Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
60101_ksr_belorysskii_yazyk_-_navykovy_styl.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
136.7 Кб
Скачать

3. Падстылі навуковага стылю мовы і іх выкарыстанне

Навуковы стыль мае некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: а) уласна навуковы (акадэмічны) — ім пішуцца навуковыя артыкулы, дысертацыі, манаграфіі, эыцыклапедыі, інструкцыі; б) навукова-папулярны — характэрны для навуковых артыкулаў у газетах, навукова-папулярных ча-сопісах, кнігах, для публічных выступленняў на навуковыя тэмы; в) навукова-вучэбны — выкарыстоуваецца ў вучэбнай літаратуры па розных прадметах, даведніках, дапаможніках.

Кожны з падстыляў навуковага маўлення адрозніваецца некаторымі асаблівасцямі. Уласна навуковы — найбольш строгі, дакладны. Ён вызначаецца шырокім выкарыстаннем тэрміналагічнай (марфема, нейтрон, дыягназ і інш.) і агульнанавуковай (функцыя, сістэма, значэнне, лік, вызначыць і інш.) лексікі, адсутнасцю вобразных сродкаў, мае ярка выражаны іменны характар (назоўнікаў ужываецца амаль у чатыры разы больш, чым дзеясловаў). Уласна навуковаму падстылю характэрны ўскладненыя і складаныя сінтаксічныя канструкцыі.

Навукова-папулярны тэкст адрасуецца шырокаму колу чытачоў, таму адрозніваецца ад уласна навуковага болын простым выкладам навуковай інфармацыі. Тут амаль не ўжываюцца вузкаспецыяльныя тэрміны. Калі ж яны выкарыстоўваюцца, то абавязкова тлумачацца ці ў самім тэксце, ці ў зносках. У навукова-папулярнай літаратуры дастаткова часта сустракаюцца моўныя сродкі, характэрныя для іншых функцыянальных стыляў: сродкі вобразнасці, гутарковыя словы і выразы, словы абмежаванага ўжывання. Гэта дае магчымасць перадаць навуковую інфармацыю цікава і даступна, зацікавіць ёю не-спецыяліста.

Навукова-вучэбны падстыль займае прамежкавае становішча паміж уласна навуковым і навукова-папулярным: ён не такі «строгі», як першы, і не такі «захапляльны», як другі. Спецыфічная функцыя гэтай разнавіднасці навуковага маўлення — актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача), г. зн. функцыя навучальная. Таму навукова-вучэбныя выданні адрасуюцца тым, хто хоча (ці павінен) засвоіць пэўныя навуковыя веды, атрымаць адукацыю, набыць спецыяльнасць. Мова вучэбнага тэксту павінна быць простай, зразумелай і ў той жа час адрознівацца навуковасцю, лагічнасцю выкладу. Гэта дасць магчымасць зрабіць навуковую інфармацыю болып даступнай і, адпаведна, аблегчыць яе засваенне.

4. Структурна табліца навуковага стылю мовы

Стыль

Навуковы

Сфера выкарыстання

Сфера навукі, тэхнікі і навучання (гэта стыль навуковых

прац, падручнікаў і лекцый па навучальных дысцыплінах)

Функцыя стылю

Доказны выклад навуковай інфармацыі; тлумачэнне наву-

ковай інфармацыі; актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача)

Жанры

пісьмовоя

форма

1. Уласна навуковы падстыль (акадэмічны) - манаграфіі,

дысертацыі, навуковыя артыкулы, анатацыі, рэфераты,

навуковыя даклады.

2. Навукова-папулярны падстыль - навукова-папулярны

нарыс, публікацыі ў газстах і часопісах на навуковыя тэмы.

3. Навукова-вучэбны падстыль - падручнікі, навучальныя, дапаможнікі, даведнікі

вусная форма

Публічныя выступленні на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, у аўдыторыях (лекцыі, даклады, навуковыя па-ведамленні)

Стылёвыя адзнакі

на сэнсавакаунікатыў

ным

узроўні

Вызначальныя рысы - абагульненасць і адцягненасць, строгая лагічнасць і доказнасць; дакладнасць, аб'ектыўнасць

на лексікафразеалагічным

узроўні

Шырокае ўжыванне навуковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў; аднароднасць лексікі і шматкратнае ўжыванне адных і тых жа слоў; шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі; ужыванне слоў з канкрэтным значэннем для абазначэння агульных паняццяў; рэдкае ўжыванне эмацыянальных слоў і слоў з пераносным значэннем

на марфа-

лагічным

узроўні

Шырокая ўжывальнасць назоўнікаў; частае нанізванне формаў роднага склону; абазначэнне множнасці праз назоўнік у адзіночным ліку; ужыванне прыметнікаў у састаўных тэрмінах; не выкарыстоўваюцца займеннік я і дзеясловы ў форме першай асобы адзіночнага ліку

на сінтаксіч ным узроўні

Ужыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый (сказаў з аднароднымі членамі, абагульняльнымі словамі, з адасобленымі членамі сказа (дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі), з пабочнымі словамі і сказамі); ужыванне прыслоўяў тыпу спачатку, затым, пасля, потым, якія вызначаюць паслядоўнасць і лагічнасць выказвання, састаўных злучнікаў (таму што, у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што) шырокае выкарыстанне спасылак на навуковыя крыніцы і цытат, схем, дыяграм табліц, графікаў, умоўных абазначэнняў; адсутнасць клічных і пытальных сказаў

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]