- •1.Сутнасць і асноўныя паняцці бібліятэчнага менеджменту.
- •2.Структура бібліятэкі, іерархічныя ўзроўні ўпраўлення бібліятэкай.
- •3.Асноўныя катэгорыі бібліятэчнага менеджменту, іх характарыстыка.
- •4.Гісторыя развіцця і законы бібліятэчнага менеджменту.
- •5.Характарыстыка аб’ектаў бібліятэчнага менеджменту. Паняцце арганізацыі.
- •6.Гарызантальнае і вертыкальнае раздзяленне працы ў бібліятэцы.
- •7.Суб’екты бібліятэчнага менеджменту.
- •8.Віды бібліятэчнага менеджменту, іх узаемасувязі.
- •9.Тыпы арганізацыйных структур бібліятэкі.
- •10.Арганізацыйная культура бібліятэкі.
- •11.Класіфікацыя прынцыпаў навуковага менеджменту.
- •13.Арганізацыя ўпраўлення бібліятэчнай вытворчасцю.
- •12.Асноўныя прынцыпы сучаснага бібліятэчнага менеджменту.
- •14.Паняцце і класіфікацыя метадаў бібліятэчнага менеджменту.
- •18.Сацыяльна-псіхалагічныя аспекты бібліятэчнага менеджменту.
- •15.Метады прыняцця ўпраўленчых рашэнняў.
- •19.Канфлікты ў бібліятэцы.
- •20.Асноўныя этапы распрацоўкі стратэгічнага плана бібліятэкі.
- •21.Методыка пабудовы «дрэва мэт» сп бібліятэкі.
- •22.Асноўныя этапы рэалізацыі сп бібліятэкі, яго структура.
- •23.Сутнасць працэсу арганізацыі бібліятэчнай вытворчасці.
- •25.Тэорыі матывацыі і іх прымяненне ў бібліятэцы.
- •26.Мадэліраванне структур упраўлення бібліятэкай.
- •27.Характарыстыка трох аспектаў ўпраўленчага кантролю ў бібліятэцы.
- •28.Маркетынгавая канцэпцыя ўпраўлення бібліятэкай.
21.Методыка пабудовы «дрэва мэт» сп бібліятэкі.
Галоўнае ў менеджменце – вызначэнне мэт дзейнасці бібліятэкі на бліжэйшую і далёкую перспектывы.
Існуюць агульныя і спецыфічныя мэты, якія складаюць “дрэва мэт”, што знаходзіцца ў аснове структуры СП.
Пабудова “дрэва мэт” можа мець некалькі ўзроўняў, што залежыць ад іх складанасці:
Місія бібліятэкі, яе сацыяльнае прызначэнне.
Стратэгічныя мэты плана.
Спецыфічныя мэты.
Місія бібліятэкі – асноўная мэта, якая вызначае адказнасць бібліятэкі перад грамадствам, яе сацыяльнае прызначэнне, сэнс існавання.Місія дэталізуе статус бібліятэкі і забяспечвае напрамкі і арыенціры для вызначэння мэт і стратэгій на розных арганізацыйных узроўнях.
Стратэгічныя мэты плана – распрацоўка канцэпцыі развіцця бібліятэкі, дзе вызначаецца стратэгічны накірунак плана, зацвярджаюцца адносіны бібліятэкі да яе асяроддзя. Стратэгічныя мэты павінны быць дасягальнымі і служыць павышэнню эфектыўнасці дзейнасці бібліятэкі.
Спецыфічныя мэты распрацоўваюцца ў межах агальных стратэгічных мэт па асноўных відах дзейнасці бібліятэкі.
Пабудову «дрэва мэт» можна лічыць закончанай, калі больш не патрабуецца дзялення яго ніжняга ўзроўню на спецыфічныя мэты, задачы і падзадачы.
«Дрэва мэт» для кожнай бібліятэкі індывідуальнае, але падабенства паміж імі ўсё ж існуе. Напрыклад «дрэва мэт», складзенае на аснове стратэгічнага плана Брытанскай бібліятэкі на 1989 – 1994 гг., якая з’яўляецца зачынальніцай распрацоўкі СП для бібліятэк. У ім даецца генеральная місія – першы ўзровень “дрэва мэт”. Мэты другога ўзроўню згрупіраваны ў шэсць вядучых функцый, што прывяло да разгалінавання дрэва па кожнаму з выдзеленых відаў дзейнасці. На трэцім узроўні адбываецца дэталізацыя і канкрэтызацыя агульных мэтавых арыенціраў па відах дзейнасці.
Мэты тады будуць адпавядаць працэсу стратэгічнага ўпраўлення, калі кіраўніцтва правільна іх сфармулюе, а потым эфектыўна замацуе ў прававых і арганізацыйных адносінах.
Пасля вызначэння сваёй місіі і мэт бібліятэка прыступае да аналітычнага этапу працэсу стратэгічнага планавання, на якім робяцца: ацэнка патэнцыялу бібліятэкі, яе магчымасцей і рэсурсаў; аналіз эфектыўнасці дзейнасці асобных яе падраздзяленняў, катэгорый карыстальнікаў, а таксама тэхналагічных магчымасцей і знешніх фактараў; вызначэннеальтэрнатыўных накірункаў дзейнасці.
