Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
60101_ksr_belorysskii_yazyk_-_navykovy_styl.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
136.7 Кб
Скачать

2. Тэкст навуковага стылю

Наш час характарызуецца бурным развіццём навукі і тэхнікі, павышэннем іх ролі ў жыцці грамадства. Таму авалоданне навуковым стылем набывае цяпер асаблівую актуальнасць.

Спецыфіка навуковага маўлення вызначаецца ў значэнні меры экстралінгвістычымі фактарамі: асноўнае прызначэнне навуковых тэкстаў — выклад атрыманых шляхам даследавання фактаў, знаёмства чытачоў з навуковай інфармацыяй. Гэта вызначае маналагічны характар мовы навукі. Інфарматыўная функцыя навуковага стылю адбіваецца і на яго жанравых асаблівасцях: ён прадстаўлены навуковай літаратурай (манаграфіі, артыкулы, рэфераты), а таксама вучэбнай і даведачнай.

Найбольш агульнымі ўласцівасцямі навуковага стылю з'яўляюцца абстрактнасць, лагічнасць, аб'ектыўнасць і дакладнасць выкладу. Гэтым ён адрозніваецца ад мастацкага стылю, характэрная адзнака якога — мастацка-вобразная канкрэтызацыя.

Функцыя навуковага мыслення — пазнанне свету ў выглядзе лагічнага яго засваення, г. зн. ператварэння вынікаў пазнання ў лагічныя (сэнсавыя) катэгорыі, якія называюцца паняццямі. Паняцце - абагульненае адлюстраванне ў нашай свядомасці прадметаў і з'яў навакольнага свету. Паняцце — катэгорыя абстрактна-лагічная.

Функцыя мастацкага мыслення — пазнанне свету ў выглядзе эмацыянальна-вобразнага яго засваення і творчага пераўвасаблення, г. зн. ператварэння вынікаў пазнання ў эстэтычныя катэгорыі, якія мы называем вобразамі. Вобраз — катэгорыя канкрэтна-пачуццёвая.

Параўнайце, напрыклад, выкарыстанне аднаго і таго ж слова — дуб — у навуковым і мастацкім стылях. У апошнім гэта слова выражае не толькі абстрактнае паняцце, але і вобраз:

Дуб, род вечназялёных Там над абрывістым бе-

і лістападных дрэў і кустоў рагам Нёмана стаяў стары,

сям. букавых. Вядома каля 600 прысадзісты, таўсты дуб. Ад

відаў, пашыраных у паўн. доўгіх часаў бераг падлам-

паўшар'і і ў гарах трапічна- ваўся вадою, паволі асоўваўся

га пояса. У СССР 20 відаў, і агаляў тоўстыя карэнні

на Беларусі 2 у прыродных старога дуба. Сам гэты дуб

умовах і 7 інтрадукавана. крыху нахіліўся на бок, як

Дуб у СССР і БССР — падгуляўшы гаспадар, а аго-

адна з асн. лесаўтваральных па- лены і працягнуты над ва-

род. Драўніна моцная і гнут- дою яго корань здаваўся на-

кая, мае высокія фіз.-тэхн. гою, і выходзіла здалёк так,

уласцівасці і прыгожую тэк- што дуб збіраўся перабрыс-

стуру. Выкарыстоўваецца ў ці Нёман. Сеўшы на гэтым

розных галінах прамысло- корні, Базыль пазіраў, як бе-

васці і гаспадаркі. Драўніна галі дробныя хвалі, як звіва-

і кара дуба багата на дубіль- лася ў вадзе доўгая раска; ва-

ныя рэчывы (у кары да 12%., да то ўздымала яе, то апус-

у тканіне 5%. танідаў). Кара кала, то раскідала ва ўсе ба-

ўжываецца ў медыцыне і ве- кі і гуляла ёю, як вецер ды-

тэрынарыі. Жалуды ідуць на мам.

прыгатаванне сурагату і на (К-с) корм жывёле

(БСЭ)

Як бачым, у навуковым тэксце гутарка ідзе не пра канкрэтнае дрэва, а пра дуб наогул, пра любы дуб. У мастацкім тэксце перад намі індывідуальнае, канкрэтічае дрэва са сваімі непаўторнымі прыметамі. I гэта не проста дрэва, яно ўвасабляецца пісьменнікам, які ствараў мастацкі вобраз: стары, прысадзісты дуб, які крыху нахіліўся на бок, як падгуляўшы гаспадар.

