Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции.doc
Скачиваний:
207
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
2.14 Mб
Скачать

Класіфікацыя і характарыстыка тыпаў глеБаў беларусі

Першыя звесткі аб класіфікацыі глебаў Беларусі з'явіліся ў працы прафесара В. Г. Касаткіна “Аб глебах Беларусі”, надрукаванай у 1923 г., у якой паказана, што для рэспублікі занальнымі глебамі з'яўляюцца падзолістыя. Ступень ападзоленасці іх звязана з грануламетрычным складам і ўмовамі залягання па рэльефу. Пры гэтым моцна- і сярэднепадзолістыя глебы былі вылучаны на сугліністых пародах, на супясчаных і пясчаных, якія падсцілаюцца марэнным суглінкам, –- глыбока ападзоленыя, а на магутных пясках –- скрытападзолістыя (“баравыя глебы”).

Я.Н.Афанасьеў (1926) на аснове абагульнення матэрыялаў рэкагнасцы-ровачных глебавых даследаванняў адзначае, што на ўсіх павышаных участках рэльефу сфарміраваліся падзолістыя глебы. У залежнасці ад грануламетрычнага складу глебаўтваральных парод яны падзяляюцца на слаба-, сярэдне- і моцнападзолістыя. Я. Н. Афанасьеў, Г. І. Пратасеня, А. Г. Мядзведзеў у сумеснай працы (1933), прысвечанай аграхімічнай характарыстыцы глебаў Беларусі, адзначаюць, што фарміраванне глебаў рэспублікі адбываецца пад уздзеяннем дзярнова-лугавога, падзолістага, балотнага і саланчаковага працэсаў.

У падрыхтаванай пад рэдакцыяй І. С. Лупіновіча і П. П. Рагавога манаграфіі (1952), якая падагульняе глебавыя даследаванні за мінулыя 25—30 гадоў, вылучаецца шэсць тыпаў глебаў –- дзярновыя, дзярнова-падзолістыя, забалочаныя, дзярнова-балотныя, тарфяна-балотныя, алювіяльна-лугавыя. Сярод іх найбольш поўна ахарактарызаваны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, якія сфарміраваліся пад уплывам занальных працэсаў глебаўтварэння.

Значнай падзеяй у гісторыі вывучэння глебаў Беларусі з'явіліся буйнамаштабныя глебавыя даследаванні ўсіх калгасаў і саўгасаў краіны (1958—1964). Згодна класіфікацыі А. Г. Мядзведзева, М. П. Булгакава, Ю. І. Гаўрыленкі (1960), глебы з дыференцыраваным профілем аднесены да падзолістых і дзярнова-падзолістых забалочаных з падзелам іх на тры падтыпы па ступені ападзольвання. Глебы, якія маюць у профілі адзнакі гідрамарфізму, аднесены да тыпу дзярнова-падзолістых забалочаных з раздзяленнем іх на тры падтыпы (часова залішне ўвільготненыя, глеяватыя і глеевыя).

Вялікі ўклад у развіццё класіфікацыі глебаў краіны ўнеслі навукоўцы-глебазнаўцы М. І. Смяян, Т. А. Раманава, І. М. Салавей, якія ўпершыню ахарактарызавалі бурыя лясныя глебы Беларусі, вылучаныя на яе тэрыторыі, правялі дэталёвае даследаванне паўгідраморфных і гідраморфных, у тым ліку і поймавых, глебаў.

У адпаведнасці з падрыхтаванымі метадычнымі ўказаннямі “Палявое даследаванне і картаграфаванне глебаў Беларусі” (пад рэдакцыяй М. І. Смяяна, Т. М. Пучкаровай, Г. А. Ржэвуцкай; 1990) на тэрыторыі рэспублікі вылучаны наступныя генетычныя тыпы глебаў:

  1. дзярнова-карбанатныя;

  2. бурыя лясныя;

  3. падзолістыя;

  4. дзярнова-падзолістыя;

  5. дзярнова-падзолістыя забалочаныя;

  6. балотна-падзолістыя;

  7. дзярновыя забалочаныя;

  8. тарфяна-балотныя нізінныя;

  9. тарфяна-балотныя верхавыя;

  10. алювіяльныя (пойменныя) дзярновыя;

  11. алювіяльныя старапойменныя (палеапойменныя) дзярновыя, дзярновыя забалочаныя;

  12. алювіяльныя балотныя;

  13. антрапагенныя.

Генетычны тыпз'яўляецца галоўнай таксанамічнай адзінкай класіфікацыі. У аснову яго вылучэння пакладзена будова глебавага профілю, якая адлюстроўвае аднатыпнасць працэсаў глебаўтварэння.

Больш нізкімі ўзроўнямі класіфікацыі глебаў Беларусі з'яўляюцца падтыпы, роды, віды і разнавіднасці.

Падтыпывылучаюцца паводле змянення глебавага профілю, абумоўленага рознай ступенню праяўлення працэсу, які накладваецца на папярэдні;роды–- паводле генезісу і характару будовы глебаўтваральных парод;віды–- паводле выяўленасці адзнак, якія характарызуюць асноўны элементарны працэс;разнавіднасці–- паводле грануламетрычнага складу глебаўтваральных і подсцільных парод.

Дзярнова-карбанатныя глебы

Займаюць невялікія плошчы (0,1 %) ворыва і распаўсюджаны ў выглядзе дробных лапін сярод дзярнова-падзолістых глебаў у розных рэгіёнах рэспублікі. Фарміруюцца гэтыя глебы на карбанатных пародах або пры неглыбокім іх заляганні ў аўтаморфных умовах пад уплывам дзярновага працэсу глебаўтварэння. Да карбанатных парод на Беларусі належаць: вапняковыя адклады карэннага залягання; прэснаводныя (другасныя) утварэнні ў выглядзе мергелю, амергелёваных парод і вапняковых туфаў; карбанатная марэна. Колькасць карбанатаў (СаСО3) у гэтых пародах складае ад 35--40 да 80--95%.

Нягледзячы на прамыўны тып воднага рэжыму, вышчалочванне карбанатаў з верхняга гумусавага гарызонта ў ніжнія нязначнае. Арганічныя кіслоты ў гэтых глебах нейтралізуюцца і ўтвараюць солі, якія замацоўваюцца ў верхніх гарызонтах. Гэта спрыяе накапленню гумусу, насычанага карбанатамі.

Марфолага-генетычная будова і ўласцівасці дзярнова-карбанатных асвоеных глебаў паказаны на рыс. 37. Магутнасць гумусавага гарызонта звычайна больш за 25 см, а колькасць гумусу –- 3—5 % і больш. Гумусавы гарызонт мае камякавата-зярністую агранамічна каштоўную структуру і добрыя водна-фізічныя ўласцівасці. Рэакцыя асяроддзя гэтага гарызонта часцей за ўсё слабакіслая або нейтральная. Для гэтых глебаў характэрна высокая ёмістасць паглынання і ступень насычанасці кальцыем і магніем. Па наяўнасці ілу і хімічных уласцівасцях генетычны профіль дзярнова-карбанатных глебаў не дыферэнцыраваны або дыферэнцыраваны вельмі слаба.

У залежнасці ад ступені выяўленасці працэсу глебаўтварэння дзярнова-карбанатныя глебы падзяляюцца на тры падтыпы: тыповыя, вышчалачаныя і ападзоленыя.

Тыповыя дзярнова-карбанатныяглебы сустракаюцца пераважна ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях і прымеркаваны да амергелёваных лёсападобных суглінкаў нізкага міжрэчча Прыпяць–Сцвіга. Невялікімі ўчасткамі яны трапляюцца таксама ў Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях у месцах блізкага залягання вапнякоў, мелу, даламіту і іншых карбанатных парод.

Магутнасць гумусавага гарызонта тыповых дзярнова-карбанатных глебаў дасягае 0,5 м і больш. Для яго характэрна чорная або цёмна-шэрая афарбоўка, зярністая структура. Закіпанне ад салянай кіслаты назіраецца на паверхні або ў межах гумусава-акумулятыўнага гарызонта, які развіваецца непасрэдна на карбанатнай пародзе. Колькасць гумусу самая вялікая і складае 4—6 %, гідралітыч-ная кіслотнасць – 0,5—1,7 м.экв/100 г глебы, а насычанасць асновамі –- 90—99 %.

Дзярнова-карбанатныя вышчалачаныяглебы разам з перагнойным гарызонтам у профілі маюць і пераходны гарызонт В. Развіваюцца часцей за ўсё на пародах, якія характарызуюцца невялікай колькасцю СаСО3(прэснаводныя вапняковыя і марэнныя адклады). Пры вывучэнні гэтых глебаў адзнакі вышчалочвання выяўлены ў ніжняй частцы гарызонта А або ў самай верхняй частцы гарызонта В. Тут мае месца некаторае зніжэнне валавой колькасці СаО,MgO,Fe2O3і адноснае накапленнеSiO2. Колькасць гумусу ў дзярнова-карбанатных вышчала-чаных глебах складае 3—5 %, а насычанасць асновамі ўзрастае ад 60 % у гуму-савым гарызонце да 85 % у пераходным гарызонце. Закіпанне ад салянай кіслаты звычайна пачынаецца з глыбіні 40—60 см.

Дзярнова-карбанатныя ападзоленыяглебы маюць слаба выяўлены падзолісты гарызонт і характарызуюцца наступнай будовай:

Ао–- А1–- А1А2–- В1–- ВСк–- Ск.

Падзолісты гарызонт афарбаваны ў палевы колер, а ілювіяльны –- у буры або чырвона-буры. Рэакцыя асяроддзя гумусавага гарызонта слабакіслая, колькасць гумусу да 3 %. Глыбіня закіпання для гэтых глебаў складае 60—90 см.

Глебы дзярнова-карбанатнага тыпу маюць высокую прыродную ўрадлівасць. Па рэспубліканскай баніціровачнай шкале сугліністыя варыянты гэтых глебаў ацэньваюцца ў 76—100 балаў. Пры адпаведнай агратэхніцы ў гаспадарках рэспублікі на іх атрымліваюць самыя высокія і ўстойлівыя ўраджаі ўсіх сельскагаспадарчых культур. Аднак найбольш мэтазгодна выкарыстоўваць дзярнова-карбанатныя глебы для вырошчвання патрабавальных да ўрадлівасці культур –- агародніны, цукровых буракоў, сталовых і кармавых караняплодаў, пшаніцы, зернебабовых, канюшыны і інш. Для павышэння ўрадлівасці такія глебы трэба добра апрацоўваць і ўносіць угнаенні, асабліва на стараворных участках.