Распрацоўцы СП садзейнічае рэлевантная і адэкватная інфармацыя, якая дае ўяўленне аб перспектывах бібліятэкі і сканцэнтраваная на тых аспектах знешняга асяроддзя, што больш уплываюць на яе будучыню. Яна ўключае тры ўзаемазвязаныя блокі: базу стратэгічных даных (БСД), дапушчэнні, прагнозы.
22.Асноўныя этапы рэалізацыі сп бібліятэкі, яго структура.
Сутнасць выпрацоўкі і рэалізацыі СП заключаецца ў выбары неабходнай стратэгіі рэалізацыі плана са шматлікіх альтэрнатыў і накіраванні дзейнасці бібліятэкі па вызначанаму шляху. Стратэгія рэалізацыі плана разлічваецца на ўвесь запланаваны перыяд і павінна адносіцца да бібліятэкі ці да асобных сфер яе дзейнасці. Пры гэтым улічваюцца віды стратэгіі. Пры выбар стратэгіі яна павінна адпавядаць назапашанаму патэнцыялу бібліятэкі, не выклікаць супярэчнасцей у рабоце падраздзяленняў і прадугледжваць верагоднасць неспрыяльных абставін.
Пасля выбару стратэгіі яе неабходна рэалізаваць. Важным механізмам увязкі стратэгіі з’яўляецца распрацоўка планаў і арыенціраў: тактыкі, палітыкі, працэдур і правілаў.
Тактыка – кароткатэрміновыя планы, якія адпавядаюць доўгатэрміновым стратэгічным планам. Тактыку распрацоўваюць у працэсе развіцця стратэгіі і зачастую – на ўзроўні кіраўнікоў падраздзяленняў, у адрозненне ад стратэгіі, якую распрацоўвае на самым высокім узроўні кіраўніцтва бібліятэкі. Вынікі рэалізацыі кароткатэрміновых тактычных планаў праяўляюцца хутчэй і суадносяцца з канкрэтнай дзейнасцю.
Пасля прыступаюць да распрацоўкі дадатковых арыенціраў, каб пазбегнуць памылковага тлумачэння планаў, такім этапам з’яўляецца выпрацоўка палітыкі. Палітыка ўяўляе сабой агульнае кіраўніцта дзейнасцю і прыняццем рашэнняў, якое дапамагае дасягнуць мэт.
Працэдура дае апісанне паслядоўнасці дзеянняў, якія неабходна зрабіць у канкрэтнай сітуацыі. Для бібліятэк прыкладам працэдур з’яўляюцца «Палажэнні» аб дарадчых органах і асноўных напрамках іх дзейнасці, “Інструкцыі па бібліятэчнай тэхналогіі”.
Правілы разлічаны на канкрэтнае і абмежаванае пытанне. Напрыклад “Правілы карыстання бібліятэкай”.
Апошні этап у распрацоўцы стратэгічнага плана – размеркаванне рэсурсаў.
Вынікам стратэгічнага планавання з’яўляецца падрабязна распрацаваны план, які дакладна вызначае шляхі развіцця бібліятэкі, яе бягучыя задачы і будучыя функцыі.
Структура СП бібліятэк залежыць ад асноўных іх функцый і задач. У публічнай бібліятэцы, галоўнай функцыяй якой з’яўляецца абслугоўванне, увага ў СП ўдзяляецца гэтай функцыі. Кожная бібліятэка самастойна вырашае, як ёй скласц і план найлепшым чынам.
Ва ўступе СП даецца прэамбула, дзе вызначаюцца мэты плана, а затым абгрунтоўваюцца афіцыйныя мэты бібліятэкі.
Наступны раздзел прысвячаецца арганізацыі, у распараджэнні якой знаходзіцца бібліятэка, і фактарам знешняга асяроддзя, што аказваюць уплыў на яе развіццё.
Потым ідзе раздзел «Каго мы абслугоўваем», дзе даецца ацэнка і характарыстыка патэнцыяльных карыстальнікаў і іх інфармацыйных патрэб.
Потым план падзяляецца на главы, кожная з якіх прысвечана аднаму з напрамкаў дзейнасці бібліятэкі.
Стратэгічны план не павінен быць статычным дакументам, яго неабходна пераглядаць кожныя 2 – 3 гады.
Праверкай рэалізацыі стратэгічнага плана з’яўляецца працэс яго ацэнкі, які праводзяцца шляхам параўнання вынікаў работы з мэтай. Ацэнка праводзіцца сістэматычна і бесперапынна, яна ахоплівае ўсе ўзроўні – зверху ўніз і выкарыстоўвае колькасныя і якасныя крытэрыі.
Пры рэалізацыі або змяненні стратэгіі кіраўніцтва ўлічвае яе ўзаемасувязь са структурай і аб’ядноўвае фарміраванне структуры бібліятэкі і планавання. Структура асноўваецца на стратэгіі і забяспечвае яе эфектыўнасць, наколькі гэта магчыма з пункту гледжання агульнай сітуацыі. Бібліятэкі новую стратэгію накладваюць на існуючую структуру.