Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GBZh_-_shpory_razdruko_vats_pa_8_staronak_na_ad....doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
369.66 Кб
Скачать

Пытанні да экзамена па гісторыі беларускай журналістыкі, 3 курс

І частка

  1. Дзейнасць беларускага друку ў перыяд польскай і нямецкай акупацыі, грамадзянскай вайны (1917–1919 гг.). Газеты “ Революционная ставка”, “Трудовое крестьянство”, “Известия армейского Совета депутатов комитета Х армии”, “Советская правда”, “Западная коммуна”, “”Подпольная правда”, мясцовыя бальшавіцкія выданні і інш.

  2. Змест і асаблівасці дзейнасці выданняў дробнабуржуазных рэвалюцыйных партый на Беларусі падчас замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. “Минская газета”, “Минский голос”, “Эхо”, Минские новости”, “Минский курьер”, “Бобруйский курьер” і інш. выданні.

  3. Дзейнасць “Звезды” у перыяд замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны.

  4. Газета “Савецкая Беларусь”: этапы станаўлення і развіцця.

  5. Беларускае пытанне і нацыянальна-дэмакратычны друк 1918- 1920 гг. Дзейнасць газет “Вольная Беларусь”, “Звон”, “Беларусь”.

  6. Газета “Дзянніца”: этапы станаўлення і развіцця.

  7. Беларускае пытанне і нацыянальна-дэмакратычны друк 1918- 1920 гг. Дзейнасць газет “Звон”, “Беларусь”.

  8. Адлюстраванне працэсу беларусізацыі ў друку 1930-х гг.

  9. Ад “Рабочего” да “Советской Белоруссии”: развіццё газеты ў даваенны час.

  10. Ідэя незалежнасці Беларусі ў публіцыстыцы Я.Купалы 1920-х гадоў (артыкулы “Больш самачыннасці”, “Зямельная спекуляцыя”, “Торжышча” і інш.).

  11. Праблема нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў публіцыстыцы Я.Лёсіка (артыкулы “Гістарычная няўхільнасць”, “Народ і інтэлігенцыя”, “Царква і дэмакратыя” і інш.).

  12. Беларуская прэса ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі: тыпалогія друку, змест, асаблівасці функцыянавання. Дзейнасць газеты “Беларуская вёска”.

  13. Развіццё беларускай літаратурнай перыёдыкі ў 1920-я гады. Публіцыстычная дзейнасць часопісаў “Полымя ”, “Маладняк.”

  14. Развіццё беларускай літаратурнай перыёдыкі ў 1920-я гады. Публіцыстычная дзейнасць часопіса “Узвышша”. Заснаванне газеты “ЛіМ”.

  15. Маладзёжны друк на Беларусі ў 1920--1930-я гады. Дзейнасць газет “Чырвоная змена”, “Малады араты”. Мясцовыя маладзёжныя выданні.

  16. Беларускі друк у гады першай пяцігодкі (1926 -1932 гг.). Адлюстраванне працэсу калектывізацыі ў прэсе. Стварэнне раённага друку.

  17. Рабселькораўскі рух на Беларусі ў 1930-я гады: змест і спецыфіка працы.

  18. Беларускі перыядычны друк у гады сталінскіх рэпрэсій (1933-1937 гг.). Работа друку па асвятленню задач другой пяцігодкі.

  19. Сістэма беларускага друку напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны (1938-1941): тыпалогія перыядычных выданняў, змест, асаблівасці дзейнасці.

  20. Палітыка дзяржавы ў галіне культуры ў 1930-я гады. Выкрыццё ворагаў народа на ніве літаратуры і мастацтва на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў.

  21. Асноўныя этапы развіцця друку Заходняй Беларусі (1921- 1939 гг.). Тыпалогія перыядычных выданняў.

  22. Развіццё журналісцкай адукацыі ў Беларусі ў 1930-я гады. Дзейнасць КІЖа.

ІІ частка

  1. Перыядычныя выданні БССР у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Перавод друку на ваенны лад.

