Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БІБЛІЯТЭКІ СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
661.5 Кб
Скачать

Бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі ў хiv – xvііі cтст.”

(Працяг)

У канцы 18 ст. у адпаведнасці з новым школьным статутам 1786 г. Расійскай імперыі ў шэрагу гарадоў Беларусі адкрываюцца народныя вучылішчы (галоўныя – чатырохкласныя і малыя – двухкласныя) у магілёве, Полацку, Віцебску, Оршы, Копысі, Чэрыкаве, Чаусах і Мсціслаўлі, у якіх прадугледжвалася вывучэнне рускай мовы, гісторыі і геаграфіі. З ростам колькасці народных вучылішч павялічваецца і колькасць бібліятэк у іх. Бібліятэкі народных вучылішч утрымліваліся за кошт прыказаў грамадскай апекі, падбор кніг і іх распаўсюджанне ажыццяўлялі настаўнікі. Так, бібліятэка Полацкага народнага вучылішча ў 90-я гг 18 ст. налічвала ў сваім фондзе 425 назваў кніг. Большую іх частку складалі творы рускай і заходнееўрапейскай літаратуры, творы па філасофіі і прыродазнаўстве. Толькі 7% – літаратура багаслоўскага зместу. У гэтай бібліятэцы былі творы М.В.Ламаносава, Вальтэра, Ж.-Ж.Русо, асобныя нумары часопісаў М.І.Навікова, працы рускіх філосафаў і матэматыкаў. Падобны склад фонду быў і ў бібліятэках Віцебскага, Магілёўскага і іншых народных вучылішч, які фарміраваўся за кошт, у асноўным, маскоўскіх і с.-пецяргскіх выданняў.

Такім чынам, у выніку адкрыцця ў гарадах Беларусі рускіх школ, іх бібліятэк уплыў каталіцкага духавенства на адукацыю паступова аслабляўся, большае распаўсюджанне атрымлівала свецкая адукацыя, пашыраліся функцыі бібліятэк як асветніцкіх устаноў.

ПРЫВАТНЫЯ БІБЛІЯТЭКІ.

Атмасферу духоўнага жыцця ў 16-18 стст. немагчыма ўявіць і спасцігнуць, не ведаючы, што людзі той эпохі чыталі і збіралі, як складваліся іх кнігазборы, важкая частка іх спадчыны. Аблічча сярэдневяковай прватнай бібліятэкі адлюстроўвае агульную культуру тагачаснага грамадства, а яе гісторыя важная крыніца для рэканструкцыі мінулага.

Многія прыватныя (родавыя) бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі і Ліітвы, якія камплектаваліся стагоддзямі, перадаваліся ў спадчыну, распадаліся, перамяшчаліся, гінулі. Менавіта Адраджэнне спрыяла хуткаму росту прыватных кнігазбораў і абумовіла іх характар. На тэрыторыі Беларусі, як адзначаецца даследчыкамі, выдзяляюцца наступныя прыватныя бібліятэкі:

  • бібліятэкі вялікіх князёў літоўскіх;

  • бібліятэкі магнатаў;

  • бібліятэкі навукоўцаў;

  • бібліятэкі духавенства;

  • бібліятэкі шляхты;

  • бібліятэкі мяшчанаў.

Бібліятэкі вялікіх князёў літоўскіх. Першымі князямі ВКЛ, якія цікавіліся кнігамі былі Гедымінавічы. Збіраліся кнігі пры двары князя Вітаўта (1352-1420). Знакамітую для свайго часу бібліятэку меў князь Аляксандр (1492-1506), багатай калекцыяй валодаў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт І Стары (1467-1545), некаторыя з яго рарытэтаў, як адзначае Л.І.Уладзіміраў (Всеобщая история книги), дайшлі да нашага часу.

Найбольш поўна і шырока даследавана бібліятэка вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ Аўгуста (1545-1572). Пачатак збору – 1545 г. Жыгімонт Аўгуст закупляў праз сваіх пасрэднікаў літаратуру ў буйнейшых кнігагандлёвых цэнтрах Еўропы: Франкфурце, Лейпцыгу, Кёльне. У 1552 г. яго кнігазбор налічваў да 1273 тамоў. Кнігі перасылаліся ў Кракаў, дзе перапляталіся ў скураныя пераплёты, а потым адпраўляліся ў Вільню, дзе знаходзіўся асноўны фонд бібліятэкі. Акрамя пакупак кнігі князю дарыліся. Была нават, напрыклад “Біблія” з уласнаручным подпісам самаго Марціна Лютэра, падораная прускім кесарам Альбрэхтам. У 1572 г. у зборы – звыш 4 тыс. тамоў. Гэта была адна з буйнейшых бібліятэк не толькі ў ВКЛ, але і ў польскім каралеўстве. Мяркуецца, што бібліятэка была закрытаў, бо доступ да яе мелі толькі прыдворныя Жыгімонта Аўгуста.

