Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

29.Палитыка Рус. Сасадзяржауя на бел. Землях. Паустанне 1830-31

Пасля падзелаў РП тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад Расii. На беларускiя землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. Былi створаны наступныя губернi: Мiнская, Магiлеўская, Вiцебская, Гродзенская, Вiленская – Заходнiя губернi Расii. Усе насельнiцтва прыводзiлася да пырсягi, хто быў нязгодны прысягаць – павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць.

Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Заходнiх губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП – дэцэнтралiзацыi.

Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Беларусi была вернi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.

У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання.

У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных.

У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэрыторыi Беларусi i iншых землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры.

Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.).

Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на беларусi ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў.

Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларуская народная iнтэлiгенцыi.

Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусi, як у Расii, пачынаецца рух рэвалюцыянераў-дэмакратаў разначынцаў.

Усе гэта прымусiла расiйскi ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты; быў адменены статут на тэрыторыi Вiцебскай i Магiлеўскай вобласцi; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расiйскiя назвы.

У 1832 г. быў створаны асобны камiтэт па справах Заходнiх губерняў. На кiруючыя пасады сталi прызначацца чыноўнiкi з Расii.

У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсiтэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову.

У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта – аслабiць польска-каталiцкi ўплыў на беларускiя землi. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi.

Паустанне

Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літве ў пачатку 1831 года быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войскаў. Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы. У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У Гродзенскай губерні паўстанне пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні - толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў Царстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл. У Беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады:

пад кіраўніцтвам С.Радзішэўскага ў Вілейскім павеце - 3,3 тыс. чалавек,

В. Брахоцкага ў Дзісенскім павеце - 3 тыс. чалавек,

К. Пшаздецкага ў Ашмянскім павеце - 2,5 тыс. чалавек,

Я. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім павеце - 1 тыс. чалавек.

Апалячаная шляхта, каталіцкае, часткова уняцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу у паўстанні не прымалі.

Указам ад 6 мая 1831 года былі выдзелены тры разрады «злачынцаў»:

да першага адносілі кіраўнікоў,

да другога — тых. хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях,

да трэцяга — усіх іншых.

Сваіх маёнткаў пазбавіліся буйныя магнаты — Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Увогуле да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек.

У 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт, які быў адкрыты толькі ў 1804 г.

У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія універсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху.

У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была скасавана Берасцейская унія з аўтаматычным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе.

У 1840 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі было скасавана дзеянне Статута 1588 г.

Яшчэ аднім вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі русіфікацыі (дэпаланізацыі) беларускіх земляў