  2. Выданні калабарацыяністаў і іх прапагандысцкая дзейнасць на тэрыторыі акупіраванай Беларусі. Выхад “Менскай газеты” (“Беларускай газеты”) у акупіраваным Мінску. “Баранавіцкая газета” (“Пагоня”) у гады нямецкай акупацыі. Газета “Беларускі голас” (Вільня).

  3. Газеты “Савецкая Беларусь”, “За савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь” у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  4. Выданне газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”.

  5. Падпольны і партызанскі друк на тэрыторыі Беларусі, яго ідэйная барацьба з выданнямі калабарацыяністаў. Газеты “Звязда” і “Чырвоная змена” ў гады вайны (1942–1944 гг.).

  6. Публіцыстычная дзейнасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  7. Аднаўленне сеткі перыядычнага друку ў 1944–1945 гг.

  8. Газета “ЛіМ” і яе роля ва ўзмацненні прэсінгу супраць творчай інтэлігенцыі. Рэпрэсіўная палітыка партыі ў калектывах літаратурна-мастацкіх выданняў.

  9. Падрыхтоўка журналісцкіх кадраў у Беларусі ў пасляваенны час.

  10. Пастановы аб паляпшэнні работы раённых газет у 50-я гг., іх перавод на чатырохпалосны фармат.

  11. Стварэнне і дзейнасць газет палітаддзелаў МТС у абласцях Заходняй Беларусі, іх кадры, актыў і матэрыяльнае становішча.

  12. Выкрыццё культу асобы Сталіна і дэмакратызацыя СМІ. Асвятленне ў друку працэсу рэабілітацыі ахвяр сталінізму ў 60–90 гг. ХХ ст.

  13. Пытанні развіцця навукі, культуры і адукацыі на старонках перыядычных выданняў у сярэдзіне 50-х– першай палове 60-х гг. ХХ ст.

  14. Беларускія выданні аб эканамічных рэформах 60-х гг. ХХ ст.

  15. Публіцыстыка А. Адамовіча (агульны агляд).

  16. Пытанні ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці ў сучасных СМІ.

  17. Выдавецкая дзейнасць беларускай замежнай дыяспары.

  18. Галоўліт і цэнзурныя абмежаванні ў друку. Закрытыя тэмы і «белыя плямы» ў беларускай перыёдыцы 70–80 гг. ХХ ст.

  19. Беларускае кнігадрукаванне ў пасляваенны час (1944–2005 гг.).

  20. Беларуская дэмакратычная журналістыка пераходнага перыяду (80–90-х гг. ХХ ст.).

  21. Стварэнне і дзейнасць новых беларускіх газет і часопісаў у 90-я гг. ХХ ст.

  22. Сучасная сістэма перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь.

1. Дзейнасць беларускага друку ў перыяд польскай і нямецкай акупацыі, грамадзянскай вайны (1917–1919 гг.). Газеты “Революционная ставка”, “Трудовое крестьянство”, “Известия армейского Совета депутатов комитета Х армии”, “Советская правда”, “Западная коммуна”, “”Подпольная правда”, мясцовыя бальшавіцкія выданні і інш.

У канцы 1917-пачатку 1918 парыйныя i савецкiя органы Беларусi мелi ужо значную колькасць газет, якiя выдавалiся партыйнымi камiтэтамi, выканкомамi Саветау рабочых, салдацкi i сялянскiх дэпутатау, ваеннымi, грамадскiмi арганiзацыямi. Выпускалi свае выданнi меншавiкi, эсэры i нацыянальна-дэмакратычныя партыi.