Бурыя лясныя глебы

На тэрыторыі Беларусі бурыя лясныя глебы ўпершыню былі вылучаны і ахарактарызаваны Т. А. Раманавай і П. С. Самадуравым у 1963 г. У рэльефе яны займаюць адносна павышаныя і добра дрэніраваныя ўчасткі на рыхлых глебаўтваральных пародах багатага мінералагічнага складу. Ва ўмовах Беларусі такімі пародамі з'яўляюцца марэнныя або водна-ледавіковыя пясчана-гравійныя і гравійна-галечнікавыя адклады. Развіваюцца пад шыракалістымі (дубравамі) або хвойна-шыракалістымі лясамі з пышным разнатраўным покрывам (пажарніца лясная, асака двухрадковая, чына веснавая, мышыны гарошак, канюшына горная, крынічнік лекавы і інш.).

Характэрнай асаблівасцю фарміравання бурых лясных глебаў з'яўляецца агліненне глебавага профілю, што азначае ўтварэнне і накапленне другасных гліністых мінералаў на месцы мінералаў мацярынскай пароды.

Апад гэтых лясоў, багаты на зольныя рэчывы, змяшчае вялікую колькасць асноў і паўтарачных аксідаў. Гэта не толькі спрыяе хуткай гуміфікацыі, але і абумоўлівае асаблівы састаў глебавага гумусу, які адносіцца да катэгорыі “мяккага гумусу”.

Як і дзярнова-карбанатныя, бурыя лясныя глебы на тэрыторыі рэспублікі займаюць невялікую плошчу. Значныя масівы іх знаходзяцца ў цэнтральнай і заходняй частках краіны (Мінская, Гродзенская і Брэсцкая вобласці).

Марфолага-генетычныя асаблівасці гэтых глебаў паказаны на рыс.38. Генетычны профіль мае слабую дыферэнцыяцыю на гарызонты. У верхніх гарызонтах бурых лясных глебаў адбываецца значнае накапленне ілістай фракцыі і плаўнае яе змяншэнне ўніз па профілі. Гэтыя глебы маюць адносна высокую кіслотнасць па ўсім профілі (4,5—5,0) і невысокую колькасць абменных асноў. Характэрна прыкметная акумуляцыя абменных катыёнаў Са і Mgу верхняй частцы і паступовае змяншэнне іх колькасці з глыбінёй. Колькасць гумусу ў перагнойна-акумулятыўных гарызонтах складае 8—9 %. Бурыя лясныя глебы маюць добрую аэрацыю і спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Для іх профілю характэрна аднатонная бураватая афарбоўка з паступовым асвятленнем уніз.

Абагульненне матэрыялаў буйнамаштабных глебавых даследаванняў паказвае, што гэты тып глебаў знаходзіцца пераважна пад лесам. Вылучэнне іх на глебавых картах мае істотнае гаспадарчае значэнне, таму што яны асабліва каштоўныя ў лясной гаспадарцы. Бурыя лясныя глебы прыдатныя для вырошчвання дубу і іншых патрабавальных дрэвавых парод.

Падзолістыя глебы

Ва ўмовах Беларусі глебы гэтага тыпу распаўсюджаныя пераважна на надпоймавых тэрасах і зандравых раўнінах, складзеных бескарбанатнымі сартаванымі кварцавымі пяскамі. Фарміруюцца пад хвойнымі лясамі (ельнікамі чарнічна-імшыстымі, саснякамі ялова-чарнічна-імшыстымі, імшыстымі) пры адсутнасці травяністай расліннасці. У сувязі з гэтым пры штогадовым адміранні часткі дрэвавай і мохавай расліннасці на паверхні глебы накопліваюцца рэшткі, у якіх мала зольных элементаў і азоту. Пры іх раскладанні ўтвараюцца нізкамалекулярныя растваральныя ў вадзе арганічныя кіслоты. Гэтыя кіслоты перамяшчаюцца ўніз па глебавым профілі, выклікаюць ападзольванне глебаў з самага верху, непасрэдна пад лясным подсцілам. У выніку фарміруюцца глебы, профіль якіх звычайна складзены з наступных гарызонтаў:

А0–- А1А2–- А2–- (А2В1), В1–- В2–- ВСg.

Падзолістыя глебы змяшчаюць мала гумусу (каля 1,0 %). У яго саставе пераважаюць фульвакіслоты. Ступень насычанасці асновамі складае 50 %, рэакцыя асяроддзя кіслая. Гэтыя глебы бедныя азотам, фосфарам і каліем. У той жа час колькасць рухомага жалеза і алюмінію можа быць такой вялікай, што з'яўляецца таксічнай для раслін. Падзолістыя глебы бесструктурныя, адрозніваюцца неспрыяльнымі фізічнымі ўласцівасцямі.

Адзначаная характарыстыка сведчыць аб тым, што глебы гэтага тыпу маюць вельмі нізкую прыродную ўрадлівасцю. Пры выкарыстанні іх у сельскагаспадарчай вытворчасці неабходна праводзіць вялікую работу па акультурванню шляхам унясення высокіх доз арганічных і мінеральных угнаенняў, вапнавання, павелічэння магутнасці ворнага гарызонта, сідэрацыі.

Падзолістыя глебы трапляюцца па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, аднак найбольш яны пашыраны ў паўднёвай і паўднёва-заходняй частках Беларусі.

Дзярнова-падзолістыя глебы

Глебы дзярнова-падзолістага тыпу –- найбольш пашыраныя на тэрыторыі Беларусі. Сярод ворных зямель яны займаюць каля 52 %, а па абласцях – ад 32,5 % у Брэсцкай вобласці да 71,9 % у Гродзенскай (рыс.39). Гэтыя глебы развіваюцца амаль на ўсіх глебаўтваральных пародах, у вельмі разнастайных умовах рэльефу, складу парод, расліннасці, што па-рознаму ўплывае на іх знешні выгляд і ўласцівасці. Ва ўмовах рэспублікі дзярнова-падзолістыя глебы сфарміраваліся пад шыракаліста-хвойнымі лясамі з мохава-травяністым і травяністым наземным покрывам пры прамыўным водным рэжыме, які больш выражаны ў паўночнай зоне. Багатая расліннасць і адносна высокая біялагічная прадукцыйнасць абумовілі ўтварэнне гумусавага гарызонта. У гэтым адно з асноўных адрозненняў дзярнова-падзолістых глебаў ад падзолістых. Як і падзолістыя глебы, яны маюць кіслую рэакцыю асяроддзя, змяшчаюць мала элементаў жыўлення раслін і гумусу. У той жа час гэтыя глебы ў большасці сваёй характарызуюцца спрыяльнымі водна-фізічнымі ўласцівасцямі. Таму пасля паляпшэння іх агранамічнага стану дзярнова-падзолістыя глебы могуць забяспечыць атрыманне высокіх ураджаеў сельскагаспадарчых культур, што вырошчваюцца ў рэспубліцы. Урадлівасць глебаў гэтага тыпу ў значнай ступені залежыць ад грануламетрычнага складу і будовы глебаўтваральных і подсцільных парод. Вывучэнне прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур на розных глебах паказала, што найбольш урадлівымі з'яўляюцца сугліністыя, асабліва пылавата-сугліністыя глебы, а таксама супясчаныя, якія падсцілаюцца марэнай. Гэтыя глебы маюць больш устойлівы водны рэжым і лепш забяспечаны элементамі жыўлення раслін.

Згодна з прынятай на Беларусі класіфікацыяй, дзярнова-падзолістыя глебы падзяляюцца на чатыры падтыпы: 1) дзярнова-палева-падзолістыя; 2) уласна дзярнова-падзолістыя (белаватыя); 3) дзярнова-падзолістыя эрадзіраваныя; 4) дзяр-нова-падзолістыя акультураныя.

Дзярнова-палева-падзолістыя глебыразвіваюцца на больш багатых па мінералагічным складзе глебаўтваральных пародах (лёсах, лёсападобных і марэнных адкладах) пераважна сугліністага і супясчанага грануламетрычнага складу, на добра дрэніраваных участках. Асноўныя масівы іх узвораны і выкарыстоўваюцца ў земляробстве. У прыродным стане заняты звычайна яловымі лясамі.

Марфолага-генетычная характарыстыка дзярнова-палева-падзолістых глебаў, развітых на магутных лёсападобных суглінкахпаказана на рыс.40. Адметнай асаблівасцю глебаў гэтага падтыпу з'яўляецца палевая афарбоўка падзолістага гарызонта А22В1). Для профілю гэтых глебаў характэрна выразная дыференцыяцыя на генетычныя гарызонты. У гарызонце А2адзначаецца значнае змяншэнне колькасці фізічнай гліны і ілу, абменных катыёнаў Са іMg. Увесь профіль мае кіслую або слабакіслую рэакцыю глебавага асяроддзя. Колькасць гумусу памяншаецца з глыбінёй.

Дзярнова-палева-падзолістыя глебы на марэнных адкладахмаюць характэрныя асаблівасці, якія абумоўлены будовай і хімічным саставам глебаўтваральных парод. На тэрыторыі Беларусі марэнныя адклады больш шырока распаўсюджаны ў якасці подсцільных парод. Паверхневае заляганне маюць пераважна маладыя марэны апошняга Валдайскага зледзянення. Яны займаюць значныя плошчы ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах рэспублікі.

Марфолага-генетычны профіль дзярнова-палева-падзолістых супясчаных глебаў, якія падсцілаюцца марэнным суглінкам, паказаны на рыс.41. Адметнай рысай гэтых глебаў з'яўляецца значна меншая магутнасць элювіяльнай часткі профілю. Для грануламетрычнага складу характэрна абядненне драбназёму пылаватымі часцінкамі і пераважная наяўнасць дробнага і сярэдняга пяску. Выразна праяўляецца змяншэнне ілу і абменных катыёнаў Са і Mgу падзолістым і рэзкае павелічэнне іх у ілювіяльным гарызонце.

Профіль мае слабакіслую рэакцыю, у ніжніх гарызонтах кіслотнасць часта зніжаецца. Сярэдняя глыбіня закіпання ад салянай кіслаты складае 110—120 см.

Дзярновыя палева-падзолістыя глебы маюць спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Аб'ёмная шчыльнасць змяняецца звычайна ад 0,55—1,16 г/см3у гумусавым гарызонце да 1,55—1,77 г/см3у ілювіяльным, а агульная порыстасць – ад 52,1—55,2 да 44,5--50,4 %.

