Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции.doc
Скачиваний:
207
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
2.14 Mб
Скачать

Паўночная (Прыбалтыйская) глебавая правінцыя

Гэта правінцыя займае паўночную частку рэспублікі. Яе мяжа праходзіць па лініі Смаргонь –- Маладзечна –- Лагойск –- Бялынічы –- Магілёў –- Чэрыкаў –- Крычаў. Паводле прыродных умоў і асаблівасцей глебавага покрыва правінцыя значна адрозніваецца ад астатняй часткі краіны (табл.33).

Геалагічная будова яе характарызуецца тым, што пад невялікай тоўшчай маладых марэнных і водна-ледавіковых адкладаў апошняга зледзянення залягаюць магутныя пласты глін, алеўрытаў, пяскоў, а на ўсходзе і паўночным усходзе нярэдка на паверхню выходзяць гіпс, даламіты, вапнякі. Для рэльефу характэрны рысы канцова-марэнных узгорыстых ландшафтаў, якія чаргуюцца з буйнымі паніжэннямі і нізінамі. Усходнюю частку займае Аршанска-Магілёўскае плато.

Паўночная правінцыя адрозніваецца агракліматычнымі ўмовамі. Гэта найбольш халодная і вільготная частка тэрыторыі рэспублікі. Значэнне гідратэрмічнага каэфіцыента складае 1,7, працягласць вегетацыйнага перыяду –- ад 170 да 190 дзён.

Глебавае покрыва даволі разнастайнае, але паводле грануламетрычнага складу пераважаюць сугліністыя глебы (54,2 %). Менш за ўсё тут тарфяных (1,7 %) і пясчаных (6,9 %) глебаў. Удзельная вага забалочаных зямель складае 55,1 % (табл.33).

Адметнай адзнакай Паўночнай правінцыі з'яўляецца меліярацыйная неўладкаванасць. Сярод сельскагаспадарчых угоддзяў эрадзіраваныя землі займаюць 11,2 %, забалочаныя –- 55,1 %, завалуненыя –- 49,1 %.

Паўночная правінцыя падзяляецца на дзве акругі: Паўночна-заходнюю і Паўночна-ўсходнюю.

Паўночна-заходняя акругамае вельмі разнастайны рэльеф. Тут сустра-каюцца маладыя марэнныя ўзвышшы (Браслаўскае, Свянцянскае, Ушацка-Лепельскае і інш.) і шырокія азёрна-ледавіковыя нізіны (Полацкая і Верхнебярэзін-ская). На тэрыторыі акругі выпадае найбольшая колькасць ападкаў (650—700 мм у год). Разнастайнасць прыродных умоў вызначыла складанасць глебавага покрыва. Для планавання рацыянальнага выкарыстання глебаў, павышэння іх урадлівасці і аховы ў межах Паўночна-заходняй акругі вылучаны чатыры аграглебавыя раёны:Браслаўска-Глыбоцкі,які падзяляецца на два падраёны, Шаркаўшчынска-Верхня-дзвінскі, Полацкі, Вілейска-Докшыцкі.Кожны з гэтых раёнаў характарызуецца пэўным рэльефам і структурай глебавага покрыва.

Паўночна-ўсходняя акруга.Рэльеф гэтай акругі таксама разнастайны. Значныя плошчы займаюць узвышшы: Невельска-Гарадоцкае, Няшчэрдаўскае, Віцебскае і Аршанскае. У гэтай акрузе размяшчаюцца таксама Суражская і Лучоская нізіны. Складанасць рэльефу аказала ўплыў на фарміраванне глебавага покрыва. Даліны і паніжэнні заняты звычайна дзярнова-падзолістымі забалочанымі і дзярновымі забалочанымі глебамі, а на ўзвышшах значнае распаўсюджванне атрымалі эразійныя працэсы. Гадавая сума ападкаў у гэтай акрузе складае 550—600 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду вагаецца ад 170 да 185 дзён.