Важную роль у барацьбе з кнтррэвалюцыяй i iнтэрвенцыяй адыгралi ваенныя бальшавiцкiя выданнi. “Революцiонная ставка” – орган Цэнтальнага камiтэта дзеючых армiй i флотау. Яна выдавалася з 23 лiстапада 1917 – да сакавiка 1918 у магiлеве (знаходзiлася камандаванне рус армiяй зах фронту) – спецыфiчнасць. Выходзiла на 4х старонках. На старонках газеты друкавалiся першыя дыкрэты савецкага ураду аб скасаваннi чыноу i званняу, адмене палачнай дысцыплiны у армii; вялася тлумачальная работа сярод салдат аб неабходнасцi абароны рэвалюцыi i утварэннi Чырвонай армii;заклiкала салдат умацоуваць абарону рэспублiкi, i нават дома абядноуваць рабочых i сялян вакол сябе, абапiрацца на беднату, утварацi i падтрымлiвацт Саветы, бальшавiцкiя партыйныя ячэйкi.

Галоуным сярод ваенных выданняу у пачатку Грамадзянскай выйны былi “Iзвестiя армейского Совета депутутов комiтета Х армii”. Першы нумар выйшау у мiнску 1 студзеня 1918. пасля была пераiменавана у “Iзвестiя армейского Совета депутатов Х армii” (з 6 нумара). Ваенны друк выхоувау рэвалюцыйную всядомасць салдат. Газета заклiкала аб запiсе у Чырвоную армiю, расказвала аб баявых дзеяннях рэвалюцыйных атрадау, iнфаравалi салдат аб падзеях на фабрыках i заводах, расказвалi аб зборы матэряльных сродкау, ахвяраваннi насельнiцтва у фонд армii. Тэма умацавання Саветау, перадачы зямлi бяднейшым сялянам асаблiва моцна гучала у газеце “Трудовое крестьянство” – орган выканаучага камiтэта салдат-сялян Заходнега фронту, выходзiла у мiнску. Рэдакцыя прапаганлавала iдэi рэвалюцыi, звязвала iнтарэсы сялян-земляробау i сялян-салдат.

Значнае месца у iдэалагiчнай рабоце бальшавiкоу Беларусi займала газета “Советская правда” – цэнтральны орган Абласнога выканаучага камiтэта Саветау рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатау Заходняй вобласцi i фронту. Выдавалася у Мiнску з 1 снежня 1917 па 19 лютага 1918. шырокi палiтычны кругагляд рэдакцыi, надзеннасць заклiкау i лозунгау, рэзкая крытыка iдэйных апанентау, актыуная мабiлiзацыйная работа – такая шырокая тэматыка зрабiла газету папулярнай.

Часова было прыпынена выданне партыйных i савецкiх газет. Цэнтрам выдавецкй дзейнасцi бальшавiкоу стау Смаленск. Важнасць грамадска-палiтычнай дзейнасцi газеты узрасла.

Значнае месца у агiтацыйна-прапагандысцкай рабоце бальшавiкоу Беларусi у час нямецкай акупацыi займала газета “Западная камуна” газета пачала выходзiць 24 лютага 1917 пад назвай “Iзветiя смоленского совета рабочiх, солдатскiх i крестьянскiх депутатов”, толькi з лiстапада 1918 газета пачала называцца “Западная комунна” выходзiла да студзеня 1919. рэдактарам газеты з 16.01.1918 – В.Н. Астрау, з красавiка 1918 В.Г. Кнорын. Чатыры старонкi фрмату А2 – самая вялiкая у той час, выкарыстоувалi розныя жанры. Дзейнасць нгазеты была скiравана на мабiлiзацыю сiл для разгрому iнтэрвенцыi i контррэвалюцыi. Выданне было вельмi iнфармацыйным, асвятляла пытаннi эканамiчнага, палiтычнага i культурнага жыцця, мiжнароднага становiшча, абмяркоувала працэс палiтычнай барацьбы памiж пратыямiу Расii i за мяжой, друкавала паведамленнi з усiх франтоу.