Нягледзячы на шэраг адмоўных уласцівасцей (кіслая рэакцыя, малая колькасць гумусу, невысокая насычанасць асновамі), дзярнова-палева-падзолістыя сугліністыя і супясчаныя глебы маюць самую высокую прыродную ўрадлівасць сярод дзярнова-падзолістых глебаў Беларусі. У параўнанні з іншымі яны лепш забяспечаны элементамі жыўлення раслін, маюць спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Размяшчэнне вялікімі масівамі на выраўнаваных участках рэльефу робіць іх зручнымі для шырокага выкарыстання сродкаў механізацыі. Пры правільнай агратэхніцы гэтыя глебы могуць даваць высокія ураджаі сельскагаспадарчых культур з павышанымі патрабаваннямі да глебавых умоў (пшаніца, ячмень, лён, цукровыя буракі, гарох, люцэрна і інш.). Па рэспубліканскай ацэначнай шкале іх урадлівасць ацэньваецца ў 58—71 бал.

Уласна дзярнова-падзолістыя глебыў прыродных умовах сфарміраваліся пад сасновымі і яловымі лясамі на рыхлых водна-ледавіковых, азёрна-ледавіковых і старажытнаалювіяльных бескарбанатных глебаўтваральных пародах пры аслабленым паверхневым і ўнутрыглебавым сцёку. Маюць падзолісты гарызонт белаватага або палева-белаватага колеру. Ад дзярнова-палева-падзолістых глебаў, якія сфарміраваліся на такіх самых пародах, адрозніваюцца больш нізкай ёмістасцю паглынання і абядненнем падзолістага гарызонта аморфнымі аксідаміFe2O3iAl2O3.

Дзярнова-падзолістыя глебы на рыхлых адкладах маюць своеасаблівыя знешнія адзнакі і ўласцівасці, якія ў значнай ступені вызначаюцца характарам глебаўтваральных парод (нязначная колькасць фракцыі фізічнай гліны, нізкая водаўтрымальная здольнасць, добрая водапранікальнасць). Профіль цалінных глебаў гэтага падтыпу звычайна ўключае наступныя гарызонты:

А0–- А1А2–- А2В1–- В1–- ВС –- Сg.

Пры асваенні пад ворыва адбываецца трансфармацыя верхніх гарызонтаў глебы. Марфолага-генетычныя асаблівасці ўласна дзярнова-падзолістых ворных глебаў паказаны на рыс.42. Характэрнымі адзнакамі гэтых глебаў з'яўляюцца вельмі малая колькасць абменных катыёнаў і невялікая ёмістасць паглынання ў гумусавым гарызонце. Профіль іх практычна не дыферэнцыраваны па наяўнасці ілу, назіраецца паступовае зніжэнне ілістых часцінак і мінеральных аксідаў з глыбінёй. Значэнні велічыні рН і ступені насычанасці асновамі могуць з глыбінёй прыкметна павялічвацца. Глебы гэтага падтыпу адрозніваюцца невялікай колькасцю гумусу і элементаў жыўлення раслін.

Узровень урадлівасці дзярнова-падзолістых глебаў, якія сфарміраваліся на пародах лёгкага грануламетрычнага складу, ацэньваецца ў 18—44 балы; яны прыдатныя для вырошчвання менш патрабавальных для ўмоў росту сельска-гаспадарчых культур (азімае жыта, лубін, бульба і інш.). Такія глебы распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі краіны, аднак больш за ўсё яны трапляюцца ў раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Для павышэння іх прадуцыйнасці неабходна шырокае ўкараненне сідэрацыі, унясенне вялікіх доз арганічных і мінеральных угнаенняў.

Дзярнова-падзолістыя эрадзіраваныя глебы.Утварэнне глебаў гэтага падтыпу звязана з разбурэннем верхніх гарызонтаў глебавай тоўшчы паверхневымі водамі або паветрам. Паводле ступені разбурэння глебавага профілю паверхневымі водамі эрадзіраваныя глебы падзяляюцца наслабазмытыя, сярэднязмытыя, моцназмытыя і вельмі моцназмытыя.Параўнальная характарыстыка дзярнова-падзолістых эрадзіраваных глебаў прыведзена ў табл.31. Як відаць, з павелічэннем ступені эрадзіраванасці ўзрастаюць гадавыя страты верхняга ўрадлівага слоя глебы, рэзка змяншаецца наяўнасць і запасы гумусу ў ворным гарызонце, моцна пагаршаюцца фізічныя ўласцівасці. Запасы вільгаці ў сярэдняй частцы схілу на 30% меншыя, чым на выраўнаванай тэрыторыі.

Ветравая эрозія (дэфляцыя) праяўляецца на глебах лёгкага грануламетрычнага складу і на асушаных тарфяніках. Па ступені дэфліраванасці дзярнова-падзолістыя глебы падзяляюцца на: слабадэфліраваныя --разбурана і знесена ветрам менш за палавіну ворнага гарызонта, узворваецца гарызонт А2В або А2;сярэднедэфліраваныя –-разбураны поўнасцю ворны гарызонт, узворваецца гарызонт В;моцнадэфліраваныя –-разбураны часткова ілювіяльны гарызонт В, узворваецца ніжняя яго частка або подсцільная парода.

З-за водна-эразійных працэсаў у падножжы схілаў фарміруюцца намытыя глебы, якія падзяляюцца на слабанамытыя–- магутнасць намытага слоя не перавышае 20 см,сярэдненамытыя–- магутнасць намытага слоя 20—50 см імоцнанамытыя–- магутнасць намытага слоя больш за 50 см. Вылучаюцца таксама навеяныя глебы па магутнасці нанесенага слоя:слабанавеяныя–- магутнасць наносу да 10 см,сярэдненавеяныя –- да 25 см імоцнанавеяныя–- больш за 25 см.

Дзярнова-падзолістыя глебы, якія трапілі пад дзеянне водна-эразійных працэсаў, прымеркаваны да ўзгорыстага рэльефу і глебаўтваральных парод гліністага і сугліністага грануламетрычнага складу. Найбольшае пашырэнне яны атрымалі ў паўночнай і цэнтральнай частках рэспублікі. Дэфліраваныя глебы значныя плошчы займаюць у раёнах Палесся, дзе пераважаюць пясчаныя глебаўтваральныя пароды.

Па матэрыялах абагульнення глебава-эразійных даследаванняў, у краіне эрадзіравана ў той ці іншай ступені каля 550 тыс. га сельскагаспадарчых зямель. Іх выкарыстанне магчыма толькі пры глебаахоўным земляробстве.

Дзярнова-падзолістыя акультураныя глебы. Гэты глебавы падтып фарміруецца пад уплывам навукова абгрунтаваных прыёмаў уздзеяння на глебы. Пры гэтым у напрамку глебаўтваральных працэсаў адбываюцца карэнныя зрухі ў лепшы бок. Назіраюцца змяненні глебавага профілю, аграхімічных, фізіка-хімічных і водна-фізічных уласцівасцей. Характэрнай адзнакай акультурвання з'яўляецца накапленне ў верхнім гарызонце гумусу, насычанага асновамі і паўтарачнымі аксідамі, а таксама зольных элементаў, якія ўтвараюць устойлівыя злучэнні.

У залежнасці ад ступені акультурвання дзярнова-падзолістыя глебы падзяляюцца на слаба-, сярэдня і добраакультураныя.

Профіль дзярнова-падзолістых слабаакультураныхглебаў складаецца з наступных гарызонтаў:

Авор–- А2або А2В1–- В (В1В2) –- С.

Табліца 31

Параўнальная характарыстыка ворных дзярнова-падзолістых эрадзіраваных глебаў

Ступень эрадзіраванасці глебаў

Сярэднегадавы змыў глебы, т/га

Характарыстыка ворнага гарызонта (Авор)

Ступень разбурэння

Колькасць гумусу, %

Запасы гумусу, т/га

Шчыльнасць, г/см3

Агульная порыстасць, %

Неэрадзіраваныя (вельмі слабаэрадзі-раваныя паўнапро-фільныя на схілах са стромкасцю да 1о)

<2,0

Захаваныя цалкам

1,6 і вышэй

50 і вышэй

1,15+0,14

56,1

Слабаэрадзіраваныя на схілах са стромкасцю 1—3о

2,1—5,0

Разбураныя частко-ва, узворваецца гарызонт А2

1,3+0,04

35—45

1,32+0,09

49,8

Сярэднеэрадзірава-ныя на схілах са стромкасцю 3—5о

5,1—10,0

Разбураныя цалкам, узворваецца гары-зонт А2і верхняя час-тка гарызонта В

1,0+0,03

20—30

1,43+0,08

44,1

Моцнаэрадзіраваныя на схілах са стромкасцю 5—7о

10,1—20,0

Разбураныя цалкам гарызонты Авор і А2. Авор утвораны з гарызонта В

0,7+0,02

10—15

1,50+0,11

39,6

Вельмі моцнаэрадзі-раваныя на схілах са стромкасцю больш за 7о

>20,0

Авор утвораны з гарызонта В і подсцільнай пароды

0,6+0,02

<10

1,57+0,09

38,2

У ворны гарызонт уцягнуты Ао, А1і часткова А2або А2В1. Яго магутнасць складае ад 20 да 25 см. Характэрна нетрывалая дробнакамякаватая структура або бесструктурнасць. Магутнасць падзолістага гарызонта глебаў на лёсах і лёсападобных суглінках 13—22 см, на марэнных адкладах яна скарачаецца да 5—10 см, а на рыхлых водна-ледавіковых і старажытнаалювіяльных адкладах падзолісты гарызонт выяўлены вельмі слаба. Кіслотнасць ворнага гарызонта паніжаецца да 4,8—5,3 рН у КСl(супраць 3,0—4,2 у цалінным стане). У складзе абменных катыёнаў павышаецца колькасць Са і Мgі скарачаецца доля абменнага вадароду. Ступень насычанасці асновамі –- да 50—65 %, а колькасць гумусу ў дзярнова-падзолістых слабаакультураных глебах складае 1,5—2,0 %, на больш цяжкіх марэнных і азёрна-ледавіковых адкладах –- 2,2 %. У гарызонце А2колькасць гумусу, мінеральных аксідаў і рухомых элементаў жыўлення раслін рэзка паніжаецца.

