- •Акадэмія кіравання пры прэзідэнце рэспублікі беларусь
- •Кафедра беларусазнаўства
- •Вучэбная праграма
- •I. Мэта і задачы дысцыпліны «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»
- •II. Змест дысцыпліны «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»
- •III. Бюджэт вучэбнага часу, які адводзіцца на вучэбную дысцыпліну па спецыяльнасцях (спецыялізацыях)
- •Літаратура:
- •Пытанні да экзамена.
- •Пытанні да экзамена.
- •Пытанні да заліку.
- •Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы з іншымі дысцыплінамі
Акадэмія кіравання пры прэзідэнце рэспублікі беларусь
ІНСТЫТУТ ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАВАННЯ
Кафедра беларусазнаўства
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ Прарэктар па вучэбнай працы
______________ Мацюшэўская В.К. «_____» ______________ 2004 г.
|
Вучэбная праграма
па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»
для студэнтаў спецыяльнасцей “Дзяржаўнае кіраванне і права”, “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”, “Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі”.
Узгоднена
Начальнік
вучэбна-метадычнага ўпраўлення Язэпчык У.У.
2004г.
Вучэбная праграма распрацавана на аснове праграмы курса "Беларуская мова: спецыяльная лексіка" (Антанюк Л.А.) і патрабаванняў да прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў з кваліфікацыяй "юрыст", "эканаміст-мэнэджэр", "мэнэджэр-эканаміст інфармацыйных сістэм".
Распрацоўшчык праграмы: Антанюк М.Г., выкладчык.
Праграма разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры беларусазнаўства
Пратакол № 1
ад «16» верасня 2004г.
Загадчык кафедры
___________ Антанюк Л.А.
Праграма адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння саветам Інстытута дзяржаўнага кіравання
Пратакол №
ад «_____» ___________ 2004г.
Дырэктар інстытута
___________ Рашэтнікаў С.В.
I. Мэта і задачы дысцыпліны «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»
Мэта гуманітарнай, у прыватнасці, беларускамоўнай адукацыі студэнтаў па спецыяльнасці -- не толькі паглыбіць іх веды ў фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасц і нормах сучаснай беларускай мовы як важнейшага элемента нацыянальнай культуры беларускага народа, але і пазнаёміць іх з асаблівасцямі развіцця і выкарыстання спецыяльнай лексікі, з пытаннямі культуры беларускай мовы ў афіцыйна-справавой сферы.
Асноўнымі задачамі курса з'яўляюцца:
арыентацыя на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў;
усведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа;
пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў.
У выніку засваення курса «Беларуская мова: спецыяльная лексіка» студэнт павінен
ведаць:
паходжанне і гістарычнае развіццё беларускай літаратурнай мовы;
адметныя асаблівасці беларускай мовы;
фанетычны склад сучаснай беларускай мовы;
асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення (націскных і ненаціскных галосных, зычных і іх спалучэнняў);
спецыфіку лексічнага складу беларускай мовы, яго характарыстыку паводле сферы выкарыстання;
асновы справаводства і дакументацыі на беларускай мове;
асноўныя стылі беларускай мовы;
граматычныя асаблівасці беларускай мовы;
адметныя рысы афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў;
сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”, “тэрміналогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурныя назвы”;
гістарычнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі;
асаблівасці і тэндэнцыі станаўлення тэрміналогіі на сучасным этапе развіцця беларускай мовы;
першыя старажытныя пісьмовыя помнікі афіцыйна-справавога і навуковага стыляў беларускай мовы;
асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY – XYII стагоддзях, у другой палове XYII – першай палове XIX стагоддзя;
асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд;
практыку выкарыстання сучаснай беларускай тэрміналогіі кіравання, эканамічнай тэрміналогіі;
валодаць:
арфаэпічнымі, лексічнымі, граматычнымі, стылістычнымі и иншыми нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы;
спецыяльнай лексікай (тэрміналогіяй) у галіне дзяржаўнага кіравання і эканомікі, кіравання дзейнасцю прадпрыемства;
асноўнымі моўнымі універсаліямі і спецыфічнымі паняццямі беларускай мовы;
уяўленнямі аб месцы і ролі мовы ў грамадстве, у сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў, у культуры;
навыкамі культуры маўлення;
умець:
выконваць практычныя заданні па беларускай фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, граматыцы;
працаваць з беларускамоўнымі тэкстамі па спецыяльнасці і складаць такія тэксты;
ажыццяўляць камунікацыю на беларускай мове ў спецыяльнай сферы.
Курс «Беларуская мова: спецыяльная лексіка» арыентуе на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў, на ўсведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа. Вывучэнне дысцыпліны накіравана на пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў.