Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭлектрЛекБК.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
733.18 Кб
Скачать

Пытанне 2. Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонда бібліятэкі

Краязнаўчыя дакументы захоўваюцца ў розных установах дакументных камунікацый краязнаўства: бібліятэках, архівах, музеях, органах НТІ, кніжных магазінах і г.д. Асаблівасці КФ бібліятэк у тым, што:

  • у іх збіраюцца краязнаўчыя дакументы рознай тэматыкі, тыпаў, відаў, храналагічнай глыбіні, якія карыстаюцца шырокім грамадскім попытам;

  • фарміраванне складу КФ бібліятэк ажыццяўляецца з улікам гістарычных, эканамічных, прыродных, культурных і сацыяльных асаблівасцей края, тыпа, віда і задач бібліятэкі па задавальненню краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў;

  • састаў і структура КФ бібліятэк розных тыпаў і відаў адрозніваюцца. Гэта ўмова каардынаванага фарміравання сукупнага КФ бібліятэк края і яго ўзаемавыкарыстання.

Улік гэтых агульнафондавых палажэнняў дазваляе кожнай бібліятэкі рэгіянальнага ўзроўня сфарміраваць у структуры свайго фонда профільную, або мясцовую частку фонда.

Спецыфічныя адрозненні ў саставе і структуры краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў ствараюць умовы для задавальнення разнастайных краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў, забяспечваюць умовы для каардынаванага фарміравання сукупнага КФ бібліятэк края і яго ўзаемавыкарыстання. КФ асобнай бібліятэкі прадстаўляе сабой самастойную сістэму, у тый жа час КФ з’яўляецца падсістэмай агульнага бібліятэчнага фонда бібліятэкі, кампанентам КФ бібліятэк района, вобласці, рэспублікі.

У краязнаўчым фондзе, як цэласным утварэнні, умоўна выдзяляюцца 4 асноўныя групы дакументаў, якія абумоўліваюць яго спецыфіку:

1. Падфонд краязнаўчых дакументаў, якія па зместу звязаны з краем.

2. Падфонд мясцовых дакументаў, якія звязаны з краем сваім паходжаннем.

3. Падфонд дакументаў, прысвечаных вядомым дзеячам края і ўраджэнцам.

4. Падфонд дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыцы і арганізацыі краязнаўства, як вобласці навуковай і практычнай дзейнасці.

Спецыфікай краязнаўчага фонда (або яго ўласцівасцямі) з’яўляецца тое, што:

  • тэматычны, тыпалагічны, відавы, храналагічны і моўны састаў КФ супадае з гэтымі параметрамі бібліятэчнага фонда наогул;

  • краязнаўчыя дакументы маюць пастаянную высокую каштоўнасць — інтарэс да іх стабільны;

  • абнаўленне КФ адбываецца больш павольна, чым усяго фонда, бо краязнаўчых дакументаў выдаецца не вельмі многа, захоўваюцца яны пастаянна (іх не спісваюць як састарэлыя па зместу!);

  • для КФ характэрна стабільнасць складу;

  • галоўнай характарыстыкай КФ з’яўляецца яго паўната, а не велічыня;

  • велічыня КФ залежыць ад аб’ема выходзячых дакументаў; ад абанентаў залежыць экземплярнасць набываемых выданняў;

  • у самастойны КФ не ўваходзяць матэрыялы аб краі, якія змешчаны ў выглядзе асобных глаў, абзацаў і г.д., акрамя тых выпадкаў, калі гэтыя выпіскі (у відзе тэматычных папак, копій артыкулаў) афармляюцца ў самастойныя адзінкі захавання.

Пералічаныя ўласцівасці сведчаць аб тым, што краязнаўчы фонд мае ўсе прыметы ядзернай часткі бібліятэчнага фонда, адначасова ў ім можна выдзеліць ядро — гэта найбольш каштоўныя краязнаўчыя дакументы.

Па складу КФ дзеляцца на:

а) універсальныя КФ (універсальныя абласныя бібліятэкі; публічныя (масавыя) бібліятэкі для дарослых і дзяцей; бібліятэкі краязнаўчых музеяў);

б) шматгаліновыя (бібліятэкі універсітэтаў; сістэмы Нацыянальнай акадэміі навук РБ);

в) галіновыя (НТБ прадпрыемстваў; медыцынскія, сельскагаспадарчыя бібліятэкі і інш.)

Па тэматыцы ў КФ збіраюцца дакументы, якія комплексна характэрызуюць край або асвятляюць асобныя праблемы яго развіцця. Шырокі відавы, тыпалагічны, моўны, храналагічны склад КФ бібліятэк.