Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практические,КСР по ВОВ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.11.2018
Размер:
70.79 Кб
Скачать

Формы і віды работы студэнтаў

Пад рэфератам разумеецца творчая праца з элементамі даследавання, заснаваная, першым чынам, на вывучэнні значнай колькасці навуковай літаратуры па абранай тэме. Аб'ем рэферата можа складаць прыкладна 10-15 старонак друкаванага тэксту (А4).Прачытаўшы вызначаную колькасць кніг, брашур і артыкулаў, зрабіўшы выпісы і канспекты, склаўшы план рэферата, студэнт піша поўны тэкст, які ўключае: тытульны ліст, змест, сам тэкст рэферата, спіс крыніц і літаратуры, калі ёсць, то і дадатак. Тытульны ліст утрымоўвае назву вучэбнай установы, факультэта, назву тэмы, прозвішча і імя аўтара, нумар яго курсу і групы, год напісання працы. У змесце пералічваюцца структурныя элементы рэферата: уводзіны, раздзелы, зааключэнне, спіс крыніц і літаратуры. Разам з рэфератам падаюцца падрыхтоўчыя матэрыялы (выпісы, ксеракопіі артыкулаў або фрагментаў з падручнікаў і манаграфій, канспекты). У іншым выпадку рэферат абараняецца студэнтам на індывідуальнай кансультацыі.

Сачыненне, эсэ. Тэма сачынення-разважання вызначаецца навуковай праблематыкай прадмета навукі. Работа над эсэ дазваляе студэнту самастойна разважаць над пэўнай праблемай, абапіраючыся на свае веды, свой пункт гледжання, светапогляд, выказваць свае думкі і меркаванні па абранаму пытанню. Аб’ём эсэ – 3 старонкі (А4), напісаныя ад рукі.

Канспект артыкула не павінны падмяняцца планамі прац або цалкам перапісаным тэкстам: студэнт павінен навучыцца адбіраць асноўнае. Канспект пішацца ў сшытку з указаннем прозвішча ўладальніка. Абавязкова указываюся выходныя дадзеныя артыкулы: аўтар, назва артыкула, назва часопіса, год, месяц выдання, старонкі. На палях канспекта змяшчаюцца старонкі, дзе размешчаны канспектуемы тэкст.

Прагляд кінафільмаў па тэме і іх абмеркаванне (вуснае ці ў пісьмовым выглядзе).

Тэставанне – працэдура выкарыстання тэстаў з мэтай кантролю засваення ведаў па пэўнаму раздзелу курса. Прадугледжваюцца пісьмовыя тэсты.

Праца з першакрыніцамі. Па пэўных тэмах практычных заняткаў і тэмах, вызначаных на КСР, выкладчыкам прапануюцца вытрымкі з крыніц (дакументаў), якія датычацца дадзенай праблематыкі. Студэнты самастойна працуюць з дакументам і пісьмова (ў сшытку) адказваюць на пытанні, змешчаныя пасля тэкстаў. Адказы здаюцца на праверку выкладчыку.

Складанне мультымедыйнай прэзентацыі з’яўляеца адной з новых формаў самастойнай работы студэнтаў. Гэты від працы прадугледжвае глыбокія веды і добрае валоданне студэнтам матэрыялам вызначанай тэмы. Прыкладны аб’ём прызентацыі – тэма, пытанні, якія выносяцца на абмеркаванне, асноўныя паняцці, 15 слайдаў (тэкставых) па кожнаму пытанню тэмы, ілюстрацыі, карты і г.д.

У ходзе вывучэння курсу прадугледжваецца правядзенне экскурсіі і наведванне лекцый ў музеях, сустрэчы з удзельнікамі Вав, запіс успамін і г.д.

Варыянт тэставага задання

1. У якім горадзе 22 верасня 1939 г. адбыўся сумесны савецка-германскі парад?

а) у Берліне;

б) у Маскве;

в) у Варшаве;

г) у Брэст-Літоўску;

д) у Мінску.

2. “Саюз узброенай барацьбы” ставіў перад сабой на мэце:

а) аб’яднанне польскай дзяржаўнасці;

б) аднаўленне Заходняй Беларусі з СССР;

в) сусветную рэвалюцыю;

г) падтрымку нямецкіх акупацыйных улад.

3. “Котбус” – гэта:

а) назва карнай аперацыі фашыстаў;

б) аперацыя партызан па авалоданню г.п. Ушачы;

в) аперацыя войскаў Чырвонай Арміі ў верасні 1943 г.;

г) аперацыя нямецкіх войскаў супраць рэгулярных войскаў.

4. Якую назву мела першая буйная карная экспедыцыя нямецкіх войскаў супраць партызан у ліпені-жніўні1941 г.:

а) “Балотная ліхаманка”;

б) “Прыпяцкія балоты”;

в) “Котбус”;

г) “Герман”.

