- •Г.А.Астрога Гiсторыя Беларусi
- •Уводзіны
- •1. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- •2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •Утварэнне Кіеўскай Русі-старажытнай усходнеславянскай дзяржавы.Канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі.Палітычны лад Кіеўскай Русі.
- •2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя утварэнні на беларускіх землях(9-першая палова 13ст.).
- •3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •4. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •4.Развіцце культуры на беларускіх землях у 9-пач.13ст.Прыняцце хрысціянства.
- •Пытанні і заданні
- •1. Прычыны узнікнення вкл і яго тэрытарыяльны рост.
- •2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
- •3.Грамадска-палітычны лад Літоўскага княства.Прававая сістэма.Статуты вкл.
- •4.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у складзе вкл.
- •1.Дасягненні культурнага развіцця на беларускіх землях.Рэнесанс,Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі.
- •2.Фарміраванне беларускай народнасці. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне тэрміна Белая Русь.
- •1.Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •Пытанні і заданні
- •1.Утварэнне Рэчы Паспалітай(1569г.)Яе перадумовы.
- •2.Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Статус вкл у яе складзе.
- •3. Рэфармацыя і Контррэфармацыя.Берасцейская унія 1596г.
- •4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай, яе месца і роля ў еўрапейскай геапалітыцы таго часу.
- •1.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў.
- •2.Палітычны крызіс.Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •3.Эпоха Асветніцтва.Культурнае развіцце беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай.
- •Пытанні і заданні
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы 18-пачатку19ст.
- •2.Эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19ст.
- •1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •Пытанні і заданні
- •1.Аграрная рэформа 1861г.
- •2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі, контррэформы 80–90-х гадоў
- •3. Беларусь напярэдадні Першай сусветнай вайны.
- •1. Паўстанне 1863г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
- •4. Беларусь часы рэвалюцыі 1905-1907гг. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху
- •1.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •2. Беларускі нацыянальны рух
- •3.Беларусь у перыяд лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
- •1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •3. Мастацтва і архітэктура
- •Пытанні і заданні
- •1.Беларусь пасля звяржэння царызму
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі.
- •3. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.).
- •4Становішча Беларусі ў перыяд германскай акупацыі.Абвяшчэнне бнр,стварэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •1.Пачатак вайны.Экспансія Польшчы ў Беларусі.
- •2. Беларускі рух
- •3. Аднаўленне ссрб
- •Пытанні і заданні
- •1. Новая эканамічная палітыка у Беларусі.
- •2.. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў рэспубліцы і калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
- •3. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце савецкай Беларусі.
- •4. Заходняя Беларусь у складзе 2-ой Рэчы Паспалітай.Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •Пытанні і заданні
- •Уводзіны
- •1. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
- •2.Пачатак вялікай айчыннай вайны. Адпор ворагу ў пачатковы перыяд вайны
- •3.Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •4.Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •4. Вызваленне беларусі. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. Заканчэнне вайны. Страты у вайне.
- •5. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу.Памяць аб вайне.
- •Пытанні і заданні
- •1. Аднаўленне гаспадаркі і развіцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі у 50-я – першай палове 80-х гг.Узрастанне застойных з’яў.
- •1 .Грамадска-палітычнае жыцце. Беларусі .
- •2. Асноўныя дасягненні у развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі (1945-1985гг.)
- •1. Асноўныя этапы міжнароднай дзейнасці бсср у 1945-1980-х гг.
- •2. Эканамічныя сувязі бсср з замежнымі краінамі
- •3. Міждзяржаўнае гуманітарнае супрацоўніцтва і грамадскія сувязі бсср.
- •Пытанні і заданні
- •1. Абвяшчэнне палітыкі перабудовы у ссср.
- •2.Працэс дэмакратызацыі ў бсср.Дасягненне незалежнасці.
- •3.Пачатак стварэння грамадзянскай прасторы ў рэспубліцы
- •4.Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі,крызіс і стабілізацыя. Фарміраванне рыначнай эканомікі: напрамкі і праблемы
- •5. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі,крызіс і стабілізацыя
- •5.Змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа.
- •Пытанні і заданні
2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.
Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.
У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.
У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ.
У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. Гістарычнае значэнне сіняводскай перамогі ў тым, што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолія былі вызвалены ад татара-манголаў і далучаны да ВКЛ. Залатая Арда пачала развальвацца. Узмацнілася барацьба за ўладу.
У 1395 г. залатаардынскі хан Тахтамыш пацярпеў паражэнне ад сярэднеазіяцкага хана Цімура, які свайго саперніка выгнаў за межы дзяржавы. Вітаўт паабяцаў Тахтамышу пасадзіць яго “На Орде...”. Тахтамыш паабяцаў пасадзіць Вітаўта на княжанне ў Масковіі.
12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла (Палтаўшчына). Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт. Для Вялікага княства Літоўскага гэта была катастрофа: на полі бітвы засталіся ляжаць прадстаўнікі 12 княжацкіх родаў, 40 князёў, лепшыя людзі краіны.
У сярэдзіне XV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся. З другой паловы XV ст. у знешняй палітыцы Вялікага княства паўстае пытанне ўзаемаадносін з мацнеючым суседам на поўдні – Крымскім ханствам. Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі.
У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне. З гэтага часу яны ўжо не маглі рушыць далёка на поўнач.
З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькі прычын.
К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію аб’яднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб’ядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Два цэнтры не маглі ўрэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ва ўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся самастойнымі.
Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Між тым, у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы.
Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона ўсёй літоўскай прымежавай паласы з Маскоўскім княствам.
У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму.
Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападе 1501 г. былы саюзнік Івана Ш, Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.
Палітыку Івана Ш (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) праводзіў яго сын Васілій Ш. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра – Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з некаторымі рускімі князямі.
У сваю чаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце.
Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш.
Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV – пачатку ХVІ стст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў.
Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў.
У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.
Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у ХІV–ХVІ стст.