У жнiунi 1918 у Смаленску аббылася канферэнцыя камунiстычных арганiзацый акупiраваных раенау Беларусi i Лiтвы, дзе быу створаны Краявы камiтэт – кiруючы цэнтр барацьбы супраць германскiх войскау. Гэты камiтэт 12 кастрычнiка 1918 выдау газету – “Падпольная прауда” . у падрыхтаваннi выдання дапамагалi Крынiцкi, Русецкi, Ройцес i iнш. У мiнску у доме Чакалiнскага на вул Даугаброцкай, бальшавiк Стронгiн адкрыу падпольную друкарню. Там i была надрукавана газеты тыражом 6 тыс экз. Друкавалася на маленькiх 6 старонках – спецвфiчны орган партызанскага руху, якi клiкау рабочых i сялян да вызвалення ад нямецкай iнтэрвенцыi. Рэдакцыя раказвала пра баявыя аперацыi партызанау, разгром нямецкiх гарнiзонау i аднауленне савецкай улады у асобных весках, пра рэвалюцыйны настрой у акупацыйных часцях i прадраздяленнях, прыводзiла факты непадпарадкавання нямецкiх салдат сваiм камандзiрам.

У 1918 пачалi зноу стварацца мясцовыя органы друку. Напрыклад у Лепелi 12 снежня 1918 выйшау 1ы нумар “Iзвестiй Лепельского уездного Совета крестьянскiх, рабочiх, красноармейскiх i батрацкiх депутатов”. Стварэнне перыядычнага друку у вызваленых паветах мела надзвычай важнае значэнне. Праз газеты распаусюджвауся i сцвярджауся прынцып арганiзацыi савецкай улады. Газеты былi асноуным сродкам сувязi з шырокiмi масамi працоуных. У першую чаргурэдакцыя ставiла перад сабой iдэалагiчную задачу: выхаванне рэвалюцыйнай свядомасi мас, аб'яднанне iх вакол Саветау, аргашзацыя i умацаванне балылавiцкiх ячэек, прыцягненне рабочых i сялян да актыунай барацьбы па умацаваннi улады. Яшчэ адна важная задача – гаспадарчая.

2. Выданні дробнабуржуазных рэвалюцыйных партый у гады грамадзянскай вайны (“Мінская газета”, “Вітебскій лісток”, “Вольная Беларусь” і інш.).

У час нямецкаi акупацыi актывiзавалi сваю дзейнасць мясцовая буржуазiя, меншавiкi, эсэры i шшыя парты. У гарадах рэспублiкi сталi узшкаць выданнi «незалежнай», «свабоднай" думкi, а на самай справе - газеты, у якiх апаненты савецкай улады вiталi германскiх захопнiау.

Такiя газеты, як «Мiнскiй голос», «Лiсток Могiлевского общества „Труд", «Могiлевскiй голос», «Эхо» i нiшыя, вялi пра-паганду супраць бальшавжоу, дэзынфармавалi насельшцтва.

Прымаючы германскую захопнiцкаю палггыку «заспакаення» на Беларусi газета рэзка крытыкавала бальшавiкоу за тое, што яны уцягнулi краiну у вайну, i вiнавацiла i у пагiбелi рэва-люцыi. «Лiсток...» заклiкау чытачоу «не падаць духам, хаця справа рэвалюцыi прайграна». «Цяпер ужо усiм зразумела, -сцвярджалi iдэолагi з суполкi «Труд», - што рэвалюцыйная спра ва прайграна беззваротна, што да свабоды мы аказалдся непад-рыхтаваныя i што сёння-заутра у Расii з дапамогай саюзнiкау бу-дзе адноулена канстытуцыйная манархiя. Прызываем! За справу! Адновiм дзяржауны механiзм, якi цяпер канчаткова разбураны бальпавiкамi!»

Такая пазiцыя буржуазных выданняу паказвала мэты iх пар-тый у рэвалюцыйным працэсе. Газеты падтрымлiвалi акупантау, рэзка крытыкавалi бальшавiкоу, дзеянi савецкiх войскау назы валi «бандыцкiмi вылазкамi», перадрукоувалi матэрыялы з гер-манскiх выданняу. Супраць камунiстау выступалi «Мiнскiй голос»,

«Мiнская газета», «Мiнскiй еженедельнiк», «Полесье», «Мiнскiе новостi» i iнш. Апошняя, напрыклад, спецыялiзава-лася на фабрыкацыi розных чутак i неправераных паведамлен-няу. Антысавецкай крытыкай былi запоунены газеты "Бобруй скiй курьер», «Мiнскiй курьер» i iнщ., якiя за спiной «вызва-ленчай польскай армii» расказвалi аб сваей беспартыйнасцi, аб'-ектыунасцi i праудзiвасцi, хаця чытачам было цяжка паверыць, што «к вам прыйшла Польшча. Польшча нясе вам дапамогу у ня-долi, гарантуе пакой i свабоду», аб чым сцвярджалася у "Бобруй ском курьере».

