 «Інфармацыйна-бібліятэчная дзейнасць. Бібліяграфія” было ўведзена гэтае паняцце і трактавалася наступным чынам: «бібліяграфія – інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі». Аб'ём паняцця, па сутнасці, роўны азначэнню бібліяграфіі як галіны навукова-практычнай дзейнасці па стварэнні і давядзенні да карыстальніка бібліяграфічнай інфармацыі. Такі падыход замацаваны ў большасці сучасных тэрміналагічных слоўнікаў і энцыклапедый.

У слоўніках «Библиотечное дело» (М., 1997), «Терминологический с словарь по библиотечному делу и смежным отраслям знания» (М., 1995), бібліяграфія трактуецца, па-першае, як частка (інфраструктура) сістэмы сацыяльных камунікацый, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне інфармацыі аб дакументах, а па другое, як сукупнасць бібліяграфічнай інфармацыі па пэўнай прадметнай галіне5. У “Библиотечнай энциклопедии” (М., 2007) даецца азначэнне з апошняга тэрміналагічнага стандарта «бібліяграфія – інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі»6. Гэта азначэнне бачыцца найбольш удалым: бліжэйшым радавым паняццем вызначана інфармацыйная інфраструктура – сукупнасць інфармацыйных цэнтраў, баз і банкаў даных, сістэм сувязей і тэхналогій, якая забяспечвае доступ карыстальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў; указваецца на тры асноўныя бібліяграфічныя працэсы: падрыхтоўка (стварэнне БІ), распаўсюджванне (давядзенне БІ да карыстальніка) і выкарыстанне (ўжыванне БІ ў навуковай, адукацыйнай, вытворчай і іншых відах дзейнасці). Але ў ім адлюстраваны толькі практыка арыентаваны ракурс бібліяграфічнай дзейнасці, па-за межамі застаецца навуковая і адукацыйная віды бібліяграфічнай дзейнасці, якія можна аднесці да бібліяграфіі як грамадскай з’явы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]