Дзярнова-падзолістыя сярэднеакультураныяглебы ў большай меры адрозніваюцца ад цалінных па знешніх адзнаках і ўласцівасцях. Іх профіль уключае гарызонты Авор–- (А2) –- А2В1–- В (В1, В2) –- С. Магутнасць ворнага слоя знаходзіцца ў межах 25—30 см. Гарызонт А2добра выяўлены толькі ў профілі дзярнова-падзолістых глебаў, развітых на лёсах і лёсападобных суглінках (магутнасць 6—12 см), а на марэнных адкладах ён звычайна выяўлены ў выглядзе асобных плям, зацёкаў або зусім адсутнічае. У стане сярэдняй ступені акультуранасці ворныя гарызонты дзярнова-падзолістых глебаў маюць камякаватую структуру, у іх павялічваецца колькасць абменных асноў. З гэтым звязана паніжэнне гідралітычнай кіслотнасці да 2—5 м.экв/100 г глебы і павелічэнне ступені насычанасці асновамі да 70—80 %; наяўнасць гумусу – 2,0—3,0 %.

Дзярнова-падзолістыя добраакультураныяглебы поўнасцю губляюць характэрную для іх цаліннага стану дыферэнцыраваную будову профілю. Ён складзены з гарызонтаў Авор–- А2В1–- в –- с. Падзолісты гарызонт у выглядзе невялікіх лапін і зацёкаў прысутнічае толькі ў глебах, якія развіваюцца на лёсах і лёсападобных суглінках. Магутнасць ворнага гарызонта складае 30—45 см, для яго характэрна трывалая дробнакамякаватая або зярніста-камякаватая структура. Ступень насычанасці асновамі павялічваецца да 80—90 %, кіслотнасць перавышае 6,0, а колькасць гумусу –- больш за 3,0 %. У ворных гарызонтах добраакультуранай глебы назіраецца накапленне ілістай фракцыі.

На добраакультураных глебах рост і развіццё раслін у меншай меры залежаць ад неспрыяльных умоў надвор'я. На гэтых глебах атрымліваюць устойлівыя ўраджаі ўсіх сельскагаспадарчых культур, у тым ліку і патрабавальных да ўмоў росту.

У адпаведнасці з прынятай у рэспубліцы класіфікацыяй (1990) да тыпу дзярнова-падзолістых аднесены таксама глебы, якія знаходзяцца ва ўмовах кароткачасовага залішняга ўвільгатнення. Па наяўнасці ў іх профілі адзнак агляення вылучаюцца наступныя падроды: аглееныя ўнізе, кантактна-аглееныя і часова залішне ўвільготненыя (слабаглеяватыя).

Дзярнова-падзолістыя аглееныя ўнізеглебы шырока распаўсюджаны на рыхлых пясчаных адкладах з адносна блізкім узроўнем глебава-грунтавых водаў. У іх профілі на глыбіні 1,5—2,0 м прысутнічае аглеены гарызонт жаўтавата-белага, белага або шэра-белага колеру. На сугліністых глебаўтваральных пародах у ніжняй частцы профілю відаць адзнакі агляення ў выглядзе палос і плям блакітнага колеру. Яны ўтварыліся з-за замаруджанай фільтрацыі і застою паверхневай атмасфернай вады ў глебавай тоўшчы.

Дзярнова-падзолістыя кантактна-аглееныя глебы звычайна фарміруюцца на двухчленных адкладах. Сярод гэтых глебаў найбольш распаўсюджаны супясчаныя і пясчаныя, якія развіваюцца на водна-ледавіковых адкладах і падсцілаюцца сугліністай або гліністай марэнай. На кантакце покрыўнай і подсцільнай пароды ў выніку застою вільгаці мае месца асвятленне ніжняй часткі падзолістага гарызонта і наяўнасць плям агляення ў верхнім слоі подсцільнай пароды.

Дзярнова-падзолістыя часова залішне ўвільготненыя (слаба-глеяватыя)глебы развіваюцца ва ўмовах аслабленага паверхневага і ўнутрыглебавага сцёку. Больш распаўсюджаны на глебаўтваральных пародах сугліністага і звязнасупясчанага грануламетрычнага складу. Адзнакамі кароткачасовага ўвільгатнення ў гумусавым гарызонце з'яўляюцца рэдкія пунктацыі марганцу і адзінкавыя ржавыя плямы другасна акісленага жалеза. Падзолісты гарызонт мае белаватае адценне. У ілювіяльным гарызонце адзнакамі пераўвільгатнення з'яўляюцца белаватыя, шызавата-белаватыя, іржавыя і ржава-охрыстыя плямы.

Неабходна адзначыць, што кароткачасовае пераўвільгатненне разгледжаных глебаў не аказвае негатыўнага ўплыву на развіццё большасці сельскагаспадарчых культур. Гэтыя глебы з'яўляюцца лепшымі сярод дзярнова-падзолістых глебаў лёгкага грануламетрычнага складу. У асобныя гады на сугліністых і гліністых слабаглеяватых глебах магчыма вымаканне азімых збожжавых культур.

Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы

На тэрыторыі краіны гэты тып глебаў стаіць на другім месцы па займальнай плошчы. У складзе сельскагаспадарчых угоддзяў іх удзельная вага складае 33,8 %, а на ворыве –- 36,5 % (рыс.). Найбольшае распаўсюджанне дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы атрымалі на поўначы рэспублікі (Віцебская вобласць), дзе яны прадстаўлены на 52,2 % ворных зямель. Менш за ўсё іх у Гродзенскай вобласці (24,1 %).

Глебы гэтага тыпу фарміруюцца ва ўмовах працяглага перыядычнага пераўвільгатнення або грунтавымі водамі. Больш характэрны для тэрыторый, складзеных лёсавымі, лёсападобнымі, азёрна-ледавіковымі, водна-ледавіковымі і старажытнаалювіяльнымі адкладамі. У раёнах пашырэння канцова-марэнных утварэнняў яны сустракаюцца радзей і прымеркаваны да ўчасткаў з адносна спакойным рэльефам.

Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы ў прыродным стане заняты пераважна ляснымі насаджэннямі: ельнікамі чарнічнымі, зеленамошнымі; саснякамі чарнічнымі, даўгамошнымі і вытворнымі ад іх бярозавымі і асінавымі лясамі. Акрамя лясоў на гэтых глебах развіваюцца сухадольныя лугі нізкай прадукцыйнасці.

У параўнанні з тыпам дзярнова-падзолістых глебаў яны маюць яшчэ больш высокую кіслотнасць, вельмі слаба забяспечаны фосфарам і каліем, але гумусу змяшчаюць больш. Гэтыя глебы адрозніваюцца нездавальняючымі агравытворчымі ўласцівасцямі, таму што вясной і восенню звычайна знаходзяцца ў стане поўнага насычэння вільгаццю. Азімыя збожжавыя на іх вымакаюць, а сяўба яравых культур значна зацягваецца. Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы паспяваюць да веснавых палявых работ на 7—10 дзён пазней, чым аўтаморфныя.

На падтыпавым узроўні класіфікацыі дадзены тып падзяляецца на дзярнова-падзолістыя паверхнева-аглееныя і дзярнова-падзолістыя грунтова-аглееныя. Адначасова вылучаюцца два падтыпы гэтых глебаў пасля правядзення асушальнай меліярацыі. Па ступені выяўленасці аглеенага гарызонта яны падзелены на глеяватыя і глеевыя.

Дзярнова-падзолістыя паверхнева-аглееныяглебы фарміруюцца пераважна на пародах сугліністага і гліністага грануламетрычнага складу, якія больш шырокае распаўсюджванне атрымалі ў паўночнай і цэнтральнай частках Беларусі.

Марфолага-генетычныя асаблівасці дзярнова-падзолістых паверхнева-глеяватыхворныў глебаў паказаны на рыс.43.

Характэрнымі адзнакамі глебаў гэтага падтыпу з'яўляецца кіслая рэакцыя глебавага профілю, вельмі значнае абядненне гарызонта А2абменнымі катыёнамі Са іMgі аморфнымі формаміFe2O3iAl2O3. Большую выразнасць, чым у незабалочаных глебах, мае размеркаванне ілу па генетычных гарызонтах. Адбываецца моцнае абязільванне падзолістага гарызонта і накапленне ілістых часцінак у ілювіяльнай частцы профілю. Колькасць гумусу ў ворным гарызонце складае каля 3 %.

Дзярнова-падзолістыя паверхнева-глеевыяглебы ў адрозненне ад паверхнева-глеяватых развіваюцца амаль пры пастаянным пераўвільгатненні. У рэльефе займаюць днішчы варонкападобных западзін, бяссцёкавыя паніжэнні сярод глеяватых глебаў або абкружаюць вярховыя балоты. Выкарыстоўваюцца пераважна пад прыродныя кармавыя ўгоддзі і лясы. Гэтыя глебы маюць скарочаны профіль, які складаецца з наступных гарызонтаў: А0–- А1g –- А2g–- (Bg) –-G. Адметнай рысай іх з'яўляецца глыбокае і інтэнсіўнае асвятленне ўсяго профілю, шызаватыя адценні, пацёкі гумусу. Ілювіяльныя гарызонты ў глебах гэтага падтыпу выяўлены вельмі слаба. У профілі дзярнова-падзолістых паверхнева-глеевых глебаў амаль заўсёды знаходзіцца вада на глыбіні каля 1 м.

Дзярнова-падзолістыя грунтова-аглееныяглебы прымеркаваны пераважна да раёнаў пашырэння рыхлых глебаўтваральных парод (Беларускае Палессе). Фарміруюцца пры блізкім заляганні ад паверхні грунтавых водаў. У такіх умовах паверхневае ўвільгатненне спалучаецца з грунтавым забалочваннем. Марфалагічны профіль дзярнова-падзолістых грунтова-глеяватых цалінных глебаў складаецца з гарызонтаў: А0–- А1–- А2g2В1g) –- В1g–- BCg–- Cg. На ворных землях гарызонты А0і А1трансфармаваны ў гарызонт Авор. У верхніх гарызонтах адзнакі залішняга ўвільгатнення прадстаўлены ў выглядзе белаватай і шызавата-белаватай афарбоўкі, пунктацый марганцу, іржава-охрыстых плям і пражылак. Ілювіяльны гарызонт адрозніваецца бляклай плямістай афарбоўкай, зрэдку з карычневата-ржавымі і ярка-ржавымі плямамі. Як і паверхнева-аглееныя, глебы гэтага падтыпу маюць кіслую рэакцыю асяроддзя, а элювіяльная частка профілю абеднена ілістай фракцыяй. Насычанасць асновамі гумусавага гарызонта не перавышае 40—50%, а колькасць гумусу складае 2,5—3,0 %. Пры выкарыстанні пасля асушальнай мелія-рацыі дзярнова-падзолістых грунтова-глеяватых глебаў пад ворыва назіраецца знач-нае памяншэнне гумусу, а ўраджайнасць большасці сельскагаспадарчых культур практычна не адрозніваецца ад ураджайнасці, якую атрымліваюць на аналагічных паводле грануламетрычнага складу незабалочаных глебах. Без асушэння яны могуць выкарыстоўвацца для вырошчвання яравых збожжавых і шматгадовых траў. Азімыя культуры ў асобныя гады зніжаюць прадукцыйнасць да 20—40 %.