Змест фонду бібліятэкі быў вельмі шырокі іразнастайны. Найбольш была прадстаўлена юрыдычная літаратура (лацінская, французская), творы антычных аўтараў Арыстоцеля, Арыстафана, Цыцэрона, Авідыя і інш. Была таксама геаграфічная літаратура, апісанні падарожжаў і кнігі па гісторыі. Былі таксама выданні па медыцыне, анатоміі, прыродазнаўстве. Разнастайнай была і тэалагічная літаратура розных канфесій. Большая частка збору – друкаваныя кнігі на лаціне.

На кнігах Жыгімонта Аўгуста ІІ быў выціснуты суперэкслібрыс, на якім былі выявы гербаў ВКЛ і Каралеўства Польскага.

У бібліятэцы працавалі каралеўскія бібліятэкары: бацька і сын Тшэцескія, сакратар Боны Сфорцы Станіслаў Кашуцкі, потым Лукаш Гурніцкі.

Свае кнігі князь завяшчаў віленскім езуітам. Сёння ад калекцыі захавалася толькі каля 300 тамоў, 21 з іх – у бібліятэцы Віленскага універсітэта.

Бібліятэкі магнатаў. Кнігазборы меліся, практычна, ва ўсіх магнацкіх палацах. Найстарэйшай вядомай бібліятэкай дадзенага тыпу быў кнігазбор віленскага ваяводы і канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда (+1539). У яго калекцыі налічвалася больш 70 дркаваных і адна рукапісная кніга на беларускай, лацінскай, польскай і чэшскай мовах. Спісы фонду датуюцца 1510 годам: першы – гэта “Рэестр кніг рускіх” (пералічаны 39 назваў кірылічнай літаратуры); другі – “Рэестр лацінскіх кніг” – 22 кнігі рэлігійнага і свецкага зместу; трэці – 27 кніг, якія былі куплены ў Пётркаве; чацвёрты – “Рэгістр кніг чэшскіх” – 3 назвы, сярод якіх і адзінае польскамоўнае выданне збора – кніга аб Аляксандры Македонскім, акутая срэбрам.

Трэцюю частку кнігазбору складалі кірылічныя рукапісы, што было тыповай з’явай для праваслаўнага культурнага кола тагачаснай Беларусі нават пасля распаўсюджання кнігадрукавання. Пра далейшы лёс бібліятэкі звесткі адсутнічаюць.

Адны з найвялікшых у ВКЛ кнігазбораў належалі такім магнатам. Як Радзівілы. Прыватны кнігазбор меў Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565), маршалак земскі, канцлер вялікі літоўскі, ваявода віленскі, стараста брэсцкі, ковенскі, барысаўскі і г.д. Можна мяркаваць, што кнігазбор меў пратэстанцкую накіраванасць. (У 1563 г. выдаў сваім коштам “Біблію”). Мясцілася бібліятэка ў брэсцкім замку. Перайшла да яго сына Мікалая Крыштафа Сіроткі (1549-1616), які завяшчаў “кнігі ... ўсе па тэалогіі і палітыцы старажытныя і нядаўна купленыя ... Яну, сыну майму і бібліятэцы замка Нясвіжскага і спадчыннікам ягоным, каб рассеяныя не былі”. Акрамя завяшчання, ёсць і прадметны і алфавітны каталог 1651 г., складзены Янам Гановічам (захоўваецца ў Польшчы). У спісе каля 650 кніг. Шмат літаратуры гістарычнай (праца Мацея Стрыйкоўскага “Пра пачатак, паходжанне, мужнасць, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага”, Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі “Вандраванне ў Святую зямлю”); тэалагічнай (“Жыцці святых” Пятра Скаргі); найбольш жа было лацінскіх кніг гуманістычных аўтараў.

У 1772 г. збор быў вывезены ў бібліятэку АН у Пецярбургу, частка перададзена Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі, Маскоўскаму універсітэту.

Багатыя кнігазборы мелі Мікалай Радзівіл Руды (1512-1584) і яго нашчадкі ў Біржах, Кейданах і іншых маёнтках.

Кнігі з кнігазбору Радзівілаў, асабліва Багуслава радзівіла, здзіўлялі сучаснікаў сваімі шыкоўнымі аправамі з выціснутымі на іх залатым артнаментам і гербам.

