Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по історіі.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.04.2019
Размер:
110.82 Кб
Скачать

26. Культура беларусі у XIV - XV стст.

Беларуская культура XIV - XV стст. развівалася у цесным узаемадзеянні з культурай суседніх наро-даў - рускага, польскага, літоўскага. Рабілі ўплыў на яе і заходнееўрапейскія традыцыі. Але беларуская культура мела свае спецыфічныя рысы, яе арыгіналь-насць выяўлялася ва ўсім: у народнай творчасці, літа-эатуры, архітэктуры, мастацтве. Беларуская народная творчасць уключала у сябе Іусную паэтычную творчасць, музыку, танцы, тэатраль-Іыя прадстаўленні, прыкладное мастацтва. Яна адлю-:троўвала погляд народа на свет, пачуцці, надзеі. Най-5ольш пашыранымі жанрамі вуснай народнай твор-Іасці былі казкі, песні, загадкі, прыказкі. У песнях гу-Іаць думкі пра гераічнае мінулае (барацьба з крыжа-камі і татарамі), любоў да Радзімы. Разнастайнай была сямейна-абрадавая паэзія, у якой адлюстроўваліся та-кія адметныя рысы народнага характару, як калек-гывізм, гасціннасць. У тэты перыяд пашыраюцца ан-гыпрыгонныя і рэалістычныя казкі. Абрадавыя песні, <арагоды, гульні суправаджаліся ігрой на музыкаль-Іых інструментах. Шырока былі распаўсюджаны гуслі, юг, цымбалы, ліры, скрыпкі. Развівалася царкоўна-спеўная харавая культура. Былі пашыраны тэатраль-Іыя відовішчы. 3 даўніх часоў вядомыя прадстаўленні Іжамарохаў. Яны былі першымі акцерамі, творчасць •Ікіх развівалася у цеснай сувязі з рознымі народ-яымі гульнямі. Свой высокі мастацкі густ народ ад-люстроўваў у стварэнні прылад працы, вопраткі, гас-падарчых прадметаў. Распаўсюджаным відам прыклад-нога мастацтва было мастацкае ткацтва. Асабліва былі вядомыя рушнікі, атрыбуты абрадавых дзеянняў. У XIV - XV стст. ідзе станаўленне беларускай літаратуры. Выдатнымі ўзорамі беларускай рукапіс-най кнігі з'яўляюцца Лаўрышаўскае і Друцкае (XIV ст.), Жыровіцкае (XV ст.) евангеллі. Вокладкі рука-пісных кніг рабілі з дошак, якія абцягваліся скурай і ўпрыгожваліся выявамі, пласцінкамі з рэдкіх мета-лаў і каштоўнымі камянямі. Да вокладкі прымацоўвалі зашчэпкі, каб кнігу можна было зашпіліць. Значным помнікам літаратуры з'яўляюцца лета-пісы. Адным з першых твораў уласна беларускай гіста-рычна-дакументальнай літаратуры прынята лічыць рукапісную кнігу «Летапісец вялікіх князе'ў літоўскіх» (20-я гг. XV ст.). Ен быў напісаны невядомым аўтарам у Смаленску у форме суцэльнага апавядання без вы-карыстання дат. Тут выкладаецца гісторыя ВКЛ ад смерці Гедыміна (1341 г.) да канца XIV ст. Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. - першы бела-руска-літоўскі летапісны звод. Сваю назву ен атры-маў таму, што 1446 годам датуецца у ім апошні запіс. Храналагічна звод ахоплівае перыяд ад сярэдзіны IX да сярэдзіны XV ст. Рукапісы ствараліся у асноўным у майстэрнях манастыроў, там, дзе знаходзіліся буй-ныя кнігазборы. Да ліку найбольш значных трэба ад-несці Жыровіцкі і Віцебскі манастыры, буйнымі цэн-трамі па выкананні кніг былі Навагрудак, Вільня, По-лацк, Слуцк. Рукапісы ўпрыгожваліся мініяцюрамі (мініяцюра - мастацкі твор малых памераў. Асноўным відам мініяцюры з'яўляецца кніжная мініяцюра - малюнкі, шматколерныя ілюстрацыі, а таксама вы- яўленча-дэкаратыўныя. Элементы афармлення кніг - ініцыялы, застаўкі, канцоўкі - таксама ручной рабо ты). Напрыклад, «Радзівілаўскі летапіс» (канец XV ст.) багата ілюстраваны, у ім змешчаны 618 мініяцюр, у якіх расказваецца аб самых разнастайных баках жыцця тагачаснага грамадства. «Радзівілаўскі летапіс» - сапраўдная энцыклапедыя, па якой можна выву- чыць не толькі гісторыю, але і культуру, побыт. 3 XV ст. на беларускую мову пачалі перакладацца творы пісьменнасці іншых народау як царкоунага, так і свецкага характару. Сярод іх асаблівай папулярнас-цю карысталіся «Александрыя», «Аповесць пра Трою», «Трыстан і Ізольда». Архітэктура развівалася на аснове традыцый ста-рарускага дойлідства, але адчуваўся і ўплыў архітэк-туры Заходняй Еўропы. Для тых часоў характэрныя абарончыя збудаванні, крэпасныя комплексы і куль-тавыя пабудовы. У першай палове XIV ст. будуюцца магутныя замкі у Лідзе, Крэве, Навагрудку, Медніках, Вільні, Троках. Яны ўтварылі ланцуг абароны ад во-рагаў. У Крэўскім замку таўшчыня сцен дасягала 3 м, вышыня - звыш 13м. У замкавым будаўніцтве пера-важаў раманскі стыль, што надавала збудаванням ма-сіўнасць, суровы выгляд. У царкоўным будаўніцтве на змену раманскаму стылю прыходзіла готыка. Прык-ладам гатычнага стылю з'яўляюцца Троцкі касце'л XV ст. у в. Ішкальдзь Баранавіцкага рае'на. Прамавуголь-ны будынак меў высокі двухсхільны дах, пакрыты чарапіцай. Сцены ўпрыгожаны ўзорамі, выкладзенымі з цэглы. Унутры памяшканне падзелена чатырма слу-памі на часткі. У гатычным стылі у канцы XV ст. была пабудавана царква у Сынковічах. Храм быў доб- прыстасаваны да абароны. Яго вежы мелі байніцы рознай формы, а таксама вінтавыя ўсходы, якія вялі да баявой галерэі, размешчанай на завяршэнні сцен. Сынковіцкая царква-крэпасць у нязменным выгля-дзе захавалася да нашых дзен і па сваіх мастацкіх нартасцях не саступае лепшым узорам сусветнага дойлідства.