Характарызуючы ў агульных рысах моўную спецыфіку навуковага маўлення, Ш. Балі пісаў: «тэрміны ў галіне лексікі і формула ў галіне сінтаксісу з'яўляюцца тымі ідэальнымі тыпамі моўнага выражэння, да якіх непазбежна імкнецца навуковая мова».

Лексіка твораў навуковага стылю можа быць умоўна падзелена на некалькі груп. Найбольшую групу складаюць так званыя агульныя, або нейтральныя, словы, якія сустракаюцца ва ўсіх стылях мовы (вядома, пры рознай іх арганізацыі ў словазлучэнні і сказы). Гэтыя словы суадносяцца з паняццямі рэчываў, колькасці прасторы, часу, ацэнкі з'яў навакольнага свету: вада, газ, вышыня, велічыня, рухаць, указваць і інш. Сюды, акрамя знамянальных часцін мовы, адносяцца і службовыя словы (злучнікі, прыназоўнікі, часціцы) са звычайнымі для іх функцыямі і значэннямі. Аднак, як і ў афіцыйнасправавым стылі, асобныя прыназоўнікі і злучнікі (па, дзякуючы, насуперак, па лініі і г. д.) ужываюцца ў навуковым маўленні пераважна ў вузкаспецыфічным значэнні.

Другая група — словы агульнанавуковага ўжывання, якія не ўваходзяць у пэўную тэрміналагічную сістэму. Яны выкарыстоўваюцца ў навуковых творах розных галін ведаў: пошук, значэнне, эксперымент, узаемасувязь, аналіз і г. д.

Да трэцяй групы, найбольш спецыфічнай для навуковага маўлення, належаць тэрміны — словы і словазлучэнні, якія гранічна дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці або прадметы. Тэрміны, як правіла, адназначныя і як адзінкі мовы ўваходзяць у тую ці іншую тэрміналагічную сістэму, суадносячыся з навуковымі або прафесійнымі паняццямі, напрыклад: залатнік (тэхн.), поршань (тэхн.), аорта (мед.), шэльф (геагр.), цытрон (бат.). Пад тэрміналогіяй разумеюць сістэму тэрмінаў, якія

выражаюць сукупнасць спецыфічных ведаў, што разглядаюцца ў канкрэтнай галіне навукі (медыцынская тэрміналогія, ваенная тэрміналогія, лінгвістычная тэрміналогія і інш.). Кожны тэрмін мае сэнс толькі як член пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, і ў межах гэтай сістэмы ён стылістычна нейтральны.

Любы тэрмін у пэўнай сістэме паняццяў у процівагу звычайнаму слову (або словазлучэнню) павінен мець абмежаваны, дакладна акрэслены змест, што вызначаецца паняццем, якое тэрмін выражае. Гэты змест уласцівы тэрміну незалежна ад кантэксту. Звычайнае слова ўдакладняе сваё значэнне, набывае розныя сэнсавыя адценні Ў кантэксце ў спалучэнні з іншымі словамі. Тэрмін жа павінен быць «кантэкстна нерухомы» ў сваім значэнні. Гэта, аднак, не азначае, што значэнне тэрміна павінна быць няз-менным наогул. Навукова-тэхнічныя паняцці, як і ўсякія іншыя, развіваюцца, і разам з імі развіваюцца, удакладняюцца (пашыраюцца або звужваюцца) і значэнні тэрмінаў. Такая «часавая рухомасць» тэрміна з'яўляецца неабходнай умовай правільнага выканання тэрмінам той ролі, якую ён павінен іграць у навуцы і тэхніцы.