Аднак журналiсты гэтых выданняу таксама не маглi за-моучваць арышты, расстрэлы, грабяжы салдат-акупантау, таму неабходна было выконваць свае задачы i запатрабаваннi чытачоу, на падтрымку якiх яны разлiчвалi. «Мiнскiй курьер», напрык-лад, у першым нумары 14 мая 1920 г. падкрэслiвау, што з'яуля-ецца «адзiнай сапрауднай газетай»

3. Дзейнасць “Звезды” у перыяд замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны.

Выходзіць з 1917, з рознай перыядычнасцю і з перапынкамі. Першы нумар выйшаў 27 лiпеня (9 жніўня) 1917 ў Мiнску на рускай мове. З 1925 газета друкуецца на беларускай i рускай мовах, са жнiўня 1927 - на беларускай мове.

Спачатку выдавалася як орган Мiнскага камiтэта РСДРП(б). Арганiзатары i першыя рэдактары В. Кнорын, К. Ландар, А. Мяснiкоў, В. Фамiн, М. Фрунзе. Двойчы закрывалася Часовым урадам, але выходзiла пад iншымi назвамi: з 15(28).09 па 6(19).10.1917 "Молот"; з 8(21).10 па 29.10(11.11).1917 "Буревестник" - як орган Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта РСДРП(б). З 1(14).11.1917 выдаецца пад першапачатковай назвай "Звезда". Спачатку рэзка крытыкавала пазiцыi Часовага ўрада, прапагандавала праграму РСДРП(б), змяшчала матэрыялы бальшавiцкiх з'ездаў, канферэнцый i пленумаў. Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 асноўны iдэалагiчны i прапагандысцкi орган бальшавiкоў. У сувязi з акупацыяй Беларусi немцамi з лютага 1918 выдавалася ў Смаленску як газета Паўночна-Заходня абласнога i Смаленскага губернскага камiтэтаў РКП(б). Са снежня 1918 зноў у Мiнску. З пачатку сакавiка 1919 "Звязда" - орган ЦК КП(б) Лiтвы i Беларусi, 1-19.04.1919 выходзiла ў Вiльнi, з 1.05 да 8.08.1919 - зноў у Мiнску. У час польскай акупацыi з восенi 1919 выдавалася ў Смаленску, штотыднёвiк, з 8.08.1920 - у Мiнску. У 1920-30-я гады асвятляла пытаннi калектывiзацыi, iндустрыялiзацыi, культурнага будаўнiцтва праз уяўную дзейнасць камунiстычнай партыi.

Галоунай газетай Заходняй вобласцi i фронту была «Звезда», пры дапамозе якой бальшавікі Беларусi рэалiзоувалi тактычныя мэты рэвалюцыйнага руху:

аб'яднанне ycix партыйных ячэек у ад-ну цэнтралiзаваную арганiзацыю; усебаковы пераход улады у рукi рабочых i сялян i утварэнне Саветау; нацыяналiзацыю зямлi, сродкау вытворчасцi i аднауленне гаспадаркi пад кантролем савецкай улады; мабілізацыю працоуных на барацьбу з інтэрвенцыяй i контррэвалюцыяй. Для дынамiчнай рэалiзацыi гэтых галоуных задач неабходна было «...перавыхаваць масы, - як пicay У. I. Ленін, - а пе-равыхаваць iх можа толькi агітацыя i прапаганда».

