Беларускае мовазнаўства (БЯЛ-11)
.docxЗАЦВЯРДЖАЮ
Пратакол пасяджэння кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства
ад «23» верасня 2013 г. № 2
Заг. кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства
______________ Д. С. Томчык
Пытанні да экзамену ў зімовую залікова-экзаменацыйную сесію па курсе «Беларускае мовазнаўства» для студэнтаў 1 курса факультэта славянскіх і германскіх моў дзённай формы навучання спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” (БЯЛ-11)
-
Мовазнаўства як навуковая дысцыпліна. Агульнае і прыватнае мовазнаўства. Асноўныя праблемы агульнага мовазнаўства. Сувязь мовазнаўства з іншымі навукамі.
-
Прырода і сутнасць мовы. Функцыі мовы.
-
Формы існавання мовы. Літаратурная мова і дыялекты. Нормы літаратурнай мовы.
-
Мова і мысленне. Суадносіны мовы і мыслення. Функцыі мовы ў дачыненні да мыслення. Адрозненне мовы і мыслення.
-
Мова і маўленне.
-
Стылістычныя адрозненні ў мове. Функцыянальныя стылі мовы.
-
Мова як адмысловая знакавая сістэма. Функцыя знакаў. Семіётыка.
-
Сістэма і структура мовы. Адносіны паміж элементамі мовы. Раздзелы мовазнаўства.
-
Фаналогія як раздзел мовазнаўства. Фанетыка і фанеміка як раздзелы фаналогіі.
-
Паняцце пра гук мовы. Тры аспекты вывучэння гукаў мовы: акустычны (фізічны), артыкуляцыйны (анатамічна-фізіялагічны), функцыйны (лінгвістычны). Маўленчы апарат чалавека і яго характарыстыка.
-
Класіфікацыі гукаў мовы. Акустычныя, артыкуляцыйныя і функцыянальныя адрозненні паміж галоснымі і зычнымі гукамі. Артыкуляцыйная характарыстыка гукаў.
-
Кансанантызм. Класіфікацыя зычных гукаў (паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу і месца ўтварэння, адсутнасці або наяўнасці палаталізацыі, паводле назальнасці і працягласці).
-
Вакалізм. Класіфікацыя галосных гукаў паводле руху языка, удзелу губ і насавой/ротавай поласці.
-
Фанетычны падзел маўленчай плыні. Фанетычныя адзінкі вуснага маўлення (фраза, маўленчы такт, фанетычнае слова, склад) і іх сутнасць. Клітыкі (праклітыкі, энклітыкі).
-
Склад. Артыкуляцыйная (экспіраторная) і акустычная (санорная) тэорыі склада. Тыпы складоў. Складападзел.
-
Націск. Тыпы слоўнага націску: дынамічны (сілавы), музычны (танічны), колькасны (квантытатыўны), змешаны. Свабодны і несвабодны. Рухомы і нерухомы націск. Асноўны націск і пабочны.
-
Інтанацыя. Кампаненты інтанацыі: мелодыка, інтэнсіўнасць, тэмбр, тэмп, паўза, працягласць, націск і іх сутнасць.
-
Фанетычныя змены. Камбінаторныя і пазіцыйныя гукавыя змены. Пазіцыйныя змены і іх характарыстыка.
-
Камбінаторныя змены і іх характарыстыка: акамадацыя, асіміляцыя, дысіміляцыя, дыярэза, эпентэза, пратэза, сцяжэнне гукаў, метатэза.
-
Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Агульная і прыватная, апісальная і гістарычная лексікалогія. Лексікалогія і іншыя раздзелы мовазнаўства.
-
Слова як асноўная адзінка мовы. Сутнасць слова як знака мовы. Адрозненне слова ад фанемы, марфемы.
-
Лексічнае значэнне слова. Складнікі лексічнага значэння (дэнатат, канатат). Паняцце як катэгорыя логікі, яго першаснасць у дачыненні да слова.
-
Сістэмнасць у лексікалогіі. Родава-відавыя адносіны ў сістэме лексікі. Лексічныя мікрасістэмы (сінанімія, антанімія, аманімія). Значнасць слова.
-
Тыпы лексічных значэнняў слова. Монасемія і полісемія слова. Аманімія.
-
Сінанімія. Сінанімічны рад. Лексічныя дублеты (абсалютныя сінонімы). Эўфемізмы. Паранамазія. Семантычнае падабенства і супрацьпастаўленне слоў.