Некаторымі замежнымі лінгвістамі выказваецца спрэчная думка аб асаблівых, «няслоўных» уласцівасцях тэрмінаў, якія называюцца чыстымі навуковымі сімваламі, роўнымі матэматычным формулам, або «чыстымі, абсалютнымі знакамі», не маючымі ніякіх адносін да таго, што звычайна выражаецца словамі, і нязменнымі на працягу стагодцзяў. Беларуская навуковая тэрміналогія да апошняга часу знаходзіцца на стадыі станаўлення па прычыне значнага перыяду перарыву ў развіцці нацыянальнай мовы і яе занядбання. Да ліку адносна ўпарадкаваных належыць грамадска-палітычная, сельскагаспадарчая, літаратуразнаўчая, лінгвістычная, гістарычная тэрміналогія. Менш развітая і ўпарадкаваная тэрміналогія тэхнічная, геалагічная, біялагічная, медыцынская і некаторых іншых навуковых сфер.

Як адзначаюць многія даследчыкі, беларускай навуковай тэрміналогіі дагэтуль уласціва вялікая ступень сінанімічнасці

(дабаўкі - дамешкі, лішкавы — збыткоўны, назапашванне — памнажэнне і г. д.). Сустракаюцца таксама выпадкі словаўтваральнай варыянтнасці (праграмаванне — праграміраванне, фармаванне — фарміраванне, аднаўляльнік — адноўнік, пагружальнік — пагрузчык, накапіцель — накапляльнік), разыходжанняў у фанетычнай і мар-фалагічнай адаптацыі запазычаных тэрмінаў (ацэдоз — ацыдоз, цітраванне — цытраванне).

Аптымальнага выбару таго ці іншага варыянту можна дасягнуць толькі з улікам прадуктыўнасці словаўтваральнай мадэлі ў сістэме беларускай мовы. Так, напрыклад, даследчыкі адзначаюць перавагу тэрмінаўтваральных варыянтаў з суфіксам -льнік перад варыянтамі з малапрадуктыўным суфіксам -цель для абазначэння прыстасаванняў, механізмаў, рэчываў: адбівальнік, засцерагальнік, паскаральнік, паглынальнік; у 1-м выданні РБС адзначана форма выключацель, у другім — выключальнік.

Фразеалогія навуковага маўлення таксама мае спецыфічныя асаблівасці. Яна значна абмежавана ў сваіх рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях. У навуковым стылі не распаўсюджаны ідыёмы, прыказкі, прымаўкі, рэдка ўжываюцца крылатыя словы і афарызмы. Шырока выкарыстоўваюцца тэрміналагічныя словазлучэнні фразеалагічнага тыпу: каленчаты вал, аналітычныя мовы, пасіўны баланс, бронзавы век, касмічная хуткасць, удзельная вага, дзяржаўнав права, дэвонскі перыяд, жаночая рыфма і інш. У параўнанні з іншымі тыпамі словазлучэнняў навуковыя тэрміналагічныя словазлучэнні не маюць сінонімаў. Так, для навуковага паняцця, што называецца словазлучэннем удзельная вага, існуе толькі дадзеная фразеалагічная адзінка. У іншых стылях, напрыклад, у публіцыстычным, гэты выраз можа быць выкарыстаны ў пераносным значэнні як сінонім словазлучэння вялікае значэнне.

У сінтаксісе навуковага маўлення таксама адлюстроўваюцца яго спецыфічныя асаблівасці — лагічная паслядоўнасць і дакладнасць выкладу думкі. Таму тут выка-рыстоўваюцца пераважна поўныя сказы, рэдка сустракаюцца эліптычныя канструкцыі. Характэрны прыклад з навуковага артыкула:

У выніку аналізу паказчыкаў колькасці асноўных элементаў мінеральнага жыўлення ў лісцях (ігліцы) дрэў гарадскіх зялёных насаджэнняў можна зрабіць вывад, што даступнасць элементаў мінеральнага жыўлення ў гарадскіх умовах намнога ніжэй, чым у натуральных. Асуоўнай прычынай гэтага з'яўляецца высокая ступень антрапагенных нагрузак у горадзе і ў першую чаргу на магістральных вуліцах горада, што адмоўна адбіваецца на такіх важных для працэсу засваяльнасці элементаў мінеральнага жыўлення ўласцівасцях глебы, як яё вільготнасць, тэмпература, рэакцыя асяроддзя і інш. Даследаваннямі, праве-дзенымі намі ў гэты ж перыяд, устаноўлена, што вільготнасць глебы ў гарадскіх вулічных насаджэннях складае ў летнія месяцы ўсяго 5—6%, што ў тры разы ніжэй, чым у натуральных умовах, рэакцыя глебавага раствору ў асноўным слаба шчалачная і шчалачная (рН ад 6,5 да 8,5), назіраецца пераграванне верхняга 40-сантыметроваіа слоя глебы (да 23—24 °С), ушчыльненне глебы ў 1,8—2,0 разы вышэй, чым у натуральных умовах, змяшчаецца большая колькасць таксічных рэчываў (свінец, хлор і інш.).