Разнастайнасць прыродных умоў і глебавага покрыва дазволіла вылучыць у межах акругі чатыры аграглебавыя раёны: Сенненска-Расонска-Гарадоцкі, Віцебска-Ліёзненскі, Аршанска-Горацка-Мсціслаўскі, Шклоўска-Чавускі (рыс.46).

Цэнтральная (Беларуская) глебавая правінцыя

Паўднёвая мяжа правінцыі праходзіць прыблізна па лініі Брэст –- Івацэвічы –- Салігорск –- Любань –- Старыя Дарогі –- Жлобін –- Рэчыца –- Лоеў. У геамарфалагічных адносінах яна ахоплівае Ашмянскае і Мінскае ўзвышшы, Прыбугскую, Лідскую, Баранавіцкую, Цэнтральнабярэзінскую і Чачэрскую раўніны, Сярэдне- і Верхнянёманскую нізіны. Агульныя рысы рэльефу гэтай правінцыі маюць адрозненні: на поўначы размяшчаюцца маладыя ўзвышшы і грады марэннага паходжання, а на поўдні –- выраўнаваныя тэрыторыі Перадпалесся. У рэльефе пераважаюць схілы са стромкасцю менш за 3о, якія займаюць 68 % тэрыторыі.

Табліца 33

Прыродна-экалагічная характарыстыка глебавых правінцый Беларусі

Прыродна-экалагічная характарыстыка

Правінцыі

Увогуле па рэспуб-ліцы

Паўночная

Цэнтральная

Паўднёвая

Агракліматычныя ўмовы:

сума тэмператур >+10 оС

2230

2270

2430

2320

сума ападкаў за перыяд з тэмпературай >+10 оС

360

350

330

350

гідратэрмічны каэфіцыент

1,7

1,5

1,3

1,5

характарыстыка рэльефу:

схілы са стромкасцю <3о, %

15,3

68,0

95,1

65,4

сярэдняя даўжыня схілаў, м

364

398

383

390

схілы са стромкасцю 3--5о, %

59,4

27,7

3,3

27,6

сярэдняя даўжыня схілаў, м

291

346

308

322

схілы са стромкасцю >5о, %

25,3

3,3

1,6

7,0

сярэдняя даўжыня схілаў, м

257

320

236

271

Глебы (% ад агульнай плошчы):

сугліністыя і гліністыя

54,2

30,1

2,7

25,9

супясчаныя

37,2

55,1

39,5

48,4

пясчаныя

6,9

11,3

47,4

20,3

тарфяныя

1,7

3,5

10,4

5,4

Меліярацыйны стан зямель:

эрадзіраванасць, %

11,2

7,7

4,5

7,5

забалочанасць, %

55,1

33,5

49,3

42,4

завалуненасць, %

49,1

38,8

7,1

26,6

контурнасць, га

6,0

16,4

15,9

11,6

Цэнтральная правінцыя па кліматычных умовах неаднародная. Працягласць вегетацыйнага перыяду змяняецца ад 200 дзён на захадзе да 196 дзён у цэнтры і 192 дзён на ўсходзе правінцыі. Сума актыўных тэмператур вышэй за +10 оС складае 2 270о, а гідратэрмічны каэфіцыент –- 1,5. Сярэднегадавыя тэмпературы змяняюцца ад +7,3она захадзе да +5она ўсходзе. Колькасць атмасферных ападкаў складае за год 550—600 мм. Аднак на Ашмянскім і Мінскім узвышшах яна дасягае 650--680 мм.

Глебавае покрыва Цэнтральнай правінцыі адрозніваецца як па будове глебаўтваральных і подсцільных парод, так і праяўленнем глебаўтваральных працэсаў. Забалочаныя глебы займаюць тут каля 34 %, а эрадзіраваныя – каля 8 %. Паводле грануламетрычнага складу пераважаюць супясчаныя глебы (55,1 %), на другім месцы стаяць сугліністыя (30,1 %). У параўнанні з Паўночнай правінцыяй большую ўдзельную вагу маюць тарфяна-балотныя глебы.

