Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоргалки к зачету по вов.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
122.88 Кб
Скачать

16. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.

Перш за ўсё, у краіне складваўся культ асобы І.Сталіна, сталінскае «прадбачанне» палітычнай сітуацыі ў свеце. Згодна з яго заявамі, «...калі вайна і пачнецца, то яна будзе весціся на тэрыторыі агрэсара і малою крывёю, а на варожы ўдар Чырвоная Армія здольная адказаць трайным ударам».Таму што Германія яшчэ ваявала з Англіяй.Па ацэнках савецкага Генштаба суадносіны сіл паміж Германіяй і СССР былі на карысць СССР.

Данясенні савецкіх разведчыкаў, а так сама інфармацыя, якая паступала ад англійскага кіраўніцтва і па дыпламатычным каналам, дзе ўказваліся дні і нават гадзіны пачатку вайны, эфектыўна нейтралізавалася нямецкай дэзінфармацыяй.

Германія своечасова перавяла сваю эканоміку на ваенны лад, ажыццявіла мілітарызацыю ўсёй краіны, далучыла да свайго патэнцыялу эканоміку Заходняй Еўропы. Вермахт меў дэталёва распрацаваны план «Барбароса» і двухгадовы вопыт вядзення буйнамаштабных баявых аперацый, загадзя правёў мабілізацыю і канцэнтрацыю высокамабільных ўдарных груповак на заходніх савецкіх граніцах. Баяздольнасць Чырвонай Арміі была нізкай з прычын раскіданасці частак на вялікай тэрыторыі, незавершанасці будаўніцтва абарончых аб’ектаў на новай мяжы, недахопу падрыхтаваных камандных кадраў, незавершанасці ваеннай рэформы. Тым не менш, савецкае кіраўніцтва лічыла, што колькаснай перавагі над ворагам дастаткова, каб яго разграміць.

На баяздольнасці Чырвонай Арміі вельмі адмоўна сказаліся масавыя рэпрэсіі супраць ваенных кадраў.

Вельмі адмоўна сказалася на развіцці ваенных падзей выключна дрэнная сувязь у арміі, якая - перад нападам нямецкія дыверсанты паралізавалі амаль усю сістэму сувязі. У будучым ні Стаўка, ні Генштаб часта не будуць дакладна ведаць аб сітуацыі на франтах. Недастатковая ўвага да выкарыстання авіяцыі пры правядзенні вайсковых аперацый, забарона адступаць нават пад пагрозай. Нашы войскі не былі падрыхтаваныя да вайны наогул.

17. Разгром нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой. Яго ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне.

6 верасня 1941 г. Гітлер выдае дырэктыву аб наступленні на Маскву. Дзеля гэтага была сканцэнтравана моцная групоўка – 77 дывізій, каля 1 млн. чалавек, 14 тыс. гармат, 1700 танкаў, 950 самалётаў. Чырвоная Армія значна саступала вермахту, на Заходнім фронце было толькі 770 танкаў, 364 самалёта, 9150 гармат. Тым не менш, супраціўленне Чырвонай Арміі было надзвычай моцным. 15 кастрычніка ДКА прымае пастанову «Аб эвакуацыі сталіцы СССР горада Масквы», ў Куйбышаў. 19 кастрычніка ў сталіцы было ўведзена асаднае становішча. 7 лістапада ў 8 гадзін раніцы ў Маскве прайшоў традыцыйны ваенны парад, прысвечаны чарговай гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Рэзервы германскай групоўкі былі вычарпаны. Але да гэтага часу ўжо пачалося контрнаступленне савецкіх войск (5-6 снежня). Да пачатку лютага 1942 г. савецкія войскі прасунуліся на захад на 100-250 км. Былі вызвалены ад захопнікаў Маскоўская і Тульская вобласці. А да красавіка 1942 г. вораг быў адкінуты на 350- 400 км, было вызвалена 60 гарадоў. Узмацніўся аўтарытэт Чырвонай Арміі на міжнароднай арэне, змяніліся стэрэатыпы, з якімі многія заходнія палітыкі падыходзілі да СССР.У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р.Вашкевіч і М.М.Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А.Барэйка, Е.У.Дабравольскі, М.М.Мультан, І.Л.Рагуля, А.Д.Церашкоў, П.М.Чарнышоў. Бітва пад Масквой мела надзвычай значны міжнародны рэзананс. На фронт былі запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і міністр замежных спраў Англіі А.Ідэн. Больш цеснымі сталі кантакты паміж краінамі, якія ваявалі супраць краін «траістага пакту» і Савецкім Саюзам. Выраслі аб’ёмы дапамогі СССР па лініі ленд-лізу. японскі ўрад вырашыў не распачынаць вайну з СССР, да вясны 1942 г.

18.Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні фашыстаў на захопленных тэрыторыях Беларусі – акупацыйны рэжым. Праекты новага палітычнага рэжыму на Усходзе ў Берліне розныя нацысцкія ўстановы распрацоўвалі ўжо з красавіка 1941 г., але яны мелі характар праектаў, бо не былі зацверджаны Гітлерам. Асноўная схема, якую прапаноўвалі Гітлеру была наступная: «буферныя дзяржавы без сваёй інтэлігенцыі». Але Гітлер вырашыў цалкам іх каланізаваць.У адпаведнасці са спецыяльным планам «Ост» прадугледжвалася пасля перамогі над СССР высяленне 2/3 насельніцтва за Урал на працягу 30 гадоў,10-15% падлягалі анямечанню, частка насельніцтва падлягала вынішчэнню (яўрэі і камуністы). Пакінутаму насельніцтву адводзілася роля таннай рабочай сілы. 17 ліпеня 1941 г. было створана асобнае Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый на чале з А.Розенбергам. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню «новага парадку» былі выкладзены ў «Інструкцыі аб асобных абласцях» да дырэктывы №21 (план «Барбароса»), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў. На нарадзе вышэйшых службовых асоб 16 ліпеня 1941 г. Гітлер заявіў, што савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да Рэйху. Асноўная частка планаў - гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай «Ольдэнбург», якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб «Ост». Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных дырэктывах ці ў так званай «Зялёнай папцы» (неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны.)