Як няцяжка заўважыць, складаныя сказы ў навуковай мове сустракаюцца часцей, чым простыя, і яны вельмі разнастайныя па сваёй структуры.

Сувязь паміж сказамі ў навуковай мове ажыццяўляецца часцей за ўсё пры дапамозе разнастайных злучнікаў і злучальных слоў. Гэта тлумачыцца тым, што ў злучнікавым сказе сувязь паміж яго асобнымі часткамі выражаецца больш дакладна, чым бяззлучнікавым, параўн.: Ён не з 'явіўся на работу, таму што быў хворы і Ён не з 'явіўся на работу: быў хворы. Асабліва шырока выкарыстоўваюцца складаныя злучнікі, характэрныя наогул для кніжных стыляў мовы: дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, між тым як, пасля таго як і г. д.

У навуковай мове сустракаецца таксама шмат слоў, па значэнню вельмі блізкіх да злучнікаў. Яны ставяцца пераважна ў пачатку сказа для сувязі з папярэднім кантэкстам: інакш, таму і г. д. 3 гэтай жа мэтай ужываюцца розныя пабочныя словы: напрыклад, такім чынам, па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку і г. д.

Для навуковай мовы характэрна выкарыстанне такіх канструкцый з дзеяслоўнымі назоўнікамі, якія абазначаюць розныя абстрактныя паняцці або служаць у якасці тэрмінаў: выкрыццё антынароднай палітыкі дыктатарскага рэжыму, стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі.

Часта ў навуковым маўленні назіраецца так званае расшчапленне выказніка: замест аднаго дзеяслова з канкрэтным лексічным значэннем ужываецца назоўнік таго ж кораня і дзеяслоў з аслабленым лексічным значэннем: Хірург аперыруе хворага — Хірург робіць аперацыю хвораму; Самалёт садзіцца — Самалёт робіць пасадку.

Адзначаныя асаблівасці навуковага стылю даюць падставу некаторым вучоным сцвярджаць, што для яго наогул не характэрна экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць і вобразнасць, што «неагульнадаступнасць», «холаднасць» з'яўляюцца яго тыповымі рысамі, што «чыстая навука не мае стылю». Але гэта не так. У творах многіх вучоных эмацыянальны «тонус» не менш адчувальны, чым сіла лагічнага мыслення. Гэта асабліва характэрна для тых твораў, у якіх навуковы аналіз вядзецца ў палемічным плане.

Адзначым, што ў філалагічных і некаторых іншых даследаваннях па гуманітарных дысцыплінах больш шырока выкарыстоўваюцца сродкі эмацыянальнага маўлення, чым даследаванняў у галіне дакладных навук.

Многія даследчыкі слушна адзначаюць, што так званыя «недаступнасць» і «холаднасць» навуковага стылю не з'яўляюцца яго спецыфічнымі адзнакамі, часта гэта вынік недастатковага літаратурнага майстэрства тых ці іншых аўтараў. Можна спаслацца на шматлікія выступленні пісьменнікаў, журналістаў і вучоных у друку, дзе востра крытыкуецца псеўданавуковы (гелертэрскі) стыль некаторых навуковых даследаванняў, аўтары якіх злоўжываюць спецыяльнай тэрміналогіяй, маскіруючы ёю няспеласць навуковага мыслення. Цяперашняму чытачу навуковых твораў даводзіцца часта пераадольваць не толькі цяжкасці самога прадмета, але і «цяжкасці выкладу». Таму нельга не пагадзіцца з Р.А. Будагавым, які галоўныя патрабаванні да навуковага стылю характарызуе так: «У ідэале сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу павінна выражацца ў тым, каб пры адпаведнай агульнай падрыхтоўцы чытача і веданні спецыяльнай тэрміналогіі сам выклад не выклікаў бы ў яго дадатковых цяжкасцей».