Да найбольшых магнацкіх бібліятэк адносіцца і кнігазбор Сапегаў, які заснаваў Леў Іванавіч Сапега. Як сведчыць Л.І.Уладзіміраў, адным са шляхоў збору кніг у ВКЛ быў прывоз іх студэнтамі з-за мяжы. Так і Леў Сапега вучыўся ў Лейпцыгу, адтуль прывёз і кнігі. У 1630-х гг. яна налічвала звыш 3000 тамоў. Змест – юрыдычная і гістрычная літаратура, апісанні падарожжаў, кнігі па тэхніцы і механіцы, вайсковай справе і медыцыне, творы антычных аўтараў. Тэалагічнай літаратуры было нешмат. На кожнай кнізе была аправа з пазлацаным экслібрысам – выява герба Сапегаў “Ліс”.

Перадаў сваю калекцыю сынам Казіміру-Лявону, Яну і Крыштафу. Сёння большая частка кніг знаходзіцца ў РНБ у СПб і бібліятэцы Вільнюскага універсітэта, частка – у бібліятэцы Варшаўскага універсітэта і інш.

У 50-70-я гг. 16 ст. дзейнічаў асетніцка-культурны гурток беларускіх магнатаў, у якім збіраліся прадстаўнікі заможных праваслаўных родаў дзеля развіцця нацыянальнай культуры. Члены гуртка князь Юры Слуцкі, найвышэйшы гетман Рыгор Хаткевіч, Яўстафій Валовіч, пісар каралеўскі Міхал Гарабурда абменьваліся кнігамі і ідэямі, падтрымлівалі некаторыя культурныя акцыі (Немировскй. Иван Фёдоров в Белоруссии).

Значную ролю ў культурным жыцці Беларусі 16 ст. адыгрывалі князі Алелькавічы-Слуцкія. Яшчэ ў 15 ст. пры княжацкім двары вёўся летапіс, князь Юрй сам перапісваў кнігі. Алелькавічы садзейнічалі друкарскай справе, мелі свае друкарні і школы. У другой палове 16 ст. бібліятэка князёў Алелькавічаў знаходзілася ў княжацкім замку і была даволі багатай. Карысталіся кнігазборам вучоныя, гісторыкі, напрыклад, у 1576-1578 гг. у бібліятэцы працаваў польскі гісторык Мацей Стрыйкоўскі пры напісанні сваёй “Кронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі”. Мяркуецца, што бібліятэка перайшла разам са Слуцкам кальвінскай галіне роду Радзівілаў.

Міхаіл Гарабурда прывёз з Масквы спіс Бібліі, які потым быў пакладзены ў аснову славутага астрожскага выдання Івана фёдрава. Слуга Гарабурды, які быў сябрам расійскага першадрукара, склаў паказальнік да “Псалтыры” і “Новага Запавету”, што былі надрукаваны ў Астрозе ў 1580 г. Яго сын Васіль стаў віленскім друкаром.

У 20-30-я гг. 16 ст. існаваў кнігазбор Зяновічаў, асабліва славілася бібліятэка Крыштафа Зяновіча ў родавых маёнтках у Глыбокім і Смаргоні.

Такім чынам, прыватныя кнігазборы ў 16 ст. на тэрыторыі Беларусі сталі тыповай з’явай, што тлумачыцца з аднаго боку высокай адукаванасцю магнатаў, з другога – наяўнасцю ў іх матэрыяльных магчымасцей на пакупку кніг.

Усе бібліятэкі дадзенага тыпу былі вялікімі па аб’ёме (дасягалі 3-4 тыс. экз.) і полілінгвістычнымі (на 3-4 мовах, пераважна на старабеларускай, царкоўнаславянскай, польскай, лацінскай). Да 1/3, а то і да 1/2часкі фонда складала рэлігійная літаратура. Цалкам жа можна адзначыць, што змест іх быў разнастайны, вылучаўся энцыклапедычнасцю, была літаратура юрыдычная, гістарычная, геаграфічная, прыродазнаўчая, філасофская і інш.

Бібліятэкі навукоўцаў. У 15 ст. узнікаюць першыя бібліятэкі навукоўцаў. У параўнанні з Зах. Еўропай у ВКЛ былі больш спрыяльныя ўмовы – слабейшая інквізіцыя, князі і магнаты выступалі ў ролі мецэнатаў.

Вядома бібліятэка астранома Бруздзеўскага (ідэйнага настаўніка Мікалая Каперніка) ў Вільні. У 1495 г. ён падарыў бібліятэцы Ягелонскага універсітэта 13 кніг, што складала толькі частку яго калекцыі.

Меў бібліятэку дзяржаўны і культурны дзеяч ВКЛ і Кароны, публіцыст Эразм Вітэлій.

Бібліятэкі ў эпоху Асветніцтва