Дзярнова-падзолістыя грунтова-глеевыяглебы з'яўляюцца больш увільготненымі сярод дадзенага падтыпу. Шырокага распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі яны не атрымалі. У якасці ворных зямель без асушальнай меліярацыі практычна не выкарыстоўваюцца. Маюць скарочаны профіль, у якім на мяжы капілярна-насычанага вільгаццю слоя знаходзіцца суцэльны глеевы гарызонт. Ілювіяльныя гарызонты ў гэтых глебах выражаны вельмі слаба.

У межах рэспублікі сярод гэтага падтыпу вылучаны дзярнова-падзолістыя грунтова-глеяватыя (глеевыя) глебы з ілювіяльна-гумусавым гарызонтам.Фарміруюцца яны пераважна на рыхлых пародах пад сасновымі або саснова-бярозавымі лясамі.

Адметнай дыягнастычнай адзнакай гэтых глебаў з'яўляецца наяўнасць у іх профілі ілювіяльна-гумусавага, або ілювіяльна-жалезіста-гумусавага гарызонта і вельмі выразная дыферэнцыяцыя глебавай тоўшчы па наяўнасці ілістай фракцыі і валавых паўтарачных аксідаў. Дзярнова-падзолістыя грунтова-глеяватыя глебы з ілювіяльна-гумусавым гарызонтам характарызуюцца наступнай будовай профілю: А0–- А1g–-A2g–-Bh–-Bg–-BCg–-G. Звычайна гэтыя глебы маюць магутны подсціл, маламагутны гумусавы гарызонт, пад якім залягае белаваты падзолісты гарызонт. Падзолісты гарызонт выразна пераходзіць у буравата-карычневы або кафейна-карычневы ілювіяльна-гумусавы гарызонт Вh. Магутнасць гэтага гарызонта залежыць ад вышыні, да якой падымаецца ў профілі глебы капілярная кайма, і складае 10—33 см. Колькасць гумусу ў гарызонце А1–- ад 1,9 да 5,5 %, у гарызонце А2gяно рэзка зніжаецца, а ў ілювіяльна-гумусавым гарызонце (Вh) зноў павялічваецца і складае 1,0—3,5 %. У гэтым гарызонце мае месца накапленне ілу і паўтарачных аксідаў. Для ўсяго профілю дзярнова-падзолістых глебаў з ілювіяльна-гумусавым гарызонтам характэрна вельмі кіслая рэакцыя асяроддзя (рН у КСl3,0—4,5), нізкая насычанасць асновамі. Яны маюць неспрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюцца пераважна пад лясамі.

Балотна-падзолістыя глебы

Глебы гэтага тыпу фарміруюцца пад уплывам падзолістага і балотнага працэсаў глебаўтварэння на паніжаных элементах рэльефу або прымеркаваны да плоскіх раўнін, дзе накопліваюцца паверхневыя воды. На рыхлых глебаўтваральных пародах у раёнах Палесся іх утварэнне звязана з блізкім заляганнем ад паверхні грунтавых водаў. Балотна-падзолістыя глебы шырока распаўсюджаны пад саснякамі даўгамошна-чарнічнымі, ялова-даўгамошнымі, бярозава-даўгамошнымі, багуновымі і сфагнава-багуновымі, якія звычайна прымыкаюць да ўскраін верхавых балотаў. Па марфалагічнай будове ад дзярнова-падзолістых забалочаных глебаў з ілювіяльна-гумусавым гарызонтам яны адрозніваюцца наяўнасцю тарфянога гарызонта, ярка выяўленага падзолістага і ілювіяльна-гумусавага гарызонтаў. Генетычны профіль дадзеных глебаў складаецца з гарызонтаў А0–- Т –- (А1g) –- А2g–-Bh–-Bg–-G. Тарфяны гарызонт мае магутнасць 10—30 см, а падзолісты –- 10—25 см. Іншы раз пад тарфяным гарызонтам можа залягаць маламагутны гарызонт А1. Адметнай рысай гэтых глебаў з'яўляецца наяўнасць ілювіяльна-гумусавага гарызонта.

Для балотна-падзолістых глебаў характэрна яшчэ больш кіслая рэакцыя асяроддзя ўсяго профілю. Найбольш кіслымі з'яўляюцца верхнія гарызонты (рН 2,4—3,7). Яны бедныя ілам, паўтарачнымі аксідамі і абагачаны крэменязёмам. Ступень насычанасці асновамі не перавышае 40 %. Гэтыя паказчыкі сведчаць аб нізкай урадлівасці гэтага тыпу глебаў.

Балотна-падзолістыя глебы ў залежнасці ад характару ўвільгатнення падзяляюцца на два падтыпы: тарфяніста-падзолістыя паверхнева-аглееныя і тарфяніста-падзолістыя грунтова-аглееныя.

Дзярновыя забалочаныя глебы

Дзярновыя забалочаныя глебы ў складзе сельскагаспадарчых угоддзяў Беларусі займаюць 11,2 % іх агульнай плошчы, а на ворыве –- 5,5 %. Асабліва вялікую ўдзельную вагу на землях сельскагаспадарчага прызначэння яны маюць у Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Для паўднёвых раёнаў Беларусі характэрны буйнаконтурныя масівы гэтых глебаў, у паўночнай частцы пераважаюць дробныя контуры.

Развіццё такіх глебаў адбываецца ў выніку двух глебаўтваральных працэсаў: дзярновага і балотнага. У залежнасці ад ступені іх праяўлення ва ўмовах рэспублікі выяўлена вялікая колькасць глебавых разнавіднасцей дадзенага тыпу, што абумовіла розныя погляды на іх месца ў класіфікацыйным спісе глебаў Беларусі.

Дзярнова-забалочаныя глебы на тэрыторыі краіны фарміруюцца пад травяністай расліннасцю на слабадрэніраваных раўнінах і паніжаных элементах рэльефу пры перыядычным або пастаянным насычэнні верхніх гарызонтаў грунтавымі і паверхневымі водамі. Грунтавыя воды звычайна змяшчаюць значную колькасць раствораных рэчываў, у тым ліку і элементаў жыўлення раслін. Гэтыя рэчывы пры дапамозе расліннасці, а таксама шляхам капілярнага падняцця, накопліваюцца ў верхнім слоі глебы. Развіццё глебаўтварэння на карбанатных пародах багатага мінералагічнага саставу надае ім уласцівасці дзярнова-карбанатных глебаў. Абагачэнне верхніх гарызонтаў хімічнымі элементамі спрыяе актыўнаму росту травяністай расліннасці і накапленню гумусу. Таму сярод паўгідраморфных глебаў дзярнова-забалочаныя маюць найбольшую патэнцыяльную ўрадлівасць. Аднак для гэтага тыпу глебаў характэрна рэзкая неадпаведнасць паміж высокай патэнцыяльнай і нізкай эфектыўнай урадлівасцю. У прыродным стане яны занятыя пераважна малапрадукцыйнымі сенажацямі і пашай.

Для дзярновых забалочаных глебаў характэрна слабакіслая або блізкая да нейтральнай рэакцыя глебавага асяроддзя, павышаная ступень насычанасці асновамі (больш за 60 %), значная колькасць гумусу (да 6% і больш). У той жа час гэтыя глебы бедныя рухомымі формамі фосфару і калію. Іх колькасць рэдка перавышае 50—100 мг/кг глебы.

Высокая патэнцыяльная ўрадлівасць гэтых глебаў можа быць выкарыстана толькі пасля рэгулявання воднага рэжыму шляхам закладкі дрэнажу. Пасля меліярацыі па ўзроўню ўрадлівасці дзярновыя забалочаныя глебы не ўступаюць аўтаморфным дзярновым і дзярнова-карбанатным. Яны з'яўляюцца прыдатнымі для вырошчвання высокапатрабавальных да глебавых умоў сельскагаспадарчых культур. У неасушаным стане гэтыя глебы прыдатныя для выкарыстання пад лугава-пашавымі ўгоддзямі.

У адпаведнасці з наменклатурным спісам глебаў Беларусі дзярновыя забалочаныя глебы падзяляюцца на 6 падтыпаў: 1) дзярнова-паверхнева-глеяватыя; 2) дзярнова-(перагнойна)-паверхнева-глеевыя; 3) дзярнова-грунтова-глеяватыя; 4) дзярнова-(перагнойна)-грунтова-глеевыя; 5) дзярнова-паверхнева-глеяватыя і глеевыя асушаныя; 6) дзярнова-грунтова-глеяватыя і глеевыя асушаныя.

Пры агульнай падобнасці марфалагічнай будовы глебавых профіляў гэтыя падтыпы маюць некаторыя адметныя рысы, звязаныя з розніцай паверхневага і грунтавога ўвільгатнення.

Фарміруюцца дзярновыя забалочаныя глебы паверхневага ўвільгатнення пераважна на багатых (карбанатных) пародах звязнага грануламетрычнага складу. Ступень выяўленасці агляення ў такіх умовах з глыбінёй памяншаецца, і прыблізна на глыбіні каля 1 м знаходзіцца слабааглееная парода. Глебы грунтавога ўвільгатнення развіваюцца звычайна на рыхлых глебаўтваральных пародах, і адзнакі агляення ў іх з глыбінёй нарастаюць.

Падтыпы дзярнова-паверхнева-глеяватых і глеевыхглебаў фарміруюцца ў ніжніх частках схілаў на адначленных або двухчленных, пераважна звязных, глебаўтваральных пародах за кошт дадатковага прыўнясення рэчываў водамі бакавога ўнутрыглебавага сцёку.

Асноўнай адметнай адзнакай гэтых глебаў у параўнанні з дзярнова-падзолістымі забалочанымі з'яўляецца наяўнасць інтэнсіўна афарбаванага гумусавага гарызонта значнай магутнасці (25 см і больш), а таксама блакітная або шызая афарбоўка аглеенага падгумусавага гарызонта.

У раслінным покрыве на глеяватых варыянтах глебаў сярод злакаў пераважаюць цімафееўка лугавая, аўсяніца лугавая, мятліца белая; сярод бабовых –- канюшыны: чырвоная, лугавая, гібрыдная, паўзучая; сярод асок –- прасяная, жоўтая, чорная, махнатая, заечая. На глеевых варыянтах у расліннасці асноўная роля належыць злакам і дробным асокам, бабовых вельмі мала.