Навука, як вядома, складаецца з розных галін ведаў. Гэтыя галіны ведаў адрозніваюцца паміж сабой прадметам даследавання, колам асноўных тэрмінаў і катэгорый, тэхнічнымі прыёмамі і метадамі даследавання і аргументацыі. Таму зразумела, што характар навуковага выкладу мяняецца ў залежнасці ад той спецыяльнай галіны, пра якую ідзе гаворка, а таксама ад тыпу і жанру навуковага твора. У сувязі з гэтым унутры навуковага стылю вылучаюцца некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: уласна навуковы (акадэмічны), навукова-справавы, навуковапапу-лярны, вучэбна-навуковы, навукова-публіцыстычны, навукова-інфармацыйны і інш.

Кожны з падстыляў навуковага маўлення адрозніваецца некаторымі асаблівасцямі, якія, аднак, не настолькі істотныя, каб гаварыць пра мноства або групу навуковых стыляў. Так, напрыклад, ва ўласна навуковым стылі можна вылучыць мову матэматыкі, фізікі, гісторыі, медыцыны і г. д. Мова кожнай з гэтых навук адрозніваецца тэрміналогіяй, наборам лексічных і фразеалагічных сродкаў. Аднак гэтыя адрозненні не носяць стылявога характару, яны адлюстроўваюць перш за ўсё асаблівасці прадмета, змест гэтых навук. Агульным жа для ўсіх гэтых навук з'яўляецца стыль навуковага маўлення.

Параўнайце, напрыклад, тэксты навуковага і навукова-папулярнага артыкула на адну і тую ж тэму:

Калійная соль утварылася ў засоленых азёрах, лагунах і залівах ва ўмовах гарачага клімату пры моцным выпарэнні. У далёкім геалагічным мінулым, прыкладна 310—320 мільёнаў гадоў таму назад, у дэвонскі перыяд на велізарнай тэрыторыі паўднёва-ўсходняй часткі Беларусі, якую геолагі называюць Прыпяцкім прагібам, існавала мора з павышанай салёнасцю вады... Тэрыторыя Прыпяцкага прагібу на працягу доўгага часу паступова апускалася, прагіналася. Утвораныя пласты солі падпалі пазней пад дзеянне розных прыродных з'яў (высокі ціск, падняцці і інш.). Гэта прывяло да таго, што пласты солі набылі форму пакатых купалоў, якія і захоўваліся да цяперашняга часу ў нетрах Беларусі. Соль у нетрах Беларусі ўтварае велізарнейшыя прамысловыя запасы і з'яўляецца каштоўнай сыравінай для народнай гаспадаркі.

(Махн.)

Стварыўшы каштоўнейшыя паклады, магутныя сілы прыроды старанна прыкрылі іх ад чалавечага вока. Мора, якое час ад часу ўрывалася на Беларусь, зацягвала пласты сол камі, глінай, грознымі і непадатнымі плывунамі. А саму паверхню зацерушыла неўрадлівымі пяскамі і суглінкамі. Чалавек, аднак, аказаўся дужэйшым за магутную стыхію. Стальныя калонкі турбабураў дабраліся да запаветнай кладоўкі прыроды, узнялі на паверхню дзівосныя ружаватыя ўзоры яе запасаў.

(Пасл.)

Тэкст навукова-папулярнага нарыса адрозніваецца ад навуковага большай эмацыянальнасцю выкладу, больш свабодным ужываннем эпітэтаў і параўнанняў: каштоўныя паклады, магутныя сілы прыроды, грозныя плывуны, запаветныя кладоўкі прыроды і г. д. Але ў цэлым абодва гэтыя тэксты функцыянальна аднолькавыя і належаць да аднаго стылю — навуковага. Тое ж самае можна сказаць пра навукова-тэхнічныя, матэматычныя і іншыя тэксты. Паміж імі таксама няма прынцыповай функцыянальнай розніцы, ёсць толькі некаторыя адрозненні ў будове вымаўлення, у адборы лексічных і граматычных сродкаў, у выкарыстанні сімвалаў і іншых нямоўных элементаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]