Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

10 заняткі.асаблівасці тэкстаў навуковага стылю.

...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
21.11.2018
Размер:
55.81 Кб
Скачать

ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА

Практыкаванне 1. Прачытайце. Вызначце тыпы тэкстаў. Свой адказ абгрунтуйце.

І. Сусветны акіян вельмі прыгожы, увесь сіне-блакітны. Таму і Зямля з касмічных трас таксама выглядае блакітнай. Неба ў космасе, наадварот, не блакітнае, а чорнае. Зоркі на ім ярка-белыя, буйныя. Здаецца, вісяць яны так нізка над галавой, што можна дакрануцца да іх рукамі.

Сонца таксама выглядае не так, як на Зямлі, праз тоўшчу атмасферы. Яно нязвычна вялізнае, вельмі зыркае, ажно белае. У час заходу сонца робіцца чырвоным, яно сплюшчваецца ў палоску. І ўзыходзіць вельмі прыгожа. У тым месцы, дзе яно павінна выкаціцца з-за гарызонта, успыхвае так званы колеравы арэол, які пераліваецца, як вясёлка (Паводле П. Клімука).

ІІ. Сонца – найбліжайшая да Зямлі зорка; цэнтральнае цела Сонечнай сістэмы, у якім сканцэнтравана 99,866% яе масы. Сярэдняя адлегласць ад Сонца да Зямлі 149,5 млн км, вуглавы дыяметр Сонца на гэтай адлегласці 31’59’’, 3, дыяметр Сонца 1391 тысяча км, сярэдняя шчыльнасць 1410 кг/м3, паскарэнне сілы цяжару на паверхні Сонца 274 м/с2. Сонца верціцца ў тым жа кірунку, што і Зямля, вакол восі, нахіленай да плоскасці зямной арбіты пад вуглом 82045’. Перыяд вярчэння Сонца 25,38 сярэдніх сонечных сутак на экватары і каля 35 у паўночных абласцях. Лінейная скорасць пунктаў каля экватара ~ 2 км/с. Сонца, як зорка, належыць да жоўтых карлікаў з абсалютнай зорнай велічынёй + 4,85. Асноўную масу Сонца складае вадарод, гелію ў 4-8 разоў менш, астатніх элементаў менш за 1% (БелЭн).

ІІІ. Дакажам тэарэму аб плошчы бакавой паверхні прамой прызмы. Тэарэма. Плошча бакавой паверхні прамой прызмы роўна здабытку перыметра асновы на вышыню прызмы. Доказ. Бакавыя грані бакавой прызмы – прамавугольнікі, асновы якіх – стораны асновы прызмы, а вышыні роўны вышыні h прызмы. Плошча бакавой паверхні прызмы роўна суме плошчаў паказаных прамавугольнікаў, г. зн. роўна суме здабыткаў старон асновы на вышыню h. Калі вынесці множнік h за дужкі, то атрымаем у дужках суму старон асновы прызмы, г. зн. яе перыметр Р. Такім чынам, S бак. = Ph. Тэарэма даказана.

Практыкаванне 2. Параўнайце два ўрыўкі. Вызначце стыль мовы, знайдзіце тэрміны ў абодвух урыўках.

І. Старшыня зноў выклікаў Пошту:

- Вось сведка Відуцкі кажа, што ў тую ноч, калі пакралі коні, Даніла Наздрэйка цэлую ноч быў у млыне. Што вы на гэта скажаце?

  • А што мне да таго. Мусіць, патрэба нейкая была.

  • Як! – здзівіўся суддзя. – Вы ж толькі што казалі, што вы бачылі, як абодва Наздрэйкі позна ноччу выйшлі з хаты і, крадучыся, пайшлі на агарод.

  • Я не казаў, што бачыў.

  • Дык адкуль жа вы ведаеце, што яны выходзілі з хаты?

  • Сам гаспадар, у каго каня ўкралі, Сомік гэта бачыў. Ён жа хлусіць не будзе.

У зале зноў засмяяліся. Старшыня таксама іранічна ўсміхнуўся і больш не дапытваўся.

Радзіліся нядоўга. Праз хвілін дваццаць абвясцілі прысуд, паводле якого вінаватасць Наздрэйкаў у крадзяжы коней лічылася недаведзенай. Справу пастаноўлена было спыніць, і судовыя выдаткі ў суме 10 рублёў 12 капеек спагнаць з Соміка.