У складаных палiтычных i ваенных умовах рэдакцыя «Звез-ды» прапагандавала матэрыялы з'ездау бальшавіцкай партыi, пастановы мясцовых органау, накіраваныя на умацаванне народауладдзя. Газета таксама давала глыбокi

аналiз працэсу рэвалюцыйных пераутварэнняу у Заходняй вобласцi, паказвала размеркаванне палітычных сiл, арыентавала працоуных на выбар сродкау, форм i метадау барацьбы супраць ворагау савецкай улады, вучыла своечасова распазнаваць захопніцкую, каланіяльную палiтыку кайзераускай Германii. У першыя паслякастрычніцкiя днi «Звезда» выстушла за умацаванне Саветау, аб'яднанне мае вакол бальшавіцкай партыi. Яна выходзiла пад лозунгам «Няхай жыве рэвалюцыя рабочых, салдат i сялянi Мы iдзём да мiру, зямлi i хлеба». Усе матэрыялы у газеце аб'ядноувалiся у адзiны заклік да барацьбы супраць бур-жуазі i памешчыкау, рэакцыi i контррэвалюцыi. Звяртаючыся да працоуных, «Звезда» тсала: «Рэвалюцыя выступала супраць ycix сваіх ворагау i не адмауляецца ад рэвалюцыйных i узброеных метадау абароны i барацьбы... Наш урад ёсць урад дыктатуры пралетарыяту i сялянства, ёсць урад савецкай дыктатуры... Яна не адмовіцца ад самых крутых мер, калi гэтыя меры будуць у інтарэсах большасцi народа - рабочых i сялян». Бальшавікі уводзiлі жорсткую

тактыку барацьбы са сваiмi апанентамi i выкарыстоувалi дзеля гэтага перыядычныя выданнi. Газета развiвала стратэгію аб'яднання пралетарыяту i сялянства з салдацкімi

масамi. Аб перавыбраннi салдацкіх камiтэтау, выгнаннi адтуль «агентау часовага урада» газета пісала як аб адной з найбольш галоуных задач развіцця рэвалюцыi. Яна заклікала салдат быць пільнымi, паслядоуна i абгрунтавана выкрывала утвораны у Мінску контррэвалюцыйны Камiтэт выратавання рэвалюцыi, якi імкнууся перацягнуць на свой бок армейскія падраздзяленнi. Газета замацоувала правы працоунага народа на паунату улады у дзяржаве, развiвала у рабочых i сялянах свядомасць неабходнасцi рашучых дзеянняу у барацьбе за Саветы. Выстауляючы сакрэты савецкай улады як заканадаучае права народа на умацаванне дыктатуры пралетарыяту, як цвёрдую аснову сацыяльных пераутварэнняу, газета сцвярджала: «Неабходна, каб за дэкрэтамi iшлi справы». Першаснай справай тады была бальшавiзацыя Саветау, утварэнне партыйных ячэек у вёсках, на прадпрыемствах, у вайсковых падраздзяленнях, лiквiдацыя Стаукi Вярхоунага Галоунакамандуючага у Магiлёве, крытыка палiтыкi Часовага урада.

Газета рыхтавала працоуных да абароны рэвалюцыi: «Мы перажываем не эпоху мiрнай класавай барацьбы, калi класы змагаюцца парламенцкiмi спосабамi, - пicay В. Кнорын у артыкуле «Улада i грамадзянская вайна». - Мы перажываем

рэвалюцыю, г. зн. перыяд больш абвостранай класавай барацьбы, калi на месца слова i друку становіцца зброя». Такiм чынам, iдэолагi рэвалюцыi фактычна сцвярджалi i усямерна пашыралi усеагульнае узбраенне народа дзеля

усталявання савецкай улады. «Звезда» была арыенцірам у арганізацыi работы усяго партыйна-савецкага друку на тэрыторыi Беларусi. Буйнымi выдавецюмi цэнтрамi бальшавiкоу сталi Мiнск, Віцебск, Магілёу, Гомель i уезд-ныя гарады з партыйнымi арганізацыямi i выканкомамi Саветау.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]