5. Які орган здзяйсняў кіраўніцтва Генеральнай акругай Беларусь (“Беларутэнія”):

а) вярхоўны камісарыят Беларутэніі;

б) СС;

в) “Генеральны камісарыят Усходняй Прусіі”;

г) рэйхкамісарыят “Остланд”;

д) “Генеральны камісарыят Беларусі”.

6. Аперацыя “Бура” –гэта:

а) аперацыя Чырвонай Арміі па вызваленню ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада Гомеля;

б) аперацыя Арміі Краёвай па захопу Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны;

в) адна са складаючых аперацыі “Баграціён”;

г) стратэгічны план нямецкага камандавання па барацьбе з партызанамі Беларусі;

д) аперацыя беларускіх падпольшчыкаў.

7. Першая Беларуская партызанская брыгада пад камандаваннем М.Ф.Шмырова пачала дзейнічаць:

а) летам 1941 г.;

б) зімой 1942 г.;

в) вясной 1942 г.;

г) зімой 1943 г.;

д) летам 1943 г.

8. “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” – назва падпольнай арганізацыі, якая дзейнічала ў горадзе:

а) Магілёў;

б) Мінск;

в) Брэст;

г) Віцебск;

д) Орша.

9. Адзін з буднейшых танкавых баёў у першапачатковы перыяд вайны, у якім прымала ўдзел каля 1500 танкаў з абодвух бакоў, адбыўся:

а) 6 ліпеня 1941 г. пад Лепелем;

б) 28 чэрвеня пад Мінскам;

в) 14 ліпеня 1941 г. пад Оршай;

г) 11 ліпеня пад Гомелем;

д) 22 чэрвеня 1941 г. пад Брэстам.

10. Першы этап абарончых баёў на Беларусі ў 1941 г. завяршыўся:

а) акружэннем савецкіх дывізій;

б) узяццем Мінска;

в) затрымкай нямецкіх войскаў на лініі Брэст-Гродна-Магілёў;

захопам Магілёва.

11. Рашэннем нямецкай адміністроацыі беларускія землі у гады Вялікай Айчыннай вайны былі ўключаны ў склад:

а) генеральнай акругі Беларусь рэйхскамісарыята “Остланд”;

б) рэйхскамісарыята “Украіна”;

в) генеральную акругу Літва;

г) усё вышэйпералічанае.

12. Мінскія падпольшчыкі ў акупаваным Мінску выдавалі газету:

а) “Правда”;

б) “Звязда”;

в) “Искра»;

г) «Вести с фронта».

13. Першай гвардзейскай дывізіяй у Чырвонай Арміі стала дывізія пад камандаваннем:

а) С.Куцепава;

б) П.Гаўрылава;

в) І.Русіянава;

г) Ц.Бумажкова;

д) І.Паўлава.

14. Савецкі лётчык, ураджэнец Беларусі, які падчас Курскай бітвы збіў у адным баі 9 самалётаў праціўніка:

а) В.Талаліхін;

б) А.Гаравец;

в) А.Галавачоў;

г) М.Гастэла;

д) І.Русіянаў.

15. Які з раённых цэнтраў Беларусі быў першым вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?

а) Хоцімск;

б) Гарадок;

в) Лоеў;

г) Камарын.

16. Што аб’ядноўвае прозвішчы (адказаць дакладна і канкрэтна)?

а) К.Ракасоўскі, Г.Захараў, І.Чарняхоўскі, І.Баграмян;

----------------------------------------------------------------------

б) П.Панамарэнка, П.Калінін, Р.Мачульскі;

------------------------------------------------------------------

в) А.Зянькова, З.Партнова, Н.Давыдава, А.Барбашоў;

--------------------------------------------------------------------

г) В.Кузняцоў, К.Голубеў, А.Карабкоў;

--------------------------------------------------------------------

д) І.Зубачоў, Я.Фамін, П.Гаўрылаў, А.Кіжаватаў;

--------------------------------------------------------------------

е) М.Гастэла, А.Бурдзянюк, Р.Скарабагаты, А.Калінін.

---------------------------------------------------------------------

17. Аперацыя “Баграціён” пачалася ў:

а) верасні 1944 г.;

б) верасні 1943 г.;

в) чэрвені 1944 г;

д) ліпені 1944 г.

18. Першы этап абарончых баёў на Беларусі ў 1941 г. завяршыўся:

а) акружэннем савецкіх дывізій;

б) узяццем Брэста;

в) захопам Мінска;

г) затрымкай нямецкіх войскаў і зрывам бліцкрыгу.

19. Беларусь была поўнасцю акупавана нямецка-фашысцкімі войскамі:

а) да жніўня 1941 г.;

б) да верасня 1941 г.;

в) да снежня 1941 г.

20. Пра каго вядзецца гаворка:

“Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Іспаніі, работнік Пінскага абкома КП(б)Б, стваральнік партызанскага атрада, які потым пераўтвараўся ў партызанскую брыгаду. Ужо ў час баявых дзеянняў атрымаў воінскае званне генерал-маёра. У пасляваенны час – міністр лясной гаспадаркі БССР”?