Калі вышлі на двор, малады Наздрэйка спыніўся, чакаючы, пакуль будзе праходзіць Сомік.

– Не чапай ты яго, няхай яго сарочка не чапае, гэтага чалавека. Хадзем, - цягнуў бацька Міколу за рукаў.

Даніла баяўся суда і рад быў цяпер, што так яно скончылася. Але Мікола ніяк не мог забыцца ні тых двух тыдняў, калі яны з бацькам сядзелі ў каталажцы, пакуль скончылася следства па гэтай справе, ні таго, як на яго сёння глядзелі ўсе людзі з варожай зацікаўленасцю, як на злодзея, як ён не адважваўся падняць вачэй, каб глянуць на людзей, і як гарэлі яго вушы ад сораму і абурэння.

(К.КрапіваМядзведзічы“)

ІІ. Суб’ектам крымінальнай адказнасці можа быць толькі фізічная асоба, якая дасягнула адпаведнага ўзросту і сваімі дзеяннямі ўчыніла злачынства. Крымінальная адказнасць заўсёды ўздзейнічае непасрэдна на асобу злачынца, нават калі яна суправаджаецца прымяненнем такіх мер пакарання, як штраф або канфіскацыя. Асаблівасцю крымінальнай адказнасці з’яўляецца і тое, што яе ўжыванне звязана з прымяненнем у адносінах да злачынца дастаткова суровых, неспрыяльных для яго мер уздзеяння. З гэтым звязана і яшчэ адна яе асаблівасць. Ускладанне крымінальнай адказнасці ажыццяўляецца толькі судом – шляхам рэалізацыі судовай улады дзяржавы. Парадак ускладання і ўмовы реалізацыі крымінальнай адказнасці адпаведна рэгламентуюцца нормамі крымінальна-працэсуальнага і крымінальна-выканаўчага права. Аднак сутнасць, змест і межы крымінальнай адказнасці вызначаюцца нормамі крымінальнага права.

(А.У. Баркоў, І.А. Грунтоў, Т.І. Доўнар і інш.Крымінальнае права Беларусі“).

Практыкаванне 3. Прачытайце тэкст. Зрабіце яго кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз.

Віна ў злачынствах з фармальным складам

Як вядома, па канструкцыі склады злачынстваў падзяляюцца на матэрыяльныя і фармальныя. Калі аб'ектыўны бок злачынства апісаны ў законе з указаннем не толькі на дзеянне, але і на грамадска небяспечныя вынікі — склад злачынства матэрэыяльны, а калі ў якасці прыкметы аб'ектыўнага боку названа толькі дзеянне — склад злачынства фармальны. Раней мы аналізавалі змест намеру і неасцярожнасці толькі ў дачыненні да злачынстваў з матэрыяльным складам.

Форма, від і змест віны ў злачынствах з фармальным складам, прыкметай якога з'яўляецца магчымасць надыходу грамадска небяспечных вынікаў, вызначаюцца так як і ў злачынствах з матэрыяльным складам.

У злачынствах, для прызнання якіх закончанымі не патрабуецца надыходу грамадска небяспечных вынікаў, форма і від віны вызначаюцца адносна грамадска небяспечнага дзеяння. Змест віны істотна мяняецца.

Злачынства прызнаецца ўчыненым наўмысна, калі асоба, якая яго ўчыніла, усведамляла грамадска небяспечны характар дадзенага дзеяння і жадала яго ўчыніць.

Злачынства прызнаецца ўчыненым па неасцярожнасці, калі асоба, якая яго ўчыніла, не ўсведамляла грамадска небяспечнага характару дадзенага дзеяння, хоць павінна была і магла гэта ўсведамляць.

Такім чынам, наўмысная віна ў дачыненні да фармальных складаў злачынства мае від прамога намеру. Ускосны намер пры такіх злачынствах немагчымы, бо не можа быць гаворкі аб свядомым дапушчэнні ўчынення пэўнага дзеяння пры адсутнасці жадання яго здейсніць. Немагчыма, напрыклад, уявіць, што асоба, якая незаконна носіць агнястрэльную зброю, не жадае яе насіць, але свядома дапускае нашэнне зброі.