Нягледзячы на цэласнасць тэрыторыі, у асобных частках яе ёсць спецыфічныя асаблівасці рэльефу, глебаўтваральных парод і клімату. Таму Цэнтральная правінцыя падзяляецца на тры глебава-кліматычныя акругі: Заходнюю, Цэнтральную і Усходнюю (рыс.46).

Заходняя акруга займае Гродзенскую і невялікую тэрыторыю Мінскай і Брэсцкай абласцей. У рэльефе акругі пераважаюць раўніны (Лідская, Прыбугская, Баранавіцкая) і нізіны (Сярэдне- і Верхнянёманская). У асобных раёнах уздымаюцца невялікія ўзвышшы (Навагрудскае і Ваўкавыскае).

Кліматычныя ўмовы акругі даволі аднастайныя. За год выпадае 550 мм ападкаў, а працягласць вегетацыйнага перыяду –- 184 дні.

У якасці глебаўтваральных парод выступаюць пераважна водна-ледавіковыя і марэнныя супескі, радзей лёсападобныя супескі і старажытнаалювіяльныя пяскі.

У межах Заходняй акругі вылучаюцца тры раёны, кожны з якіх мае блізкія глебава-экалагічныя ўмовы: Гродзенска-Ваўкавыска-Лідскі, Мастоўскі, Навагрудска-Нясвіжска-Слуцкі.

Цэнтральная акругахарактарызуецца буйнаўзгорыстым і канцова-марэнным градавым рэльефам. Ашмянскае і Мінскае ўзвышшы –- гэта самыя павышаныя тэрыторыі рэспублікі. Сустракаюцца тут і слабахвалістыя раўніны (Пухавіцка-Асіповіцкае плато і частка Цэнтральнабярэзінскай раўніны).

Асноўнымі глебаўтваральнымі пародамі ў гэтай акрузе з'яўляюцца марэнныя і водна-ледавіковыя суглінкі і супескі. Месцамі сустракаюцца старажытна-алювіяльныя пяскі, а таксама тарфянікі розных тыпаў.

На яе тэрыторыі выпадае 600—650 мм атмасферных ападкаў, сярэднегадавая тэмпература складае 5,5о, а вегетацыйны перыяд працягваецца 192 дні.

Асаблівасці прыродных умоў розных частак Цэнтральнай акругі і характар глебавага покрыва дазваляюць вылучыць два аграглебавыя раёны: Ашмянска-Мінскі, Уздзенска-Асіповіцка-Чэрвеньскі.

Усходняя акругаадрозніваецца пласкахвалістым рэльефам. Тэрыторыя расчлянёна сучаснымі рачнымі далінамі і скразнымі мелкімі далінамі старажытных патокаў. Глебаўтваральнымі пародамі ў гэтай акрузе з'яўляюцца лёсападобныя, марэнныя і водна-ледавіковыя суглінкі, водна-ледавіковыя супескі і пяскі, а таксама сучасны алювій і торф.

Акруга займае крайні паўднёвы ўсход краіны, таму кліматычныя ўмовы тут найбольш суровыя ў параўнанні з умовамі іншых акруг правінцыі. Клімат больш кантынентальны. Гадавая колькасць ападкаў складае 500—550 мм.

У залежнасці ад прыродных умоў і асабліва ад глебавага покрыва на тэрыторыі Усходняй акругі вылучаны два глебавыя раёны: Рагачоўска-Слаўгарадска-Клімавіцкі і Кіраўска-Гомельска-Хоцімскі. У межах апошняга раёна вылучаны яшчэ два падраёны, якія адрозніваюцца, у першую чаргу, паходжаннем глебаўтваральных парод.

