Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праз стагоддзі сівой даўніны. Вандроўка па Галь....docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
36.07 Кб
Скачать

Рэферат

Тэма: “Праз стагоддзі сівой даўніны. Вандроўка па Гальшаншчыне”

Выканала

Камінская Алеся Францаўна

Мінск 2011

Уводзіны___________________________________________________3

Праз стагоддзі сівой даўніны__________________________________5

Гальшаны сёння. Гісторыка-культурная спадчына Гальшан________6

Заключэнне_________________________________________________8

Спіс літаратуры_____________________________________________10

Уводзіны

Ў кожнага мястэчка на зямлі існуе свая гісторыя. Гісторыя можа перадавацца як фактамі, гістарычнымі запісамі, летапісамі, так і фальклорам. Значнае месца ў беларускім фальклоры займалі падданні і легенды, злучаныя з мясцовай гісторыяй, мясцовым ландшафтам, людзьмі, якія пакінулі след у памяці народа. Яны ўзнікалі пераважна на аснове гістарычнай рэальнасці, той ці іншай гістарычнай падзеі, пэўнага селішча, характэрнага прыроднага аб'екта, спалучаючы з гэтай рэальнасцю велізарную частку выдуманага, загадкавага і сакральнага.

Адным з самых загадкавых месцаў нашай краіны, мястэчкам, дзе я нарадзілася, цалкам справядліва можна лічыць Гальшаны Ашмянскага раёна Гарадзенскай вобласці.

Гэта адно з найстаражытнейшых селішчаў, самых дзіўных месцаў у Беларусі. Колькі б раз сюды не завітваў, мястэчка зноў і зноў выдае нешта неверагоднае, незвычайнае. Дзіва што, тут захавалася столькі цікавых помнікаў, гістарычных каштоўнасцей, паданняў і міфаў! Гальшаны цалкам могуць ператварыцца ў сапраўдную турыстычную Меку. Тутэйшыя маляўнічыя наваколлі, старадаўнія вулачкі проста прасякнуты магічнай аўрай.

Адмысловай вядомасцю карыстаецца Гальшанскае гарадзішча. Знаходзіцца яно ў двух кіламетрах ад вёскі. З гарадзішчам злучана ў мясцовага насельніцтва шмат легенд.

Было гэта даўно, апавядае адна з іх. На месцы цяперашніх Гальшан стаяў горад, на высокай гары ўзвышаўся замак. У багатага ўладальніка замка была дачка Марыля. Яна пакахала вясковага хлопца, сына бедняка. Маці Марылі пазнала, што дачка кахае простага селяніна. "Не будзе гэтага!" - злосна сказала яна дзяўчыне. Тая плакала, прасіла дазвола выйсці замуж, але маці стаяла на сваім. Маладыя вырашылі злучыць свае лёсы супраць волі маці. Абураная маці скляла маладых: "Няхай яны знікнуць разам з гэтым горадам!" І ўвесь горад разам з яго жыхарамі знік - праваліўся пад зямлю. На месцы замка з'явілася гара - Гарадзішча, вакол яе на невялікай адлегласці замест хат раскінуліся ўзгоркі.

Акрамя гэтай легенды захавалася яшчэ мноства іншых, звязаных з гэтым цудоўным краем. Пералічу некаторыя з іх.

Легенда пра гарадзішча і скарбы

Здарылася гэта у 50-я гады 19-га стагоддзя ў Гальшанах. Селянін Людовіг Гарадзецкі Выехаў раніцай узорваць сваю стужку зямлі ля Гарадзішча. Араў ён, араў, прытаміўся конь, ды і сам добра стаміўся. Сеў ён адпачыць на ўзмежак. А сонца ўжо паднялося высока, стала прыпякаць. Заснуў Людовіг і ў сне ўбачыў прыгожую жанчыну, якая клікала яго да сябе, абяцала яму ўсялякія скарбы. Ён падняўся і пайшоў за жанчынай. Прайшоў нізіну і прыблізіўся да гары. Сярод кустоў раптам убачыў вялікую адтуліну. Крочыў уніз і трапіў у касцёл. Жанчына вяла яго за сабой. У куце стаяў вялізны куфар са скарбамі. Чаго там толькі не было! Жанчына сказала, што ён можа ўзяць адтуль чаго і колькі жадае і ісці прэч, але не азіраючыся. Засумаваў Людовіг, што не было ў яго мяха ці вялікіх кішэняў. Стаў ссыпаць за кашулю, падпярэзаную вяроўкай. Набраў столькі, колькі мог падняць. Стаў выходзіць праз адчыненыя перад ім дзверы, рады быў бязмерна, расхваляваўся ад такога поспеху. І на табе, выходзячы наверх зацапіўся. Дзверы і зачыніліся, пршчыміўшы яго кашулю. Людовіг ад нечаканасці азірнуўся. І тут жа пачуў за дзвярыма голас жанчыны: “Загубіў ты мяне!” Набраныя скарбы ператварыліся у каменчыкі… Заплакаў Людовіг, што не здзейснілася яго мара аб багацці.

