Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЧЕЛОВЕЧЕСКО СДЕЛАННЫЕ ШПОРЫ ПО ИСТОРИИ 1- 16.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
52.06 Кб
Скачать

1.Прадмет курса Гісторыя Беларусі

Прапануемы курс мае характар інтэграванага. Ягонай мэтай з'яўляецца засваенне сутнастнах характарыстык гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі з улікам цывілізацыйнага падыхода

1.Гісторыя - гэта навука аб жыцці і развіцці грамадства

2.Гісторыя, як навука аб мінулым

3.Гісторыя, як навука, якая вывучае мінулае чалавечага грамадства

Аб'ектам гістарычнага даследвання з'яўляецца ўся гістарычяая рэальнасць. Прадмет навукі ўключае ў сабе тую частку гістарычнай рэальнасці, акая ўяўляе непасрэдную цікавасць звычайна пад прадметам гістарычнай навукі разумеюць грамадскае развіцце. Асноўнай мэтай гісторыі, як навукі адпаведна бачаць у разуменні сучаснасці і пераспектыў будучыні

Структурны прадмет гісторыі складаецца з 2-х асноўных кампанентаў:

1.Гістарырныя факты

2.Сродкі выяўлення

Па сутнасці гістарычны факт уяўляе сабой аб'ектыўнае паняцце ў адносінах да стваральнікаў гістарычных фактаў, крыніц іх вырашення і гісторыкаў. Сярод гуманітарных навук гісторыя мае сваю спецыфіку. У параўнанні з іншымі гуманітарнымі навукамі, якія вывучаюць асобныя грамадскія з'явы, гэта навука комплексная, інтэгральная, бо вывучае ўсё, што развіваецца ў часе і прасторы, г. зн. усю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Гісторыя яе вядзе даследаванне не на ўзроўні сярэднестатыстычных даных, а на ўзроўні канкрэтных грамадстваў і канкрэтных гістарычных асоб. Яна вывучае канкрэтна-гістарычны вопыт жыццядзейнасці людзей.

Важнейшымі функцыямі гісторыі з'яўляюцца пазнавальная, практычная і выхаваўчая.

Першая з іх - асабліва важная для гісторыкаў. Абавязак кожнага з іх - збіранне канкрэтных фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Назапашаныя веды служаць асновай для паспяховага выканання гістарычнай навукай яшчэ дзвюх важных грамадскіх задач – абагульненне сацыяльнага вопыту (практычная або прыкладная функцыя) і патрыятычнае выхаванне (выхаваўчая функцыя). Другая па значнасці практычная функцыя, якая вельмі істотна ўплывае на развіццё грамадства. Лепшы спосаб зразумець, куды рухаецца краіна - гэта высветліць, што адбывалася з ёй у мінулым. Таму гэту функцыю часам называюць яшчэ прагнастычнай. Нарэшце, трэцяя функцыя адыгрывае важную ролю ў фарміраванні навуковага светапогляду, дазваляе ажыццяўляць усебаковае выхаванне людзей. Сведчанні аб мінулым даюць гістарычныя крыніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае хоць нейкую інфармацыю аб ім. Фактычны матэрыял гісторык чэрпае ў археалагічных экспедыцыях, у летапісах, у гістарычных архівах, ва ўспамінах відавочцаў гістарычных падзей. Найбольш пашыраны падзел гістарычных крыніц на сем тыпаў: пісьмовыя; рэчавыя; этнаграфічныя; моўныя; фальклорныя; кінафотадакументы; фонадакументы.

2.Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі

І.Фармацыйны - аўтарам з'яўляецца К. Маркс, ён уяўляе сабе , што асноўная увага у межах гістар. працэсу накірована на вывучэнне сацыяльна-эканамічных хар-к і адпаведна крытэрыям у вызнач. ступенях развіцця чалавеч. грамадства, з'яўляецца спосаб вытворчасці. Маркс вызнач 5 стадый развіцця, якія заканамерна змянялі адзін аднаго: Першабатны; Рабаўладальніцкі; Феадальны; Капіталістычны; Камуністычны: а)сацыялізм, б)камунізм

Фармацыйны падыход хар-цца:

  1. Выключ магчымасці зваротнага шляху развіцця грамадства і ігнараванне асаблівасцей краін і народаў.

  2. Абсалютызацыя, рэвалюц. прымусу, як сродка змены у грамадстве тым самым ігнаравалась эвалюцыйнае развіццё шляхам рэформаў.