Марфалагічна-генетычны профіль дзярнова-паверхнева-глеяватай глебы, развітай на магутным лёсападобным суглінку, паказаны на рыс.44. Колькасць гумусу складае каля 6,0 %, кіслотнасць практычна не змяняецца па ўсім профілі і складае 6,0—6,5 рН, а насычанасць асновамі –- 60—65%.

У профілі дзярнова-паверхнева-глеевых глебаў ілювіяльна-аглеены гарызонт (Вg) звычайна адсутнічае або мае невялікую магутнасць (10—15 см). Часцей за ўсё пад гумусавым гарызонтам залягае суцэльны глеевы гарызонт (G). Наяўнасць гумусу ў гэтых глебах больш высокая. Значнае пашырэнне дзярновыя паверхнева-забалочаныя глебы атрымалі ў паўночных раёнах рэспублікі.

Падтыпы дзярнова-грунтова-глеяватых і глеевыхглебаў у рэльефе займаюць сцёкавыя і праточныя лагчыны, шырокія пакатыя схілы, якія прымыкаюць да нізінных балот. Развіваюцца пераважна на глебаўтваральных пародах лёгкага грануламетрычнага складу (пясчаных і супясчаных). Па марфалагічнай будове яны мала адрозніваюцца ад дзярнова-паверхнева-забалочаных глебаў. Аднак гумусавыя гарызонты глебаў, развітых на некарбанатных адкладах, маюць звычайна менш гумусу, больш кіслую рэакцыю асяроддзя, значна менш насычаны асновамі.

Дзярнова-забалочаныя асушаныяпадтыпы гэтых глебаў у рэльефе займаюць такое ж месца, як і неасушаныя. Характэрнай рысай іх з'яўляецца тое, што пасля асушэння і выкарыстання ў якасці ворных зямель назіраюцца прыкметныя адзнакі дэградацыі іх урадлівасці. Неабходна адзначыць, што ў профілі асушаных дзярновых забалочаных глебаў паверхневага ўвільгатнення гэтыя адзнакі выяўлены значна слабей або зусім адсутнічаюць. Гэта тлумачыцца больш багатым мінералагічным саставам парод, дадатковым прыўнясеннем хімічных элементаў і слабай водапранікальнасцю адкладаў. Аднак у сувязі з узворваннем у верхнім гарызонце памяншаецца колькасць гумусу адносна прыроднага стану, а працэсы вышчалочвання спрыяюць падкісленню глебавага асяроддзя.

У дзярновых забалочаных асушаных глебах грунтавога ўвільгатнення паніжэнне ўзроўню грунтавых водаў выклікае пагаршэнне ўласцівасцей. Гэта звязана з лёгкім грануламетрычным складам парод і ўстанаўленнем перыядычна воднага рэжыму прамыўнога тыпу. У выніку назіраецца вымыванне абменных катыёнаў, значнае павелічэнне кіслотнасці і памяншэнне гумусу. З цягам часу магчыма фарміраванне ападзоленых гарызонтаў.

Сярод дзярновых забалочаных глебаў вылучаюцца:

Карбанатныя –-закіпаюць ад НСІ у межах гумусавага гарызонта, маюць шмат гумусу (6—10 %) і абменных катыёнаў Са іMg. Рэакцыя асяроддзя слабашчолачная. У профілі часта трапляюцца рэшткавыя карбанаты.

Ненасычаныя–- закіпаюць пад гумусавым гарызонтам, які мае слабакіслую рэакцыю (рН 5,5—6,5) і нізкую насычанасць асновамі (30 % і ніжэй).

Ападзоленыя–- адзнакі ападзольвання выяўляюцца ў выглядзе белаватых плям у ніжняй частцы гумусавага гарызонта і белаватай прысыпкі ў гарызонце В. Рэакцыя верхніх гарызонтаў кіслая аба слабакіслая, а ступень насычанасці асновамі звычайна не вышэй за 10—20 %.

Тарфяна-балотныя нізінныя глебы

Тэрыторыя Беларусі характарызуецца шырокім распаўсюджваннем балот і забалочаных зямель. Тарфяна-балотныя глебы на землях сельскагаспадарчага прызначэння займаюць каля 13 %, у тым ліку на ворыве –- 5,3 %. Сярод гэтых глебаў найбольшае пашырэнне атрымалі нізінныя тарфянікі, якія складаюць на ворных землях 92 % іх плошчы, а на сельскагаспадарчых угоддзях –- 79 %. Самыя значныя плошчы тарфяна-балотныя нізінныя глебы займаюць у раёнах Палесся і цэнтральнай часткі рэспублікі, менш іх у раёнах Беларускага Паазер'я. Фарміруюцца яны, як правіла, у паніжаных месцах водападзелаў, на старажытнапоймавых тэрасах, у паніжэннях рачных далін і ў азёрных катлавінах пры неглыбокім заляганні жорсткіх грунтавых водаў.

Тарфяна-балотныя глебы па наяўнасці і запасах арганічнага рэчыва значна перавышаюць усе іншыя глебы рэспублікі. Арганічнае рэчыва з'яўляецца асноўным багаццем тарфяных глебаў, носьбітам іх патэнцыяльнай урадлівасці. З арганічным рэчывам звязана наяўнасць вільгаці і азоту, важнейшыя фізічныя, фізіка-хімічныя і аграхімічныя ўласцівасці. Нізінныя тарфяна-балотныя глебы змяшчаюць больш вугляроду і азоту, а кіслароду менш, чым вярховыя. Колькасць азоту ў нізінных тарфяніках дасягае 3 % і больш. Таму азотныя ўгнаенні на глебах гэтага тыпу не ўносяцца. Ёмістасць паглынання тарфяна-балотных нізінных глебаў у 16—34 разы вышэй, чым у дзярнова-падзолістых сугліністых, і ў 20—50 разоў вышэй, чым у пясчаных глебаў. Ступень насычанасці асновамі гэтых глебаў дасягае 70—80%, а ў асобных выпадках –- 100 %. Для нізінных тарфянікаў характэрна больш вялікая працэнтная колькасць фосфару ў параўнанні з дзярнова-падзолістымі глебамі, аднак запасы як фосфару, так і калію вельмі невялікія і прадстаўлены сотымі долямі працэнта. Каля 80 % агульных запасаў фосфару ў глебах гэтага тыпу знаходзіцца ў цяжкадаступным для раслін стане. Калій, наадварот, змяшчаецца ў раствораных, засваяльных раслінамі злучэннях. Асабліва невялікая колькасць калію ў нізінным травяным торфе Палесся. Тарфяна-балотныя глебы цэнтральных раёнаў краіны змяшчаюць калію значна больш. Гэта абумоўлена фарміраваннем балот на больш багатых пародах, у першую чаргу на лёсападобных суглінках.

Многія нізінныя тарфянікі бедныя мікраэлементамі –- меддзю, кобальтам, борам, малібдэнам і інш. Асабліва важнае значэнне для гэтых глебаў мае медзь.

Вільгацяёмістасць тарфяна-балотных глебаў можа дасягаць 1 700 % і ў залежнасці ад групы і віду, а таксама ступені распаду торфу, вагаецца ад 800 да 1 700 % (табл. …).

Асушэнне і асваенне глебаў гэтага тыпу рэзка мяняе іх уласцівасці, асабліва водныя, і вядзе да неабарачальных працэсаў, калі разам з мінералізацыяй змяншаецца і вільгацяёмістасць.

Водна-фізічныя ўласцівасці асушаных нізінных тарфянікаў, як правіла, не лімітуюць іх урадлівасці. Толькі ў некаторых выпадках назіраюцца анаэробныя ўмовы (вельмі ранняй вясной, калі расліны яшчэ не пачыналі вегетаваць). Звычайна ўрадлівасць глыбокаасушаных тарфяна-балотных глебаў зніжаецца з-за недахопу вільгаці. Таму пры асушэнні неабходна мець на ўвазе, што для большасці сельскагаспадарчых культур узровень грунтавых водаў павінен быць не ніжэй за 0,8—1,0 м. Порыстасць аэрацыі верхніх гарызонтаў асушаных глебаў (25—45 %) з'яўляецца дастатковай для нармальнага росту культурных раслін.

Глебы дадзенага тыпу падзяляюцца на падтыпы: 1) балотныя тарфяна-глеевыя нізінныя; 2) балотныя тарфяныя нізінныя; 3) тарфяна-глеевыя нізінныя асвоеныя; 4) тарфяныя нізінныя асвоеныя. У залежнасці ад магутнасці тарфянога слоя вылучаюцца тарфяніста-глеевыя (20—30 см), тарфяна-глеевыя (30—50 см), тарфяныя маламагутныя (50--100 см), тарфяныя сярэднемагутныя (100—200 см) і тарфяныя магутныя (>200 см).

Табліца 32. Сярэднія паказчыкі асноўных уласцівасцей нізінных тарфянікаў

Золь-насць, %

Група торфу

Віды торфу

Ступень распаду, %

Вільгаця-ёмістасць, %

Агульная порыс-тасць, %

6,0—12,0

Мохавы

Сфагнава-нізінны

Гіпнава-нізінны

15

1000

86

Травяны

Асакова-сфагнавы

Асакова-гіпнавы

Асаковы

Бабкова-трысняговы

30

800

900

Драўнінны

Драўнінна-асаковы

Драўнінна-трысняговы

Драўнінна-альховы

Бярозавы

Яловы

Сасновы

Вярбовы

45

1700

86

Марфолага-генетычныя асаблівасці тарфяных магутных асвоеных глебаў паказаны на рыс.45. На асвоеных глебах верхні слой змяняецца пад уздзеяннем акультурвання і апрацоўкі і абазначаецца індэксам Твабо ТАв. Тарфяныя гарызонты характарызуюцца слабакіслай рэакцыяй асяроддзя. Зольнасць складае каля 15 %, а ступень распаду –- каля 40 %. Глебы гэтага падтыпу змяшчаюць мала рухомых формаў фосфару і калію. Таму для павышэння іх урадлівасці неабходна перш за ўсё ўносіць фосфарна-калійныя ўгнаенні, мікраўгнаенні і асабліва медныя.