Неасцярожная віна ў злачынствах з фармальным складам мае від нядбайнасці. Легкадумнасць выключаецца, бо немагчыма псіхалагічная сітуацыя, калі асоба ўчыняе пэўнае дзеянне і адначасова разлічвае яго не ўчыніць.

(Крымінальнае права Рэспублікі Беларусь/

Пад рэд. дацэнта А. У. Баркова)

Практыкаванне 4. Перакладзіце тэкст. Вызначце яго сістэму моўных сродкаў, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

Постоянный или временный характер действия правового акта не является препятствием для приостановления или прекращения его состояния, т.е. отмены. В законодательстве не всегда четко определяются порядок и юридические последствия приостановления и прекращения действия акта.

Приостановление и прекращение действия (отмена) влекут разные юридические последствия как для самого акта, так и для регулируемых им общественных отношений. Приостановление не влечет за собой утрату актом юридической силы. Оно лишь не дает возможности применять (исполнять) этот акт. Приостановление — это временное прекращение, задержание действия акта.

(А.Н.Крамник «Административное право»)

Практыкаванне 5. Прачытайце прыклады пабочных слоў і выразаў і ўстанавіце іх значэнне: 1) ацэнка (выражэнне ўпэўненасці, няўпэўненасці, сумнення, верагоднасці); 2) эмацыянальная ацэнка (задавальненне, незадавальненне, здзіўленне); 3) крыніца паведамлення; 4) сувязь і парадак думак ці спосаб афармлення думак; 5) выражэнне ветлівасці, прыцягванне ўвагі субяседніка да паведамлення. Пазначце, якія з прыведзеных выразаў могуць быць ужыты ў навуковым стылі.

Калі ласка, нарэшце, на жаль, відаць, па-першае, такім чынам, згадзіцеся, аднак, несумненна, верагодна, на шчасце, як паведамлялі, паслухайце, як відаць, па-другое, здаецца, праўда, адным словам, мусіць, кажуць, вядома, зразумела, спадзяюся, бывала, натуральна, па-мойму, бясспрэчна, наадварот, на маю думку, з аднаго боку, з другога боку, помніцца.

Практыкаванне 6. Перакладзіце тэкст. Зрабіце яго кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз.

Право Великобритании

Заметим, что в Новейшее время закон занял ведущие позиции в системе источников права страны. Роль и влияние прецедента как многовекового главного источника английского права сейчас значительно сужены. Поэтому статутное право (от англ. statute - закон) наряду с делегированным правотворчеством (актами исполнительной власти, изданными ею на основе делегации парламентом части своих законодательных полномочий) с начала XX в. являются основой для регулирования правоотношений в различных сферах. При этом уместно отметить, что в английском праве преобладает такая форма систематизации законодательства, как консолидация. Со второй половины 60-х гг. XX в. уровень консолидации приблизился к давно ожидаемой кодификации английского права, однако подчеркнем, что до настоящего времени ни одна отрасль права Англии не кодифицирована, хотя попытки создания английских кодексов предпринимались неоднократно.

Английское гражданское право регулирует, как и в других странах, имущественные отношения, а также личные имущественные и связанные с ними неимущественные. Многовековая специфика развития английского права сделала эту отрасль, во-первых, достаточно эффективной и гибко приспособляемой к изменяющимся условиям жизни, а, во-вторых, сохранила отдельные традиционные институты гражданского права

Характерной чертой английского гражданского права является его некодифицированность. Как отмечалось выше, источниками гражданского права Великобритании в Новейшее время, в первую очередь, являются статуты (законы). Ими регулируются отношения собственности, некоторые договорные, семейно-брачные отношения. Повсеместно практикуется консолидация соответствующих статутных норм. Именно поэтому иерархию нормативных актов в сфере гражданского права возглавляют консолидированные статуты. Из наиболее известных можно выделить Закон о собственности 1925 г., Закон о продаже товаров 1980г., Закон о компаниях 1985 г.

Прецеденты (судебная практика) в английском гражданском праве в настоящее время преимущественно регулируют большинство договорных и деликтных обязательств.

(А.В. Вениосов, В.В. Сажина

«История государства и права зарубежных стран)

4