Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

5. Рассяленне славян на тэрытории Беларуси

Крывічы. У недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» падаецца іх наступная тэрытарыяльная лакалізацыя: «...иже седять на верх Волги, и на верх Двины и на верх Днепра…инши седоша на Двине» (што азначае у вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі). Першая датаваная звестка аб крывічах ў “Аповесці мінулых гадоў” змешчана пад 859 годам. Існуе некалькі гіпотэз аб магчымым паходжанні назвы “крываічы. Так Вацлаў Ластоўскі лічыць, што іх назва магла ўтварыцца ад слова “крэўныя”, што значыць “блізкія па крыві”. Сяргей Салаўёў схіляецца да тлумачэння назвы “крывічы” характарам мясцовасці, у якой жылі гэтыя плямёны – узгаркаватай, няроўнай, крывой. Барыс Рыбакоў і Мікола Ермаловіч атясамляюць этымалогію “крывічоў” з язычніцкім першасвятаром Крыва-Крывейтэ.

Большасць археолагаў атаясамляюць ранніх крывічоў з культурай доўгіх курганаў9. Доўгімі курганамі называюць валападобныя насыпы, даўжыня якіх больш чым у два разы перавышае шырыню (у беларускім Падзвінні каля в. Янкавічы ва ўрочышчы Атокі (Расонскі р-н) даследаваўся курган даўжынёй 110 м, шырынёй 9-10 м, вышынёй 1-1,5 м.). Характэрнай рысай пахаванняў крывічоў ХІ–ХІІІ ст.з’яўляюцца бранзалетападобныя скроневыя кольцы.

Радзімічы. У недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» падаецца іх наступная тэрытарыяльная лакалізацыя: «…и пришедъша седоста…на Съжю…» (у міжрэччы Дняпра і Дзясны, Пасожжа). Першая датаваная звестка аб крывічах ў “Аповесці мінулых гадоў” змешчана пад 885 годам. Летапісная легенда атаясамляе паходжанне назвы радзімічаў з міфічнай асобай Радам.. На думку шэрага даследчыкаў (М. Піліпенкі і Г. Хабургаева) тэрмін “радзімічы” выяўляе блізкасць з балцкім тэрмінам “знаходжанне”.

Найбольш характэрным этнавызначальным элементам радзiмiчаў з’яўляюцца сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы

Дрыгавічы. У недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» падаецца іх наступная тэрытарыяльная лакалізацыя: «седоша межю Припетью и Двиною». Першыя звесткі аб дрыгавічах сустракаюцца у працы візантынскага імператара Канстанціна Парфірагенета “Аб кіраванні дзяржавай” (948-952). У “Аповесці мінулых гадоў” першая датаваная звестка аб дрыгавічах змешчана пад 1116 годам. Найбольш распаўсюджана думка, што іх назва паходзіць ад слова “дрыгва” – балота, пасярод якога яны і жылі, бо ў старажытнасці Прыпяцкае Палессе было амаль ці не суцэльным балотам.

Найбольш характэрным этнавызначальным элементам дрыгавiчоў з’яўляюцца пацеркі, аздобленыя сярэбранымі шарыкамі (“зернем”).

6. Киеуская русь и беларуския земли

Да сярэдзіны 9 ст. старажытн. слав. насельніцтва фарміравалася ў ранне-феадальныя княтсвы, княжанні складалі з былых радавх абшчын, улада падзялялася паміж князем і Вечай. Веча- заканадаўчая ўлада, ф-цыі вечы- абранне князя, вызначала колькасць платы. Князь- выканаўчая ўлада, не меў права мець маемасць.

Развіццё земляробства і жывелагад., рамяства і гандлю, гарадоў і слав. зямель аб’яднан. абумовілі ўтварэнне дзяржавы Кіеўская Русь – ранне феадальная дзяржава, манархія, на чале князь, дума, баяры (князі, старш. дружыны). Князю падпаражкоўваўся вялікі апарат кіравання. у падуладных землях князю падпарабкоўваліся пасаднікі і іх намеснікі (тысяцкія). Пасаднікаў назначаў князь, тысяцкіх выбіралі на Вечы са знатных баяр. Князі асобных зямель знаходзіліся ў васальнай залежнасці.