Як і дзярновыя забалочаныя, пасля асушэння тарфяныя нізінныя глебы з'яўляюцца лепшымі ў рэспубліцы. Яны могуць забяспечваць атрыманне высокіх ураджаеў шматгадовых траў, збожжавых і прапашных культур. Аднак асушэнне і працяглае выкарыстанне тарфяных глебаў пад ворыва, і асабліва ў сістэме прапашных севазваротаў, спрыяе ўзмацненню працэсаў мінералізацыі арганічнага рэчыва. Найбольш інтэнсіўна мінералізуюцца тарфяніста-глеевыя, тарфяна-глеевыя і тарфяныя маламагутныя глебы. Таму пры сельскагаспадарчым выкарыстанні асушаных тарфяна-балотных нізінных глебаў тарфянікі з магутнасцю менш за 1 м рэкамендуецца займаць толькі пад шматгадовыя травы. Збожжавыя культуры неабходна вырошчваць толькі ў перыяд перазалужэння. Усе астатнія варыянты тарфяных глебаў мэтазгодна выкарыстоўваць у сістэме збожжава-травяных севазваротаў, дзе пасяўныя плошчы шматгадовых траў складаюць не менш як 50 %.

Тарфяна-балотныя вярховыя глебы

Гэты тып тарфяных глебаў атрымаў на Беларусі значна меншае пашырэнне ў параўнанні з нізіннымі. Сустракаюцца яны пераважна у паўночнай частцы рэспублікі, дзе прымеркаваны да водападзельных замкнутых катлавін, пакатых схілаў другіх і трэціх надпоймавых тэрас з глыбокім заляганнем грунтавых водаў. Працэсы глебаўтварэння працякаюць пад уплывам залішняга ўвільгатнення атмасфернымі ападкамі і вільгацелюбівай алігатрофнай расліннасці (сфагнавыя імхі, журавіны, буякі, падвей, багун і інш.). Пры адміранні такой расліннасці фарміруецца грубавалакністы малазольны і моцнакіслы торф. Глыбокага распаду раслінных рэшткаў не адбываецца з-за нізкай мікрабіялагічнай актыўнасці, якая прыгнечана арганічнымі і мінеральнымі кіслотамі. Гумусавыя рэчывы складаюць толькі каля 10—15 % ад агульнай колькасці арганічных рэчываў. У іх саставе пераважаюць фульвакіслоты. Зольнасць тарфяна-балотных вярховых глебаў вельмі нізкая і складае 2—5 %. Яны маюць моцнакіслую рэакцыю асяроддзя (рН 2,6—4,0) і высокую гідралітычную кіслотнасць. Для ўсяго глебавага профілю характэрна вельмі слабая (10—20 %) насычанасць асновамі. Вярховыя тарфяна-балотныя глебы маюць нізкую шчыльнасць (0,03—0,1 гм/см3), вялікую вільгацяёмістасць, слабую водапранікаль-насць і дрэнную цеплаправоднасць.

Тарфяна-балотныя вярховыя глебы падзяляюцца на наступныя падтыпы: 1) балотныя вярховыя тарфяна-глеевыя; 2) балотныя вярховыя тарфяныя; 3) тарфяна-глеевыя вярховыя асушаныя; 4) балотныя вярховыя тарфяныя.

Падзел гэтага тыпу глебаў па магутнасці тарфянога слоя ажыццяўляецца па аналогіі з тарфяна-балотнымі нізіннымі глебамі.

Адмоўныя ўласцівасці вярховых тарфяна-балотных глебаў абумовілі нізкі ўзровень іх прыроднай урадлівасці. У складзе ворыва яны займаюць менш за 0,1 %. Для павышэння ўрадлівасці глебаў гэтага тыпу неабходна праводзіць вапнаванне, уносіць арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. Торф гэтых глебаў найбольш прыдатны для выкарыстання на подсціл жывёлам і для прыгатавання торфа-гноевых кампостаў.

Алювіяльныя (поймавыя) дзярновыя

і дзярновыя забалочаныя глебы

Фарміраванне глебаў у поймах рэк адбываецца пад уплывам не толькі фактараў глебаўтварэння, уласцівых той або іншай глебава-кліматычнай зоне, але і асаблівых умоў, якія ствараюцца ў выніку штогадовага затаплення іх паводкай і адкладамі на паверхні свежага алювіяльнага наносу.

Паводле саставу і характару рачных наносаў, гідралагічнага рэжыму і глебаў у поймах звычайна вылучаюць тры зоны: прырэчышчавую, цэнтральную і прытэрасную.

Прырэчышчавая поймамае невялікую шырыню і больш прыўзнятая ў параўнанні з іншымі часткамі поймы. Тут адкладаюцца ў вялікай колькасці самыя грубыя пясчаныя і супясчаныя наносы. Пры паўторных паводках яны размываюцца і перамяшчаюцца, утвараючы своеасаблівы грывісты рэльеф. З-за штогадовага адкладу свежага наносу, прыўзнятасці і аслабленага ўвільгатнення летам працэсы глебаўтварэння ў гэтай зоне поймы развіваюцца запаволена. Тут фарміруюцца дзярновыя слабаразвітыя або неразвітыя слаістыя глебы з невялікай колькасцю гумусу.

Цэнтральная поймахарактарызуецца выраўнаваным рэльефам і займае больш вялікую прастору. У гэтай зоне адкладаюцца больш тонкія часцінкі пераважна супясчанага, сугліністага і гліністага складу.

У залежнасці ад характару вясновай паводкі глебы цэнтральнай часткі поймы могуць складацца са слаістых і зярністых алювіяльных адкладаў. Зярністая пойма ўтвараецца ў паніжэннях рачной даліны, дзе паводкавыя воды цякуць павольна і падоўгу застойваюцца. У адносна павышаных месцах цэнтральнай поймы, дзе паводкавыя воды цякуць хутка, адкладаецца грубы пясчаны матэрыял, які пры аслабленні разліву перакрываецца слаямі больш тонкіх наносаў. Пры такім характары паводкі ўтвараецца слаістая пойма. Прытэрасная зона поймы размяшчаецца найбольш далёка ад рэчышча і займае самае нізкае становішча. Гэтая зона характарызуецца залішнім увільгатненнем і шырокім распаўсюджваннем тарфяна-балотных глебаў.

Згодна з прынятай класіфікацыяй, сярод алювіяльных (поймавых) глебаў на ўзроўні падтыпаў вылучаюцца алювіяльныя неразвітыя, алювіяльныя дзярновыя ападзоленыя, алювіяльныя дзярновыя (ападзоленыя) слабаглеяватыя, алювіяльныя дзярновыя глеяватыя і алювіяльныя дзярновыя глеевыя. У асобны падтып вылучаны алювіяльныя дзярновыя глеяватыя і глеевыя асушаныя глебы.

Адметнай адзнакай алювіяльных глебаў з'яўляецца слаістая будова глебавага профілю.

Алювіяльныя неразвітыяглебы фарміруюцца ў прырэчышчавай пойме на вяршынях пясчаных грыў і ў паніжэннях паміж імі. Профіль гэтых глебаў практычна не дыферэнцыраваны на генетычныя гарызонты. Вылучаецца толькі слабагумусны верхні алювіяльны слой з колькасцю гумусу 0,05—0,25 %. Звычайна алювій неразвітых глебаў мае нізкую забяспечанасць рухомымі формамі фосфару і калію, а кіслотнасць складае 4,0—5,0 рН. Марфалагічны профіль будуецца наступным чынам: АІ1(АІ1А1) –- АІ2–- АІ3–- АІ4і г. д.

Расліннае покрыва на гэтых глебах вельмі беднае. Сустракаюцца пажарніца наземная, булаваносец сіваваты, трыпутнік ланцэталісты, мятліца гіганцкая, аўран лекавы. Суцэльнай дзярніны гэтыя расліны на паверхні глебы не ўтвараюць.

Алювіяльныя дзярновыя ападзоленыя слабаглеяватыяглебы фарміруюцца на павышэннях цэнтральнай поймы пад саснякамі імшыстымі. У профілі вылучаюцца наступныя гарызонты: А0–- АІ1А1–- АІ1А2–- АІ2Вg–- АІ3g –- АІ4gі г. д. Генетычныя гарызонты гэтых глебаў фарміруюцца звычайна на алювіі аднаго грануламетрычнага складу. Слаістасць алювію выразна выяўляецца толькі ў ніжняй частцы профілю.

Алювіяльныя дзярнова-глеяватыя глебы фарміруюцца ў цэнтральнай і прытэраснай частках поймы. Займаюць адносна павышаныя выраўнаваныя ўчасткі. Для травянога покрыва характэрны буйныя і дробныя злакі, некаторыя дробныя асокі (прасяная, жоўтая) і шматлікае разнатраўе са значнай удзельнай вагой бабовых раслін.

Генетычны профіль глебаў гэтага падтыпу ўключае гарызонты: А0–- АІ1А1–- АІ1Вg–- АІ2g–- АІ3gі г.д. Глыбіня залягання грунтавых водаў у профілі дзярнова-глеяватых глебаў –- 85—100 см. Багатая травяністая расліннасць і спрыяльнае ўвільгатненне гэтых глебаў абумовілі фарміраванне магутнага гумусавага гарызонта. Колькасць гумусу складае 3—5 %.

Алювіяльныя дзярнова-глеевыяглебы займаюць паніжаныя часткі цэнтральнай і прытэраснай поймы. Выкарыстоўваюцца пад сенажаці. У травастоі найбольш часта сустракаюцца вільгацелюбівыя злакі (канарэечнік, бекманія, маннік), дробныя асокі (звычайная, жоўтая) і разнатраўе, сярод якога пераважаюць гідрафіты (вятроўнік, лазаніца, чальчак і інш.). Профіль гэтых глебаў складаецца з гарызонтаў: А0–- АІ1А1g–-Al1Bg–-Al2g. Узровень грунтавых водаў у профілі гэтых глебаў знаходзіцца на глыбіні каля 0,5—0,6 м. На такім узроўні фарміруюцца суцэльныя глеевыя гарызонты з алювію рознай магутнасці і саставу.

Поймавыя дзярновыя забалочаныя глебы адрозніваюцца высокай патэнцыяльнай урадлівасцю. Для іх характэрна слабакіслая або блізкая да нейтральнай рэакцыя асяроддзя, высокая насычанасць асновамі (70—80 %). Колькасць гумусу складае ад 3 да 8 % і больш. На гэтых глебах фарміруюцца лугавыя ўгоддзі з багатым травастоем, якія забяспечваюць атрыманне 4—5 т/га сена добрай якасці. Эфектыўнае іх выкарыстанне пад ворыва магчыма толькі пасля рэгулявання воднага рэжыму.

Найбольшае пашырэнне глебы гэтага тыпу атрымалі ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях, дзе яны выкарыстоўваюцца пад прыроднымі сенажаці і пашу.