  3. Асноўная ўвага надаецца вывучэнню класаў і іх барацьбы ў межах той ці іншай фармацыі. Па сутнасці класавая барацьба прызнавалася ў якасці рухавіка гісторыі.

  4. Асноўная рыса падыходу-ігнараванне духоўных каштоўнасцей і псіхалагічных асаблівасцей. ІІ.Цывілізацыйны падыход - аўтары: Данілеўскі, Шпенглер, Тойнбі. Сутнасць і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ведаў. Новы, цывілізацыйны падыход у тлумачэнні гістарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з'яўлення марксаўскай тэорыі. Яго заснавальнікамі можна лічыць французскіх філосафаў-асветнікаў Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзідро. Аднак канчатковае афармленне новага метаду адбылося ў канцы XIX — пачатку XX ст.

У XIX ст., у адпаведнасці з тэорыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана(1818—1881), паняццем "цывілізацыя" характарызавалася вышэйшая (трэцяя) стадыя сацыя-культурнага развіцця. Першы этап чалавечай гісторыі атрымаў назву "дзікасць". Тады першабытныя людзі жылі родамі і карысталіся каменнымі прыладамі працы. "Варварства" -другі этап гістарычнага развіцця чалавецтва, які пачынаўся з вынаходніцтва ганчарнай вытворчасці. I нарэшце, трэцяя стадыя - "цывілізацыя" - пачыналася ў выніку так званай "неалітычнай рэвалюцыі", падчас якой адбыўся пераход ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі. Аднак найбольш важнымі прыкметамі сфарміраванай цывілізацыі лічацца ўтварэнне дзяржавы і ўзнікненне пісьменнасці. У Беларусі цывілізаванае жыццё пачалося з IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавы-княствы (Полацкае, Турава-Пинскае). Іншы падыход быў высказан рускім вучоным Данілеўскім, які зыходзіў з таго, што цывіл не мае сусветнага выяўлення, а мае лакальную форму.

Расійскі сацыёлаг і публіцыст М. Данілеўскі (1822—1885) у працы "Расія і Еўропа" (1869) адмаўляў існаванне адзінага чалавецтва і адзінай цывілізацыі. Ён прызнаваў у якасці рэальных суб'ектаў гісторыі толькі асобныя народы з іх самабытнымі цывілізацыямі. Вызначыў так званьы культурна-гістар тыпы, па іншаму цывіл. Вызнач., што яны праходзяць пэуныя этапы свайго развіцця:

  1. Зараджэнне

  2. Сталенне

  3. Састарэласці і вымірання.

Данілеўскі вылуч 13-гісторыка- культурных тыпаў:славянскі, кітайскі, індыйскі.

Шпенглер меў сваю канцэпцыю да цывіл падыхода, якая атрымала адлюстраванне ў манаграфіі Закат Еўропы. Па гэтай канцэпцыі пад цывіл неабходна разумець замкнёныя культуры-арганізмы. Паводле Ш кожная культура ў сваім развіцці праходзіць 1000 гадовы цыклл і памірае ператвараючыся ў цывіл, якая хар-ся наступнымі рысамі:

  1. Развіццё тэхнікі і прамысловасці

  2. Заняпад мастацтва і літаратуры

  3. З'яўленне буйных гарадоў

Тойнбі. Ў сваёй кнізе "Спасціжэнне гісторыі" ён зыходзіў з таго, што цывіл маюць лакальны хар-р і адпаведна вызначаў 21-замкнутую цывіл, якія праходзяць пэўныя этапы развіцця:

Узнікненне цывіл; Этап росту; Этап надлома загнівання.

Рухавіком развіцця цывіл Тойнбі лічыў так званую творчую меншасць, пад якой разумелась інтэлігенцыя, эліта, якая вядзе за сабой народ. Развіццё складаецца з адэкватных адказаў, выклікаў гісторыі. Акрамя фармацыйнага і цывіл падыхода ў наш час актыўна выкарыстоўваецца інфармацыйны(інфармац грамадства, асноўны прадукт - інфармацыя) і тэхналагічны (развіцце тэхнікі). Цывілізацыйны падыход прадугледжвае існаванне 2 напрамкаў: цывілізацыя як этап у развіцці чалавечага грамадства, цывілізацыя як лакальная з’ява, дазваляе пераадолець недахопы ф.п, улічвае асаблівасці культуры, роль асобы у гісторыі, разглядае гіст.працэсс ва ўсіх яго варыянтах.