Паўднёвая (Палеская) глебавая правінцыя

Паўднёвая правінцыя ахоплівае асобны геамарфалагічны раён –- Палескую нізіну, якая з'яўляецца вялікай слабаўвагнутай катлавінай, запоўненай старажытнаалювіяльнымі і водна-ледавіковымі наносамі, пераважна пяскамі і супескамі. Асобнымі ўчасткамі трапляюцца донна-марэнныя адклады, якія перакрыты пясчанымі тоўшчамі.

Рэльеф Палескай нізіны раўнінны, з сістэмай плоскіх рачных тэрас, пераходзячых адна ў адну, і старажытных плоскіх катлавін, якія прымыкаюць да азёр Чырвонае, Выганаўскае, Спораўскае і інш. Для гэтай правінцыі характэрна наяўнасць вялізных забалочаных прастораў і балот. На фарміраванні рэльефу адбілася дзейнасць старажытных і сучасных рэк. Галоўная рака Палесся –- Прыпяць і яе прытокі –- Гарынь і Пціч маюць некалькі слабавыяўленых тэрас. Рачныя даліны шырокія і часта затарфаваныя.

Паўднёвая правінцыя самая цёплая. Сума актыўных тэмператур вышэй за +10оскладае ў сярэднім 2 430о, а працягласць вегетацыйнага перыяду –- 195—210 дзён. Гідратэрмічны каэфіцыент –- 1,3. Гэта сведчыць аб няўстойлівым увільгатненні тэрыторыі.

У глебавым покрыве вялікую ўдзельную вагу займаюць глебы пясчанага грануламетрычнага складу. У адрозненне ад іншых правінцый значныя плошчы належаць тарфяным глебам (10,4 %). Сугліністыя глебы займаюць толькі 2,7 % (табл.33).

Паўднёвая (Палеская) правінцыя падзяляецца на дзве акругі: Паўднёва-заходнюю і Паўднёва-ўсходнюю.

Паўднёва-заходняя акруга паводле рэльефу –- гэта аднастайная раўніна з асобнымі шырокімі слабапрыўзнятымі грывамі і яшчэ больш шырокімі паніжэннямі. Месцамі трапляюцца прыўзнятыя на 10--15 м згладжаныя бугры.

Акруга характарызуецца найменшай ва ўмовах Беларусі ўстойлівасцю зімы. У 20—30 % выпадкаў у зімовы перыяд у гэтай акрузе не ўтвараецца ўстойлівага снежнага покрыва. За год тут выпадае каля 500 мм ападкаў, вегетацыйны перыяд працягваецца 200—205 дзён, а сума актыўных тэмператур вышэй за 10одасягае 2 500оС.

Асаблівасці прыродных умоў і глебавага покрыва далі магчымасць вылучыць у гэтай акрузе тры глебавыя раёны: Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскі; Ганцавіцка-Лунінецка-Маларыцка-Столінска-Пінскі, які падзяляецца на чатыры падраёны, і Тураўска-Давыд-Гарадоцкі.

Паўднёва-ўсходняя акруга ахоплівае наступныя геамарфалагічныя выдзелы: Гомельскае Палессе, Мазырска-Хойніцка-Брагінскую граду і Ельска-Нараўлянскую нізіну.

Гэта акруга з'яўляецца найбольш засушлівай сярод іншых акруг Беларусі. У паўднёва-ўсходняй частцы яе выпадае менш за 500 мм ападкаў у год. Сярэдняя тэмпература года складае 6,5 оС, а працягласць вегетацыйнага перыяду –- 196—200 дзён.

Асноўнымі глебаўтваральнымі пародамі з'яўляюцца пяскі і супескі старажытнаалювіяльнага і водна-ледавіковага паходжання. Сустракаюцца таксама лёсападобныя і марэнныя размытыя суглінкі. Невялікія плошчы займаюць тарфяныя адклады нізіннага тыпу.

У межах Паўднёва-ўсходняй акругі вылучаюцца два глебавыя раёны: Любанска-Светлагорска-Калінкавіцка-Ельскі, які падзяляецца на два падраёны, іМазырска-Хойніцка-Брагінскі.