Алювіяльныя старапоймавыя дзярновыя

і дзярнова-забалочаныя глебы

Глебы гэтага тыпу ва ўмовах Беларусі развіваюцца на астанцах першай надпоймавай тэрасы ў басейнах буйных рэк. Характэрнай асаблівасцю марфалагічнай будовы старапоймавых дзярновых і дзярновых забалочаных глебаў з'яўляецца магутны гумусавы гарызонт і алювіяльная (слаістая) дыферэнцыяцыя профілю. Выразная змена грануламетрычнага складу слаёў глебаўтваральных парод сведчыць аб тым, што на развіццё глебаў у мінулым аказалі ўплыў алювіяльныя працэсы. У цяперашні час гэтыя працэсы не прымаюць удзелу ў развіцці глебаўтварэння, таму што месцы фарміравання дадзеных глебаў заліваюцца водамі толькі ў гады з вельмі высокай паводкай. Такія з'явы на Беларусі адбываюцца раз у 20—30 гадоў.

Старапоймавыя глебы з'яўляюцца аднымі з найбольш урадлівых у рэспубліцы. Яны часцей за ўсё маюць блізкую да нейтральнай рэакцыю глебавага асяроддзя, павышаную колькасць гумусу і элементаў жыўлення раслін. Ступень насычанасці асновамі заўсёды больш за 50 %. Для іх характэрны агранамічна каштоўная структура і спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Дзякуючы высокай урадлівасці глебы гэтага тыпу здаўна выкарыстоўваюцца пад ворыва. Узровень урадлівасці забяспечвае высокія ўраджаі ўсіх сельскагаспадарчых культур, у тым ліку і патрабавальных да ўмоў жыўлення.

Сярод старапоймавых глебаў вылучаюцца наступныя падтыпы: 1) стара-поймавыя дзярновыя ападзоленыя; 2) старапоймавыя дзярновыя слабаглеяватыя; 3) старапоймавыя дзярнова-глеяватыя; 4) старапоймавыя дзярнова-глеевыя.

Старапоймавыя дзярновыя ападзоленыя глебы прымеркаваны да асобных узгоркаў і град з глыбокім заляганнем грунтавых водаў. Ападзоленасць гэтых глебаў не мае яснай марфалагічнай выяўленасці, але для іх характэрная больш нізкая насычанасць асновамі, кіслая рэакцыя асяроддзя, а таксама малая колькасць гумусу ў параўнанні з іншымі падтыпамі. Выкарыстоўваюцца яны пераважна ў якасці ворных зямель.

Старапоймавыя дзярновыя слабаглеяватыяглебы развіваюцца на плоскіх выраўнаваных павышэннях. Залішняе ўвільгатненне фарміруецца за кошт паверхневых водаў. Характарызуюцца гэтыя глебы спрыяльнымі аграхімічнымі, фізіка-хімічнымі і водна-фізічнымі ўласцівасцямі, што вызначае іх высокую ўрадлівасць. Магутнасць гумусавага гарызонта складае звычайна 60—80 см. Выкарыстоўваюцца пераважна пад ворыва, а ў прыродным стане занятыя сенажацямі, расліннае покрыва якіх складаецца са злакаў і разнатраўя з дамешкам бабовых.

Старапоймавыя дзярнова-глеяватыяглебы выкарыстоўваюцца пад ворыва. У прыродным стане на іх размяшчаюцца высакопрадукцыйныя сенажаці або крапіўна-сніткавыя дубровы. Працэсы забалочвання гэтых глебаў фарміруюцца за кошт грунтавых водаў. Пасевы сельскагаспадарчых культур не прыгнятаюцца залішняй вільгаццю нават у той час, калі аглееныя гарызонты знаходзяцца на глыбіні 60—70 см. Гэта абумоўлена тым, што глебы гэтага падтыпу маюць магутны гумусавы гарызонт (40—50 см) з добрай зярніста-камякаватай або камякавата-арахаватай структурай. Грунтавыя воды знаходзяцца на глыбіні 120—150 см.

Старапоймавыя дзярнова-глеевыяглебы прымеркаваны да днішчаў плоскіх лагчын, якія цягнуцца паралельна рэчышчу. Гэтыя лагчыны ў мінулым выконвалі ролю вадацёкаў. У якасці ворных угоддзяў глебы гэтага падтыпу без асушальнай меліярацыі не выкарыстоўваюцца. Прыродныя кармавыя ўгоддзі на іх характарызуюцца высокай біялагічнай прадукцыйнасцю. Узровень грунтавых водаў –- на глыбіні каля 1 м.

Асноўныя плошчы алювіяльных старапоймавых глебаў сканцэнтраваны ў пойме ракі Прыпяць (Тураўскае аполле), а таксама ў пойме ракі Заходняя Дзвіна на азёрападобных пашырэннях даліны. Гэтыя глебы амаль усюды ўзвораны або заняты высокапрадукцыйнымі сенажацямі. Невялікімі масівамі яны трапляюцца таксама і ў далінах іншых рэк.

Алювіяльныя тарфяна-балотныя глебы

Алювіяльныя тарфяна-балотныя глебы звычайна характэрныя для прытэраснай зоны поймы, але невялікімі контурамі сустракаюцца і ў цэнтральнай зоне (затарфаваныя старыцы). Іншы раз яны ўтвараюць буйныя масівы ў азёрападобных пашырэннях рачных далін. Фарміраванне гэтых глебаў адбываецца ва ўмовах залішняга алювіяльнага (паверхневага) і грунтавога ўвільгатнення. Паводле характару марфалагічнага профілю алювіяльныя тарфяна-балотныя глебы не адрозніваюцца ад нізінных тарфянікаў, аднак яны маюць больш высокую зольнасць і ступень распаду. Глебы дадзенага тыпу больш багатыя азотам, фосфарам, каліем і кальцыем у параўнанні з тарфянікамі водападзелаў. Паколькі грунтавыя воды, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні гэтых глебаў, маюць павышаную жорсткасць, то для іх тыповыя выпадкі, калі асобныя гарызонты або ўся тоўшча моцна насычаны вапнай і жалезам. Пры гэтым утвараюцца тарфатуфы, арудзянелы торф і торфавівіяніты.

У тыпе алювіяльных тарфяна-балотных глебаў вылучаюцца наступныя падтыпы: 1) тарфяна-глеевыя; 2) тарфяныя; 3) тарфяна-глеевыя асушаныя; 4) тарфяныя асушаныя.Па магутнасці тарфянога пласта яны падзяляюцца натарфяніста-глеевыя(менш за 30 см),тарфяна-глеевыя(30—50 см),тарфяныя маламагутныя(50—100 см),тарфяныя сярэднемагутныя(100—200 см) ітарфяныя магутныя(больш за 200 см).

Да тыпу алювіяльных балотных глебаў аднесены таксама іліста-перагнойна-глеевыяглебы. Яны фарміруюцца на больш паніжаных участках цэнтральнай поймы. Звычайна гэтыя глебы пакрыты балотнымі травамі, сярод якіх пераважае чарот азёрны і метлюжок балотны. Сустракаюцца таксама асокі (берагавая і зграбная), канарэечнік, стрэлкаліст, касач вадзяны і інш. Іліста-перагнойна-глеевыя глебы рэдка ўтвараюць буйныя масівы. Часцей за ўсё яны чаргуюцца з тарфяна-балотнымі глебамі.

У неасушаным стане алювіяльныя тарфяна-балотныя глебы выкарыстоў-ваюцца ў якасці прыродных сенажацей, пасля асушэння і асваення глебы гэтага тыпу з'яўляюцца найбольш урадлівымі. Яны прыдатныя для вырошчвання высокапатрабавальных палявых культур і агародніны.

Антрапагенныя глебы

Да антрапагенных належаць глебы, якія ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека цалкам страцілі зыходныя адзнакі і ўласцівасці. У адпаведнасці з прычынамі і ўмовамі ўтварэння ў рэспубліцы атрымалі пашырэнне:

антрапагенныя глебы, якія ўтварыліся ў выніку накіраванай дзейнасці чалавека, –- рэкультываваныя і штучныя;

антрапагенныя глебы, якія ўтварыліся з нагоды нерацыянальнага выкарыстання зямель, а таксама пры правядзенні гідрамеліярацыі і культуртэхнічных работ –- дэградзіраваныя (трансфармаваныя) і парушаныя;

антрапагенныя засоленыя;

антрапагенныя другасна забалочаныя.

Да першай групы аднесены рэкультываваныя мінеральныя, рэкультываваныя тарфяныя і насыпныя штучныя глебы.

Рэкультываваныя–- гэта глебы, якія створаны з насыпнога глебагрунту на месцы кар'ераў па здабычы карысных выкапняў або выпрацаваных тарфянікаў.Насыпныя–- штучныя глебы, што ствараюцца ў парках, на агародах і ў цяпліцах. Разнастайнасць гэтай групы глебаў вызначаецца магутнасцю штучнага наносу, грануламетрычным складам і будовай насыпной і подсцільнай тоўшчы глебагрунту. Паводле магутнасці штучнай тоўшчы рэкультываваныя і насыпныя глебы падзяляюцца на маламагутныя (30—60 см), сярэднемагутныя (60—100 см) і магутныя (больш за 100 см), паводле будовы –- на слаістыя і неслаістыя, паводле наяўнасці гумусу –- на слабагумусныя і гумусныя.

Да дэградзіраваных трансфармаваныхналежаць глебы, якія падпалі пад паслямеліярацыйную дэградацыю (мінералізацыя гумусу і торфу, механічнае змяшчэнне гумусавага гарызонта). Яны падзяляюцца на антрапагенна-дэградзіраваныя на месцы тарфяна-глеевых і тарфяных глебаў, антрапагенна-дэградзіраваныя на месцы дзярновых забалочаных асвоеных глебаў і антрапагенна-дэградзіраваныя на месцы дзярнова-падзолістых забалочаных асвоеных глебаў.

Антрапагенна-парушаныя–- гэта глебы, негатыўна змененыя гаспадарчай дзейнасцю (частковае або поўнае знішчэнне гумусавага гарызонта, перамешванне генетычных гарызонтаў пры правядзенні земляных работ). У залежнасці ад ступені парушэння вылучаюцца глебы слабапарушаныя, у якіх парушаны толькі ворны або гумусавы гарызонт; сярэднепарушаныя, у якіх разам з ворным або гумусавым гарызонтам парушана прыродная будова часткі падгумусавых гарызонтаў; моцнапарушаныя, у якіх парушана прыродная будова ўсіх гарызонтаў глебавага профілю.

Антрапагенна-засоленыяглебы ўтварыліся ў выніку забруджвання зямель Салігорскім калійным камбінатам. Ступень забруджвання залежыць ад адлегласці да вытворчых збудаванняў.

Антрапагенна-другасна-забалочаныяглебы фарміруюцца ў выніку падтаплення тэрыторый пры будаўніцтве вадасховішчаў.