Легенда аб манастыры ў Гальшанах

Будавалі ў Гальшанах манастыр. Перад пачаткам працы месца асвяцілі святары, а праз некалькі дзён над падмуркам стала ўзвышацца сцяна. Аднак, прыйшоўшы неяк раніцой на будоўлю, працаўнік убачыў замест сцяны груду цэглы. Сабраліся людзі, Злаваўся кіраўнік будоўлі за тое, што працаўнікі дапусцілі такую памылку. Зноў правяралі раствор, вельмі уважліва ўкладвалі цэглу і камяні. Але што гэта? Раніцай сцяна зноў абвалілася. Рашылі дадаць больш яек у раствор, замянілі адказных за кладку сцяны каменшчыкаў, аднак нічога не дапамагло – раніцай сцяна зноў абвалілася. І тады нехта сказаў: “Трэба прынесці ахвяру”. Вырашылі, што першая жонка, якая прынясе на будоўлю абедню свайму гаспадару, будзе зацэментавана ў сцяну. Пачуўшы гэта, захваляваўся малады каменшчык, стаў прасіць Бога, каб не яго прыгажуня жонкапрынесла абед першай. Але Бог патрабаваў ахвяру. Першаў прыйшла менавіта яна. І маладая жанчына была замуравана ў сценку…

З таго часу сцяна не абвалівалася, манастыр быў пабудаваны.

Яшчэ мноства легенд існуе пра Гальшаны. Узнікаюця яны і сёння. Шырокай вядомасці прыбавіў мястэчку раман Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанск”. Містычныя з’явы, апісаныя ў рамане, Белая Панна, - усё гэта ўспрымалася як нешта рэалістычнае існуючае ў Гальшанах. Прычым прывіды быццам бы пакінулі цяпер забыты ўсімі замак і пасяліліся у будынку манастыра. Белая панна звычайна з’яўляецца ў ясную ноч у вобразе тонкага сілуэта на фоне акна ці нішы. Яна ў доўгай спадніцы, з зачэсаным назад доўгім валоссем. І вось тады пачынаецца нешта неверагоднае: круціцца столь, сцены прыходзяць у рух, госці, якія ночаць тут, быццам лунацікі становяцца акрабатамі, на іх нахлыньвае невядомая чорная маса, чуюцца крокі, рыпанне масніц. Раніцай турысты вяўлялі сябе далёка ад ложка, на якое укладваліся адпачываць.

У гэтай вежы прылады быццам бы фіксавалі велізарную сілу электрамагнітных выпраменьванняў. Турыстам паказваюць скульптуру, ад якой ідзе невядомае цяпло. Чорная панна, як выявілася, асабліва не любіць мужчын.

Некалькі гадоў таму у час працы па рэстаўрацыі манастыра ў падзямеллі будынку быў знойдзены шкілет. Яго паднялі наверх. У хуткім часе пасля гэтага здарылася непрыемнасць: праз увесь будынак прайшла расколіна, быццам бы духі помсцяць людзям за парушаны спакой.

Белую Панну сустракаюць начамі каля манастыра, яна быццам бы парыць у паветры, заклікаючы праходзячых да сябе.

Акрамя замка і манастыра, як распавядаюць гальшанцы, прывід можна ўбачыць і на млыне на рацэ Гальшанцы. Паслухаць пра іх сэды прыязджае мноства турыстаў.

Легенды і паданні, складзеныя пакаленнямі аб месцах і падзеях, хоць і не з’яўляюцца гістарычна пэўнай інфармацыяй, але, тым не менш, з’яўляюцца важным матэрыялам з пункту гледжання разумення культуры народа. Акрамя таго, неспецыялісты нашмат лягчэй успрымаюць культуру праз народнае мастацтва, паданні і легенды, чым гістарычныя факты

Бясспрэчна, апісанне розных каштоўнасцей і проста цікавых месцаў Беларусі, суправаджаемае легендамі, міфамі і паданнямі, выкліча вялізную цікаўнасць як у саміх беларусаў, так і турыстаў. Гальшаншчына, гісторы якой багата адлюстравана і інтэрпрэтавана

Ў вусным народным мастацтве, безумоўна, стаіць на першым плане такіх куткоў нашай краіны.