-
Матывацыя ў найменні слоў. Сувязь назваў слоў са з’явай рэчаіснасці.
-
Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм як аб’ект фразеалогіі. Падзел фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці (зрашчэнні, ідыёмы, адзінствы), паводле структуры (са структурай словазлучэння, сказа).
-
Лексікаграфія як раздзел практычнага мовазнаўства. Тыпы слоўнікаў. Будова слоўнікавага артыкула ў тлумачальным слоўніку.
-
Марфеміка як раздзел мовазнаўства. Марфема як аб’ект вывучэння марфемікі. Прыметы марфемы. Тыпы марфем паводле значэння (каранёвыя і афіксальныя). Тыпы афіксаў паводле функцыі: словаўтваральныя, формаўтваральныя і сінкрэтычныя (словаформаўтваральныя).
-
Тыпы афіксаў паводле месца адносна кораня: прэфіксы, інфіксы, постфіксы. Паняцце пра нулявыя афіксы (флексіі і суфіксы). Іншыя тыпы афіксаў: інтэрфіксы, конфіксы (цыркумфіксы), трансфіксы.
-
Аснова слова. Вытворная і невытворная аснова. Аснова словазмянення і формаўтварэння. Словаўтваральная аснова. Словаўтварэнне. Сувязь словаўтварэння з лексікалогіяй і граматыкай. Асноўныя спосабы словаўтварэння.
-
Граматыка як раздзел мовазнаўства. Агульная і прыватная, апісальная і гістарычная граматыка. Сувязь граматыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
-
Граматычнае значэнне: яго сутнасць. Граматычная форма і граматычная катэгорыя. Асноўныя адзінкі граматыкі: форма слова, словазлучэнне і сказ.
-
Спосабы (сродкі) выражэння граматычных значэнняў: сінтэтычныя і аналітычныя. Паняцце пра сінтэтычны і аналітычны лад мовы.
-
Марфалогія як раздзел граматыкі. Аб’ект вывучэння марфалогіі. Граматычная форма слова як адзінства граматычных значэнняў і сродкаў яго выражэння. Словаформы і розныя словы.
-
Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Асноўныя прынцыпы класіфікацыі часцін мовы (лексічны, граматычны і лексіка-граматычны спосаб). Сістэма часцін мовы сучаснай беларускай мовы.
-
Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Аб’ект вывучэння сінтаксісу. Суадноснасць катэгорый сінтаксісу (членаў сказа) і катэгорый марфалогіі (часцін мовы).
-
Асноўныя віды сінтаксічнай сувязі (злучальная і падпарадкавальная). Асноўныя тыпы падпарадкавальнай сувязі ў мовах свету (дапасаванне, кіраванне, прымыканне, змыканне, ізафет, інкарпарацыя).
-
Словазлучэнне. Злучальныя і падпарадкавальныя словазлучэнні. Іменныя, дзеяслоўныя і прыслоўныя словазлучэнні. Мадэлі словазлучэнняў.
-
Сказ. Прэдыкатыўнасць як найважнейшая прымета сказа і яе кампаненты (катэгорыя мадальнасці і сінтаксічнага часу). Іншыя прыметы сказа.
-
Члены сказа. Марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя члены сказа.
-
Узнікненне мовы і паходжанне канкрэтных моў. Натуралістычныя тэорыі ўзнікнення мовы (гукапераймальная і выклічнікавая). Сацыяльныя тэорыі паходжання мовы (тэорыя грамадскай дамоўленасці, працоўная тэорыя).
-
Асноўныя класіфікацыі моў свету (арэальная, функцыянальная). Генеалагічная класіфікацыя моў. Паняцце пра параўнальна-гістарычны метад. Асноўныя крытэрыі вызначэння роднасці моў.
-
Прынцыпы падзелу моў на сем’і, групы і падгрупы. Індаеўрапейская сям’я моў. Славянская група моў і яе падгрупы.
-
Марфалагічная класіфікацыя моў. Асноўныя тыпы моў: флексійны, аглюцынацыйны, ізаляваны (каранёвы, аморфны) і полісінтэтычны (інкарпарацыйны). Беларуская мова як флексійная мова сінтэтычнага ладу. Арэальная класіфікацыя моў.
-
Графіка і арфаграфія. Паняцце арфаграмы. Прынцыпы арфаграфіі (фанетычны, марфалагічны, традыцыйны і дыферанцыйны, граматычны).
Складальнік:
загадчык кафедры,
старшы выкладчык Д. С. Томчык